Урублеўскі аляксандр Васільевіч




Дата канвертавання27.01.2018
Памер16.92 Kb.
УРУБЛЕЎСКІ Аляксандр Васільевіч

Урублеўскі Аляксандр Васільевіч нарадзіўся 2 студзеня 1963 года ў в. Елка Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці. У 1970-1978 гг. вучыўся ў Казловіцкай васьмігадовай школе. Вялікі ўплыў на фарміраванне асобы аказалі першая настаўніца Адміралава Ніна Паўлаўна і класны кіраўнік Філітовіч Алена Гаўрылаўна, якія выхоўвалі вучняў асабістым прыкладам адказных адносін да справы. У 1980 годзе закончыў Сянькоўшчынскую сярэднюю школу Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці. У перыяд атрымання сярэдняй адукацыі неаднаразова ўдзельнічаў у раённых і абласных прадметных алімпіядах па хіміі, матэматыцы, беларускай і рускай мовах. Асаблівую ролю ў прафесійнай арыентацыі адыграла настаўніца хіміі Сянькоўшчынскай СШ Лабко Галіна Сямёнаўна.

У 1985 годзе выдатна закончыў хімічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1985-1992 гг. працаваў у Навукова-даследчым інстытуце фізіка-хімічных праблем Белдзяржуніверсітэта. У чэрвені 1992 года паспяхова абараніў дысертацыю на прысваенне вучонай ступені кандыдыта хімічных навук.

З 1992 года да цяперашняга часу працуе ў Камандна-інжынерным інстытуце Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь (да 2000 года – вышэйшае пажарна-тэхнічнае вучылішча). Займаў пасады выкладчыка, старэйшага выкладчыка, дацэнта, начальніка кафедры, намесніка начальніка інстытута па ідэалагічнай рабоце і кадраваму забеспячэнню. У цяперашні час займае пасаду начальніка факультэта завочнага навучання. У 1998 годзе рашэннем Дзяржаўнага вышэйшага атэстацыйнага камітэта прысвоена званне “дацэнт” па спецыяльнасці “Хімія”. Аўтар больш за 140 навуковых і вучэбна-метадычных выданняў, у тым ліку 8 дапаможнікаў па спецыяльнасці “Папярэджванне і ліквідацыя надзвычайных сітуацый” для ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыі.



Палкоўнік унутранай службы. За вялікі ўклад у развіццё вышэйшай адукацыі ў 2001/2002 і 2008/2009 вучэбных гадах распараджэннямі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь заахвочваўся штомесячнымі персанальнымі надбаўкамі. У 2006 годзе Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь узнагароджаны медалём “За безупречную службу” ІІІ ступені. Узнагароджаны медалямі “50 лет атомной энергетике СССР”, “150 лет пожарной службе Беларуси”, нагруднымі знакамі “155 лет пожарной службе Беларуси”, “За заслуги”, Граматай і Ганаровай граматай МНС Рэспублікі Беларусь, Граматай Камандна-інжынернага інстытута, Ганаровай граматай Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.

Аўтары: Дзянішчык Людміла Браніславаўна, Латош Алена Іванаўна


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка