Урублеўскі Пётр Васільевіч




Дата канвертавання15.12.2018
Памер24.1 Kb.
Урублеўскі Пётр Васільевіч

Нарадзіўся 3 лютага 1959 года ў вёсцы Сынкавічы Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці.

Бацька, Васіль Пятровіч, працаваў ветэрынарным фельчарам, маці, Лідзія Філіпаўна, працавала медыцынскай сястрой. Брат, Урублеўскі Аляксандр Пятровіч, палкоўнік унутранай службы, начальнік факультэта завочнага навучання Камандна – інжэнернага інстытута Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь.Жонка, Урублеўская Ларыса Аляксандраўна, і сын Аляксандр жывуць і працуюць у г.Гродна


Начальнік следчага аддзела

Беларускай транспартнай пракуратуры
У 1966 годзе Пётр Урублеўскі пайшоў у

Казловіцкую пачатковую школу, у якой закончыў 4 класы.

Затым вучыўся ў Казловіцкай васьмігадовай школе, якую закончыў у 1974 годзе.З цеплынёй і ўдзячнасцю успамінае Пётр Васільевіч сваю першую настаўніцу Адміралав Ніну Паўлаўну , класнага кіраўніка Міхута Ганну Сцяпанаўну.


1980 год. Заднакурснікам.

Пётр Урублеўскі – другі злева

1985 год.Пётр Урублеўскі – следчы ваеннай пракуратуры
З 1974 па 1976 гады вучыўся ў Сянькоўшчынскай сярэдняй школе, якую закончыў з залатым медалём.У 1976 годзе паступіў на юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта , які закончыў у 1981 годзе з чырвоным дыпломам.

Д

алейшае працоўнае жыццё звязана з работай у органах пракуратуры Рэспублікі Беларусь.Працаваў следчым пракуратуры Ленінскага раёна г.Гродна, следчым ваеннай пракуратуры воінскай часці 34192 уг.Капусцін Яр Астраханскай вобласці, затым старэйшым следчым пракуратурыГродзенскай вобласці.У 27 гадоў яго назначаюць начальнікам следчай часці пракуратуры Гродзенскай вобласці.На той час, напэўна, ва ўсім Савецкім Саюзе нельга было знайсці чалавека, які ў такім маладым узросце атрымаў такую адказную пасаду. Затым была не менш адказная пасада пракурора Акцябрскага , а затым Ленінскага раёнаў г.Гродна.



З 2007 па 2010 гады ён працаваў у Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь на пасадах начальнікаў аддзелаў, у апошні час на пасадзе начальніка следчага аддзела па расследаванню спраў аб карупцыі.

З


Ліпень 1997 года.У пракуратуры Акцябрскага раёна г.Гродна

з маладымі следчымі
01.07.2010 працуе начальнікам следчага аддзела Беларускай транспартнай пракуратуры.

З 1995 года з’яўляецца старэйшым саветнікам юстыцыі.

У 2009 годзе ў намінацыі “Дзяржаўная служба” атрымаў Вышэйшую юрыдычную прэмію “Феміда”.

У 2010 годзе ўзнагароджаны нагрудным значком “ Ганаровы работнік Пракуратуры Рэспублікі Беларусь”, мае шэраг медалёў.





Са сваёй сям’ёй каля Сынкавіцкай царквы. Жнівень 2011 г.



У спартыўнай зале Елкаўскай СШ. 2011 год.



На парозе роднай школы 2011 г. Пётр Урублеўскі –другі злева



З унучкай Лізаветай



Аўтар –настаўнік ДУА “Елкаўская сярэдняя школа” Карней Святлана Пятроўна.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка