Ушакова Т. В., настаўнік беларускай мовы




Дата канвертавання10.04.2017
Памер47.22 Kb.
Ушакова Т.В.,

настаўнік беларускай мовы

і літаратуры
Беларуская літаратура

Тэма: Жыццё і дзейнасць Міколы Гусоўскага. Паэма

“Песня пра зубра”

Мэта: пашырыць веды вучняў аб старажытнай беларускай літаратуры, даць паняцце аб

значэнні літаратурнай і асветніцкай дзейнасці выдатнага прадстаўніка эпохі

Адраджэння М. Гусоўскага; пачаць знаёмства з паэмай М. Гусоўскага “Песня пра

зубра”;

развіваць вуснае маўленне вучняў, уменне выказваць і адстойваць свой пункт



гледжання, узбагачаць слоўнікавы запас школьнікаў, выпрацоўваць навыкі

выразнага чытання;

садзейнічаць патрыятычнаму выхаванню школьнікаў.
Абсталяванне і дадатковы матэрыял: два партрэты М.Гусоўскага,тэст, падручнік, паэма М. Гусоўскага “Песня пра зубра”, запісы на дошцы, дэвіз пісьменніка, карта ВКЛ, выява зубра,
Эпіграф : Кожная птушка ў сваё гняздо вяртаецца з выраю.

Кожны бадзяга- звер знаходзіць сваю бярлогу.

Кожная рыба свайго трымаецца віру.

Дык ці ж я магу забыцца матчынага роду?



Г. Бураўкін

Ход урока

І Арганізацыйны момант

ІІ Паведамленне тэмы і мэты ўрока

ІІІ Работа па тэме ўрока


  1. Уступнае слова настаўніка

У 16 ст. На Беларусі распаўсюджваюцца гуманістычныя ідэалы Адраджэння. Перадавымі дзеячамі свайго часу, носьбітамі гуманістычных ідэй былі паэт- лацініст М.Гусоўскі і беларускі першадрукар Ф. Скарына. Яны змагаліся супраць абмежаванасці і прыніжанасці чалавека, з павагай пісалі аб простых людзях.

(Зварот да эпіграфа :Вывад: Ф .Скарына і М. Гусоўскі- патрыёты сваёй Радзімы)



  1. Каб актуалізаваць веды, набытыя вамі на мінулых уроках, я прапаную выканаць ТЭСТ. Там 6 заданняў, якія дапамогуць вам выявіць узровень вашых ведаў па тэме “Адраджэнне”. Калі ласка, працуйце, на выкананне гэтага задання вам 2-3 хвіліны.

Літаратура эпохі Адраджэння

  1. Вызначце сутнасць эпохі Адраджэння:

  1. Адраджэнне традыцый язычніцтва

  2. Адраджэнне традыцый хрысціянскай маралі

  3. Адраджэнне гуманістычных традыцый антычнага мастацтва

  1. Якое з пададзеных азначэнняў адносіцца да эпохі Адраджэння:

  1. Перадавая сістэма поглядаў ХV-XVI стст., у цэнтры ўвагі якой быў чалавек – стваральнік матэрыяльных і духоўных каштоўнасцей.

  2. Грамадскі рух, які нёс глыбокія перамены ў мысленні людзей.

  3. Тэндэнцыя ў развіцці мастацтва, пры якой актывізавалася крытычная думка ў дачыненні да існуючага жыцця.

  1. Паняцце “гуманізм” у перакладзе з лацінскай мовы азначае:

  1. Чалавечнасць

  2. Сумленнасць

  3. Адукаванасць

  4. Дасканаласць

  1. Якое паняцце з’яўляецца тоесным паняццю “Адраджэнне”:

  1. Барока

  2. Рэалізм

  3. Рэнесанс

  4. Рамантызм

  1. Які перыяд у гісторыі беларускай літаратуры называюць “залатой парой”:

  1. XIV ст.

  2. XV ст.

  3. XVI ст.

  4. XIX ст.

  1. Вылучы адметныя рысы эпохі Адраджэння на Беларусі;

  1. Рост усведамлення значнасці асобы.

  2. Узнікненне мецэнацтва.

  3. Выхаваўча-асветніцкая накіраванасць літаратуры.

  4. Цесная сувязь з традыцыямі папярэдняй эпохі.

  5. З’яўленне новалацінскай літаратуры.

  6. Зараджэнне капіталістычных адносін.

  1. Самаправерка (ключ на дошцы)

  2. Заданне для слабапаспяваючых вучняў (у час выканання тэсту)

Запіс на дошцы: Выпісаць імёны , якія ў гісторыі сусветнай культуры, навукі, мастацтва народжаны эпохай Рэнесансу (Адраджэння):

Леанарда да Вінчы, Леанарда ды Капрыо, Напалеон, Скарына, Шэкспір, Калумб, Зідан, Магелан, Галілей, Клінтан, Дантэ, Павароцці, Якуб Колас, Гагарын, Гусоўскі Т.ч., мы ўзгадалі пра эпоху Адраджэння, вядомых дзеячаў гэтай эпохі. А цяпер мы пазнаёмімся яшчэ з адным прадстаўніком таго часу- Міколам Гусоўскім. Некаторыя з вас атрымалі папярэдняе дамашняе заданне(знайсці звесткі пра М. Гусоўскага), і я спадзяюся, што вы мне будзеце на ўроку дапамагаць.

5. Слова пра М.Гусоўскага

- А ці ведаем мы дакладна , дзе і калі нарадзіўся М. Гусоўскі? (Выступленне вучня)

- З якой сям’і паходзіў паэт? ( Адказ вучня)



Настаўнік: Небывалыя ўражанні дзяцінства і юнацтва мелі выключна важнае значэнне для станаўлення Гусоўскага як мастака. Для літаратуры яго адкрыў Эразм Вітэліус, сакратар вялікакняжацкай канцылярыі, які стаў сябрам і мецынатам будучага паэта. Вітэліус ведаў Беларусь, збіраў творы яе багатай пісьменнасці, пабываў у Міры, Слоніме і інш. нашых га -радах і мястэчках.

- Дзе атрымаў М. Гусоўскі адукацыю? (Адказ вучня)

- Раскажыце пра ролю Вітэліуса ў жыцці Міколы Гусоўскага. (Выступленне вучня)

6. Слова настаўніка пра гісторыю задумы стварэння паэмы “Песня пра зубра”


- Хто можа расказаць пра рымскі перыяд творчасці Гусоўскага? ( Адказ вучня)
Настаўнік: Да канца свайго жыцця паэт не вярнуўся на сваю радзіму. Ён жыў у Кракаве, там напісаў паэму “Новая і славутая перамога над туркамі ў ліпені месяцы” 1524 г., “Жыццё і подзвігі святога Гіяцынта” 1525, некалькі эпісталярных пасланняў у вершах. Свой век Гусоўскі дажываў у нястачы і адзіноце, забыты каралеўскім дваром, разбіты паралічом, але не зломлены духоўна.

ФІЗКУЛЬТМІНУТКА

7. Знаёмства з тэкстам паэмы



1. Вызначэнне праблем:

  • Любоў паэта да роднага краю;

  • Зубр- цэнтральны герой паэмы;

  • Цяжкае жыццё нашых продкаў;

  • Вобраз князя Вітаўта;

  • Асуджэнне вайны;

  • Праблема беражлівых адносін да прыроды;

  • Сцвярджэнне гуманістычных прынцыпаў дабра і свабоды

У 9 кл. паэма вывучаецца скарочана, цалкам разглядаецца ў 11 кл. Асноўная ўвага пры разглядзе паэмы ў 9 кл. надаецца раскрыццю вобраза князя Вітаўта

2. Зварот да твора “Пахвала Вітаўта”

3. Чытанне на памяць урыўка з паэмы “Княжанне Вітаўта...” настаўнікам

А якім паказаны Вітаўт у паэме “Песня пра зубра” вы даведаецеся, калі прачытаеце паэму. Тады і зможаце ўбачыць, наколькі адрозніваецца вобраз Вітаўта ў летапісе і ў паэме.

4. Аналіз урыўка, прачытанага настаўнікам (стар. 100-101)

IV. Падвядзенне вынікаў урока

Бліц- апытванне

V. Рэфлексія

VI. Дамашняе заданне

Прачытаць “Песню пра зубра”,

ІІ узр. падрыхтав. пераказ палявання на зубра

ІІІ узр. падрыхтаваць аналіз вобраза Вітаўта ў паэме;

IV узр. Параўнаць апісанне Вітаўта ў “Пахвале Вітаўту” і ва ўрыўку з паэмы “Песня пра зубра”

V узр. Падрыхтав. вуснае выказванне на тэму “Калі ёсць у народа такія, не загіне давеку народ”



VIІ. Выстаўленне і каменціраванне адзнак


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка