“Усім класам – у паход”




Дата канвертавання08.11.2017
Памер12.76 Kb.
Субота, 11.10.2014.


Шосты школьны дзень прайшоў згодна з планам правядзення. На гэты дзень у школе былі запланаваны наступныя мерапрыемствы:

- Дзень здароўя – агульнашкольнае мерапрыемства

Дзень здароўя ў кастрычніку прайшоў пад дэвізам “Усім класам – у паход”.

Для вучняў 1-4 класаў быў распрацаваны наступны маршрут: в. Скірмантава-гара Дзяржынская-в.Глушынцы-в.Скірмантава.

Для вучняў 5-11 класаў быў прапанаваны турыстычны паход па ваколіцах Скірмантава з наведваннем магілы партызана Адамовіча Станіслава Вацлавіча, якая знаходзіцца паміж в.Скірмантава і в.Вертнікі з мэтай добраўпарадкавання магілы.

Вучні пачатковых класаў пайшлі ў паход разам з настаўніцай пачатковых класаў Кураш Т.Л. Сярод удзельнікаў пахода было больш хлопчыкаў, чым дзяўчынак. Але дзяўчынкі трымаліся ў паходзе як сапраўдныя турысты: неслі рукзакі, ішлі па маршруце з усмешкай і добрым настроем. Настрою спрыяла таксама сонечнае восеньскае надвор’е.



Вучні сярэдніх і старэйшых класаў вярнуліся з пахода ў другой палове дня. Як і вучні пачатковых класаў , яны таксама былі вельмі задаволены сваім падарожжам. Нягледзючы на тое, што прайшлі некалькі кіламетраў вакол Скірмантава, юныя турысты разам з настаўнікамі Ляўковічам У.Л. і Ляўковіч Л.М. наведалі магілу партызана, навялі парадак вакол магілы.

У лесе, пад час свайго падарожжа вакол роднай вёскі, вучні ўбачылі кармушкі з якіх частуюцца соллю ласі. А потым рапалілі касцёр, каб прагатаваць абед.

Вучні школы, якія па стану здароўя не змаглі паўдзельнічаць у паходах, наведвалі заняткі гурткоў “Камп’ютарнаная графіка і дызайн” і “Мастацкая апрацоўка драўніны”



У школьных мерапрыемствах прынялі ўдзел 43 вучні.



База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка