Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт»




старонка1/2
Дата канвертавання08.01.2018
Памер0.54 Mb.
  1   2


Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт»

ЗАЦВЯРДЖАЮ

Рэктар установы адукацыі «Беларускі

дзяржаўны эканамічны ўніверсітет»

_____________________ У.М. Шымаў

« 30 » июня 2017 г.
Рэгістрацыйны № УД 3165-17/вуч.


ЭКАНАМІЧНАЯ ГІСТОРЫЯ

Вучэбная праграма установы вышэйшай адукацыі па вучэбнай дысцыпліне

для спецыяльнасцяў:

1-23 01 02 «Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурных камунікацый (па накірунках)»

1-23 01 04 «Псіхалогія»

1-23 01 06 «Паліталогія (па накірунках)»

1-25 01 01 «Эканамічная тэорыя»

1-25 01 02 «Эканоміка»

1-25 01 04 «Фінансы і крэдыт»

1-25 01 05 «Статыстыка»

1-25 01 07 «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве»

1-25 01 08 «Бухгалтарскі улік, аналіз і аўдыт (па накірунках)»

1-25 01 09 «Таваразнаўства і экспертыза тавараў»

1-25 01 10 «Камерцыйная дзейнасць»

1-25 01 12 «Эканамічная інфарматыка»

1-25 01 13 «Эканоміка і кіраванне турысцкай індустрыяй»

1-25 01 14 «Таваразнаўства і гандлёвае прадпрымальніцтва»

1-25 01 15 «Нацыянальная эканоміка»

1-25 01 16 «Эканоміка і кіраванне на рынку нерухомасці»

1-26 01 01 «Дзяржаўнае кіраванне»

1-26 02 01 «Бізнес-адміністраванне»

1-26 02 02 «Менеджмент (па накірунках)»

1-26 02 03 «Маркетынг»

1-26 02 05 «Лагістыка»

1-31 03 06 «Эканамічная кібернэтыка (па накірунках)»

2017
Складальнікі:

Паваліхіна Т.І.  дацэнт кафедры эканамічнай гісторыі установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт», кандыдат гістарычных навук, дацэнт;

Сасім А.М.  дацэнт кафедры эканамічнай гісторыі установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт», кандыдат гістарычных навук, дацэнт.


Рэцэнзенты:

Сухарава Н.Н.  дацэнт кафедры эканамічнай тэорыі установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт», кандыдат эканамічных навук, дацэнт;

Кудраўцава С.А. – начальнік адзела метадычнага забеспячэння гісторыка-грамадазнаўчай і сацыякультурнай адукацыі навука-метадычнай установы «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Рэкамендавана да зацвярджэння :

Кафедрай эканамічнай гісторыі установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт»

(пратакол № 11 ад 24 мая 2017 г.)

Навукова-метадычным саветам установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт»

(пратакол № ____ ад _________2017 г.)

ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА

Вучэбная праграма «Эканамічная гісторыя» распрацавана з улікам шматгадовага вопыту выкладання курса «Эканамічная гісторыя Беларусі і замежных краін» на усіх факультэтах БДЭУ.

Вучэбная дысцыпліна «Эканамічная гісторыя» вывучаецца студэнтамі 1-га і 2-га курса дзённай і завочнай формаў навучання. «Эканамічная гісторыя» лагічна ўзаемазлучаная з вучэбнымі дысцыплінамі «Эканамічная тэорыя», «Сусветная эканоміка» і «Гісторыя Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый) ».

Актуальнасць дадзенага курса абумоўліваецца ўзрастаннем значнасці вопыту эканамічнай дзейнасці для новага пакалення эканамістаў, закліканага больш актыўна ўдасканальваць і мадэрнізаваць эканоміку нашай краіны.



Прадмет вывучэння: гаспадарчая дзейнасць людзей на тэрыторыі Беларусі і найбольш развітых краін свету, умовы іх дзейнасці і фактары, якія на яе ўплываюць, ад старажытных часоў да нашых дзен.

Мэта выкладання: засваенне студэнтамі гістарычнага вопыту эканамічнай дзейнасці, асноўных этапаў развіцця народнай гаспадаркі Беларусі і замежных краін, сацыяльна-эканамічных працэсаў, тэндэнцый і перспектыў эканамічнага развіцця грамадства.

Задачы:

- вывучэнне першабытнаабшчынных форм гаспадарання на планеце, іх вытокаў і пераемнасці да сучаснасці;- вывучэнне фарміравання і асаблівасцей функцыянавання рабаўладальніцкай эканомікі, прычын рэцыдываў рабства;

- вывучэнне феадальнай эканомікі, прычын яе ўніверсальнасці і рэгіянальных асаблівасцей у краінах Еўропы;

- асэнсаванне прычын зараджэння і сутнасці капіталістычнай эканомікі; вывучэнне працэса эвалюцыі гандлевага (мануфактурнага) капіталізма ў прамысловы;

- вызначэнне умоў індустрыялізацыі, рэгіянальных асаблівасцей гэтага працэса і яе наступстваў;

- асэнсаванне сутнасці рыначнай эканомікі ў першай палове XX ст., калі чалавецтва перажыла дзве сусветныя вайны, а мір раскалоўся на два варагуючых лагеры;

- вывучэнне і параўнанне вопыту эканамічнага развіцця дзвюх сістэм (капіталізма і сацыялізма) пасля другой сусветнай вайны;

- вылучэнне характэрных рыс развіцця сусветнай эканомікі на сучасным этапе і перспектыў яе эканамічнага прагрэса;

- вызначэнне месца Беларусі у сусветнай эканамічнай прасторы;

- ацэнка мэт, шляхоў, сродкаў і вынікаў эканамічнага развіцця Беларусі і замежных краін;

- фарміраванне сацыяльнай памяці, пераемнасці ў гаспадарчай працы, крытычнае асэнсаванне вопыту мінулага сацыяльна-эканамічнага развіцця.
У выніку вывучэння вучэбнай дысцыпліны «Эканамічная гісторыя» студэнты павінны ведаць:

- спецыфіку эканамічнай гісторыі (прадмет, задачы, метады), адрозніваць яе ад эканамічнай тэорыі і ўсеагульнай гісторыі;

- галоўныя фактары эканамічнага развіцця;

- заканамернасці, характэрныя рысы і асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця асобных рэгіенаў і краін у розныя гістарычныя перыяды і на сучасным этапе;

- асноўныя этапы фарміравання сусветнага рынка;

- гістарычныя мадэлі эканамічнай мадэрнізацыі;

- месца ў ролю беларускіх зямель у сусветным эканамічным развіцці;

- станаўленне і эвалюцыю розных форм міжнароднай эканамічнай інтэграцыі.



умець:

- падцвярждаць асноўныя палажэнні эканамічнай тэорыі канкрэтным гістарычным матэрыялам;

- рабіць параўнальны аналіз эканамічных рэформ у розных краінах свету;

- вызначаць уздзеянне розных фактараў на эканамічнае развіцце краін Захаду і постсавецкай прасторы;

- выкарыстоўваць гістарычны вопыт мадэрнізацыі сусветнай эканомікі ў сваей прафесійнай дзейнасці;

атрымаць навыкі:

- самастойнай працы з навуковай і даведачнай літаратурай;

- прымянення назапашанага паняційнага апарата ў практычнай рабоце;

- выкарыстоўвання атрыманых ведаў для разумення перспектыў супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь з іншымі краінамі свету.

Для вывучэння курса у вучэбных планах для студэнтаў усіх эканамічных спецыяльнастяў прадугледжана 72 гадзіны, сярод іх усяго 34 аудыторных гадзіны, у тым ліку 16 гадзін лекцый і 18 гадзін практычных заняткаў. Вучэбная дысцыпліна ўключае 10 тэм па эканамічнай гісторыі Беларусі і замежных краін. Рэкамендаваная форма кантроля – залік.

У працэсе вывучэння дысцыпліны «Эканамічная гісторыя» прымяняюцца эфектыўныя педагагічныя методыкі і тэхналогіі. Сярод іх прыятытэт аддаецца тэхналогіям навукова-даследчай дзейнасці, камунікатыўным тэхналогіям (дыскусіям, прэс-канферэнцыям, вучэбным дэбатам і іншым актыўным формам і метадам), ігравым тэхналогіям (дзелавым, ралевым, імітацыйным іграм і інш.). Для кіравання вучэбным працэсам і кантроля за засваеннем ведаў студэнтамі выкарыстоўваецца рэйтынгавая сістэма ацэнкі вучэбнай і даследчай працы студэнтаў, розныя формы самастойнай працы, вучэбна-метадычныя комплексы.

Пад час падрыхтоўкі да семінарскіх заняткаў студэнты вывучаюць абавязковую літаратуру па кожнай тэме, а таксама дадатковую. Кантроль за самастойнай працай ажыццяўляецца ў ходзе апытання на семінарскіх занятках, абавязковай адпрацоўкі, незалежна ад прычыны, прапушчаных семінарскіх заняткаў, тэстыравання, падрыхтоўкі і напісання рэфератаў, навуковых работ, дакладаў на студэнцкіх навуковых канферэнцыях.

ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНАЯ КАРТА ВУЧЭБНАЙ ДЫСЦЫПЛІНЫ “ЭКАНАМІЧНАЯ ГІСТОРЫЯ”

ДЛЯ ДЗЕННАЙ ФОРМЫ АТРЫМАННЯ ВЫШЭЙШАЙ АДУКАЦЫІ

Нумар раздзела,

тэмы


темы

Назва раздзела, тэмы



Колькасць аўдыторных гадзін

Иншае*

Формы кантролю ведаў

лекцыі

Практычныя

заняткі


Семінарскія

заняткі


Лабараторныя заняткі


Колькасць гадзін УСР

Л

ПЗ/ СЗ

1

2

3

4

5

6

7

8

9

10

1

Частка 1. Эканамічная гісторыя замежных краін


8

8




















1.1

Уводзiны. Агляд эканамiчнага развiцця замежных краін ў даіндустрыяльную эпоху.

1.Прадмет i задачы курса «Эканамiчная гiсторыя», яе месца сярод іншых навук. Перыядызацыя. Крынiцы i лiтаратура.

2.Эвалюцыя першабытнаабшчыннага і рабаўладальніцкага спосабаў вытворчасцi (2,5 млн.гадоў таму – V ст. н.э.).

3.Эканамічнае развіцце заходнееўрапейскіх краін у перыяд феадалізму(V- XV cт.).

4.Генезіс капіталізму ў Заходняй Еўропе. Мануфактурны перыяд яго развіцця (XVI – апошняя трэць XVIII ст.)


2

2













1,3,5

6,12


Тэст

1.2

Прамысловы пераварот i iндустрыялiзацыя ў найбольш развiтых краiнах Еўропы i ЗША (апошняя трэць XVIII – апошняя трэть XIX ст).

1.Прамысловая рэвалюцыя ў Англii i яе сацыяльна-эканамiчныя вынiкі

2.Англія-эканамічны лідэр эпохі прамысловага капіталізму.

3.Асаблiвасцi прамысловага перавароту i iндустрыялiзацыi ў Францыi i Германii.

4.Станаўленне эканомiкi iндустрыяльнага тыпу ў ЗША.


2

-













3, 5

6, 8


Тэст

1.3

Эканамiчнае развiцце вядучых краін свету ў апошняй трэці XIX – пачатку XX ст.

1.Другая тэхналагічная рэвалюцыя апошняй трэцi XIX – пачатку ХХ ст. Стварэнне манаполiй.

2. Ператварэнне ЗША у вядучую iндустрыяльную краiну свету.

3.Асаблiвасцi станаўлення манапалiстычнага капiталiзму ў Германii, Англii, Францыi i Японii.




2

-







2

2

3,4,5

2,9


Тэст

1.4

Эканамiчнае развiццё вядучых краiн Захаду ў міжваенны час і ў гады Другой сусветнай вайны (1919-1945 гг.).

1.Эканамiчныя вынiкi Першай сусветнай вайны. Версальска-Вашынгтонская сiстэма.

2. Узрастанне эканамічнай ролі ЗША ў міжваенны перыяд.”Новы курс” Ф.Д.Рузвельта.

3.Замаруджванне тэмпаў эканамічнага развіцця Англіі і Францыі.

4. Агульнае i асаблiвае ў гаспадарчых сiстэмах Германii i Японii. Мiлiтарызацыя эканомiкi.

5.Эканамічныя прычыны і вынікі Другой сусветнай вайны.




-

2







2

2

1,4,5

8,12


Тэст

1.5

Гаспадарка краiн с развiтай рыначнай сiстэмай пасля Другой сусветнай вайны (1945 – 2016 гг .) .

1.Асноўныя тэндэнцыi развiцця сусветнай эканомiкi.

2.Захаванне эканамiчнай магутнасцi ЗША.

3.Ператварэнне Японii ў адну з вядучых сусветных iндустрыяльных дзяржаў.

4.Шлях Германii да эканамiчнага лiдэрства ў Еўропе.

5.Асаблівасці эканамічнага развіцця Англii і Францыi.




2

4







2

2

2,3,4

8,12


Тэст

2

Частка 2. Эканамічная гісторыя Беларусі


8

10







8

10







2.6

Эканамічнае развіцце беларускіх зямель у дакапіталістычную эпоху.

1. Гаспадарчая дзейнасць людзей на тэрыторыi Беларусi ў першабытнаабшчынную эпоху (10035 тыс. гадоў да н.э.VIII ст.н.э.).

2.Станаўленне раннефеадальнай эканомікі ў IX першай палове XIII ст.

3.Развіцце і ўмацаванне феадальнай гаспадаркі на беларускіх землях у другой палове XIII  першай палове XVII ст.

4.Эканамічнае становішча Беларусі ў перыяд позняга феадалізму (другая палова XVII – XVIII ст.).

5. Эканоміка Беларусі у перыяд крызісу феадальна-прыгонніцкай сістэмы (першая палова XIX ст.).



2

2







-

2

3

4, 5


Кант-рольная

работа


2.7

Станаўленне і развіцце капіталістычнай эканомікі на тэрыторыі Беларусі (другая палова XIX - пачатак XX cт.).

1. Аграрныя пераўтварэнні.

2. Развіцце прамысловасці і транспарту.

3. Унутраны і знешні гандаль.

4. Фінансава-крэдытная сістэма.


2

2







2

2

3

2, 9,11



Тэст

2.8

Эканоміка Беларусі пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі і ў гады першых пяцігодак (1917  1941 гг.).

1.Сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні ў Беларусі пасля усталявання Савецкай улады. Палітыка «ваеннага камунізму».

2.Гаспадарчае развіцце БССР у гады новай эканамічнай палітыкі.

3.Фарміраванне адміністрацыйна-каманднай сістэмы кіравання эканомікай. Фарсіраваная індустрыялізацыя і прымусовая калектывізацыя.

4.Эканоміка Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы.


2

2







2

2

3, 5

9,11


Тэст

2.9

Эканоміка Беларусі ў 40-я -- 80-я гг . XX ст. .

1.Эканоміка Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

2.Аднаўленне і развіцце эканомікі Беларусі у пасляванныя час. Спробы рэфармавання і сацыяльнай пераарыентацыі эканомікі ў 1950  60-я гг.

3. Эканамічнае развіцце Беларусі ў 1970  першай палове 1980-х гг. Нарастанне крызісных з’яў.

4. Пошукі шляхоў перабудовы эканамічных адносін у другой палове 1980-х гг. Праграма пераходу да рынку.


-

2







2

2

3, 5

9,11


Тэст




2.10

Эканамічнае развіцце Рэспублікі Беларусь у 19912016 гг.

1.Стан эканомікі Рэспублікі Беларусь у 19911995. Пачатак рыначных рэформ.

2.Станаўленне і рэалізацыя беларускай мадэлі сацыяльна-арыентаванай рыначнай эканомікі. Дзяржаўныя праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь.

3.Знешнеэканамічныя сувязі Рэспублікі Беларусь.

4.Удзел Рэспублікі Беларусь у эканамічнай інтэграцыі на постсавецкай прасторы.


2

2







2

2

3, 5

9,11


Тэст

х

Усяго гадзін

16

18













х

Залік



ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНАЯ КАРТА ВУЧЭБНАЙ ДЫСЦЫПЛІНЫ “ЭКАНАМІЧНАЯ ГІСТОРЫЯ”

ДЛЯ ЗАВОЧНАЙ ФОРМЫ АТРЫМАННЯ ВЫШЭЙШАЙ АДУКАЦЫІ (поўны термін адукацыі)

Нумар раздзела,

тэмы


темы

Назва раздзела, тэмы



Колькасць аўдыторных гадзін

Иншае*

Формы кантролю ведаў

лекцыі

Практычныя

заняткі


Семінарскія

заняткі


Лабараторныя заняткі


Колькасць гадзін УСР

Л

ПЗ/ СЗ

1

2

3

4

5

6

7

8

9

10

1

Частка 1. Эканамічная гісторыя замежных краін

2

2



















1.1

Асноўныя тэнденцыі эканамiчнага развiцця вядучых краін свету.

1.Прадмет i задачы курса «Эканамiчная гiсторыя», яе месца сярод іншых навук. Перыядызацыя. Крынiцы i лiтаратура.

2.Асноўныя рысы першабытнаабчыннай, рабаўладальніцкай і феадальнай эканомікі. Генезіс капіталізму ў краінах Заходняй Еўропы.

3.Характэрныя рысы эканамічнага развіцця стран Захаду ў перыяд прамысловага і манапалістычнага капіталізму.

4.Асаблівасці эканамічнага развіцця заходнееўрапейскіх краін, ЗША і Японіі ў міжваенны час.

5.Галоўныя тэндэнцыі развіцця эканомікі вядучых краін свету пасля Другой сусветнай вайны.




2

2













1, 2, 4, 5

6, 8, 12



Тэст

2

Частка 2. Эканамічная гісторыя Беларусі

4

2



















2.2

Развіцце і ўмацаванне гаспадаркі беларускіх зямель (другая палова XIII – пачатак ХХ ст.)

1. Сельскагаспадарчая і рамесная вытворчасць у часы Вялікага Княства Літоўскага. Аграрная рэформа 1557 г.

2.Развіцце капіталістычных адносін на тэрыторыі Беларусі ў ХІХ ст.

3.Сталыпінская аграрная рэформа. Развіцце прамысловасці, гандлю і транспарта (19001917 гг.).



2

-







-

6

3

2, 4, 5



Кант-рольная работа

2.3

Эканоміка савецкай Беларусі. Станаўленне беларускіх маделей сацыяльна-арыентаванай рыначнай эканомікі

1.Новая эканамічная палітыка. Фарсіраванная індустрыялізацыя і прымусовая калектывізацыя.

2.Сацыяльна-эканамічнае развіцце БССР у 4080-я гг. ХХ ст.

3.Пераход да рынка. Стан прамысловасці, сельскай гаспадаркі і гандлю на сучасным этапе.



2

2







12

14

3

9, 11


Тэст

х

Усяго гадзін

6

4







28

34

х

Залік



ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНАЯ КАРТА ВУЧЭБНАЙ ДЫСЦЫПЛІНЫ “ЭКАНАМІЧНАЯ ГІСТОРЫЯ”

ДЛЯ ЗАВОЧНАЙ ФОРМЫ АТРЫМАННЯ ВЫШЭЙШАЙ АДУКАЦЫІ (скарочаны термін адукацыі)


Нумар раздзела,

тэмы


темы

Назва раздзела, тэмы



Колькасць аўдыторных гадзін

Иншае*

Формы кантролю ведаў

лекцыі

Практычныя

заняткі


Семінарскія

заняткі


Лабараторныя заняткі


Колькасць гадзін УСР

Л

ПЗ/ СЗ

1

2

3

4

5

6

7

8

9

10

1

Частка 1. Эканамічная гісторыя замежных краін

2

2







14

14







1.1

Асноўныя тэнденцыі эканамiчнага развiцця вядучых краін свету.

1.Прадмет i задачы курса «Эканамiчная гiсторыя», яе месца сярод іншых навук. Перыядызацыя. Крынiцы i лiтаратура.

2.Асноўныя рысы першабытнаабчыннай, рабаўладальніцкай і феадальнай эканомікі. Генезіс капіталізму ў краінах Заходняй Еўропы.

3.Характэрныя рысы эканамічнага развіцця стран Захаду ў перыяд прамысловага і манапалістычнага капіталізму.

4.Асаблівасці эканамічнага развіцця заходнееўрапейскіх краін, ЗША і Японіі ў міжваенны час.

5.Галоўныя тэндэнцыі развіцця эканомікі вядучых краін свету пасля Другой сусветнай вайны.



2

2







14

14

1, 2, 4, 5

6, 8, 12



Тэст

2

Частка 2. Эканамічная гісторыя Беларусі

4

2







16

20







2.2

Агляд развіцця эканомікі Беларусі

1. Эканамічнае развіцце беларускіх зямель у дакапіталістычную эпоху.

2.Станаўленне і развіцце капіталістычнай эканомікі на тэрыторыі Беларусі (другая палова ХІХ  пачатак ХХ ст.).

3.Стварэнне і развіцце сацыялістычнай сістэмы гаспадарання ў Беларусі (кастрычнік 19171990 гг.).

4. Эканоміка Рэспублікі Беларусь у 19912011 гг.


2

2







16

20

3

2, 4, 5, 9, 11



Кант-рольная работа

х

Усяго гадзін

4

4













х

Залік



ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНАЯ КАРТА ВУЧЭБНАЙ ДЫСЦЫПЛІНЫ “ЭКАНАМІЧНАЯ ГІСТОРЫЯ”

ДЛЯ ДЗЕННАЙ ФОРМЫ АТРЫМАННЯ ВЫШЭЙШАЙ АДУКАЦЫІ (факультатыў)

  1   2


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка