Установа адукацыi федэрацыi прафсоюзаў беларусi мiжнародны iнстытут працоўных I сацыяльных адносiн




Дата канвертавання15.12.2018
Памер69.24 Kb.
УСТАНОВА АДУКАЦЫI ФЕДЭРАЦЫI ПРАФСОЮЗАЎ БЕЛАРУСI МIЖНАРОДНЫ IНСТЫТУТ ПРАЦОЎНЫХ I САЦЫЯЛЬНЫХ АДНОСIН

iндывiдуальны залiк


КАНСТЫТУЦЫЙНАЕ І АДМIНIСТРАЦЫЙНАЕ ПРАВА

КАНТРОЛЬНА-НАГЛЯДНАЯ ФУНКЦЫЯ ДЗЯРЖАВЫ: СУЧАСНЫ ЗМЕСТ I РАЗВІЦЦЁ

БАРБАРЧЫК НАТАЛЛЯ IВАНАЎНА, 2 курс, дзеннае аддзяленне

8029 7063006

Мiнск, 2009

КАНТРОЛЬНА-НАГЛЯДНАЯ ФУНКЦЫЯ ДЗЯРЖАВЫ: СУЧАСНЫ ЗМЕСТ I РАЗВIЦЦЁ
Яшчэ некалі Гегель пiсаў пра тое, што “розныя бакi дзяржавы ствараюць розныя ўлады, iх функцыi i сферы дзейнасцi…”.

Пытанне аб функцыях дзяржавы з’яўляецца адным з найважнейшых і дыскусійных праблем, якая мае як навукова-тэарытычнае, так і палітыка-практычнае значэнне. Правільна вырашыць пытанне аб функцыях – значыць даць перспектыву развіцця дзяржаўным органам, сканцэнтраваць увагу рабочых дзяржаўнага апарату і грамадства на галоўных, вызначальных момантах работы, звесці да мінімуму пралікі і памылкі ў іх штодзеннай дзейнасці.

Дзейнасць дзяржаўных органаў цесна звязана з пэўнымi функцыямi, якiя яны выконваюць. Функцыя стварае адпаведную структуру, а ўзнiкненне новай структуры ў сваю чаргу прыводзiць да з′яўлення новай функцыi. Тут дзейнiчае механiзм узаемаабумоўленасцi функцый, які стварае вялiкi i шматгранны працэс.

Калі весці размову аб функцыях дзяржавы, то мы можам выдзеліць іх вялікую колькасць, і кожная з іх займаецца рэгуляваннем розных сфер жыццядзейнасці грамадства. Але мне хочацца засяродзіць увагу на такой функцыі, якая мае вялікае значэнне для ўсей дзяржавы і людзей, якія жывуць у ей – гэта функцыя кантролю і нагляду. Дзяржава – сацыяльны феномен, такім чынам iстотнасць кантрольна-нагляднай функцыi дзяржаўнай улады можна даследаваць толькi шляхам аналiзу сацыяльнага кіравання на аснове выкарыстання характэрных сiстэме аб′ектыўных закнамернасцяў i тэндэнцый, дзе мэтай выступае ўпарадкаванне арганізацыi сiстэмы, дасягненне аптымальнага функцыяніравання i развiцця.

Як адзначыў Б.Алешын: “Кантрольна-наглядная функцыя амаль што самая цяжкая для бюджэта. Так як колькасць людзей, якія працуюць у дзяржаўных установах і займаюцца менавіта кантролем і наглядам, - гэта вялікае войска”.

Кантрольна-наглядную дзейнасць трэба характарызаваць як адну з найважнейшых функцый дзяржаўнага апарату, якая рэалiзуецца дзяржаўнымі органамi. Гэта функцыя па прынятым нормам ажыццяўляецца выключна ў рамках кампетэнцыi i працэсуальным парадку, якiя ўстаноўлены законам або iншымi нарматыўнымi прававымi актамi. Яна павiнна быць законнай i аб′ектыўнай, ажыццяўляцца са схiленнем да кантрольна-нагляднай дзейнасцi зацiкаўленых суб′ектаў – фiзiчных цi юрыдычных асоб, формы i парадак прыняцця ўдзелу гэтых асоб у сходнай дзейнасцi вызначаецца заканадаўствам адпаведнай галіны. Кантроль i нагляд павiнны быць публiчнымi, акрамя выпадкаў, якiя патрабуюць захавання тайны, што ахоўваецца законам. Вынiкi кантрольна-нагляднай дзейнасцi павiнны быць адпаведным чынам аформлены i, у тым выпадку, калi не ўтрымлiваюць матэрыялаў з сакрэтнай iнфармацыяй – апублiкаваны.

Кантрольна-наглядная функцыя рэалiзоўваецца ў эканамiчнай, палiтычнай, сацыяльнай, духоўнай сферах грамадства i кранае шматлiкiя i разнастайныя пытаннi, якiя датычацца правоў i свабод чалавека i грамадзянiна; арганiзацыi i правядзення выбараў; глабальных праблем i вызаваў сучаснасцi; законнасцi i правапарадку. Такому прызначэнню кантролю i нагляду павiнны адпавядаць структура, кампетэнцыя i паўнамоцтвы кантрольна-наглядных органаў.

Галоўная мэта кантролю:не дапусціць дзейнасці суб’ектаў, якіх яны кантралююць, за межы пэўных параметраў, забяспечыць ажыццяўленне такіх дзеянняў у галіне законнасці і правапарадку, папярэдзіць магчымыя адхіленні, а ў выпадку іх ажыццяўлення скасаваць негатыўныя вынікі.

Сутнасць кантрольна-нагляднай функцыi выяўляецца пры аналiзе прынцыпаў, на якiх яна заснавана. Гэта i асноўныя прынцыпы функцыяніравання дзяржаўнага апарату: улада народа, раздзяленне ўлад, гуманнасць, законнасць, прафесiяналiзм; i спецыяльныя, напрыклад, незалежнасць кантрольных органаў, прыярытэт папярэдняга кантролю, прыярытэт фiнансавага кантролю, iнфармацыйнае, навуковае i кадравае забеспячэнне кантролю.

У здзяйсненнi функцыi аховы правоў i свабод асобы, забеспячэння законнасцi i правапарадку вялiкае значэнне мае прокурорскi нагляд за выкананнем дзеючага заканадаўства i іншых нарматыўных прававых актаў грамадзянамi, дзяржаўнымi органамi, службовымi асобамi, грамадскiмi аб′яднаннямi i ўciмi суб′ектамi права.

Што датычыцца гісторыі кантрольна-нагляднай дзейнасці, то тут можна адзначыць наступныя фактары. Пасля скасавання ў снежні 1991 года Кантрольнай палаты СССР у РБ было створана некалькі органаў дзяржаўнага кантролю рознага падпарадкавання:

- у сакавіку 1992 года – Кантрольная палата РБ. Яна дзейнічала пад кіраўніцтвам Парламента. Гэты кантрольны орган атрымаў замацаванне ў Канстытуцыі 1994г;

- адначасова дзейнічаў Дэпартамент эканамічнага кантролю пры Савеце Міністраў РБ, які быў утвораны 23.09.1992 года;

- Указам Прэзідэнта РБ № 16 от 02.08.1994 года Дэпартамент быў пераўтвораны ў Службу кантролю Адміністрацыі Прэзідэнта РБ. У 1995г. Указам Прэзідента РБ № 296 яна ператворана ў «Службу кантролю Прэзідэнта РБ».

Але дзяржаўны кантроль ажыццяўляюць у той ці іншай меры усе органы дзяржавы.

З 2000 года развіцце сістэмы органаў кантролю пайшло ў РБ па шляху будаўніцтва цэнтралізаванай шматузроўневай структуры, пераважнае месца ў якой заняў Камітэт дзяржаўнага кантролю.

Кантроль з’яўляецца адваротнай сувяззю ў сістэме кіравання, забяспечваючы суб’ект кіравання інфармацыяй аб стане кiравання і садзейнічаючы выпрацоўцы адпаведных кіраўнічых пастаноў. Такім чынам, кантрольна-наглядная функцыя ўлады - а яна звычайна рэалізуецца ўладай заканадаўчай і незалежнымі кантралюючымі органамі (палаты, упаўнамочаныя па правам чалавека) - павінна мець характар усеабдымны і пастаянны.

На сенняшні дзень не толькі пракуратура, органы канстытуцыйнага кантролю, іншыя, спецыяльна існуючыя для гэтага дзяржаўныя органы, заняты ў кантрольна-нагляднай працэдуры, у ей задзейнічаны ўсе службы.

Вывучаючы сутнасць кантролю, трэба звярнуцца да выказвання Тарасава А.М.: “У вызначэнні сутнасці кантролю сярод вучоных няма адзінага погляду. Рознымі аўтарамі кантроль успрымаецца па-рознаму: як сродак, фактар, форма, элемент, функцыя, дзейнасць, сістэма, адваротная сувязь, умова, рэгулятар, гарант, яўленне, інстытут, метад, правамоцтва, атрыбут і г.д. Сапраўды, вучоныя ў вызначэнні сутнасці кантролю яшчэ не прыйшлі да адзінага погляду, што падцверджвае неабходнасць дальнейшай навуковай выпрацоўкі гэтай праблемы.”

Спiс выкарыстанай літаратуры:





  1. Забелаў С. М., Тагуноў Д. Е. Адмiнiстрацыйнае права: курс iнтэнсiўнай падрыхтоўкi. – Мн.: ТетраСiстэмс, 2007 – 272 с.

  2. Гаўрыленка Д. А., Мах І. І. Адмiнiстрацыйнае права РБ: курс лекцый. – Мн.: Дікта, 2004. – 416.

  3. Кантрольна-наглядная дзейнасць дзяржавы: сiстэма i яе элементы.

// Дзяржава i права. Вялiчка А. Ю. - №1, 2008, ст. 100-104.

  1. Сутнасць кантроля і нагляда, іх сходнасць і адрозненне. // Дзяржава i права. Беляеў В. П. - №7, 2006, ст.31-42.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка