Уводзіны Лекцыя Прадмет, задачы і функцыі гістарычнай навукі. Крыніцы вывучэння гісторыі Беларусі




старонка2/9
Дата канвертавання19.10.2017
Памер2.07 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9

ТЭМА 2

Вялікае княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае (другая полова XIII - першая палова XVI ст.ст.)

Лекцыя 4

1. Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя перадумовы утварэння ВКЛ.
У 30-60-х гадах XІІІ ст. у палітычнай гісторыі Еўропы адбыліся значныя змены. Гэтыя змены былі абумоўлены ўтварэннем новай дзяржавы. Гэтай дзяржавай было Вялікае княства Літоўскае /ВКЛ/. Сацыяльна-эканамічныя, палітычныя і іншыя перадумовы аб'ектыўна спрыялі ўтварэнню ВКЛ. Галоўнымі сярод іх былі наступныя эканамічныя прычыны. Мангола-татарскае нашэсце і агрэсія крыжакоў прывялі да таго, што княствы Старажытнарускай дзяржавы былі эканамічна і палітычна разбураны, страцілі незалежнасць і бяспеку. Знакаміты гандлевы шлях «з вараг у грэкі», які праходзіў праз Полацкае княства, перастаў існаваць. Эканамічныя стасункі Полацка, арыентаваныя на Усход, таксама былі разбураны. Па гэтых прычынах Полацк страціў сваю эканамічную магутнасць, палітычны уплыў, дзяржава ўжо не магла бараніць свае інтарэсы, развівацца і абараняць грамадзян.

У такіх умовах гандлевыя шляхі краін Паўночна-Заходняй і Цэнтральнай Еўропы былі пракладзены праз тэрыторыю Заходняй Беларусі, праз Гародню, Наваградак, Ваўкавыск. У гэты рэгіён пачалася масавая міграцыя насельніцтва, што ратавалася ад мангольскай навалы і шукала бяспечнае жыццё на Захадзе. У выніку ўсе насельніцтва рэгіёна - гараджане, феадальная эліта, купецтва, сялянства - было зацікаўлена ва ўтварэнні моцнай палітычнай улады, якая змагла б забяспечыць сацыяльную стабільнасць, стварыць добрыя ўмовы для эканамічнага развіцця і змагацца са знешнімі ворагамі. Насельніцтва рэгіёна падтрымлівала палітычную ўладу фінансамі, зброяй, войскам. Дзякуючы гэтай падтрымцы працэс утварэння ВКЛ набыў магутнасць і завяршыўся ў даволі сціслыя гістарычныя тэрміны.

Працэс утварэння ВКЛ узначалілі палітычныя колы Наваградка. Узвышэнне Наваградка было заканамернай з'явай. Гэты горад з X ст. быў сталіцай невялікага княства, якім валадарыў Кіеў. Потым горад трапіў у залежнасць ад галіцка-валынскіх князеў, якія мелі моцную ваенную сілу. У 40-х гадах XІІІ ст. наваградцы пачалі змагацца за самастойнасць, таму што валынскія князі ужо не мелі такой сілы.

Наваградцы запрасілі ўзначаліць уладу ў горадзе князя Міндоўга. Сярод даследчыкаў няма адзінай думкі наконт паходжання гэтай гістарычнай асобы. Большасць даследчыкаў лічыць, што Міндоўг быў варажскім князем, які жыў у Прыбалтыцы. У 1246г. Міндоўг прыняў праваслаўе і пачаў княжыць у Наваградку.

Зразумела, княжэнне Міндоўга не адпавядала інтарэсам галіцка-валынскага княства і крыжакоў, бо гэтыя суседзі самі імкнуліся завалодаць Наваградкам. Таму Міндоўгу трэба было весці цяжкую барацьбу з гэтымі дзяржавамі. У гэтай барацьбе Міндоўг выкарыстоўваў усе магчымыя палітычныя сродкі: вайну, дыпламатыю, рэлігію, хітрасць і жорсткасць. Напрыклад, каб спыніць крыжакоў і атрымаць падтрымку на Захадзе, Міндоўг у 1252г. прыняў каталіцтва і каралеўскую карону ад папы Рымскага. Але праз некаторы час Міндоўг вярнуўся ў язычніцтва. Каб прымірыцца з галіцка-валынскімі князямі Міндоўг аддаў валы-нянам свойго сына Войшалка, які быў адзіным нашчадкам Міндоўга. Праз некаторы час Войшалк прыняў манаства.

Усе гэта і шмат што іншае дазволіла захаваць новую дзяржаву ў барацьбе з ворагамі. У 1263г. Міндоўг быў забіты змоўшчыкамі, якіх узначальваў жрэц Транята. Транята толькі адзін год кіраваў дзяржавай- «зямлей Міндоўга». У 1264г. дзяржаву узначаліў сын Міндоўга Войшалк, які вярнуўся да грамадскага жыцця. Войшалк здолеў узмацніць дзяржаву. У перыяд яго княжэння /1264-1267 гг./ дзяржава атрымала афіцыйную назву - Вялікае княства Літоўскае.

Узрастанне палітычнага ўплыву ВКЛ адбылося пад час праўлення князя Тройдзеня /1270-1280 гг./. У гэты перыяд пачалося фарміраванне беларускага рыцарства. Тройдзень разграміў крыжакоў і мангола-татараў, яго армія не ведала паражэння. У перыяд княжэння Віценя /1295-1316гг./ адбылося пашырэнне тэрыторыі ВКЛ. У 1307г. было падпісана пагадненне паміж Наваградкам і Полацкам. Згодна з гэтым дагаворам Полацкае княства ўвайшло ў склад ВКЛ, захаваўшы некаторую аўтаномію ў галіне кіравання. 3 гэтага часу княства пачало называцца Літоўскім і Рускім. У перыяд княжэння Гедыміна /1316-1344 гг./ у склад ВКЛ былі ўключаны амаль усе беларускія землі, у тым ліку Берасцейшчына, Міншчына, Турава-Пінскае княства.

Такім чынам, працэс утварэння ВКЛ завяршыўся ў пачатку ХIV ст. Па свайму сацыяльнаму і нацыянальнаму складу гэта была феадальная беларуска-літоўская дзяржава.


Пытанні для самакантролю

1.       Якія прычыны абумовілі утварэнне ВКЛ?

2.                У якіх умовах адбывалася станаўленне і развіццё маладой дзяржавы?

2. Дынастычная барацьба ў 70-90-х гадах ХIVст. Крэўская ўнія і яе вынікі. Грунвальдская бітва і яе значэнне.
Пасля Гедыміна палітычную ўладу ў ВКЛ узначаліў яго сын Альгерд. У перыяд праўлення Альгерда /1345-1377гг./ ВКЛ пачало ператварацца ў магутную дзяржаву, якая стала центрам палітычнай і ваеннай сілы ў Еўропе. Альгерд абвясціў сваю дзяржаву спадкаемцай Старажытнарускай дзяржавы. На гэтай аснове ён пачаў аб'ядноўваць усе землі, якія ў ІХ-ХІІІ ст. належылі Кіеўскай Русі. У 60-70 гадах ХIV ст. Альгерд захапіў Валынь, Смаленск, Чарнігаў. Каб замацаваць гэтыя тэрыторыі трэба было перамагчы мангола-тарар. У 1362 г. Альгерд разграміў 100 тысячнае войска мангола-татар у бітве на рацэ Сінія Воды. Пасля гэтага ён далучыў Кіеўшчыну. Затым у 1368, 1370 і 1372 гадах Альгерд ваяваў з маскоўскім княствам. У выніку перамог тэрыторыя княства значна пашырылася за кошт новых зямель, якія раней належылі мангола-татарам. Пасля смерці Альгерда у Вільні пачалася барацьба за ўладу паміж яго сынамі. Спачатку за ўладу змагаліся Кейстут і Ягайла. У 1382 г. Ягайла з дапамогай крыжакоў перамог Кейстута. Потым Ягайла забіў Кейстута. Але барацьба на гэтым не спынілася. За ўладу пачаў змагацца сын Кейстута Вітаўт. Вітаўт атрымаў падтрымку крыжакоў, Жмудзі, Полацка і Віцебска. Ягайла запрасіў дапамогі ў маскоўскага князя Дзмітрыя. Але Дзмітрый запатрабаваў за дапамогу тэрыторыю Полацка і Віцебска. Ягайла адмовіўся ад такой дапамогі і звярнуўся за падтрымкай да Польшчы. У перыяд з 1383 па 1385гг. ішлі сакрэтныя перагаворы аб умовах уніі паміж Польшчай і ВКЛ. У 1385 г. унія была падпісана ў Крэўскім замку, рэзідэнцыі Вялікіх князеў ВКЛ. Умовы гэтай уніі былі наступнымі:

1. Польшча і ВКЛ атрымліваюць адну агульную палітычную ўладу ў асобе Вялікага князя і караля Польшчы. Пры гэтым Вялікі князь абіраецца ў ВКЛ, а затым ён займае пасаду польскага караля.

2.     ВКЛ і Польшча захоўваюць дзяржаўную незалежнасць і самастойнасць.

3.     Ягайла жэніцца на польскай каралеве Ядвізе, прымае каталіцтва і ўводзіць каталіцтва ў Жамойці.

У 1386г. Ягайла пачаў выконваць умовы Крэускай уніі. Ён ажаніўся на Ядвізе, прыняў каталіцтва і стаў польскім каралем. 3 дапамогай Рыма 30 тысяч жмудзінаў сталі католікамі. У 1387г. Ягайла выдаў шэраг прывілеяў, згодна з якімі каталіцкія феадалы атрымалі выключныя правы на валоданне зямлей, яны вызваляліся ад шэрагу дзяржаўных павіннасцей. На праваслаўных феадалаў гэты прывілей не распаўсюджваўся.

У выніку ў ВКЛ утварылася моцная апазіцыя, якая не прымала Крэўскую унію. Узначаліў апазіцыю Вітаўт. У пошуках саюзнікаў Вітаўт заключыў пагадненне з ханам Залатой Арды Тахтамышам. Па ўмовах пагаднення Вітаўт абяцаў дапамагчы Тахтамышу ў вайне супраць заваёўніка Азіі Цімура Тамерлана. Тахтамыш абавязаўся ў выпадку перамогі аддаць Вітаўту ўсе рускія княствы, якімі валодала Залатая Арда. Аднак у 1399г. войска Вітаўта было разбіта арміяй Тамерлана. Бітва адбылася на рацэ Ворскле.

Пасля паражэння на Ворскле ў 1401г. Вітаўт быў вымушаны прызнаць умовы Крэускай уніі. У гэты момант узмацнілася крыжацкая агрэсія супраць Польшчы. Крыжакі собралі вельмі моцную і добра узброенную 30 тысячную армію. Над Польшчай навісла смяротная пагроза. Рашаючая бітва паміж крыжакамі і аб'яднаным войскам Польшчы і ВКЛ адбылася ў 1410г. пад Грунвальдам. Войскам саюзнікаў кіравалі Ягайла і Вітаўт. У гэтай бітве беларуска-літоўскія харугвы змагаліся з вялікім гераізмам. У выніку крыжакі былі разгромлены. Нямецкі націск на Усход быў спынены на 500 гадоў. У гэтым была вялікая гістарычная роля перемогі пад Грунвальдам.

Перамога пад Грунвальдам яшчэ больш узмацніла ўплыў Польшчы на ВКЛ. У 1413 г. гэта было замацавана прыняццем Гарадзельскай пастановы. Гарадзельская пастанова замацавала і пашырыла прывілеі каталіцкага насельніцтва на тэрыторыі ВКЛ. Феадальная эліта каталіцкага веравызнання атрымала выключныя правы на дзяржаўнае, палітычнае і ваеннае кіраванне ў ВКЛ, на зямельную і іншую маёмасць. У той жа час праваслаўныя феадалы не атрымалі нічога. Больш таго, праваслаўнае насельніцтва трапіла ў стан сацыяльна-палітычнага нераўнапраўя і дыскрымі -нацыі. Праваслаўныя князі не ўдзельнічалі ў выбарах Вялікага князя, не мелі права на вышэйшыя дзяржаўныя пасады міністэрскага тыпу. У 1430 г. Вітаўт памер, не дачакаўшыся каралеўскай кароны, якую яму накіраваў папа Рымскі і якую захапілі палякі. Пасля гэтага Вялікім князем ВКЛ быў абраны брат Ягайлы Свідрыгайла. Гэты палітык таксама не пагаджаўся з Крэўскай ўніяй і Гарадзельскай пастановай. У выніку каталіцкае насельніцтва ВКЛ абрала сабе новага караля- Жыгімонта Кейстутавіча. Пачалася грамадзянская вайна /1432-1436 гг./. Свідрыгайла пацярпеў паражэнне, а Жыгімонт пасля перамогі выдаў шэраг прывілеяў на карысць праваслаўных феадалаў. Праваслаўныя паны атрымалі спадчыннае права на валоданне зямлей, права на гербы і знакі шляхецтва, на вызваленне ад дзяржаўных падаткаў і павіннасцей. Але галоўнага права - на выбары Вялікага князя, яны не атрымалі. Канчаткова Гарадзельская пастанова была ліквідавана толькі ў 1563 г.

Такім чынам, Крэўская унія і грамадзянская вайна ХV ст. у ВКЛ былі выкліканы палітычным, эканамічным і сацыяльным саперніцтвам паміж кіруючай феадальнай групоўкай. Гэтае саперніцтва завяршылася поўнай кансалідацыяй феадальнай эліты ў ХVI ст., пасля чаго гэты клас уяўляў адну сацыяльную групу з агульнымі інтарэсамі і агульнай Айчынай. Гэта паклала пачатак развіццю палітычнай згоды і талерантнасці ў асяроддзі беларусаў.
Пытанні для самакантролю.

1.Якія прычыны абумовілі прыняцце Крэўскай ўніі?

2.Якую палітыку праводзіў Вітаўт? За што ён змагаўся?

3.Якімі прычынамі была выклікана грамадзянская вайна сярэдзіны ХV ст.? Чым гэтая вайна скончылася?

ЛЕКЦЫЯ 5

1. Знешняя палітыка ВКЛ у ХIV - ХVIст. Лівонская вайна. Утварэнне Рэчы Паспалітай.
Знешняя палітка ВКЛ у ХIV- ХVI ст. вызначалася некаторымі асабліваcцямі. Гэтыя асаблівасці былі звязаны з тым, што ўнутранае становішча дзяржавы было вельмі цяжкім.Феадальная палітычная эліта ВКЛ была падзелена на дзве часткі, якія вялі жорсткую барацьбу за ўладу і ўласнасць на зямлю і прыгонных сялян. Другім фактарам была грамадзянская вайна, якая працягвалася фактычна да канца ХV ст. У гэтых умовах дзяржаўная ўлада была слабой, грамадства вызначалася нестабільнасцю, дзяржава не магла бараніць свае інтарэсы ва ўзаемаадносінах з сузедзямі, ды і суседзі імкнуліся выкарыстаць унутраныя цяжкасці ВКЛ на сваю карысць.

Заходні напрамак знешняй палітыкі ВКЛ быў звязаны з Крэўскай ўніяй і паспяховай барацьбой з крыжакамі. Перамога ў бітве над Грунвальдам заставіла Захад лічыцца з геапалітычнымі інтарэсамі ВКЛ. Да ВКЛ паважліва ставіліся і імператары Свяшчэннай Рымскай імперыі, і папы Рымскія.

Усходні напрамак палітыкі ВКЛ быў абумоўлены узаемаадносінамі з Вялікім княствам Маскоўскім. Праваслаўныя феадалы ВКЛ з ліку буйных удзельных князеў і магнатаў у перыяд грамадзянскай вайны знаходзілі падтрымку на Усходзе. Каб захаваць сваю маёмасць і ўладу яны пераходзілі пад пратэктарат Масквы.

Вялікае княства Маскоўскае, карыстаючыся падтрымкай Залатой Арды, у XIV ст. абвясціла сябе правапераемнікам Старажатнай Русі. Пасля гэтага маскоўскія князі пачалі «збіраць» тыя землі, якія некалі ўваходізілі ў склад Кіеўскай Русі. «Збіранне», як правіла, праходзіла шляхам вайны і далучэння новых тэрыторый да Масквы. У сярэдзіне ХV ст. Іван ІІІ ажаніўся на апошняй візантыйскай принцессе Сафіі, узяў сабе візантыйскі дзяржаўны герб-двухгаловага арла, а затым абвясціў Маскву абаронцай усяго праваслаўнага свету. Тым больш, што ў 1453 г. Візантыйская імперыя перастала існаваць.

Такім чынам, знешнепалітычная напружанасць паміж ВКЛ і ВКМ была абумоўлена тэрытарыяльнымі і рэлігійнымі супярэчнасцямі, барацьбой за лідэрства у рэгіёне. Гэтыя супярэчнасці вырашаліся на шляху вайны. Спачатку знешне ўсе ішло добра. У 1449г. Казімір I і Іван ІІ заключылі дагавор аб дружбе і мяжы. Іван ІІ абяцаў не ваяваць за Смаленск і Украіну, а Казімір 1 - не змагацца за Ноўгарад і Пскоў. Але ў 1500 годзе Іван ІІІ пачаў вайну з ВКЛ. 14 ліпеня 1500г. у бітве на рацэ Вёдрыш войска ВКЛ пацярпела паражэнне. У выніку ВКЛ страціла 9 гарадоў 700 вёсак.

Сын Івана ІІІ, Васіль ІІІ, вырашыў канчаткова перамагчы Вільню. У 1514 г. ён пачаў новую вайну. Але 8 верасня 1514 г. у бітве каля Оршы войска ВКЛ атрымала перамогу. Пасля гэтага ў 1522 г. быў падпісаны мір, які цягнуўся 25 гадоў. За гэты час Маскоўскае княства стварыла моцную армію, захапіла Казанскае і Астраханскае ханствы, пачало каланізаваць Сібір.

У 1558 г. Іван IV, які стаў першым маскоўскім царом, распачаў так званую Лівонскую вайну. Урад Івана IV разглядаў гэтую вайну як важны крок на шляху да пераўтварэння Маскоўскага царства ў новы ІІІ Рым - новую магутную імперыю, якая зможа паспяхова змагацца з Захадам.

У гэты час Лівонскі ордэн быў слабы і цярпеў паражэнне. У 1559 г. кіраўніцтва ордэна звярнулася па дапамогу да ВКЛ. Затым быў падпісаны дагавор, згодна з якім тэрыторыя Лівоніі пераходзіла пад пратэктарат ВКЛ. Расія доўга разважала, а затым Іван IV пачаў вайну з ВКЛ. Вялікае княства Літоўскае да вайны было не падрыхтавана, і ў кароткі тэрмін армія Маскоўскага царства захапіла значную тэрыторыю ВКЛ. Сродкаў на вайну ў ВКЛ не хапала. У гэты час падаткі ў гарадах узраслі на 1000%. Агульнадзяржаўны падатак серабшчызны ўзрос у 5 разоў. Вялікі князь заклаў большасць сваіх маёнткаў, але сродкаў і часу ўсе роўна не хапала.

У такіх умовах ВКЛ звярнулася па дапамогу да Польшчы. Перагаворы пачаліся ў 1566 годзе і завяршыліся ў 1569г. падпісаннем Люблінскай уніі. Умовы і сутнасць уніі былі наступнымі:

1.                 Абедзве дзяржавы зліваліся ў адзінае і непадзельнае цэлае і новая дзяржава атрымала назву Рэчы Паспалітай.

2.        Кіраўнік дзяржавы - кароль, выбіраўся толькі ў Польшчы. Сталіцай дзяржавы быў толькі Кракаў.

3.     Адзіным заканадаўчым органам дзяржавы станавіўся агульны Сойм, паседжанне якога праходзілі па чарзе і ў Польшчы, і ў ВКЛ.

4.        ВКЛ захавала некаторыя аўтаномныя правы у межах Рэчы Паспалітай.

Княства мела права на свой асобны бюджэт, сваё войска і сваё заканадаўства, якое не павінна было супярэчыць інтарэсам агульнай дзяржавы.

Умовы ўніі былі несправядлівымі ў адносінах да ВКЛ. Княства страціла тэрыторыю Украіны, якую кароль перадаў Польшчы. Палітычныя супярэчнасці закладзенныя Люблінскай уніяй, нераўнапраўе народаў, страта ВКЛ свайго суверэнітэта не ўмацоўвалі агульную дзяржаву, наадварот, гэта спрыяла нараджэнню агульнага крызісу Рэчы Паспалітай.

Такім чынам, знешняя палітыка ВКЛ у ХУІ ст. прывяла да ўтварэння Рэчы Паспалітай.


Пытанні для самакантролю.

1.Якія прычыны абумовілі палітычную і ваенную слабасць ВКЛ у ХV-ХVI ст.?

2.Якімі прычынамі былі выкліканы войны паміж Вільняй і Масквой?
ТЭМА 3.

Рэфармацыя ў Еўропе і станаўленне беларускай народнасці.

Лекцыя 6

1. Каталіцкая царква і яе роля ў сацыяльна-палітычным і духоўным жыцці традыцыйнай цывілізацыі.
Распаўсюджванне хрысціянства ў Еўропе праходзіла ў складаных умовах і ахапіла некалькі стагоддзяў. Напрыканцы VI ст. хрысціянамі сталі іспанцы, у VIII ст. да хрысціянства далучыліся германцы, а ў XI ст. хрысціянізацыя ахапіла Скандынавію. У IX ст. да хрысціянства далучыліся і славяне. У 966 г. польскі кароль Мешка /Мечыслаў/ разам са сваёй дружынай прыняў хрысціянства па рымскаму ўзору, а праз некаторы час хрысціянамі сталі і ўсходнія славяне.

У Еўропе хрысціянства звычайна распаўсюджвалася гвалтоўным чынам, калі абрад хрышчэння праводзіўся з дапамогай “агня і мяча”. Менавіта такім шляхам воіны Карла Вялікага хрысцілі саксаў, а воіны князя Уладзіміра – Кіеў і Ноўгарад.

Пакуты мясцовага насельніцтва, звязанныя з гвалтоўнай хрысціянізацыяй, царквой увогуле не ўспрыймаліся, таму што царкоўныя іерархі заўсёды памяталі гісторыю першых хрысціянскіх абшчын, якія існавалі ва ўмовах панавання язычнікаў у перыяд антычнай цывілізацыі. Характэрна, што метады барацьбы антычнага Рыма з хрысціянамі былі ўзяты на ўзбраенне царквой тады, калі хрысціянства стала дзяржаўнай рэлігіяй у Еўропе. Аднак калі ў антычнасці хрысціянства распаўсюджвалася “ад сэрца да сэрца” праз народныя нізы, праз дзейнасць першых апосталаў і іх паслядоўнікаў, то ў сярэднявеччы яго носьбітамі былі спачатку правячыя сацыяльныя эліты, алігархічныя группы дзяржавы і ваенная арыстакратыя. Па гэтай прычыне хрысціянізацыя не закранала глыбінь народнай свядомасці і на працягу доўгага часу сярод сялян захоўвалася язычніцтва. Напрыклад, у Ірландыі язычніцкія абшчыны захаваліся да сёнешняга дня, а ў ВКЛ апошні язычніцкі жрэц памёр у 1414 годзе.

Для барацьбы з язычнікамі і ерэтыкамі /г.з. ідэалагічнай апазіцыяй і яе арганізатарамі/, царква, якая кіравалася Рымам, пачала выкарыстоўваць інквізіцыю і іншыя маштабныя палітычная акцыі. Тэрыторыя Заходняй Еўропы была падзелена на 400 рэгіянальных дыяцэзій, якімі правілі папскія епіскапы. Жыццё простага чалавека і ўсяго грамадства знаходзілася пад магутным уплывам царквы. Папа Рымскі фактычна кіраваў свецкай і духоўнай уладай. Ён прызначаў каралёў, зацвярджаў іх на пасадах, арганізоўваў крыжовыя паходы як супраць язычнікаў, ісламскага свету, так і супраць сваіх палітычных праціўнікаў у Еўропе.

Светапогляд чалавека сярэднявечча таксама рэгламентаваўся царквой і Бібліяй. Існаванне чалавека ў межах зямного быцця разглядалася толькі як адлюстраванне быцця вышэйшага, нябеснага свету, якому належыла прыгажосць і дасканаласць. Зямное быццё лічылыся “недасканалым “,”грэшным” і “пакутлівым”. Пераадолець гэтую недасканаласць чалавек мог толькі набліжаючыся да Бога, праз малітву, аскетызм, сацыяльную апатыю і служэнне царкве.

Сацыяльны свет чалавек сярэднявечча падзяляў на “свой” і “чужы”. Свой быў блізкім і родным, а чужы – далёкім і варожым. Усё чужое і варожае належыла бязлітаснаму знішчэнню. Шматлікія і цяжкія войны, якія панавалі ў Еўропе з часоў “Вялікага перасялення народаў”, праходзілі пад знакам барацьбы “свайго свету” са “светам чужынцаў”. Таму ў некаторых выпадках вайны ў Еўропе працягваліся па 15-20 і нават 100 гадоў.

У перыяд войнаў Еўропу ахоплівалі эпідэміі і голад. Так у 1348-1349 гг. Еўропу ахапіла эпідэмія бубоннай чумы, пад час якой загінула каля 50% насельніцтва краін Заходняй Еўропы. У X-XI стст. у Еўропе кожны трэці год у дзесяцігоддзі быў галодным. Жыццё чалавека было кароткім (35 – 40) гадоў.

Такім чынам, сацыяльнае жыццё чалавека традыцыйнай цывілізацыі было вельмі цяжкім, духоўнае жыццё грамадства знаходзілася пад уплывам каталіцкай царквы.


ПЫТАННІ ДЛЯ САМАКАНТРОЛЮ:

1. Якімі шляхамі распаўсюджвалася хрысціянства ў Еўропе?

2. Як паўплывала хрысціянства на фарміраванне светапогляду чалавека эпохі сярэднявечча?

2. Цывілізацыйнае развіццё краін Заходняй Еўропы ў XIII-XV стст.
Колькасны склад насельніцтва сярэднявечнай Еўропы быў невялікім. У XI ст. у Англіі налічвалася каля 2 млн. чалавек, у Італіі і Францыі – каля 6 млн., а Германіі – каля 3.5 млн. За пяць стагоддзяў колькасны склад насельніцтва гэтых краін узрос прыкладна ў 2 разы. У XVI ст. у Англіі налічвалася каля 5 млн. чал., у Германіі – каля 8, Францыі і Італіі каля 10-12 млн. чалавек. У сельскай гаспадарцы пражывала каля 90% усяго насельніцтва. У вёсцы пераважалі традыцыйныя, яшчэ з часоў антычнасці, прымітыўныя прылады працы.

У галіне рамяства змены адбываліся значна хутчэй. Гэта было абумоўлена развіццём металургічнай вытворчасці і ростам гарадоў. Па тэхналагічнай складанасці, па падзелу працы хутчэй за ўсё развівалася металаапрацоўка. Кавалі выраблялі зброю, прылады працы для іншых вытворцаў. Прылады працы і зброя каштавалі вельмі дорага і перадаваліся ў спадчыну. Людзі надзялялі гэтыя сродкі магічнымі ўласцівасцямі, надавалі ім уласныя прозвішчы, абкружалі складанай культавай сімволікай. Гэта знайшло яскравае адлюстраванне ў рыцарскай і гарадской геральдыцы Еўропы і Беларусі. Фамільны герб і герб горада, герб княжацкай дынастыі і дзяржавы былі “гістарычным і непаўторным тварам” чалавека і грамадства.

Самыя значныя змены ў галіне вытворчасці адбыліся ў XIV-XV стст. У гэты час з’явіліся новыя вытворчыя тэхналогіі, якія патрабавалі адпаведнага ўзроўню адукаванасці. Новыя тэхналогіі былі звязаны вынаходніцтвам крывашыпнага механізма, зубчатай перадачы, свідравальнага станка, пад’ёмнага крана, землеройнай машыны. Гэтыя машыны яшчэ не мелі механічнага рухавіка, але па сваёй вытворчай эфектыўнасці і прадукцыйнасці працы яны на некалькі парадкаў пераўзыходзілі немеханічную працу. Дзякуючы новым тэхналогіям у Еўропе пачалі будавацца велічныя архітэктурныя храмы, ірыгацыйныя сістэмы і гарады.Новыя тэхналогіі пачалі прымяняцца і ў будаўніцтве. Будаўнікі пачалі выкарыстоўваць цэмент і стальныя канструкцыі.

Вялікія змены адбыліся і ў ваеннай справе. Рэвалюцыйныя змены ў гэтай галіне былі абумоўлены выкарыстаннем пораху. У XII ст. арабы вынайшлі асабістую агнястрэльную зброю, якая шырока распаўсюдзілася ў XIV ст. У гэты час упершыню пачалі прымяняць гарматы. Затым гарматы былі ўсталяваны на караблі, а ў XV ст. іх пачалі вырабляць з чугуну і паставілі на лафеты.

Першай удасканаленай машынай стаў млын з вадзяным колам. Вытворчыя тэхналогіі, заснаваныя на выкарыстанні млына, дзейнічалі пры апрацоўцы скуры, вытворчасці бумагі, апрацоўцы канаплянага валакна, узбагачэнні жалезнай руды і г.д.

Тэхналагічныя змены ў вытворчасці садзейнічалі таму, што асноўную ролю ў жыцці грамадства пачалі адыгрываць гарады. Гарады як цэнтры рамяства і гандлю аформіліся ў Італіі яшчэ ў IX ст. Гэта былі такія гарады як Венецыя, Генуя, Піза, Фларэнцыя, Неапаль. У X-XI стст. узніклі гарады ў Францыі, Англіі, Германіі і інш. краінах.

Размеркаванне гарадоў у Еўропе было нераўнамерным. Больш за ўсё гарадоў налічвалася ў Італіі і ў Вялікім княстве Літоўскім. Еўрапейскі горад быў невялікім. У XV ст. буйнымі лічыліся гарады, дзе жыло па 20-30 тыс. чалавек. Такія гарады як Канстанцінопаль, Парыж, Мілан, Венецыя, Фларэнцыя былі тагачаснымі мегаполісамі. У іх пражывала ад 80 да 100 тысяч чалавек. Цэнтрам горада была рыначная плошча, побач з ёю будаваўся гатычны сабор з такім разлікам, каб ён змог прыняць усіх гараджан адначасова. Сабор выконваў функцыю “ілюстраванай” Бібліі і з’яўляўся сімвалам магутнасці Бога і царквы. На гарадской плошчы размяшчалася і ратуша.

У гарадах складвалася саслоўе гараджан, асноўным заняткам якога была гандлёва-рамесніцкая дзейнасць. Звычайна гарадское саслоўе звязваецца з паняццем “бюргерства”. Тэрмін “бюргер” спачатку пазначаў усіх гараджан /ад герм. burg – горад/. Адсюль пайшоў французскі тэрмін bourgeoisie, які спачатку таксама пазначаў гараджан. Аднак у XIV-XV стст. тэрмінам bourgeoisie ужо называлі толькі багатых гараджан, якія пазней сфарміравалі гарадскую буржуазію.

Простая таварная вытворчасць гарадскіх рамеснікаў залежыла ад купецкага і растаўшчыцкага капіталу. Гэты капітал садзейнічаў:

а/ фарміраванню рынка наемнай працы і тавараў;

б/ накапленню капітала;

в/ стварэнню моцнага апазіцыйнага руху існуючаму грамадскаму ладу і царкве;

г/ фарміраванню новай ідэалогіі, здольнай стварыць альтэрнатыву пануючаму рэлігійнаму светапогляду.

У XV ст. у вытворчасці пачала дзейнічаць мануфактура. Фарміраванне мануфактурнай вытворчасці ў Еўропе прыпадае на канец XV- першую палову XVI ст.. Мануфактура паклала канец традыцыйнаму грамадству ў галіне эканомікі, яна з’яўляецца тым рубіконам, які аддзяляе традыцыйнае грамадства ад грамадства індустрыяльнага. У XV ст. у Еўропе склаліся два эканамічных цэнтры, якія былі звязаны з хуткім развіццём мануфактурнай вытворчасці. Першы цэнтр сфарміраваўся ў межах Венецыянскай і Генуэзскай рэспублік. Венецыя была прататыпам рыначнай гаспадаркі, у ей панаваў палітычны лад дэмакратычнага тыпу, які вызначаўся плюралізмам грамадскай думкі. Другі з іх быў на Поўначы Заходняй Еўропы(Бругге і гарады ганзейскага саюза).

Такім чынам, асноўнай асаблівасцю цывілізацыйнага развіцця Заходняй Еўропы ў XIII-XV стст. была тэндэнцыя пераходу ад традыцыйнага да індустрыяльнага грамадства.

ПЫТАННІ ДЛЯ САМАКАНТРОЛЮ:

1. Якія змены адбыліся ў сацыяльна-эканамічным развіцці краін Заходняй Еўропы?

2. Калі адбываецца пераход ад традыцыйнага да індустрыяльнага грамадства?


3. Еўрапейскі Рэнесанс, яго змест і сутнасць.
Станаўленне індустрыяльнага грамадства адбывалася не толькі ў галіне вытворчасці. Індустрыяльнае грамадства – гэта найперш адпаведны лад жыцця чалавека, абумоўлены светапоглядам усяго грамадства. Гэты светапогляд быў звязаны с такімі з’явамі як Рэнесанс і Рэфармацыя.

Ідэалы пакутніцтва, чаканне Страшнага Суда, пакаянне і аскетызм, якія панавалі ў грамадстве, усе больш і больш супярэчылі новай жыццёвай рэчаіснасці. У светапоглядзе і маралі “новых нобіляў” усе больш і больш пачалі пераважаць рацыяналізм і прагматызм. Гэтыя філасофскія катэгорыі выкарыстоўваліся для апраўдання “сумленнага багацця”, “салодкага жыцця”, “роўных магчымасцяў”, якімі карысталася новая палітычная эліта грамадства. Рацыяналізм і прагматызм, як спосабы чалавечага мыслення былі пакладзены ў аснову сістэмы новага светапогляду грамадства. Ідэалам гэтай сістэмы, яе жыццёвым увасабленнем быў заклік – “Чалавек і справа!”. Гэты заклік быў успрыняты грамадствам, стаў сваеасаблівай грамадскай ідэяй, на аснове якой фарміравался палітыка, філасофія і культура Рэнесансу. У сацыяльна-палітычным плане Адраджэнне было інструментам, сродкам, з дапамогай якога новая палітычная эліта імкнулася захапіць уладу і перамагчы царкву.

Бацькам гуманізму і пачынальнікам рэнесанснай культуры быў Франчэска Петрарка. Гэты чалавек стаў сапраўдным трубадурам новай ідэалогіі, якая была звернута да чалавека і абапіралася на антычную традыцыю. Тэрмін “Рэнесанс” належыць гісторыку мастацтваў Джорджо Вазары /Vasari/, які разумеў пад рэнесансам вяртанне да антычнай культурнай традыцыі.

Усё, што было ў галіне культуры да яго часу, Ф.Петрарка вызначыў у якасці “тысячагадовага варварства”. Свабоду чалавека Ф.Петрарка звязваў з маральным удасканаленнем асобы праз далучэнне да гістарычнага вопыту чалавецтва, праз адукацыю, вывучэнне паэзіі, гісторыі і філасофіі старажытных. Цэнтральным у вучэнні Петраркі было паняцце humanitas /дакл.- чалавечая прырода, духоўная культура/. Ідэі Петраркі надалі магутны штуршок развіццю гуманітарных ведаў – studia humanitatis, што ужо ў XIX ст. атрымала назву “гуманізму”.

Багаты, квітнеючы італьянскі горад стаў галоўнай сацыяльна-палітычнай базай Рэнесансу. Новая палітычная эліта з ліку купцоў, фінансавай алігархіі, уладальнікаў мануфактур трымала ў сваіх руках вялізныя багацці. Чатка сродкаў накіроўвалася на адукацыю, будаўніцтва бібліятэк, палацаў, развіццё мастацтва. “Новыя нобілі” імкнуліся да ўлады. Але для гэтага трэба было ведаць лацінскую мову, якая была афіцыйнай мовай навукі, мовай унутранага і знешняга гандлю, афіцыйнай дзяржаўнай мовай амаль усёй Еўропы. Таму гарадскія магістраты і камуны на свае сродкі будавалі школы, падтрымлівалі развіццё універсітэтаў. Гэта спрыяла хуткім зменам грамадскай свядомасці на карысць гуманізму.

Усю сістэму гуманізму, якая сфарміравалася ў XIV-XVI стст. можна падзяліць на тры плыні:

1/ мастацкую;

2/ агульна-культурную;

3/ сацыяльную.

Сацыяльны напрамак быў звязаны з новым разуменнем чалавечай прыроды. Гэтае разуменне было заснавана на тым, што гуманісты прызнавалі права асобы на свабоду, на развіццё, на набыццё новых ведаў, на барацьбу за шчасце ў зямным жыцці.

Гуманісты даказвалі, што ступень грамадскага прызнання і ўшанавання павінна вызначацца не паходжаннем чалавека, а асабістымі дзеяннямі і заслугамі. Гуманісты па-новаму вызначылі праблему багацця. Яны апраўдвалі багацце, лічылі, што яно прыносіць карысць грамадству і з’яўляецца асновай дастойнага жыцця чалавека.

Калі гуманісты паставілі ў цэнтр светапогляду чалавека, а не Бога, то яны па-новаму пачалі пісаць гісторыю. Такія італьянскія гісторыкі як Леанарда Бруні і Франчэска Гвіччардзіні стварылі новую метадалогію гісторыі. Тлумачэнне гістарычных падзей яны шукалі ў прыродзе чалавека, а не правідэнцыялізме. Гісторыкі-гуманісты стварылі “новую гісторыю” чалавечай цывілізацыі. Яны вылучылі тры перыяды ў гісторыі: а/ старажытны/антычны/, б/ сярэднявечны/варварскі/, в/ новы перыяд, перыяд пераходу грамадства да новага часу.

Такім чынам, палітыка і ідэалогія еўрапейскага Рэнесансу была накіравана на перамогу новай сістэмы грамадскіх каштоўнасцей, на выхаванне чалавека індустрыяльнай цывілізацыі.
ПЫТАННІ ДЛЯ САМАКАНТРОЛЮ:
1. Вызначце сутнасць гуманістычнай ідэалогіі.

2. Назавіце імя пачынальніка рэнесансавай культуры.


4. Еўрапейская Рэфармацыя.
Вялікія геаграфічныя адкрыцці працягваліся значны перыяд часу. Яны пачаліся ў канцы XV ст., а завяршыліся толькі ў пачатку XVII ст., калі была адкрыта Аўстралія. Эпоха вялікіх геаграфічных адкрыццяў аказала значны ўплыў на развіццё свету. Яна прывяла да такой з’явы як “рэвалюцыя цэн”, што дало магутны штуршок развіццю грамадскай вытворчасці. Сутнасць “рэвалюцыі цэн” была ў тым, што вялізны наплыў золата ў Еўропу зрабіў грошы больш таннымі, а тавары, наадварот, больш дарагімі. Цэны на тавары выраслі ў 4-5 разоў. Гэта выклікала сапраўдны мануфактурны бум, хуткае разбурэнне рамеснай вытворчасці, рэзкае ўздаражэнне харчавання. У канчатковым выніку “рэвалюцыя цэн” прывяла да пераразмеркавання прыватнай уласнасці на карысць буржуазіі.

Другой сацыяльна-эканамічнай, палітычнай і культурнай з’явай, якая змяніла жыццё традыцыйнага грамадства была Рэфармацыя. Калі цэнтрамі Рэнесансу былі гарады Італіі, то цэнтрамі Рэфармацыі сталі гарады Германіі. Перадумовы рэфармацыйнага руху былі створаны гуманістамі. Гэта адносіцца ў першую чаргу да духоўных перадумаў. У сваіх творах нямецкія гуманісты закраналі не толькі пытанні філасофіі і рэлігіі, яны найперш крытыкавалі каталіцкую царкву і ўслаўлялі свабоду чалавечага духу. Выдатным творам нямецкага гуманізму быў сатырычны твор С.Бранта пад назвай “Карабель дурняў”, у якім аўтар высмейваў традыцыйныя каштоўнасці, жыццё і мараль правячай феадальнай алігархіі.

Вялікім поспехам у асяроддзі гуманістаў карысталіся творы Эразма Ратэрдамскага. У сваіх творах – “Пахвальба глубству”, “Дамашнія гутаркі” гэты чалавек называў сябе грамадзянінам Сусвету, крытыкаваў норавы і мараль царкоўных дзеячоў, тэранію феадалаў.

Слова і ідэі гуманістаў, іх зварот да грамадства былі пачуты новай палітычнай элітай з ліку буржуазіі. У Германіі ўжо сфарміравалася сацыяльнае асяроддзе, якое марыла аб палітычнай рэфармацыі грамадства. У гэтым кантэксце грамадству быў патрэбен магутны штуршок, які б паклаў пачатак новаму сацыяльнаму руху. Гэты штуршок быў зададзены дзейнасцю Марціна Лютэра, яго выступленнямі супраць дагматаў каталіцкай царквы.

Ідэалогія гуманізма набыла ў вучэнні Лютэра рысы дзейнаснага рацыяналізма. Рэлігія, па Лютэру, гэта адносіны асобнага індывіда да Бога. Гэтым адносінам не трэба пасрэднікі з боку афіцыйнай царквы. Атрымлівалася, што рэлігія – гэта дзейнасць чалавека, якому непатрэбна царкоўная арганізацыя старога тыну. Лютэр вынес прысуд каталіцкай царкве, калі заявіў, што інстытут папства – гэта “антыхрыстава установа”. Лютэр адхіліў большасць каталіцкіх культаў і абрадаў: святых і анёлаў, культ Багародзіцы, пакланенне іконам і г.д.

Лютэр узначаліў умеранны напрамак Рэфармацыі. Гэты напрамак атрымаў вызначэнне бюргерска-княжацкага. Гэтая частка грамадства не думала аб якіх небудзь сацыяльных рэформах. Яна жадала правесці змену палітычнай улады “мірна” і “легальна”. Другі напрамак Рэфармацыі быў рэакцыйным, феадальна-каталіцкім. Яго ўзначальвалі папа рымскі і германскі імператар. Яны змагаліся з Рэфармацыяй. Трэці напрамак атрымаў вызначэнне плебейска-сялянскага. Яго ўзначальваў Томас Мюнцэр.

Найбольш радыкальным паслядаўнікам Лютэра быў Жан Кальвін. Іудзей па паходжанню, юрыст па адукацыі гэты рэфарматар абараняў інтарэсы найбольш радыкальнай часткі новай палітычнай эліты. Ідэалогія кальвінізма была заснавана на адмове ад штодзённых задавальненняў. Кальвін заклікаў да беражлівасці і накаплення багацця шляхам цяжкай штодзённай працы. Дзеля гэтага кальвінізм змагаўся не толькі з раскошай, але і з мастацтвам, народнымі традыцыямі і святамі, свабодай думкі. На глебе кальвінізма аформіліся такія пратэстанцкія секты са складу іудзеяў як баптысты, пурытане, адвентысты і інш.

Такім чынам, Рэфармацыя была накіравана супраць старай грамадска-палітычнай сістэмы, яна садзейнічала ўсталяванню ідэалогіі індустрыяльнага грамадства, з’яўленню чалавека, які адпавядаў патрабаванням Новага часу.

Трыўмфальнае шэсце Рэфармацыі прыпала на першую палову XVI ст., ужо у другой палове XVI ст. пачалася Контрэфармацыя. Значная роля ў барацьбе з рэфармацыйным рухам адводзілася папай рымскім Ордэну іезуітаў, які быў заснаваны ў 1540 г. З дапамогай іезуітаў частка насельніцтва, якая трапіла пад уплыў пратэстантаў, вярнулася ў лона касцёлу.
Пытанні для самакантролю.
1.     Якую ролю адыгрывала каталіцкая царква ў жыцці чалавека традыцыйнага грамадства?

2.     Чым вызначаліся ўмовы сацыяльнага жыцця чалавека традыцыйнага грамадства?

3.     Якія змены адбыліся ў галіне грамадскай вытворчасці ў XIV-XV стст?

4.     Якія змены адбыліся ў грамадскай ідэалогіі ў перыяд Рэнесансу?

5.     Раскажыце аб сацыяльна-палітычнай сутнасці Рэнесансу?

6.     У чым заключалася сутнасць “новага” вучэння М.Лютэра?

7.     Як уплывала Рэфарамацыя на станаўленне індустрыяльнай цывілізацыі?
5. Рэнесанс у Беларусі і яго асаблівасці.
Рэнесанс і Рэфармацыя як агульнацывілізацыйныя з’явы пакінулі глыбокі след у гісторыі Беларусі. Аднак гэтыя з’явы для Беларусі былі не столькі сацыяльна-палітычнымі, сколькі духоўна-культурнымі. Гэта тлумачыцца некалькімі прычынамі:

1/ гэтыя з’явы не вынікалі з сацыяльна-палітычнага развіцця Беларусі і тых грамадскіх працэсаў, якія адбываліся ў той час;

2/ яны не вынікалі з заканамернасцяў агульнага ўнутранага жыцця беларусаў;

3/ беларуская культура не мела амаль ніякага дачынення да культуры антычнай цывілізацыі. Светапогяд беларусаў не грунтаваўся на антычнай мадэлі ўспрыняцця свету і чалавека ў гэтым свеце;

4/ у Беларусі не было такіх важных перадумаў, як наяўнасць ВНУ, не было попыту на адукаванасць, на інтэлектуальныя веды і мастацкія творы.

Сацыяльна эканамічнае развіццё Беларусі ў XV-XVI стст. таксама не спрыяла стварэнню сацыяльнай базы Рэнесансу і Рэфармацыі. У аграрным сектары эканомікі ішоў працэс запрыгоньвання сялянства. Першым актам на гэтым шляху быў Прывілей 1447 г. Заканадаўчыя нормы, што ўтрымліваліся ў Судзебніку 1466 г., Статутах 1529, 1566, 1588 гг. прадугледжвалі пошук і вяртанне сялян-уцекачоў. Гэта сведчыць аб тым, што ў дзяржаве дзейнічалі інстытуты традыцыйнага грамадства, накіраваныя супраць асноўнай часткі насельніцтва. Таму сяляне не былі носьбітамі ідэй, якія абумоўлівалі фарміраванне індустрыяльнай цывілізацыі.

Працэс урбанізацыі ў Беларусі таксама быў абмежаваны некалькімі фактарамі. Асноўная частка беларускіх гарадоў была невялікай па памерах. Гарады налічвалі ад 1,5 да 3 тысяч жыхароў. Яны належылі князю, альбо былі прыватнай уласнасцю магнатаў. Сярод “лепшых” гарадоў, адзначаных Вялікім князем Казімірам у 1444 г. былі Брэст, Віцебск, Мінск, Гродна, Полацк, Слуцк. Гэтыя гарады налічвалі ад 5 да 10 тысяч чалавек. Праз 100 гадоў колькасць “лепшых” гарадоў узрасла, але вельмі нязначна. Магдэбургскае права да канца XV ст. у Беларусі мелі толькі Брэст, Слуцк, Гродна, Полацк і Мінск.

Па нацыянальнаму складу ў гарадах жыло каля 50% беларусаў, каля 40% гараджан былі яўрэямі і 10% складала шляхта, вайскоўцы, іерархі царквы. Беларускі горад у гэты час належыў традыцыйнаму грамадству. Фактаў узнікнення мануфактурнай вытворчасці ў гэты перыяд не адзначана. Суадносна ў Беларусі не сфарміравалася саслоўе бюргерства, якое было звязана з мануфактурай і таварнай вытворчасцю.

Асноўным накірункам Рэнесансу ў Беларусі стала асветніцтва. Асветніцкая плынь Рэнесансу ў Беларусі грунтавалася на мясцовай традыцыі, закладзенай яшчэ Е.Палецкай і К.Тураўскім. Гэтая традыцыя была связана з развіццём літаратуры, кніжнай справы, развіццём ідэй асветніцтва ў асяроддзі беларускай шляхецкай і бюргерскай інтэлігенцыі.

Цэнтральнае месца ў распаўсюджанні ідэй Адраджэння належыла кнігадрукаванню і літаратурнай дзейнасці такіх асветнікаў, як Ф.Скарына, М.Гусоўскі, С.Будны, В.Цяпінскі, М.Літвін, А.Валян, Я.Казакевіч, А.Рымша, Ф.Градоўскі. З’яўленне скарынавага перакладу Бібліі на зразумелай для беларусаў мове – гэта працяг агульнацывілізацыйнай тэндэнцыі, што ахапіла Еўропу ў перыяд Рэнесансу і Рэфармацыі. У “Прадмове да ўсёй Бібліі” Ф.Скарына пісаў: “Тут галоўнае навучанне сямі навук вызваленых. Жадаешь ведаць Граматыку, ці па-нашаму кажучы грамату, якая вучыць правільна чытаць і гаварыць – звяртайся да Бібліі, чытай кнігу Псалтыр. Наважышся асвоіць логіку, што вучыць праз аргументы адрозніваць праўду ад хлусні,-чытай кнігу святога Іова або пісанне святога апостала Паўла. Задумаешь авалодаць Рыторыкай, якая ёсць само Красамоўства, чытай кнігі Саламонавы”.

Прадаўжальнік скарынавай справы Васіль Цяпінскі таксама выступаў за выданні Слова Божага на беларускай мове. Яскравы след у беларускім Адраджэнні пакінуў С.Будны. На працягу амаль 30 гадоў С.Будны выдаў такія ўнікальныя кнігі як “Катэхізіс”,”Апраўданне грэшнага чалавека перад Богам”, “Аб галоўных артыкулах хрысціянскай веры”,”Аб свецкай уладзе”.

У творчасці айчынных літаратараў-гуманістаў закраналіся самыя розныя сацыяльна-палітычныя тэмы, што хвалявалі грамадства. Абапіраючыся на творы Арыстоцеля, Платона, Цыцэрона, Сенэкі, беларускія гуманісты зрабілі шэраг адкрыццяў у сферы грамадазнаўства. Яны прыйшлі да ўсведамлення таго, што найвышэйшай каштоўнасцю для кожнага чалавека з’яўляецца свабода. “З усіх рэчаў людскіх,-пісаў А.Валян,-найпершая ёсць вольнасць. Няволя ж горшая нават за смерць”.

Айчынныя асветнікі выказалі думку пра першачарговую неабходнасць стварэння прававой дзяржавы,”дзе пануюць законы, а не асобы”. Законы павінны рэгламентаваць дзейнасць людзей, гарантаваць іхнія правы і свабоды, стрымліваць злачынства. “И вчинены суть права или закон для людей злых, …абы добрии межи злыми в покои житии могли”,-пісаў Скарына.

Вялікую трывогу ў гуманістаў выклікала становішча прыгонных сялян. Да ліквідацыі ў ВКЛ жудасных формаў рабства заклікаў Міхалон Літвін.

Такім чынам карані беларускай нацыянальнай ідэі, звязаныя з барацьбой за свабоду і сацыяльную справядлівасць, фарміраваліся на глебе рэнесансна-гуманістычнай традыцыі. Гэтая традыцыя з’яўляецца неад’емнай часткай нацыянальнай духоўнасці, яна спрыяла фарміраванню беларускай народнасці.
ПЫТАННІ ДЛЯ САМАКАНТРОЛЮ:

1. Назавіце асаблівасці Рэнесанса ў Беларусі.

2. Пералічыце накірункі Рэнесанса ў Беларусі.

3. Вызначце сутнасць Рэенесанса ў Беларусі.


6. Рэфармацыя ў Беларусі.
Рэфармацыя ў Беларусі была звязана з гуманістычнай ідэалогіяй і дзеячамі эпохі Адраджэння. Ідэі і этыка Ф.Скараны, С.Буднага, В.Цяпянскага, М.Літвіна нічым не адрозніваліся ад ідэй і этыкі Ф.Петраркі. Яны былі блізкімі па зместу да ідэй нямецкіх гуманістаў. Заклік Лютэра: “Праведнік вераю жыць будзе!” нічым не адрозніваўся ад вучэння С.Буднага аб адпаведнасці права і законаў жыцця вучэнню Хрыста. Гэтая ідэя Буднага была ўспрынята Л.Сапегам, які ў “Прадмове” да Статута 1588 г. пісаў: “Права з’яўляецца сапраўдным разважаннем і мудрым зрокам чалавечага разуму”.

Айчынныя мысляры - рэфарматары асуджалі тыранію і арыстакратыю. У сваім творы М.Літвін крытыкаваў магнатаў. Стан дзяржаўнай улады, “калі адзін урадавец займае 10 пасад, а іншыя аддалёныя ад дзяржаўных спраў”, ён назваў абсурдным і непатрэбным. На думку А.Воляна адносіны паміж людзьмі павінны будавацца на прынцыпах павагі і грамадскай аказнасці. Як узор ён назваў Венецыянскую рэспубліку, ”дзе ніколі не дазвалялася крыўдзіць простага чалавека”. А.Валян быў прыхільнікам тэорыі грамадскага пагаднення. “Сыны і ўнукі заслужаных продкаў нярэдка бываюць гнюсныя і лянівыя, не здатныя ні да якой рыцарскай справы”,- сцвярджаў А.Валян. Ён вітаў заканадаўства, якое дазваляе простаму чалавеку за свае рыцарскія ўчынкі здабыць шляхецтва, таму , што рыцарамі не нараджаюцца, імі становяцца, лічыў Валян. Гэтым самым закладваўся паджмурак пераходу нашай краіны да індустрыяльнага грамадства.

Аднак некаторыя погляды А.Валяна былі кансерватыўнымі. Шляхцічу, лічыў Валян, нельга займацца земляробствам, рамяством, бо гэта “навука нявольнікаў”. Таму беларускія сяляне, якія складалі да 70% дробнай шляхты, не мелі магчымасці стаць “новымі нобелямі”, засноўваць мануфактуры, гандляваць, багацець за кошт сваёй працы і ўласнай справы. Таму грамадства ВКЛ увогулле лічыла працу не пачэсным заняткам, які вядзе да працвітання асобы і грамадства, а “навукай нявольнікаў”. У выніку светапогляд палітычнай эліты Беларусі і яе дзейнасць не адпавядалі прынцыпам індустрыяльнага грамадства.

Гэтая акалічнасць накладала істотны адбітак на беларускі рэфармацыйны рух. У ім была зацікаўлена шляхецкая магнатэрыя, якая бачыла ў Рэфармацыі палітычны сродак, які дапамагаў змагацца за ўладу і багацце. Гэтым мэтам магнатаў найбольш адпавядаў кальвінізм, які радыкальна мяняў усю хрысціянскую абраднасць, рабіў царкву таннай, але пры гэтым узмацняў эксплуатацыю насельніцтва на карысць пратэстанцкіх абшчын і іх мясцовых “пратэктараў”.Адным з такіх пратэктараў быў Мікалай Радзівіл Чорны, які пабудаваў першую пратэстанцкую абшчыну ў Брэсце. У хуткім часе князі Радзівілы заснавалі такія ж абшчыны ў Нясвіжы. З іх дапамогай пратэстанты пачалі дзейнічаць у Клецку, Мінску, Віцебску, Полацку і іншых гарадах. Асаблівых праблем са стварэннем кальвіністскіх абшчын не было, таму што калі шляхціч пераходзіў у другую веру, ён звычайна змяняў і святароў у тых вёсках, мястэчках і гарадах, якія яму належылі. Беларускія сяляне, навучаныя жыццём, не бунтавалі, таму што ведалі, “моднае захапленне пана доўга не працягнецца”. Усяго ў Беларусі і Літве было створана каля 200 кальвіністскіх і некалькі дзесяткаў лютэранскіх абшчын/”збораў”/, а таксама адна лютэранская парафія. Пратэстанты будавалі ў Беларусі друкарні, выдавалі шматлікую літаратуру, асноўвалі адукацыйныя ўстановы. Пачатковыя школы былі адкрыты ў Клецку, Слуцку, Іўі, іншых гарадах. У Вільні пратэстанты спрабавалі адкрыць сваю акадэмію, але там акадэмію адкрылі іезуіты. Пратэстанты з ліку магнатаў абіраліся ў склад кіруючых органаў ВКЛ, пад іх уплывам прымаліся законы, у тым ліку і Статут 1588 г. У 60-х гг. XVI ст. у Беларусі пачалася Контррэфармацыя і ў выніку ўсе пратэстанцкія арганізацыі зноў былі перададзены касцёлу. Кальвінісцкія зборы захаваліся ў Бабруйску і Слуцку, а абшчыны лютэран у Слоніме і Мінску. Аднак членамі пратэстанцкіх абшчын у гэтых гарадах былі толькі іншаземцы: швейцарцы і немцы, якія тут жылі.

Такім чынам, Рэфармацыя ў цэлым адыграла станоўчую ролю ў развіцці беларускага грамадства.
Пытанні для самакантролю
1.     Якія ідэі вызначылі змест Рэфармацыі ў Беларусі?

2.     Які напрамак рэфармацыйнага руху пераважаў у Беларусі?



7. Фарміраванне беларускай народнасці ў другой палове XIII- першай палове XVII стст.
Асноўнымі цывілізацыйнымі фактарамі, якія рашаючым чынам уплывалі на этна-нацыянальныя працэсы, якія праходзілі ва ўсім свеце былі:

а/ наяўнасць адзінай мовы;

б/ наяўнасць дзяржаўнага суверынітэту;

в/ наяўнасць адзінай нацыянальнай ідэалогіі;

г/ наяўнасць нацыянальна-культурных каштоўнасцей і іх носьбітаў.

Тэрыторыя, на якой адбывалася эвалюцыя старажытнага беларускага этнаса ў народную супольнасць была тая ж, што і ў IX-XIII стст. Гэта Віцебшчына, Віленшчына, Гродзеншчына, Мінска-Слуцкі рэгіён, Гомельшчына, Берасцейшчына. На працягу 400 гадоў на адзначанай тэрыторыі склалася самастояная мова, якая была адметнай прыкметай супольнасці. Сусветная практыка сведчыць, што без мовы няма ні народнасці, ні нацыі. Таму ўсе сусветныя народнасці склаліся на аснове моўнага адзінства. І беларусы тут не былі выключэннем. Колькасны склад насельніцтва быў таксама сярэдняеўрапейскім: у XIII-XVI стст. у Беларусі пражывала каля 1,5-2 млн. чалавек.

Асноўная частка беларускага насельніцтва пражывала ў вёсках. Нацыянальнае пачуццё і нацыянальная ідэалогія былі ў першую чаргу звязаны з малай радзімай, павагай да свайго народа і дзяржавы. Як пісалі летапісцы, беларусы захоўвалі “обычаи древлии”, таму што гэта забяспечвала сацыяльную стабільнасць грамадства і дзяржавы.

Нацыянальная ідэалогія фарміравалася на грунце незалежнасці і сувернітэту дзяржавы. Аднак гэтага было недастаткова, таму што ідэалогія павінна была стаць часткай самасвядомасці кожнага беларуса. Гэта знаходзіла адлюстраванне і ў барацьбе Вялікага княства Літоўскага са знешняй агрэсіяй і ў развіцці культуры. Барацьба з варожай агрэсіяй мацавала Полацкае княства, яна стала адным з фактараў утварэння ВКЛ. У гэтых адносінах нацыянальная ідэалогія была замацавана ў дзяржаўным гербе ВКЛ – “Пагоня”. Лёсавызначальныя перамогі ВКЛ у 1362 г. ў бітве на Сініх водах, бітве 1410 г. над Грунвальдам і бітве 1514 г. пад Оршай надхняліся нацыянальнай ідэалогіяй. Ідэалагічныя фактары мацавалі нацыянальную палітычную эліту, якая была падмуркам беларускай народнасці.

Моўна-культурныя фактары таксама спрыялі фарміраванню беларускай народнасці. У ВКЛ беларуская мова была агульным і адзіным сродкам межнацыянальных зносін, таму дзяржаўнасць гэтай мовы была толькі адлістраваннем гістарычнай рэчаіснасці, якая склалася ў дзяржаве. Кнігадрукаванне садзейнічала развіццю пісьмовасці беларускай мовы. Дзякуючы дзейнасці Ф.Скарыны, беларуская мова стала мовай Бібліі і несла Слова божае кожнаму беларусу. Таму імя Скарыны, яго творы, твороы іншых беларускіх гуманістаў духоўна аб’ядноўвалі ўсіх беларусаў у адзін народ. Без кнігадрукавання немагчыма было з’яўленне Статутаў ВКЛ. Гэтыя дзяржаўна-прававыя акты садзейнічалі развіццю агульнай прававой свядомасці, як сярод палітычнай эліты так і сярод ніжэйшага класа – сялянства і гараджан.

Фарміраванне народнасці забяспечвалася і развіццём эканомікі. Унутраны таварны абмен, развіццё гарадской гаспадаркі, спагнанне падаткаў садзейнічалі больш цеснаму аб’яднанню беларускіх рэгіёнаў у адно цэлае. Рэформа 1557 г. дала магчымасць сялянству атрымаць зямлю ва ўласнае карыстанне. Яна садзейнічала эканамічнаму ўздыму гаспадаркі, дзяржавы, вёскі і горада.

Сацыяльна-палітычныя працэсы, якія адбываліся ў Беларусі ў перыяд Рэнесансу і Рэфармацыі з’яўляюцца даказам таго, што беларуская народнасць паспяхова складвалася як адзінае целае, як адзін народ.
ПЫТАННІ ДЛЯ САМАКАНТРОЛЮ:

1.     Якія фактары вызначалі працэс фарміравання беларускай народнасці?

2.     Як можна вызначыць этнічную свядомасць насельніцтва Беларусі ў другой палове XIII- першай палове XVII ст.?

8. Этнічная свядомасць насельніцтва Беларусі ў другой палове XIII - першай палове XVII ст. Этымалогія “Белай Русі”.
Навуковае вызначэнне этнічнай самасвядомасці насельніцтва Беларусі ў XIII – першай палове XVII ст. з’яўляецца адной з самых складаных праблем беларускай гістарычнай навукі. Гэта тлумачыцца тым, што назвы “Беларусь”, “беларусы” хоць і даўнія, але яны не мясцова паходжання. Яны спачатку не мелі выразнага этнічнага характару, таму не адлюстроўваліся і не замацоўваліся ў свядомасці мясцовага насельніцтва. Назва “Белая Русь” не згадваецца ў крыніцах XII-XV стст. пачынаючы з “Аповесці мінулых гадоў”, Радзівілаўскага, Лаўрэнцьеўскага, Іпацьеўскага і іншых аўтэнтычных дакументах таго часу. Гэтай назвай няма ў беларускіх летапісах і хроніках XV-XVI стст. Назвы “Белая Русь” няма нават у Баркалабайскім летапісе, які складзены ва Ўсходняй Беларусі ў першай палове XVII ст.

Большасць назваў “Белая Русь” у другой палове XIII-XVI стст. змяшчаюцца ў замежных – нямецкіх, італьянскіх, англійскіх хроніках, геаграфічных картах, дыпламатычных дакументах, запісках розных чужаземцыў. Гэтыя крыніцы толькі вызначаюць тэрыторыю Белай Русі. Да гэтай тэрыторыі яны адносяць уласнабеларускія землі, тэрыторыі, якія ўваходзілі ў склад Пскоўшчыны, Украіны, Уладзіміра-Суздальскага княства і Маскоўскай Русі. Упершыню назва “Белая Русь” сустракаецца ў Дублінскім рукапісе, дзе змяшчаецца невялікі геаграфічны трактат пад назвай “Апісанне земляў”. Хрысціянскі месіянер, сярод іншых, згадвае і Белую Русь, разумеючы пад гэтай назвай тэрыторыю ад Турава да Пскова. Дублінскі рукапіс адносіцца да другой паловы XIII ст.

У літаратурных крыніцах сярэдзіны XVI ст. ўжо сустракаюцца ўяўленні аб Белай Русі як уласнабеларускай тэрыторыі. Падрабязна апісана Белая Русь у “Хроніцы” Мацея Стрыйкоўскага, які жыў у Беларусі. У гэтым творы сустракаецца і першае ўпамінанне беларусаў як этнасу. Этнонім беларусы, беларусцы, які з’явіўся на мяжы XVI-XVII стст., ужываўся найперш у адносінах да “негенетычных” беларусаў, г.з. ён адносіўся да той часткі русінаў, якія перасяліліся ў ВКЛ у XVI ст. з тэрыторый памежных зямель Масковіі, што адышлі да ВКЛ пры Вітаўце Вялікім. У другой палове XVII ст. этнонімам “беларусцы” сталі пазначаць мясцовых жыхароў Полаччыны і Магілёўшчыны, Гомельшчыны, якія пасля Брэсцкай уніі 1696 г. захавалі праваслаўе. У гэтым кантэксце тэрмін “беларус” з’яўляўся сінонімам тэрміна “сапраўдны рускі”/г.з. ён быў канфесіёнімам/. У гэтым кантэксце тэрмін “Біблія руская” выкарстоўваў і Ф.Скарына. Такое вызначэнне жыхароў Палаччыны было невыпадковым. У XIV-XVI стст. улады ВКЛ таксама вызначалі жыхароў Палаччыны ў якасці “русінаў”.

Аднак дакументы XVI ст. ўтрымліваюць звесткі аб тым, што грамадзяне ВКЛ пазначалі тэрмінам “беларус” і сваю нацыянальнасць. Адным з першых, хто называў сябе беларусам быў Саламон Рысінскі, вядомы беларускі выдавец і пісьменнік. У дакументах Альтдорскага ўніверсітэта за 2 снежня 1586 г. С.Рысінскі запісаны Саламон Патэрус беларус. Беларуссю С.Рысінскі называў сваю радзіму і ў лістах да навукоўцаў.

Значна пазней, ужо ў другой палове XVIII ст., імператрыца Кацярына II пачала афіцыйна называць беларусамі жыхароў Палаччыны і Магілёўшчыны. У 1796 г. Кацярына II аб’яднала гэтыя дзве губерніі ў адну са сталіцай у Віцебску. Агульная губерня атрымала афіцыйную палітычную назву “Беларускай”. Гэта была адна на ўсю Расію губерня, якая мела нацыянальную назву. Адразу пасля гэтага з’явіліся назвы беларускі край, Беларусь.

Паколькі тэрмін “беларусы” стаў эндаэтнонімам мясцовага насельніцтва толькі ў канцы XVIII ст., усе спробы вызначыць яго змест і этымалогію з’яўляюцца не столькі навуковымі, сколькі літаратурнымі. Першым гэтую спробу зрабіў расійскі гісторык В.Тацішчаў, а за ім пайшлі і астатнія. Этымалогію эпітэта “Белая” тлумачылі і тлумачаць па-рознаму: і ад Белага мора, і ад белага снегу, і як сінонім слова “вольная”,”вялікая” і г.д.

На наш погляд, эпітэт “Белая” у дачыненні да Русі замацаваўся за Беларуссю найперш па прычыне таго, што на яе тэрыторыі ажно да XV ст. захоўвалася язычніцтва. Белы колер у індаеўрапейцаў азначаў святасць. У сімволіцы старажытных арыяў белы колер належыў вышэйшаму святарству – брахманам. Азначаў белы колер і духоўную чысціню, пакорлівасць, імкненне да ўнутранага ўдасканалення чалавека. Язычніцкія жрецы захоўвалі арыйскую сімволіку ў тым ліку і ў адносінах да адзення, і ў адносінах да сэнсавага зместу белага колеру. З цягам часу гэты сэнс часткова быў замацаваны і ў беларускага бел-чырвона-белага сцягу.
Пытанні для самакантролю.

1.     Які этымалагічны змест утрымлівае эпітэт “Белая” ў дачыненні да нашай краіны?

1   2   3   4   5   6   7   8   9


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка