Уводзіны Лекцыя Прадмет, задачы і функцыі гістарычнай навукі. Крыніцы вывучэння гісторыі Беларусі




старонка7/9
Дата канвертавання19.10.2017
Памер2.07 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9

4. Пачатак заходнееўраейскай інтэграцыі. 3 ініцыятывай стварэння на Еўрапейскім кантыненце фарміравання, падобнага Злучаным Штатам Еўропы, выступіў прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі У.Чэрчыль у Цюрыху 19 верасня 1946 г. Ён прапанаваў рэфармаваць еўрапейскі дом, знайсці для яго такую структуру адзінства, пад эгідай якога яго народы жылі б у міры і бяспецы.

Першым крокам у практычным развіцці заходнееўрапейскага супрацоўніцтва ў эканамічнай, палітычнай і культурнай абласцях з'явілася ўтварэнне 5 мая 1949 г. у Страсбургу (Францыя) Савета Еўропы. Дзейнасць Савета Еўропы стал штуршком да абмеркавання еўрапейскіх праблем як маючых адзінае значэнне для кожнай з краін.

Важная роля ў пасляваенным развіцці інтэграцыйных працэсаў у Заходняй Еўропе залежыць Францыі, якая абвясціла і імкнулася рзалізаваць прынцып разрадкі міжнароднай напружанасці, раўнавагі, кааперацыі, узаемнай павагі дзяржаў.

У маі 1950 г. міністр замежных спраў Францыі Р. Шуман абнародаваў распрацаваны ім і Ж. Манэ (Генеральны камісар па пытаннях планавання) план, які тычыўся аб'яднання вугальнай і сталеліцейнай прамысловасці Францыі і Германіі пад эгідай сумеснага кіруючага органа ў рамках адной арганізацыі. Для Германіі ўключэнне ў інтэграцыйны працэс азначала палітычную рэабілітацыю ў супольнасці нацый, а для Францыі — стварэнне эканамічнай супольнасці, якая б уключала Германію і была палітычным адлюстраваннем гатоўнасці да прымірэння і жадання ўстанавіць трывалы мір у Еўропе.

Умовай пачатку еўрапейскага інтэграцыйнага працэсу стала аднаўленне эканомікі еўрапейскіх дзяржаў па "плану Маршала". У 1951 г. у Парыжы быў падпісаны дагавор аб Еўрапейскім аб'яднанні вугалю і сталі (ЕАВС), у якое ўвайшлі шэсць краін — Францыя, ФРГ, Італія, Бельгія, Нідэрланды і Люксембург.

Новы магутны імпульс заходнееўрапейская інтэграцыя атрымала ў 1957 г., калі ў Рыме тымі ж краінамі былі падпісаны дагаворы аб стварэнні Еўрапейскай эканамічнай супольнасці (ЕЭС) і Еўрапейскага супольніцтва па атамнай энергіі (Еўратам). У Рымскім дагаворы была зафіксавана агульная мэта - - стварэнне адзінага рынку капіталу, тавараў, паслуг і рабочай сілы.

Дзяржавы, якія не ўступілі ў ЕЭС, заснавалі ў 1960 г. Еўрапейскую асацыяцыю свабоднага гандлю(ЕАСГ), што прадугледжвала адмену мытных пошлін і колькасных абмежаванняў у гандлі паміж Вялікабрытаніяй, Даніяй, Аўстрыяй, Швецыяй, Швейцарыяй і Нарвегіяй. У 1973 г. адбылося першае пашырэнне ЕЭС — у яго ўступілі Вялікабрытанія, Данія і Ірландыя, у 1981 г. — Грэцыя, у 1986 г. Іспанія і Партугалія, 1991 г. — ФРГ, у 1995г. — Аўстрыя, Швецыя і Фінляндыя.

Нягледзячы на тое, што развіццё заходнееўрапейскага інтэграцыйнага працэсу з канца 50-х гг. працякала нераўнамерна і часам супярэчліва, мэты, пастаўленыя пры ўтварэнні ЕЭС, рэалізоўваліся дастаткова паспяхова.

На першым этапе развіцця эканамічнай інтэграцыі (канец 50-х — сярэдзіна 70-х гг.):былі ліквідаваны гандлёвыя абмежаванні ва ўзаемным гандлі краін-удзельніц; створаны мытны саюз; дасягнута свабода перамяшчэння капіталу, аказання паслуг; забяспечаны свабодная міграцыя рабочай сілы і выбар месца жыхарства; стаў фарміравацца адзіны аграрны рынак і рынак працы.

Ствараецца комплексная кіраўніцкая структура ЕЭС: Савет Міністраў ЕЭС, Камісія еўрапейскіх таварыстваў, Еўрапейскі Савет, Еўрапейскі суд, Еўрапейскі парламент.

Поспехі ў галіне эканамічнай інтэграцыі прывялі да аднаўлення ў пачатку 60-х гг. ідэй палітычнай інтэграцыі, у 1961 —1962 гг. распрацоўваліся праекты палітычнай хартыі для стварэння "Саюза народаў". Хоць рознагалоссі паміж краінамі-ўдзельніцамі адносна прыроды і формы палітычнага саюза не дазволілі рэалізаваць гэту ідэю, у 1970 г. створана Еўрапейскае палітычнае супрацоўніцтва (ЕПС) як інструмент каардынацыі знешняй палітыкі.

На другім этапе (сярэдзіна 70-х — сярэдзіна 80-х гг.) заходнееўрапейскай інтэграцыі ўдалося прыняць праграму еўрапейскага валютнага супрацоўніцтва (у 1979 г. ствараецца Еўрапейская валютная сістэма — ЕВС), стварыць механізм знешнепалітычных кансультацый.

На Міланскай сустрэчы кіраўнікоў Супольнасці летам 1985 г. быў вызначаны шлях да Еўрапейскага Саюза праз стварэнне эканамічнай прасторы без унутраных межаў, уключэнне ў сферу яго дзейнасці пытанняў бяспекі і абароны, удасканаленне механізму прыняцця рашэнняў праз расшырэнне паўнамоцтваў Еўрапейскага парламента. Важным кро-кам на гэтым шляху было прыняцце Адзінага Еўрапейскагаа Акта (АЕА), які ўступіў у сілу ў 1987 г. У ім былі дэталёва вызначаны прававыя рамкі складвання адзінага рынку, супрацоўніцтва ў навукова-тэхнічнай сферы, у галіне абароны навакольнага асяроддзя і стварэнне з гэтай мэтай адзінай эканамічнай і прававой базы.

Вехай у гісторыі паглыблення еўрапейскай інтэграцыі стала падпісанне ў Маастрыхце ў лютым 1992 г. 12 краінамі Дагавора аб Еўрапейскім Саюзе, які прадугледжваў яго трансфармацыю ў эканамічны, палітычны і валютны саюз. Значэнне гэтага дагавора параўнальна з Парыжскім і Рымскім дагаворамі — новая, трэцяя ступень заходнееўрапейскай інтэграцыі.

Маастрыхцкі дагавор сведчыў аб заканчэнні 35-гадовага перыяду ў гісторыі ЕС, паколькі супольнасць будуецца фактычна на прынцыпах федэралізму, што дапускае пераход да правядзення адзінай знешняй палітыкі, сумесныя дзеянні ў абарончых пытаннях, адзінай еўрапейскай прасторы, адзінай валюты, больш шырокіх паўнамоцтваў для Еўрапейскага парламента.

Ядром ЕС па-ранейшаму застаецца Еўрапейская эканамічная супольнасць, якая ўключае эканамічны і валютны саюз. Другая апора — агульная знешняя палітыка і палітыка бяспекі.

Яна засноўваецца на наступных прынцыпах:

- абарона агульных каштоўнасцей, асноўных інтарэсаў і незалежнасці Еўрапейскага Саюза;

- умацаванне бяспекі Саюза і яго дзяржаў-членаў; захаванне міру і ўмацаванне міжнароднай бяспекі ў адпаведнасці з прынцыпамі Устава ААН, Нарады па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе, прапанаваным у Хельсінкскім заключным акце 1975 г.;

- садзейнічанне міжнароднаму супрацоўніцтву;

- умацаванне і развіццё дэмакратыі і правазаконнасці, забеспячэнне захавання правоў чалавека і асноўных свабод грамадзян.

Трэцяй апорай палітычнага саюза стала супрацоўніцтва ў галіне правасуддзя і ўнутраных спраў. Яно ўключае барацьбу з гандлем наркотыкамі і іншымі аспектамі міжнароднай злачыннасці, рашэнне праблемы іміграцыі і атрымання палітычнага прытулку і г.д.

Такім чынам, у другой палове 40-х — 80-я гг. XX ст. склалася і развівалася новая сістэма міжнародных адносін, заснаваная на біпалярнасці свету. У цэнтры яе знаходзіліся вялікія дзяржавы — СССР і ЗША, краіны — ўладальніцы ядзернай зброі, маючыя розныя эканамічныя і палітычныя сістэмы, са сваімі саюзнікамі і сатэлітамі. На арэну сусвет-най палітыкі паступова выходзяць краіны "трэцяга свету", якія пачынаюць аказваць уплыў на геапалітычную сітуацыю ў свеце.

ПЫТАННІ ДЛЯ САМАКАНТРОЛЮ:



  1. Назавіце задачы і вынікі Крымскай канферэнцыі.

  2. Сутнасць палітыкі “халоднай вайны”.

  3. Якія змены адбываліся ў геапалітычнай сітуацыі ў свеце ў 1960-1980 гг.?

Лекцыя 14



1.     Асноўныя рысы грамадска-палітычнага развіцця Беларусі.
У пасляваенныя гады ў СССР і БССР захоўвалася палітычная сітэма, якая склалася ў 20-30 гг. і была замацавна ў Канстытуцыі СССР 1936 г. і Канстытуцыі БССР 1937 г. Дэкларуючы на словах дэмакратычныя свабоды, палітычны рэжым па сутнасці сваёй заставаўся таталітарным.

У пасляваенныя гады на Беларусь прыйшла новая хваля рэпрэсій – чарговыя арышты, дэпартацыя людзей на спецпасяленне і ссылку, абмежавнні на некаторыя віды дзейнасці і г.д. Рэпрэсіі праводзіліся з часу вызвалення рэспублікі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў да 1952 г. Зазначым, што галоўны ўдар быў накіраваны супраць інтэлігенцыі, таму што менавіта ў яе асяроддзі нараджаліся ідэі абнаўлення. Пачалася барацьба з т.зв. касмапалітызмам, нізкапаклонствам перад Захадам. Былі ашэльмаваны многія знакамітыя вучоныя, ў тым ліку А.Р. Жэбрак – прэзідент АН БССР. Асабліва цяжка прыходзілася ваеннапалонным, якія вярнуліся на радзіму: большасць з іх падверглася рэпрэсіям. Вострай была палітычная сітуацыя ў заходніх абласцях Беларусі.

Смерць І. В. Сталіна (5 сакавіка 1953 г.) падштурхнула даўно наспеўшы працэс абнаўлення грамадства. Ён закрануў усе сферы жыцця – палітычную, эканамічную, сацыяльную, духоўную. «Хрушчоўская адліга», ХХ з'езд КПСС /1956 г./ з яго выкрываннямі культу асобы выклікалі глыбокія змены ў грамадска-палітычнай свядомасці.

Пасля ХХ з'езд КПСС на Беларусі пачалася рэабілітацыя ахвяр сталінскіх рэпрэсій. З 1956 па 1962г. у рэспубліцы было рэабілітавана 29 012 чалавек. Лінію ХХ з'езда партыі на выкрыццё культу асобы прадоўжыў ХХІІ з'езд КПСС /1961 г./ . Але ў свядомасці многіх людзей ідэалогія сталіншчыны яшчэ засталася на доўгія гады.

Рабіліся захады па абнаўленні адміністрацыйна – каманднай сістэмы. Так, у другой палове 50-х гг. былі пашыраны правы саюзных рэспублік. У іх распараджэнне перадаваліся многія прадпраемства і арганізацыі, якія ранней непасрэдна падпарадкоўваліся саюзным міністэрствам. За 1956-1957 гг. у распараджэнне БССР было перададзенна 856 такіх прадпраемстваў. Пашыраліся законадаўчыя правы саюзных рэспублік. У іх кампетэнцыю ўвайшло прыняццё грамадзянскага, крымінальнага і працэсуальнага кодаксаў. Закон Вярхоўнага Савета СССР ад 11 сакавіка 1957 г. даваў права самім рэспублікам вырашаць пытанні абласнога і краявога адміністратыўна – тэрытарыяльнага будаўніцтва.

Знікла дробязная апека рэспублік з боку СССР у пытаннях дзяржаўнага планавання, фінансавання, ў справе рэгулявання бюджэтных сродкаў і некаторых іншых напрамках дзейнасці.

У 1957 г. у СССР была ажыццеўлена перабудова кіравання прамысловасцю и будаўництвам. Змест сістэмы міністэрстваў, арганізаваных па галіновым прынцыпе, для кіраўніцтва народнай гаспадаркай была створана сістэма саўнаргасаў, пабудаваных на тэрытарыяльнай аснове.

У межах рэспублікі быў створаны Саўнаргас БССР. Саўнаргас выступаў як орган дзяржаўнага кіравання гаспадаркай. У 1965 г. саўнаргасы былі скасаваны. Замест іх зноў пачалі стварацца агульнасаюзныя, саюзна – рэспубліканскія і рэспубліканскія галіновыя міністэрствы і ведамствы.

Шмат блытаніны ўнесла рэарганізацыя партыйных і савецкіх органаў па гаспадарчаму прынцыпу. Ў Беларусі яна прайшла ў снежні 1962 – студзені 1963 гг. у выніку была скарочана колькасть сельскіх раёнаў (з 123 да 77), ствараліся калгасна – саўгасныя ўпраўленні. Сельскія райкомы партыі ператварыліся ў парыйныя камітэты вытворчых калгасна – саўгасных упраўленняў. Для кіраўніцтва партыйнымі арганізацыямі прадпрыемстваў і будоўляў, размешчаных у сельскай мясцовасці, былі створаны 23 занальныя прамыслова-вытворчыя камітэты. Ў выніку раён як адміністратыўна – гаспадарчая адзінка разрываўся на дзве часткі. Стварыліся адпаведныя абласныя камітэты партыі па кіраўніцтву прамысловасцю, будаўніцтвам, а так сама сельскай гаспадаркай. Гэтыя новаўвядзенні М.С. Хрушчова былі скасаваны пасля яго адстаўкі з пасады першага сакратара ЦК КПСС і Старшыні Савета Міністраў СССР у кастычніку 1964 г. З адстаўкай М.С. Хрушчова завяршыўся перыяд рэформ другой паловы 50-х – першай паловы 60-х гг.

У той час, з ліпеня 1956 г. па сакавік 1965 г., партыйную арганізацыю Беларусі ўзначальваў К.Т. Мазураў. Гэта быў палітычны дзеяч, які нярэдка меў сваю пазіцыю па прынцыпова важных пытаннях і не ва усіх новаўвядзеннях падтрымліваў лінію центра.

Кастрычніцкі /1964 г./ пленум ЦК КПСС абраў першым сакратаром партыі Л.І. Брэжнева (з 1966 г. – генеральны сакратар ЦК КПСС). Пры ім партыя ўмацоўвала сябе як вядучае звяно адміністратыўна – каманднай сістэмы. Завяршыла гэту палітыку замацаваная ў 6 –ым артыкуле Канстытуціі СССР, прынятай ў 1977 г.. палажэнне аб кіруючай ролі КПСС у грамадстве. Рэальная паўната ўлады знаходзілася ў руках партыйных органаў. Так, апарат ЦК КПБ рыхтаваў пректы важнейшых рашэнняў у рэспубліцы, аналізаваў і кантраляваў дзейнасць важнэйшіх дзяржаўных органаў, падбіраў і празначаў кадры для работы ў іх.

Першым сакратаром ЦК КПБ з 1965 па 1980 гг. з'яўляўся П.М. Машэраў. Яго высокі аўтарытэт, кампетэнтнасць, уважлівыя адносіны да людзей, іх лёсу, сціплы вобраз асабістага жыцця вызначалі Пятра Міронавіча, нягледзячы на існуючаю тады сістэму кіравання, як чалавека дэмактатычнага складу.

Пэўную ролю ў палітычнай структуры і жыцці грамадства адыгралі прафсаюзы і камсамол. Аднак іх дзейнасць была заарганізавана, цантралізавана і паступова пачала пакідаць усё меньш месца для ініцыятывы асабістага чалавека, актыўнасць іх членаў усё больш і больш фармалізавалася. Колькасць членаў прафсаюзаў узрасла з 350 тыс. у пасляваенны час, да 5 млн. у сярэдзіне 1980-х гг, членаў ЛКСМБ адпаведна з 200 тыс. да 1,5 млн. чалавек.

Адміністратыўныя метады кіравання не спрыялі дынамічнаму развіццю грамдства. Пачатак пошукаў выхаду з такога становішча быў зроблены пасля лістападаўскага (1982г.) пленума ЦК КПСС, які выбраў Ю.У. Андропава генеральным сакратаром ЦК КПСС. Аднак пасля смерці Андропова ў лютым 1964 г. на пасаду генеральнага сакратара ЦК КПСС быў абраны К.У. Чарненка, які стаў звяртаць дзейнасць партыі і савецкіх органаў улады да часоў Л. Брэжнева. Гэтыя змены палітыкі на саюзным узроўні адлюстроўваліся і ў Беларусі.

Такім чынам, грамадска-палітычнае жыццё Беларусі ў другой палове 50-х першай палове 80-х гг. было неадназначным і супярэчным. У сярэдзіне 80-х усё вастрэй адчувалася неабходнасць пераадоляння негатыўных з'яў, маральнага ачышчэння і абнаўлення грамдства.
ПЫТАННІ ДЛЯ САМАКАНТРОЛЮ:

1. Якія палітычныя і адміністрацыйныя рэформы былі праведзены ў 1950-1960-х гг.?


Лекцыя 14

1.Сацыяльна – эканамічнае развіццё Беларусі

СССР у цэлым і БССР у прыватнасці ўнеслі важкы ўклад у збаўленне чалавецтва ад фашысцкай пагрозы. Але перамога дасталася вельмі дарагой цаной. У гэтай вайне СССР страціў 27 млн. чалавек. На Беларусі загінуў кожны трэці яе жыхар. Вялікімі былі і матэрыяльныя страты. Так, па агульнаму ўзроўню развіцця БССР была адкінута да 1928 г., поўнасцю альбо часткова разбураны гарады і больш 9 тыс. сельскіх населяных пунктаў.

З чаго трэба было пачынаць працэс аднаўлення народнай гаспадаркі Беларусі? У першаю чаргу з адраджэння тых галін эканомікі і тых прадпрыемстваў, якія садзейнічалі нармалізацыі жыццядзейнасці ўсей гаспадаркі. Гэта, ў першаю чаргу, адраджэнне энергетыкі, транспарта, буйных прадпраемстваў і сельскай гаспадаркі ўвогуле.

За кошт чаго фарміравалася матэрыяльная база аднаўлення народнай гаспадаркі рэспублікі? У першаю чаргу за кошт агульнасаюзных цантралізаваных паставак, а таксама шляхам рээвакуацыі абсталявання беларускіх прадпраемстваў і марэрыяльна-тэхнічнай каштоўнасці з савецкага тылу, якія былі вывезены ў пачатау Вялікай Айчыннай вайны, за кошт дапамогі савецкіх рэспублік.

Так, у 1944г. урад СССР выдзеліў Беларусі каля 491 млн. рублёў, а ў 1945 г. - 1 200 млн. У 1944-1945 гг. у рэспубліку было заезена больш 38 тыс. адзінак тэхнічнага абсталявання, ў тым ліку 12 тыс. металарэжучых станкоў, будаўнічыя матэрыялы і г.д. Працоўныя многіх абласцей і рэспублік Савецкага Саюза бралі шэфства над гарадамі і раёнамі Беларусі.

У жніўні 1946 г. VІІІ сесія Вярхоўнага Савета БССР прыняла план 4-й пяцігодкі на 1946-1950 гг. Галоўныя задачы пяцігодкі зводзіліся да наступнага: аднавіць разбураную вайной народнаю гаспадарку і пераўзайсці ўзровень прамысловай вытворчасці 1940 г.; стварыць новыя галіны прамысловасці – трактарнай, аўтамабільнай, веласіпеднай; аднавіць традыцыйныя для Беларусі галіны прамысловасці,якія базіруюцца на мясцовай сыравіне (дрэваапрацоўчаю, будматэрыялаў, лёгкую, харчовую); поўнасцю аднавіць калгасы, саўгасы, МТС і ажыццявіць калектывізацію сельскай гаспадаркі ў заходніх абласцях Беларусі; аднавіць і далей развіваць сферу народнай адукацыі і культуры, аховы здароўя і г.д.

Як выконваўся гэты план? За чацвёртую пяцігодку машынабудаванне і металаапрацоўка пераўтварыліся ў вядучую галіну эканомікі рэспублікі. Ўжо ў 1950 г. яе валавая прадукцыя перавысіла ўзровень 1940 г. у 2,4 раза. Аўтамабільныя і трактарныя заводы ў Мінску былі буйнейшымі новабудоўлямі Беларусі. Ў будаўніцтве гэтых гігантаў прымала ўдзел уся краіна.

Вялікія поспехі былі дасягнуты ў стварэнні энергетычнай і паліўнай базы народнай гаспадаркі. Былі адноўлены і пабудавны БелДРЭС, электрастанцыі ў Гомелі, Маладзечне, Гродне, Бабруйску, Брэсце і г.д. К 1950 г. выраб электраэнергіі па БССР перавысіў даваенны ўзровень на 47%. Прычым 80% электраэнергіі было выпрацавана на мясцовым тарфяным паліве. За пяцігодку ў 10 разоў павялічылася вытворчасць будаўнічых матэрыялаў. Далейшае развіццё атрымала лёгкая і харчовая прамысловасць.

Працэс аднаўлення прамысловасці ажыццяўляўся пераважна на новай тэхнічнай аснове. Ўсяго за пяцігодку было адноўлена, перабудавана і ўведзена ў эксплуатацію каля 6 тыс. прадпраемстваў, у тым ліку 180 буйных.

Па розных прычынах больш складаным і супярэчным было адраджэнне сельскагаспадарчай вытворчасці. Адной з найбольш істотных праблем, з якой сытыкнулася сельскагаспадарчая вытворчасць Беларусі, стаў недахоп людскіх рэсурсаў.

Катастрафічна не хапала і цяглавай сілы. Аграрная палітыка сталінскага рэжыму, скіраваная на выцягванне ўсіх рэсурсаў і сродкаў з вёскі, разбурала вытворчыя сілы сельскай гаспадаркі, вяла да нізкай прадукцыйнасці працы, скарачэння сельскагаспадарчай вытворчасці. Нарыхтоўкі для патрэб дзяржавы ажыццяўляліся як пры харчраскладцы ў час «ваеннага камунізму»: забіралі амаль усё.

Вялікім тормазам у развіцці вёскі і сельскагаспадарчай вытворчасці была таксама антысялянская падатковая палітыка. Падаткамі абкладаліся пладовыя дрэвы, вуллі, жывёла і нават птушка, якія належылі калгаснікам. На абавязковыя пастаўкі з калгасаў вызначаліся малыя цэны, ў выніку чаго калгасны працадзень аплачваўся вельмі нізка. Практыка жорсткага планавання сельскагаспадарчай вытворчасці з цэнтра, без уліку мясцовых умоў, стрымлівала ініцыятыву калгасаў і калгаснікаў. У правядзенні калектывізацыі ў заходніх абласцях Беларусі былі дапушчаны грубыя перагібы. Перш за ўсё гэта ігнараванне прынцыпу добраахвотнасці ў стварэнні калгасаў, рэпрэсіўныя меры супраць так званых кулакоў, у якія былі залічаны многія серадняцкія гаспадаркі. Горкі вопыт 30-х гадоў быў праігнараваны.

Увогуле сельскагаспадарчая вытворчасць Беларусі на пачатку 1950-х гадоў была ў крызісным стане. Паказчыкі развіцця і ў раслінаводстве і ў жывёлагадоўлі былі ніжей, чым ў першы пасляваенны 1946 год.

У 4-м пяцігадовым плане аднаўлення і развіцця народнай гаспадаркі заяўлялася аб тым, што на аснове росту вытворчасці да 1950 г. даваенны ўзровен добрабыту народа будзе не толька дасягнуты, але і перавышаны. Але на практыцы гэтага не атрымалася. Пакупная здольнасць беларускіх грамадзян да пачатку 1950-х гг. не падымалася вышэй мяжы гараджан у другой палове 1920-х гг. Адной з асноўных праблем на вёсцы і ў горадзе быў недахоп жылля. У гэтым напрамку была праведзяна вялікая работа. Толкі ў 1946-1950 гг. з зямлянак і неўпарадкованых памяшканняў перасяліліся ў адбудаваныя дамы каля 2 млн. грамадзян рэспублікі.Але жыллёвае пытанне востра адчувалася ў цэлым па рэспубліцы.

Аднаўляліся і будаваліся новые школы, тэхнікумы, вышэйшыя навучальныя ўстановы. Да 1949 г. поўнсцю аднавілася сетка медыцынскіх устаноў.

Для сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі 50-х – першай паловы 80-х характэрны дзве асаблівасці: спосабы рэфарміравання эканамічнай сістэмы краіны ў 50-60-я гг. і паступовае запавольванне тэмпаў сацыяльна – эканамічнага развіцця ў 70-80-я гг.

Першая спроба рэфармавання эканомікі СССР былі зроблена ў 1953-1955 гг. У цэнтры ўваг былі пытанні, звязаныя з пашыреннем прагрэсу ў вытворчасці. У гэты працэс была уключана і эканоміка Беларусі. У рэспубліцы абнаўляліся і мадарнізаваліся асноўныя вытворчыя фонды, ўдасканальвалася тэхнічнае аснашчэнне, старая тэхніка замяналася новай. Толькі за 1955-1958 гг. на прадпраемствах рэспублікі было ўстаноўлена каля 200 паточных ліній. Да 1961 г. былі мадэрнізаванаы 3544 металарэзныя станкі і кузнечна-прэсавыя агрэгаты. Ўстаноўлена звыш 500 аўтаматычных, паўаўтаматычных, механізаваных паточных канвеерных ліній, тысячі аўтаматаў і паўаўтаматаў.

Быў узяты курс на актыўнае супрацоўніцтва навукі з вытворчасцю. Вучоныя АН БССР, ВНУ і іншых навукова-даследчых устаноў аказвалі прадпрыемствам канкрэтную дапамогу па пытаннях укаранення навейшых дасягненняў навукі і тэхнікі. Былі ўведзяны ў строй новыя буйныя прадпрыемствы: Беларускі аўтазавод у Жодзіне, паліграфічны камбінат і завод аўтаматычных ліній у Мінску, Васілецкая ДРЭС, а ўсяго за 1956-1960 гг. - 157 буйных прадпрыемстваў. У 1960 г. агульны аб'ём прадукцыі прамысловасці БССР павялічыўся ў адносінах да 1940г. у 4,2 раза. Удзельная вага прамысловасці ў валавым грамадскім прадукце рэспублікі ў 1960 г. дасягнула 52% - у 4 разы больш, чым у даваенныя гады. Такім чынам, рэспубліка з аграрна-індустрыяльнай ператварылася ў індустрыяльную.

У 1950-я гг. былі зроблены захады па рэфармаванню кіравання сельскай гаспадаркай. У жніўні і верасні 1953 г. сесія Вярхоўнага Савета СССР і Пленум ЦК КПСС прынялі рашэнне, накіраваныя на ўздым сельскай гаспадаркі. Упершыню былі вызначаны меры па эканамічным умацаванні сельскагаспадарчай вытворчасці, пашырэнні самастойнасці калгасаў і саўгасаў, матэрыяльнай зацікаўленасці сялян. У 1958 г. была праведзяна рэарганізацыя МТС.

К канцу 50-х гг. сельская гаспадарка рэспублікі дасягнула пэўных поспехаў. У 1960 г. валавы збор збожжа ў рэспубліцы ў параўнанні з 1953 г. павялічыўся на 36%, вытворчасць малака і мяса – на 70%. Але гэты ўзровень не запяспечваў патрэб рэспублікі і быў ніжэй таго, які вызначаўся пяцігадовымі планамі.

Другая спроба рэфарміравання кіравання эканомікі была зроблена у 1965г. Так, сакавіцкі Пленум ЦК КПСС разгледзіў пытанне «Аб неадкладных мерах па далейшым развіцці сельскай гаспадаркі СССР», вераснёўскі – «Аб паляпшэнні кіравання прамысловасцю, ўдасканаленні планавання і ўмацаванні эканамічнага стымулявання прамысловай вытворчасці».

Правядзенне ў адпаведнасці з рашэннем сакавіцкага (1965 г.) Пленума ЦК КПСС такіх мер, як давядзенне цвёрдых планаў дзяржаўных закупак прадуктаў, павілічэнне закупачных цэн на іх, правядзенне меліярацыі зямелі за кошт дзяржавы, права калгасаў і саўгасаў ствараць падсобныя промыслы, ўстанаўленне гарантаванай грашовай аплаты працы калгаснікаў, увядзенне іх пенсійнага забеспячэння, ўмацаванне падсобных гаспадарак – усё гэта сведчыць аб тым, што былі зроблены спробы выкарыстаць эканамічныя стымулы і павялічыць матэрыяльную зацікаўленасць працоўнікоў вёскі, пашырыць самастойнасць калгасаў і саўгасаў.

Галоўнай асаблівасцю развіцця сельскай гаспадаркі Беларусі ў гады восьмай пяцігодкі (1966-1970 гг.) стала будаўніцтва буйных адкормачных комплексаў у жывёлагадоўлі. Было асушана 957 тыс. га зямельных плошчаў. Пастаўкі мінеральных угнаенняў узраслі больш чым у два разы. Узрасла механізацыя ўсіх сельскагаспадарчых работ.

Даныя меры значна ажывілі гаспадарчую дзейнасць і сацыяльнае развіццё вёскі. Так, за пяцігоддзе ўраджайнасць збожжавых у рэспубліце ўзрасла з 11,5 ц да 17 ц з гектара, а валавы збор збожжа павялічыўся ў 1,5 раза. Прадукцыя жывёлагадоўлі ўзрасла за гэты ж час на 34%.

Значныя поспехі былі дасягнуты ў прамысловасці. За восьмую пяцігодку ў рэспубліцы ўвайшло ў строй 78 буйных прамысловых прадпрыемстваў. Сярод іх электалямпавы завод у Брэсце, маторарамонтны ў Гомелі, фабрыка верхняга трыкатажу і панчошна-шкарпэткавы камбінат у Брэсце, малочныя заводы ў Бабруйску і Гродна, мясакамбінат у Барысаве і г.д. У цэлым валавая прадукцыя прамысловасці за пяцігодку павялічалася на 79% пры плане 70%. Пры гэтым аб'ем прадукцыі хімічнай і нафтахімічнай прамысловасці за 1966-1970 гг. узрос у 2,3 раза, а паліўнай 1,8 раза.

Але поспех пачатковага этапа эканамічнай рэформы 1965 г. быў не працяглым. Стары гаспадарчы механізм рэформа не ламала, старую адміністрацыйна-камандную сістэму не зжывала. Не было зроблена нават спробы адмовіцца ад старых догмаў аб рынку, рыначных адносінах, таварна-грашовых адносінах, законе вартасці і г.д. У грамадстве, дзе эканоміка была цесна зрошчана з палітыкай і ідэалогіяй, ніякія карэнныя перабудовы ў эканоміцы без змен у палітыцы і ідэалогіі былі проста немагчымы.

У 1970-я – першай палове 80-х гг. выконваліся планы дзевятай (1971- 1975 гг.), дзесятай (1976-1980 гг.) і адзінаццатай (1981-1985 гг.) пяцігодак.

За гэты перыяд ў рэспубліцы на развіццё прамысловасці было выкарастана ў тры разы больш капіталаўкладанняў у параўнанні з папярэднімі пятнадццацю гадамі. За гэтыя гады ўвайшлі ў дзеянне завод аўтаматычных ліній у Баранавічах, Аршанскі інструментальны завод, завод ліцейнага абсталявання ў Пінску, камбінат нярудных матэрыялаў «Мікашэвічы», заводы сельскагаспадарчага машынабудавання ў Бабруйску і Лідзе, Бабруйскі шынны камбінат і інш. Далей развіваліся МТЗ і МАЗ. Хутка нарошчвалі вытворчасць паліўна-энергетычны комплекс, асобныя прадпрыемствы лёгкай прамысловасці. У цэлым аб'ем прадукцыі машынабудаўнічага комплексу за 1970-1985 гг. павялічыўся амаль у 5,4 раза.

Прыкметнай з'явай гэтага часу былі высокія тэмпы развіцця хімічнай і нафтахімічнай прамысловасці. Сюды ўваходзілі вытворчыя аб'яднанні «Беларуськалій», «Бабруйскшына», «Палімір», «Азот», «Хімвалакно», Светлагорскі завод штучнага валакна і інш.

Пэўныя зрухі назіраліся ў тэхнічным пераўзбраенні прамысловасці рэспублікі. На сярэдзіну 1985 г. на прадпрыемствах краіны дзейнічала 9880 механічных паточных і аўтаматычных ліній. Іх колькасць у параўнанні з 1971 г. павялічалася амаль у 2,4 раза, у тым ліку аўтаматычных – амаль у 5 разоў.

Аднак пытанні тэхнічнай рэканструкцыі прамысловасці рэспублікі вырашаліся марудна і непаслядоўна. На шэрагу прадпраемстваў ручная праца складала ад 43 да 50%. Гаспадарчы механізм мала спрыяў стварэнню ўмоў для зацікаўленасці людзей у сапраўды высокоэфектыўнай працы, развіцці іх творчай ініцыятывы і творчасці. Ўсё гэта прывяло да таго, што сярэднегадавыя тэмпы прыросту прамысловай прадукціі ў 1981-1985 гг. супраць 1961-1965 гг. панізіліся амаль удвая.

1970-1985 гг. сталі перыядам дальнейшага развіцця чыгуначнага, аўтамабільнага, трубаправоднага, рачнога і паветранага транспара. Большая частка перавозак была ажыццяўлена чыгуначным транспартам, на долю якога прыходзілася 52% грузаабароту і 40% перавозак пасажыраў. Сетка чыгункі склала больш за 5,5 тыс. км, у тым ліку 830 км электрафікаваных.

Удасканальваўся гарадскі транспарт, былі здадзены ў эксплуатацыю першая лінія трамвая ў Наваполацку, тралейбусныя лініі ў Брэсце, Віцебску і Бабруйску. У 1984 г. пачала працаваць першая чарга Мінскага метрапалітэна. За 1970-1985 гг. грузаабарот аўтамабільнага транспарту павялічыўся больш чым у 2 разы. Грузаабарот і перавозкі пасажыраў рачным і паветраным транспартам рэспублікі за 1970-1985 гг. узраслі адпаведна ў 2,5 і 3 разы.

Пэўныя дасягненні былі і ў сельскай гаспадарцы рэспублікі. Так, парк трактароў з 81,6 тыс. у 1971 г. узрос да 131,2 тыс. у 1985 г.. а колькасць грузавых аўтамабіляў адпаведна з 51,4 тыс. да 87, 8 тыс. Павысілася энергаўзброеннасць сельскай гаспадаркі. У пачатку 1980-х гг. не вёсцы выкарыстоўваўся амаль 1 млн. электрарухавікоў, спажывалася ў год 46 млрд. кВт-гадз. электраэнергіі, што ў 36 разоў перавысіла паказчыкі 1960г. У структуры энергетычных магутнасцяў 99% прыходзілася на машыны і толькі 1% - на коней.

Значна ўзраслі пастаўкі мінеральных угнаенняў. Калі ў 1970г. сельскай гаспадарцы было пастаўлена 3,6 млн. т. мінеральных угнаенняў то ў 1985 г. – 7,3 млн. т.

У 1970-1985 гг. у выніку спецыялізацыі і канцэнтрацыі на аснове міжгаспадарчай кааперацыі і аграпрамысловай інтэграцыі адбыўся пэўны рост вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі. Так, ураджайнасць зернавых культур у сярэднім складала 21,5 ц з га. Ў 1985 г. прадукцыя жывёлагадоўлі ў супараўнальных цэнах склала 4422 тыс. руб. супраць 3017 тыс. руб. у 1970 г. У 1978 і 1981 гг. быў прыняты шэраг мер у падтрымку асабістай гаспадаркі калгаснікаў, рабочых і служачых саўгасаў, якая працягвала адыграваць значную ролю ў агульным аб'ёме сельскагаспадарчай вытворчасці – да 30% мяса, малака, яек і воўны.

Аднак, нягледзячы на пэўныя станоўчыя зрухі, забяспечыць дынамічнае, ўстойлівае развіццё сельскай гаспадаркі рэспублікі, як і СССР у цэлым, не ўдалося. За два дзесяцігоддзі (1965-1985 гг.) аб'ём валавай сельскагаспадарчай прадукцыі ўзрос толькі ў 1,6 раза, што не забяспечвала адпаведных патрэб насельніцтва ў прадуктах харчавання, а прамысловасці ў сыравіне. Адміністратыўна-камандная сістэма адлучала людзей ад сродкаў вытворчасці, не стварала ўмоў для выхавання ў сельскіх працоўнікаў высокароднай якасці – гаспадароў зямлі. Паскорыўся працэс міграцыі з вёскі ў горад. З 1970 па 1984 гг. вясковае насельніцтва ў БССР паменьшылася амаль у 1,5 раза – з 5 млн. у 1970 г. да 3,7 млн. чалавек у 1986 г.

У 1970-1985 гг. былі зроблены некаторыя захады па вырашэнні сацыяльных задач. У вытворчых галінах народнай гаспадаркі былі ўстаноўлены новыя стаўкі і аклады. Ў выніку заработная плата рабочых і служачых у канцы 70-х гг. павысілася на 63% і склала 173 руб. у месяц (па СССР 190 руб.), аплата калгаснікаў – больш чым у 2,7 раза і склала 154 руб. (па СССР 153 руб.). Некалькі палепшана забеспячэнне насельніцтва выплатамі і льготамі за кошт грамадскіх фондаў спажывання, якія выраслі амаль у 2,5 разы. Былі ўведзены дадатковыя ільготы інвалідам Вялікай Айчыннай вайны. Устаноўлена 100% –ная аплата па цяжарнасці і родам усім працуючым жанчынам. Многа было зроблена па паляпшэнні жыллёвых умоў насельніцтва. Толькі за гады адзінаццатай пяцігодкі наваселле справілі 2024 тыс. чалавек, або кожны пяты жыхар рэспублікі.

Рост грашовых даходаў насельніцтва садзейнічаў павілічэнню яго пакупніцкай здольнасці. Рознічны тавараабарот у 1985 г. у параўнанні з 1971 г. павялічыўся больш чым у 2 разы.

Аднак экстэнсіўны характар развіцця савецкай эканомікі, нарастанне эканамічных цяжкасцей, далнейшая канцэнтрацыя сродкаў у цяжкай і ваеннай прамысловасці абмяжоўвалі магчымасць вырашэння сацыяльных праблем. Рост агульных намінальных даходаў не адлюстроўваў сапраўднага становішча спраў, бо рэальная зарплата не павышалася, а зніжалася. Зніжалася і доля фонду зарплаты ў нацыянальным даходзе. Так, у 1985 г. доля фонду зарплаты ў нацыянальным даходзе СССР, які быў створаны ў прамысловасці, склала толькі 36,5%, у той час як у ЗША – 64, а ў краінах Заходняй Еўтопы – 60-80%.

У цэлым эканамічныя вынікі 1971-1985 гг. сталі падобныя на ступені ўніз: сярэдні прырост прадукцыі прамысловасці СССР у дзевятай пятігодцы склаў 5,1%, у дзесятай – 3,8 %, у адзінаццатай – 3,1% (у БССР адпаведна 8,3% ; 5,5% ; 5,0 %). Ішло зніжэнне тэмпаў росту нацыянальнага даходу, прадукцыйнасці працы.Ўсё гэта сведчыла аб тым, што ў эканоміцы СССР, у тым ліку і Беларусі, склаўся механізм тармажэння. Асноунымі прычынамі яго ўзнікнення былі:

1.Манаполія дзяржаўнай уласнасці, дырэктыўныя метады кіравання, цэнтралізаванае планаванне і размеркаванне прадукцыі, жорсткая рэгламентацыя дзейнасці прадпрыемстваў, якія склаліся яшчэ ў гады даваенных пяцігодак, сталі тормазам на шляху развіцця прадукцыйных сіл.

2. Вытворчыя адносіны не толькі адсталі ад развіцця прадукцыйных сіл, але і поўнасцю сябе вычарпалі. Адбылося адчужэнне працаўніка ад сродкаў вытворчасці, працы і размеркавання вынікаў гэтай працы.

3. Негатыўны ўплыў на эканоміку сталі аказваць палітычныя адносіны. Адсутнасць плюралізму думак, бюракратызацыя палітычнага жыцця, прыват палітыкі над эканомікай, сканцэтраванне ўлады ў руках крайне вузкага і некампетэнтнага кола людзей з вышейшых партыйных і дзяржаўных чыноўнікаў, паглыбленне сацыяльнай несправядлівасці падрывалі духоўныя ідэалы грамадства.

4. Нежаданне палітычнага кіраўніцтва краіны праводзіць радыкальнае рэфармаванне формаў і метадаў гаспадарання, якія садзейнічалі высокай працоўнай актыўнасці і развіццю прадпрымальніцтва як нармальных і істотных нормаў паводзін.

Такім чынам, у 70-я –першай палове 80-х гг. існуючы гаспадарчы механізм стаў тормазам на шляху эканамічнага развіцця краіны, што абумовіла паступовае ўпаўзанне савецкай эканомікі ў глыбокі крызіс.
ПЫТАННІ ДЛЯ САМАКАНТРОЛЮ:

1. У чым праявіліся спробы рэфармавання эканомікі 1950-1960-я гады?

2. Прааналізуйце асноўныя прычыны складвання механізму тармажэння сацыяльна-эканамічнага развіцця СССР у гады застою.
Лекцыя 15.
1.Развіццё адукацыі, навукі, культуры
За гады Вялікай Айчыннай вайны на Беларусі была амаль поўнасцю знішчана матэрыяльна-тэхнічная база ўстаноў адукацыі, навукі і культуры. Але да 1950 г. школьная сетка ў рэспубліцы была адноўлена. Ў 1951-1955 гг. адбылося дальнейшае пашырэнне сярэдней адукацыі, якое ішло шляхам арганізацыі новых школ і пераўтварэння сямігодак у сярэднія школы.

У снежні 1958 г. Вярхоўны Савет СССР прыняў закон «Аб умацаванні сувязі школы з жыццём і аб далейшым развіцці сістэмы народнай адукацыі ў СССР». Адпаведны закон быў прыняты ў 1959 г. у БССР. Ён прадугледжваў увядзенне ўсеагульнага 8-гадовага навучання. У 70-я гг. у БССР была ўведзена ўсеагульная сярэдняя адукацыя моладзі. Ўжо ў 1977 годзе 98 % закончыўшых восем класаў працягвалі вучобу ў школе з мэтай атрымання сярэдняй адукацыі.

Новай спробай рэформы школы было прыняцце ў 1984 г. дакумента «Асноўныя напрамкі рэформы агульнаадукацыйнай і прфісійнай школы». У сярэдзіне 80-х гг. сістэма адукацыі ў БССР налічвала 6223 агульнаадукацыйных школ з 1468 тыс. вучняў; 139 сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, у якіх налічвалася звыш 160 тыс. навучэнцаў.

Пашыралася падрыхтоўка рабочых кадраў праз прафісійна – тэхнічныя вучылішчы. Калі ў 1961 г. іх было 103, то ў 1985 г. – 240. У 70-я гг. прафтэхвучылішчы перайшлі на сярэднюю сістэму адукацыі.

Развівалася вышэйшая школа. Так, у 1945 г. быў адкрыты Беларускі тэатральны інстытут, у 1951 г. – Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут, у 1953 г. – Гомельскі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту, у 1954 г. – Беларускі інстытут механізацыі і электрафікацыі сельскай гаспадаркі, а таксама Інстытут замежных моў. За 1960-1985 гг. былі адкрыты Мінскі радыётэхнічны інстытут, Віцебскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці, Мінскі інстытут культуры, Магілёўскі тэхналагічны, Наваполацкі і Гомельскі палітыхнычныя інстытуты. Ў 1969 г. на базе Гомельскага педагагічнага інстытута створаны Гомельскі дзяржаўны універсітэт. У 1977 г. Гродзенскі педагагічы інстытут быў пераўтвораны ў Гродзенскі дзяржаўны універсітэт. У 1985 г. у ЗЗ ВНУ Беларусі навучалася 182 тыс. студэнтаў, а агульны лік выпускнікоў ВНУ вырас з 10 тыс. у 1960 г. да 31,9 тыс. у 1985г.

Трэба зазначыць, што народная адукацыя на працягу ўсяго перыяду адчувала на сябе ўздзеянне бюракратычнай сістэмы кіравання. Яна паступова губляла нацыянальныя рысы. У выніку ў сярэдзіне 80-х гг. толькі 23,1 % школ і 19,3 % дашкольных дзіцячых устаноў працавлі на беларускай мове. Тым не меньш вынікі развіцця народнай адукацыі ў разглядаемы перыяд былі станоўчымі.

Значныя дасягненні былі зроблены ў развіцці навукі. У 1944 г. у Мінску зноў пачала сваю дзейнасць Акадэмія навук БССР. Да канца 1950 г. у рэспубліцы дзейнічала 77 навуковых устаноў, а ў 1958г - 83. Акадэмічныя ўстановы пачалі дзейнічаць у Гомелі, Магілёве, Гродне, Віцебску. Быў адкрыты шэраг новых інстытутаў ў галіне фізіка-тэхнычных, хімічных, біялагічных і іншых навук. У 1985 г. навуковыя даследванні і распрацоўкі праводзілі каля 200 акадэмічных і галіновых інстытутаў, ВНУ і праектна-канструктарскіх арганізацый. Беларускія вучоныя ўнеслі значны ўклад у распрацоўку фізікі элементарных часціц, атамнага ядра, квантавай электронікі, радыёфізікі, фізікі плазмы, паўправаднікоў і дыэлектрыкаў. Вялікі аўтарытэт у колах навуковай грамадскасці маюць і сёння школы акадэмікаў М.А.Барысевіча, Ф.І.Фёдарава, В.І.Крылова, В.А.Белага, М.С.Казлова,А.С.Махнача, М.А.Дарожкіна.

Беларускія вучоныя ўдзельнічалі ў навуковых распрацоўках, звязаных з развіццём абароннага комплексу і асваеннем космасу. Гонарам рэспублікі з'яўляюцца касманаўты Пётр Клімук і Уладзімір Кавалёнак, якія неаднаразова пабывалі ў космасе.

Гуманітарныя навукі ў большай ступені залежылі ад грамадска-палітычнага жыцця. Яны былі вельмі палітызаваны і ідэалагазаваны, г. зн. пастаўлены ў абмежаваныя рамкі.

Далейшае развіццё ў пасляваенны час атрымала літаратура. Ва ўвесь голас заявілі аб сабе маладыя пісьменнікі І.Шамякін, Я.Брыль, І.Мележ, А.Кулакоўскі, А.Васілевіч; паэты К.Кірэенка, А.Вялюін, У.Корбан; драматургі А.Макаёнак, К.Губарэвіч і інш. Большасць празаічных твораў прысвячалася падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Ў раманах «Глыбокая плынь» І.Шамякіна, «Мінскі напрамак» І.Меліжа, «Векапомныя дні» М.Лынькова адлюстраваны старонкі гераічнай барацьбы беларускага народа супраць фашысцкіх захопнікаў. Палітычная «адліга» спрыяла актывізвцыі літаратурнай творчасці вярнуўшыхся са сталінскіх засценкаў А.Александровіча, С.Грахоўскага, У.Дубоўкі, А.Звонака, С.Шушкевіча і інш.

На мяжы 50-60 гг. шырокую вядомасць атрымалі творы В.Быкава, І.Навуменкі, І.Чыгрынава. Гістарычная тэма ў беларускай прозе знайшла ўвасабленне ў творах У.Караткевіча «Дзікае паляванне караля Стаха», «Чорны замак Альшанскі», «Зямля пад белымі крыламі», «Каласы пад сярпом тваім» і інш.

Значным укладам у скарбонку драматургіі з'явіліся п'есы К.Крапівы, А.Макаёнка, А.Петрашкевіча і інш. У пачатку 80-х гг. п'есамі «Выбар», «Вечар», «Радавыя» заявіў аб сабе А.Дудараў.

Далейшае развіццё атрымала тэатральнае мастацтва. Высокамастацкія вобразы стварылі беларускія акцёры С.Станюта, Г.Глебаў, П.Малчанаў, Б.Платонаў, Л.Рахленка,З.Браварская, У.Уладімірскі, Л.Ржэцкая і інш.

У 60-80 гг. павялічалася колькасць тэатраў з 11 у 1960 г. да 17 у 1985 г. Напрыклад, у 1971 г. у Мінску быў адкрыты Дзяржаўны тэатр музычнай камедыі, а ў 1982 г. – тэатр студыі кінаакцёра. Ў гэтыя ж гады пачалі творчую дзейнасць Дзяржаўны ансамбль танца БССР, вакальна-інструментальныя ансамбалі «Песняры», «Верасы», «Сябры», фальклорна-хараэграфічны ансамбль «Харошкі» і інш.

У пасляваенныя гады плённа працавлі кампазітары рэспублікі. Былі напісаны опера «Алеся» Я.Цікоцкага, «Надзея Дурава» А.Багатырова, «Машэка» Р.Пукста і інш. Актыўна ствараліся масавыя песні кампазітарамі У.Алоўнікавым, Н.Сакалоўскім. У наступныя гады ў беларускай музыцы з'явіліся новыя імёны: І.Кузняцоў, С.Картэс, Я.Глебаў, І.Лучанок, Дз. Смольскі і інш.

Шырокай і разнастайнай тэматыкай вызначалася выяўленчае мастацтва. Плённа працавлі Ф.Дарашэвіч, В.Волкаў, Р.Кудрэвіч і інш. Значным укладам у развіццё беларускага і сусветнага мастацтва з'явіліся работы М.Савіцкага «Партызанская мадонна», цыкл «Лічбы на сэрцы», у якім паказаны жахі фашысцкіх канцлагяроў, асбіста перажытых мастаком.

Далейшае развіццё атрымала скульптурнае мастацтва. Ў партрэтным жанры найбольш выдзяляюцца творы З.Азгура, А.Бембеля, А.Глебава. Значным дасягненнем беларускіх скульптараў стаў завершаны ў 1954 г. ансамбль плошчы Перамогі ў Мінску (архітэктары ансамбля У.Кароль і Г.Заборскі). З.Азгур, А.Бембель, А.Глебаў і С.Селіханаў выканалі барэльефы для гэтага абеліска-помніка воінам Савецкай Арміі і партызанам Адметнай тэндэнцыяй ў мастацтве становіцца манументалізм. У жанры скульптуры гэта прадвызначала з'яўленне мемарыяльных комплексаў «Хатынь» (скульптар С.Селіханаў, архітэктары В.Занковіч, Л.Левін, Ю.Градаў), «Брэсцкая крэпасць – герой» ( кіраўнік творчага калектыву А.Кібальнікаў), Курган Славы Савецкай Арміі (скульптар А.Бембель, А.Арцімовіч, архітэктар А.Стаховіч) і г.д.

Такім чынам, у 1950-я – першай палове 80-х гг. у развіцці адукацыі, навукі і культуры Беларусі былі зроблены значныя поспехі.


ПЫТАННІ ДЛЯ САМАКАНТРОЛЮ:

  1. Раскажыце аб асноўных дасягненнях ў развіцці навукі, адукацыі і культуры Беларусі.


2.Беларусь на міжнароднай арэне.
Удзел у рабоце Арганізацыі Аб'яднаных Нацый паклаў пачатак новаму этапу знешпалітычнай дзейнасці Беларусі, якая працякала ў адпаведнасі з нормамі міжнароднага права і ажыццяўлялася ў розных міжнародна прававых формах. Рэспубліка вяла значную дыпламатычную перапіску, ўдзельнічала ў рабоце розных міжнародных канферэнцый, была членам многіх міжнародных арганізацый, мела дагаворную практыку, аказвала дапамогу краінам, якія сталі на шлях незалежнасці і развіцця. Пастаяннае прадстаўніцтва Беларусі пры ААН спрыяла і спрыяе больш эфектыўнай абароне знешпалітычных інтарэсаў рэспублікі ў розных органах ААН.

На працягу 1945-1985 гг. БССР удзельнічала ў рабоце больш за сто міжнародных арганізацый і іх органаў, у тым ліку выбарных. Так, Беларусь прымала удзел у стварэнні і дзейнасці Міжнароднай арганізацыі прафсаюзаў (1945 г.), Міжнароднай арганізацыі дэмакратычнай моладзі (1945 г.), Сусветнага Савета Міра (1948 г.) і г.д. Па прапанове БССР ААН у 1946 г. прыняла рэзалюцыю «Аб выдачы і пакаранні ваенных злачынцаў». У 1948 г. Беларусь падтрымала ідэю стварэння дзяржавы Ізраіль.

У 1954 г. БССР стала пастаянным членам ЮНЕСКА і Міжнароднай арганізацыі працы, а ў 1956 г. уступіла ў камітэт ААН па сельскай гаспадарцы і жыллёваму будаўніцтву. У 1958 г. было адкрыта пастаяннае прадстаўніцтва БССР пры ААН. У 1974-1975 гг. БССР выбіралася пастаянным членам Савета Бяспекі ААН і унесла свой уклад у падрыхтоўку і правядзенне ў Хельсінкі ў 1975 г. Нарады па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе.

Такім чынам, праз міжнародныя і міжурадавыя арганізацыі і іх органы Беларусь далучалася да сусветнага вопыту ў палітычнай сферы жыцця, ўмацоўвала свой аўтарытэт на міжнароднай арэне.

Маштабы знешнеэканамічных сувязей БССР вызначаліся яе прамысловым і навукова-тэхнічным патэнцыялам, зручным транспартна-геаграфічным становішчам, а таксама агульным станам эканамічных адносін СССР з замежнымі дзяржавамі. Калі ў 1956 г. рэспубліка пастаўляла сваю прадукцыю ў 47 кран свету, то ў 1985 г. – больш чым у 100.

Большая частка прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў накіроўвалася краінам – членам СЭУ. Каля 10% экспартных паставак у 70-я гг. прыпадала на долю краін Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі. На развітыя капіталістычныя краіны прыходзілася каля 20% экспартных паставак рэспублікі. Вядучае месца ў экспарце краіны займалі трактары, грузавыя аўтамабілі, самаходныя скрэперы, наручныя гадзіннікі, радыётэхнічныя прыборы, калійныя ўгнаенні, веласіпеды, тканіна і інш.

У 1960-я – 70 гг. на міжнародных выстаўках у Бруселі, Японіі, Лейпцыгу, Канадзе, Польшчы і іншых гарадах і краінах многія вырабы беларускіх прадпрыемстваў заваявалі залатыя медалі. Гэта трактары МТЗ, БелАЗы, сіласаўборачныя камбайны і інш. За гэты ж час 30 вырабаў з 18 прадпраемстваў атрымалі 37 ганаровых дыплопаў.

Імпартныя паступленні ў рэспубліку садзейнічалі аснашчэнню прадпрыемстваў, пэўнаму задавальненню патрэб насельніцтва на тавары шырокага ўжытку.Імпартным абсталяваннем былі аснашчаны , напрыклад, Гродзенскі і Полацкі хімічныя камбінаты, Светлагорскі завод штучнага валакна, Слуцкі і Жабінкаўскі цукровыя заводы, Мінскі завод халадзільнікаў і інш.

Аднак маштабы знешэканамічнай дзейнасці рэспублікі абмяжоўваліся жорсткай рэгламентацыяй з цэнтра, адсутнасцю самастойнага выхаду прадпрыемстваў на сусветны рынак, нявырашанасцю ў краіне валютных праблем (неканверсуемасць рубля, складанась разліку за пастаўкі прадукцыі і інш).

Важнае месца ў супрацоўніцтве з замежнымі краінамі займалі навуковыя, культурныя, спартыўныя і турысцкія сувязі. Галоўным чынам гэта ажыццяўлялася праз дзяржаўныя і грамадскія структуры, партыйныя, прафсаюзныя, камсамольскія арганізацыі, творчыя саюзы, працоўныя, навуковыя, маладзёжныя калектывы, бібліятэкі і г.д.

З 1958 г. пачало дзейнічаць Беларускае таварыства дружбы і культурных сувязей з замежнымі краінамі. Галоўнай мэтай яго з'яўлялася пашырэнне міжнародных сувязей, распаўсюджаванне за мяжой інформацыі аб сацыяльна-эканамічным і культурным жыцці беларускага народа. У пачатку 1980-х гг. у Беларусі дзейнічала каля 100 таварыстваў дружбы і культурных сувязей з замежнымі краінамі. Яны мелі адносіны прыкладна з 400 арганізацыямі амаль 70 краін свету.

Важную ролю ў развіцці адносін Беларусі з замежнымі краінамі адыгрываў створаны ў 1958 г. Камітэт маладзежных арганізацый рэспублікі (КМА БССР). Ён каардынаваў сувязі беларускай моладзі са сваімі равеснікамі за мяжой. Так, у 1979 г. у Беларусі прайшлі сустэчы з прадстаўнікамі 110 студэнцкіх арганізацый з 80 краін Еўропы, Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі.

Беларускія прафсаюзы прымалі актыўны ўдзел у працы Сусветнай федерацыі прафсаюзаў, Міжнароднай арганізацыі працы і іншых аб'яднанняў. Галоўнае месца ў навуковых сувязях рэспублікі з замежнымі краінамі займала Акадэмія навук БССР.

Важнай формай развіцця міжнародных культурных адносін з'яўлялася супрацоўніцтва ў галіне літаратуры. Лепшыя творы беларускіх пісменнікаў Я.Коласа, Я.Купалы, В.Быкава, Н.Гілевіча, А.Макаёнка і іншых перакладаліся на польскую, чэшскую, венгерскую, румынскую і іншыя мовы народаў свету. Творы беларускіх пісменнікаў на замежнай мове выходзілі ў Англіі, Аўстрыі, Індыі, Канадзе, Францыі і іншых краінах.

За 1946-1985 гг.за межамі СССР была надрукаваны 342 асобныя кніжкі 55 беларускіх пісьменнікаў. У сваю чаргу ўзбагачэнню культурных сувязей садзейнічаў выпуск кніг замежных аўтараў у перакладзе на беларускую і русскую мовы. За пасляваенны перыяд агульны тыраж перакладзенных кніг склаў 10 млн. экземпляраў.

У адпаведнасці са Статутам ЮНЕСКА Беларуская ССР у 60-я першай палове 80-х гг. вяла падрыхтоўку кадраў для замежных краін. Да канца 1985 г. у рэспубліцы завяршылі навучанне каля 10 тыс. замежных грамадзян, у тым ліку кала 4 тыс. атрымалі вышэйшую і больш 1 тыс. сярэднюю спецыяльную адукацыю. Беларускія вучоныя і выкладчыкі працавалі ў вышэйшых і сярэдніх навучальных установах Афганістана, Індыі, Кубы і іншых краін. З дапамогай беларускіх спецыялістаў на пачатак 1980-х гг. у развіваючыхся краінах было створана больш 100 вучэбных центраў і прафісійна-тэхнічных вучылішч.

У сістэме міжнародных культурных сувязей рэспублікі значнае месца займала правядзенне рэспубліканскіх і замежных выставак прыкладнога і выяўленчага мастацтва, графікі, фатаграфіі, прац народных умельцаў і г.д. Пашыраўся абмен выступленнямі калектываў тэатраў, філармоній, мастацкай самадзейнасці, канцэртных брыгад, асобных выканаўцаў. Усе больш папулярнай станавілася такая форма культурнага супрацоўніцтва, як правядзенне дзён нацыянальнай культуры. У 1970-80 гг. Дні культуры БССР адбыліся ў Індыі, Калумбіі, Мексіцы, Сірыі і іншых краінах. У сваю чаргу у Беларусі праходзілі Дні культуры Балгарыі, Венгрыі, Польшчы, Фінляндыі, Чэхаславакіі і іншых краін.

Важным сродкам сувязей паміж народамі з'яўляўся турызм, спорт. Так, з 1952 па 1980 гг. на ХV – ХХІІ Алімпйскіх гульнях у складзе зборных каманд СССР удзельнічалі 150 беларускіх спарцменаў. Беларускія алімпійцы заваявалі каля 100 медлёў, у тым ліку 50 залатых. ЮНЕСКА прысвоіла алімпійскай чэмпіёнцы па спартыўнай гімнастыцы Вользе Корбут ганаровае званне «Пасол міру».

Такім чынам, беларускі народ ажыццяўляў разнастайныя сувязі з народамі краін свету. Але больш шырокаму, свабоднаму міжнароднаму абмену ў галіне культуры і навукі перашкаджалі строгі кантроль і адбор людзей, якія выязджалі за межы СССР і прыязджалі ў рэспубліку.

ПЫТАННІ ДЛЯ САМАКАНТРОЛЮ:

1. У дзейнасці якіх міжнародных арганізацый прымала актыўны удзел БССР?

1   2   3   4   5   6   7   8   9


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка