Узнагароджаны ордэнамі І медалямі. Агафонава агаф'я Андрэеўна




Дата канвертавання08.01.2018
Памер217.92 Kb.
Узнагароджаны ордэнамі і медалямі.

АГАФОНАВА Агаф'я Андрэеўна, н. у 1909 г. у в. Курбатава Карабкiнскага р-на Разанскай вобл. Пасля вайны разам з мужам-беларусам пераехала ў Расонскi р-н. З 1946 г. у калгасе «Расоны” - палявод, жывёлавод. З 1970 г. на пeнcii. Узнагароджана ордэнам Ленiна (1949) , ме­далямi.
БАБКОВА Валянцiна Сiдараўна, н. у 1930 г. у в. Сiнiцы Расонскага р-на. З 1945 г. цялятнiца, з 1952 г. звеннявая па вырошчваннi лёну, з 1960 г. даярка калгаса “Расоны». З 1983 г. на пенсii. Узнагароджана ордэнам Ленiна (1971), медалямi. Жыве ў в. Ушчалёпкi.
БУЛАНАВА Нiна Iванаўна, н. у 1924 г. у в. Якубова Расонскага р-на. Пасля вайны працавала свiнаркай у калгасе «Чырвоны партызан». З 1978 г. на пенсii. Узнагароджана ордэнам Ленiна (1966), медалямi, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР. Жыве ў в. Шалашнiкi.

В.С. Бабкова. Н.І. Буланава.


БУЛЬБЯНОЎ Аляксандр Васiлевiч, н. у 1923 г. у в. Ражнова Расон­скага р-на. Удзельнiк Вялiкай Айчын­най вайны. З 1946 г. настаўнiк Дунiлавiцкай сярэдняй школы Пастаўскага р-на Вiцебскай вобл., з 1955 г. старшыня калгаса «Светлы шлях» (перайменаваны ў калгас iмя XXV з'езда КПСС) Расон­скага р-на. Узнагароджаны ордэнамi Ле­нiна (1966), Чырвонай Зopкi, Айчыннай вайны II ступенi, медалямi. Жыве ў в. Дунiлавiчы.
ВIНАХОДАЎ Уладзiмiр Якаўлевiч, н. у 1904 г. у в. Прышыб Астра ханскай вобл. Удзельнiк Вялiкай Айчын­най вайны. Скончыў Macкoўcкi ваенна-­ветэрынарны iнстытут. Служыў у Савец­кай Apмii. Пасля выхаду ў адстаўку старшы лабарант, выкладчык зоаветiн­стытута ў Вiцебску. Узнагароджаны ор­дэнамi Ленiна, Чырвонага Сцяга, 2 ордэ­намi Чырвонай Зopкi, медалямi. Жыве ў в. Краснаполле Расонскага р-на.


А.В. Бульбяноў. Р.Ф. Ганчароў. Э.С. Дэрву. С.І. Марачынскі.
ГАБРУСЁНАК Таццяна Iванаўна, н. у 1942 г. у в. Крывялёва Расонскага р-на. Скончыла партшколу ў Магiлёве (1970). З 1959 г. у саўгасе «Красна­полле»: палявод, даярка. Працавала стар­шынёй Юхавiцкага сельсавета, з 1976 г. тэхнiк у саўгасе «Краснаполле» Расон­скага р-на. Узнагароджана ордэнам Ле­нiна (1966), медалямi.
ГАНЧАРОЎ Рыгор Фёдаравiч, н. у 1924 г. у в. Марачкова Расонскага р-на. Удзельнiк Вялiкай Айчыннай вайны. Скончыў курсы партыйна-савецкай рабoты ў Мiнску, працаваў у войсках НКУС у Мiнску. З 1950 г. у аддзеле па барацьбе з бандытызмам у былой Полацкай воб­ласцi. Пасля сканчэння ваеннага вучылiшча ў Свярдлоўску служыў у Савецкай Apмii. З 1969 г. жыве ў Расонах. На пенсii. Узнагароджаны ордэнамi Ленiна (1948), Айчыннай вайны I ступенi, медалямi.
ДЭРВУ Эдуард Сямёнавiч, н. у 1920 г. у в. Тапары Расонскага р-на. Удзель­нiк Вялiкай Айчыннай вайны. З 1936 г. брыгадзiр трактарнай брыгады Расон­скай МТС. З 1946 г. грузчык, потым кранаўшчык у Рыжскiм марскiм порце. Заслужаны работнiк Марскога флоту СССР (1959). На пенсii. Узнагароджаны ордэнамi Ленiна (1960), Айчыннай вайны I ступенi, медалямi. Жыве ў г. Рыга.
ЛЕБЕДЗЕЎ Iван Дзям'янавiч, н. у 1919 г. у в. Казiмiрова Расонскага р-на. Удзельнiк Вялiкай Айчыннай вайны. З 1936 г. трактарыст Расонскай МТС. З 1945 г. шафёр, старшыня калгаса «XVI партз'езд», у 1963-87 гг. тракта­рыст калгаса «Чырвоны партызан» Расонскага р-на. Заслужаны работнiк сельскай гаспадаркi БССР (1975). З 1987 г. на пенсii. Узнагароджаны ордэнамi Ленiна (1973), Кастрычнiцкай Рэвалюцыi, Ай­чыннай вайны II ступенi, медалямi, Гана­ровай граматай Вярхоўнага Савета БССР. Жыве ў в. Клясцiцы.
МАРАЧЫНСКI Станiслаў Iванавiч, н. у 1919 г. у в. Шульгова Расонскага р-на. Удзельнiк Вялiкай Айчыннай вайны. З 1937 г. слесар вагонарамонтнага дэпо. З 1944 г. участковы, старшы механiк Клясцiцкай МТС, з 1960 г. старшыня калгаса “Чырвоны партызан» Расон­скага р-на. З 1977 г. на пeнcii. Узна­гароджаны ордэнамi Ленiна (1971), Пра­цоўнага Чырвонага Сцяга, медалямi, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР.

МУРЗО Любоў Рыгораўна, н. у 1910 г. у в. Карзунова Расонскага р-на. Звеннявая па вырошчваннi лёну калгаса “Расоны”.Узнагароджана ордэнам Ленiна (1949).



А. А. Прохараў.

ПРОХАРАЎ Аляксандр Аркадзевiч, н.1932 г. у в. Марачкова Расонскага р-на. З 1952 г. працаваў пiларамшчыкам, на трактары, звеннявым па вырошчваннi бульбы ў калгасе “Радзiма» Расонскага р-на. Узнагароджаны ордэнамi Леніна (1978), Працоўнага Чырвонага Сця­га, медалямi.
PУБIC Пётр Яфiмавiч, н. у 1916 г. у в. Цясны Расонскага р-на. Удзельнiк Вялiкай Айчыннай вайны. Скончыў ВПШ у Мiнску (1960). У 1937-40 гг. у Чырвонай Apмii, з 1940 г. загадчык аддзела Расонскага райвыканкома. З 1941 г. у партызанах: камiсар ат­рада, начальнiк штаба групы, намеснiк камандзiра Расонскай партызанскай брыгады iмя Сталiна. З 1944 г. старшыня Расонскага райвыканкома, у 1949-62 гг. першы сакратар Глыбоцкага РК КПБ, начальнiк Глыбоцкага сельскагаспадарча­га вытворчага ўпраўлення, у 1963-77 гг. старшыня Вiцебскага аблвыканкома. З 1977 г. на пeнcii. Выбiраўся членам ЦК КПБ, дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР у 1962-66 гг., Вярхоўнага Савета БССР у 1955-59 гг., 1967-1980 гг. Уз­нагароджаны 3 ордэнамi Ленiна, 2 ордэнамi Працоўнага Чырвонага Сцяга, орданамi Кастрычнiцхай Рзвалюцыi, Чырвонай 3opxi, Айчыннай вайны II ступенi, медалямi. Памёр П. Я. Pyбic 11.4. 1988 г.


ТКАЧОЎ Мiкалай Давыдавiч, н. у 1929 г. у в. Сяляўшчына Расонскага р-на. З 1945 г. у калгасе iмя Ленiна. З 1954 г. пасля службы ў Савецкай Армii працаваў камбайнерам Расонскай МТС, у 1957-58 гг. Чырвонаармейскай МТС, з 1958 г. Клясцiцкай МТС, а 1959 г. камбайнер калгаса “Новы свет” Расонскага р-на. З 1989 г. на пенсii. Узнагароджаны ордэнамi Ленiна (1976), Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямi. Жыве ў в. Сяляўшчына.
ХОМЧАНКА Вера Леанiдаўна, н. у 1932 г. у в. Ламы Расонскага р-на. Выхоўвалася ў дзiцячым доме ў Расон­скiм р-не. Працавала прадзiльшчыцай, памочнiкам майстра Maгiлёўcкагa аб'яд­нання “Хiмвалакно”. На пенсii. Удзель­нiца ВДНГ СССР у 1974 г. Узнагароджана ордэнам Лeнiнa, медалямi.
ЦITOЎ Яфiм Антонавiч, н. у 1902 г. у в. Мокава Расонскага р-на. Удзельнiк Вялi­кай Айчыннай вайны. Скончыў ваенна­-палiтычную школу, артылерыйскае вучылiшча, Ваенна-марскую акадэмiю. Слу­жыў на розных камандных пасадах у Ваенна-Марскiм Флоце СССР. Контр-адмiрал у адстаўцы. Узнагароджаны ордэнамi Лeнiнa, Чырвонага Сцяга, медалямi.
* * *
Людзi Расоншчыны, якiя за сваю працу ў пасляваенны час заслужылi не толькi павагу i пашану з боку землякоў, але i былi адзначаны дзяржаўнымi ўзнагарода­мi, пераважна ордэнамi Працоўнай Славы III ступенi, Працоўнага Чырвонага Сцяга, “Знак Пашаны” i некаторымi iншымi.
AКIMAЎ Уладзімiр Яфiмавiч, трактарыст саўгаса “Гарбачэва”.

АКСЕНАВА Кацярына Георгiеўна, даярка саўгаса “Расонскi”.

АЛЬШАНIКАЎ Аляксей Сямёнавiч, праца­ваў трактарыстам калгаса “Расоны”.

АЛЯКСЕЕЎ Леанiд Мiхайлавiч, шафёр Расонскага лясгаса.

АНАНЬКА Аляксандра Iгнатаўна, працавала даяркай у калгасе “Новы свет”.

АНТОНАЎ Мiкалай Якаўлевiч, трактарыст калгаса “Расоны”.

АНЦАН Генадзь Iванавiч, працаваў трактарыстам у калгасе “Новы свет”.

АНЦАН Iociф Данатавіч, працаваў даглядчыкам жывёлы ў калгасе “Новы свет”.

АСТАПКОВIЧ Аляксандр Пiлiпавiч, працаваў даглядчыкам жывёлы ў калгасе “Радзiма”.

БАГАНОСАЎ Дант Miкaлaeвiч, працаваў кiраўнiком раённага аб'яднання “Сельгастэх­нiка”, намеснiкам старшынi райвыканкома, начальнiкам упраўлення капiтальнага бу­даўнiцтва Расонскага райвыканкома.

БАЙКОЎ Мікалай Антонавiч, працаваў трактарыстам у саўгасе «Галубова».

БAMБІЗАЎ Iван Iванавiч, даяр калгаса “Чырвоны партызан”.

БАМБIЗАЎ Леанiд Кандратавiч, працаваў трактарыстам у калгасе “Чырвоны партызан”.

БАРАНАВА Hiнa Miкiтaўнa, працавала цялятнiцай у саўгасе “Гвардыя”.

БАРДАДЫНАВА Ганна Фёдараўна, працавала даяркай у caўгace “Краснаполле”.

БАРКОЎ Пётp Макаравiч, шафёр Расон­скага раённага аб'яднання “Аграпрамтэх­нiка”.

БАРСУКОЎ Пётр Сцяпанавiч, працаваў камбайнерам у калгасе “Чырвоны партызан”.
БАРЭЙКА Валерый Аляксандравiч, слесар Расонскага раённага аб'яднання “Аграпрам­тэхнiка”.

БАЧАНКОЎ Ягор Герасiмавiч, працаваў трактарыстам у саўгасе “Краснаполле”.

БАЯРОНАК Вера Лявонцьеўна, працавала старшынёй Клясцiцкага сельсавета.

БЕКIШАВА Аляксандра Анiсiмаўна, працавала ў калгасе iмя Кутузава.

БЕЛАДЗЕД Валянцiна Ягораўна, праца­вала даяркай у калгасе “Чырвоны парты­зан”.

BAPOHIH Iван Фёдаравiч, слесар Расон­скага раённага аб'яднання “Аграпрамтэх­нiка” .

ВАРПУЛЁЎ Мiкалай Аляксандравiч, працаваў старшынёй калгаса “Расоны», дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1959-63 гг.
ВАСIЛЬЕЎ Ульян Iванавіч, працаваў настаўнiкам Калюцiнскай пачатковай, загадчы кам Петракоўскай няпоўнай сярэдняй школ, Мiлавiдскай пачатковай школы.

ВОЙТАВА Софiя Аляксандраўна, праца­вала аграномам у калгасе “Новы свет”, загадчыцай аддзела сацыяльнага забеспячэння Расонскага райвыканкома.

ВОЙТАЎ Васiль Уладзiмiравiч, слесар Расонскага раённага аб'яднання “Аграпрам­тэхнiка”.

ВОЛКАВА Таццяна Нiчыпараўна, працава­ла даяркай у саўгасе “Расонскi”.

ВОЛКАЎ Мiкалай Канстанцiнавiч, працаваў жывёлаводам-пастухом у калгасе iмя М. Горкага.

ВЯРЫГА Яўгенiя Пятроўна, загадчык дзiцячага аддзялення Расонскай раённай баль­нiцы.

ГАБРУСЕНАК Iван Мiхайлавiч, даяр калгаса “Радзiма”.

ГАБРУСЁНАК Пётр Iванавiч, ляснiк Расонскага лясгаса.

ГАРУЗОВА Hiнa Iгнацьеўна, працавала санiтаркай Расонскай раённай бальнiцы.

ГАРЭЛIКАВА Марыя Аляксееўна, працавала птушнiцай у саўгасе “Краснаполле”.

ГРЫБАВА Ганна Бранiславаўна, працава­ла звеннявой у саўгасе “Янкавiчы”.

ГРЫГОР'ЕЎ Генадзь Iосіфавiч, працаваў начальнiкам Miёpcкaгa раённага ўпраўлення сельскай гаспадаркi, першым сакратаром Ра­сонскага РК КПБ.

ГУДОЎСКАЯ Аляксандра Аляксандраўна, працавала галоўным аграномам калгаса “Ра­соны”.

ДАНЧАНКА Аляксандр Васiлевiч, працаваў трактарыстам у саўгасе “Краснаполле”.

ДАНЧАНКА Iван Прохаравiч, працаваў трактарыстам у калгасе iмя Суворава.

ДАНЧАНКА Taццянa Лявонаўна, даярка калгаса iмя Суворава.

ДАНЧАНКА Уладзiмiр Iванавіч, працаваў трактарыстам у калгасе iмя Кутузава, цяпер шафёр аўтапарка № 10.

ДАШЧОНАК Генадзь Уладзiміравіч, працаваў трактарыстам у калгасе “Радзiма”.

ДАШЧОНАК Уладзiмiр Андрэевiч, праца­ваў трактарыстам-камбайнерам у калгасе “Ра­дзiма”, з 1988 г. трактарыст калгаса “Ра­сонны”.

ДЗМIТРАЧЭНКА Iван Аляксандравiч, пра­цаван другiм сакратаром Расонскага РК КПБ, старшынёй Расонскага райвыканкома.

ДЗЯМЕШКА Мiкалай Мiхайлавiч, праца­ваў даглядчыкам жывёлы ў саўгасе “Ян­кавiчы”.

ДРАЗДОЎ Рыгор Андрэевiч, трактарыст саўгаса “Янкавiчы”.

ДУК Валянцiва Лявонцьеўна, працавала даяркай у калгасе “Чырвоны партызан”.

ЕРАФЕЕВА Таццяна Мікiтаўна, працавала пастухом у калгасе “Чырвоны партызан”.

ЖАГЛОЎ Сяргей Цiханавiч, камбайнер саўгаса “Гарбачэва”.

ЖУКАЎ Iван Фёдаравiч, працаваў сакра­таром парткома ў калгасе “Расоны”, май­страм МПМК-63.

ЖЫГУЦКАЯ Валянціна Аляксандраўна, працавала даяркай у калгасе “Радзiма”.

ЗАБАРОЎСКI Станiслаў Вiктаравiч, працаваў трактарыстам у саўгасе “Гвардыя”.

ЗАЛЕСКI Аляксандр Канстанцiнавiч, пра­цаваў даглядчыкам жывёлы ў калгасе “Расо­вы”, з 1989 г. рабочы будаўнiчай брыгады гэтага калгаса.

ЗУЕВА Аляксандра Якаўлеўна, праца­вала аграномам у калгасе “Чырвоны пар­тызан”, дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1970-74 гг.

IBAHOBA Ганна Iociфaўна, працавала цялятнiцай у саўгасе iмя Азiна.

КАВАЛЕВА Нiна Лазараўна, працавала брыгадзiрам у калгасе “Чырвоны партызан”.

КАВАЛЕВА Hiнa Ягораўна, працавала свiнаркай у саўгасе “Гвардыя».

КАЖАМЯЧАНКА Ядвіга Антонаўна, пра­цавала птушнiцай у саўгасе “Красна­поле”.

КАМIСАРАЎ Iван Лук'янавiч, праца­ваў трактарыстам у калгасе iмя Кутузава.

КАНДРАЦЬЕЎ Франц Францавiч, працаваў звеннявым, брыгадзiрам у саўгасе “Янкавiчы”.

КАРАТКОЎ Павел Iванавiч, працаваў брыгадзiрам у калгасе “Чырвоны партызан”.

КАРДЗЮКОВА Надзея Вiктараўна, праца­вала даяркай у калгасе “Чырвоны партызан”.

КАСЦЮЧЭНКА Кацярына Аляксееўна, працавала ў калгасе iмя Кутузава.

КАСЦЮЧЭНКА Міхаiл Яфiмавiч, працаваў трактарыстам у саўгасе “Краснаполле”.

КАЎЛЕВIЧ Аляксандр Ульянавiч, стар­шыня калгаса “Радзiма”.

КIРЫЛАЎ Васiль Iванавiч, працаваў брыгадзiрам у саўгасе “Гарбачэва”.

КОТАВА Марыя Кузьмiнiчна, працавала настаўнiцай у Расонскай сярэдняй школе.

КОТАВА Тамара Андрэеўна, працавала аграномам у калгасе iмя Суворава, агра­номам, галоўным аграномам, начальнiкам участка калгаса iмя Кутузава.

КУЗЬМIН Аляксандр Мiкалаевiч, працаваў трактарыстам у саўгасе “Янкавiчы”.

КУКСЁНАК Яўгенія Дзмiтрыеўна, праца­вала свiнаркай у саўгасе “Сокал”.

КУПЦОЎ Генадзь Уладзiмiравiч, працаваў трактарыстам у калгасе iмя М. Горкага, з 1988 г. качагар у саўгасе “Расонскi”.

ЛАЖАНАВА ЛiдзIванаўна, праца­вала загадчыцай фермы племсаўгаса “Краснаполле”.

ЛАПАЦIНА Лiра Сцяпанаўна, настаў­нiца Клясцiцкай сярэдняй школы iмя У. А. Хамчаноўскага.

ЛЕАНЕНКА Васiль Iванавiч, працаваў трактарыстам у саўгасе “Расонскi”.

ЛЕБЕДЗЕЎ Дзмiтрый Дзям'янавiч, праца­ваў трактарыстам у калгасе “Чырвоны пар­тызан”.

ЛICOЎCKI Аляксандр Пятровiч, праца­ваў старшынёй праўлення Расонскага рай­спажыўсаюза.

ЛIЦВIНАВА Фаiна Васiлеўна, працавала дырэктарам Расонскага малочнага завода.

ЛУФЕРАЎ Анатоль Мiхайлавiч, камбайнер саўгаса “Краснаполле”.

ЛЯМНIЦКI Iван Клiменцьевiч, працаваў камбайнерам у калгасе iмя К. Маркса.

МАДУДЗIН Анатоль Кузьмiч, трактарыст Кавалёўскага лесапункта.

МАЛАХАЎ Пётр Фёдаравiч, працаваў трактарыстам у калгасе «Новы свет”, з 1989 г. слесар у гэтай гаспадарцы.

МАРОЗ Надзея Аляксандраўна, працавала брыгадзiрам, аграномам-агароднiкам у калгасе “Расоны».

МАРОЗАВА Аляксандра Сiдараўна, даярка калгаса “Расоны”.

МАРОЗАВА Ганна Iванаўна, даярка калга­са “Расоны”.

MAPОЗАЎ Аляксей Яфiмавiч, працаваў трактарыстам у калгасе iмя М. Горкага, цяпер слесар на працаёмкiх працэсах у свiнагадоў­чым комплексе саўгаса “Расонскi”.

МАРОЗАЎ Барыс Пятровiч, працаваў ляс­нiчым, потым генеральным дырэктарам Bi­цебскага вытворчага лесагаспадарчага аб'яд­нання.

MAPОЗАЎ Леанiд Архiпавiч, працаваў пастухом, падвозчыкам кармоў у калгасе “Ра­соны”.

МАЦУЛЕВIЧ Антон Вiктаравiч, працаваў iнструктарам Расонскага РК КПБ, дырэкта­рам Расонскай МТС, старшынёй калгаса, у 1965-71 гг. узначальваў мiжкалгасную пера­соўную механiзаваную калону № 34.

МАШАРСКАЯ Любоў Кандратаўна, праца­вала цялятнiцай у калгасе “Чырвоны партызан”.

МАШАРСКI Мiкалай Iванавiч, трактарыст калгаса “Чырвоны партызан”.

МЕЛЬНIКАЎ Iван Васiлевiч, машынiст карчавальнiка ПМК-41.

МIНЧАНКА Iван Васiлевiч, працаваў трак­тарыстам у саўгасе “Расонскi”.

МIНЬКОЎ Леанiд Аляксеевiч, працаваў трактарыстам Клясцiцкага аддзялення раён­нага аб'яднання “Сельгастэхнiка”.

НАВIЦКАЯ Любоў Уладзiмiраўна, пpa­цавала звеннявой у саўгасе “Гарбачэва”.

HAЎРОВА Валянцiна Iванаўна, даярка калгаса “Чырвоны партызан”.

НАХАЕВА Наталля Сямёнаўна, працавала цялятнiцай у калгасе iмя К. Маркса.

НIКАЛАЕВА Вольга Фёдараўна, працава­ла свiнаркай, цяпер працуе тэхнiчкай у саўга­се “Расонскi”.

НIКАЛАЕНКА Таццяна Сяргееўна, працавала даяркай у саўгасе iмя Азiна.

НIКУЛЕНКА Марыя Iванаўна, працавала звеннявой у саўгасе “Краснаполле”.

НОВIКАВА Надзея Альбертаўна, пра­цавала даяркай у калгасе “Радзiма”.

ПАДРЭЗАЎ Пётр Пятровiч, машынiст экскаватара ПМК-41.

ПАЛЯЧОНАК Фаiна Паўлаўна, працавала цялятнiцай у саўгасе “Сокал”.

ПАТАШОЎ Уладзiмiр Аляксандравiч, ма­шынiст аўтагрэйдэра ДРБУ-109.

ПAЎЛАЎ Васiль Александравiч, трак­тарыст калгаса iмя Кутузава.

ПАЎЛАЎ Леанiд Макаравiч, працаваў камбайнерам у саўгасе “Краснаполле», лесніком Краснапольскага ляснiцтва.

ПАЎЛЫГА Пётр Яўстаф'евiч, працаваў трактарыстам у саўгасе iмя Азiна.

ПАЧКОЎСКАЯ Ганна Iванаўна, працавала загадчыцай магазiна Краснапольскага сельпо.

ПАЧКОЎCKI Iван Мiхайлавiч, трактарыст калгаса iмя Кутузава.

ПЕТРАЧЭНКА Валянцiн Андрэевiч, пра­цаваў трактарыстам у саўгасе iмя Aзiнa, цяпер працуе настаўнiкам працоўнага навучання Заборскай сярэдняй школы.

ПЕЦЯРЭНКА Уладзiмiр Андрэевiч, трактарыст саўгаса “Расонскi”.

ПIЛЮШЭНКА Марыя Мiкалаеўна, працавала звеннявой у саўгасе “Гарбачэва”.

ПIСАРОНАК Mixaiл Міхайлавiч, пра­цаваў брыгадзiрам у калгасе “Чырвоны партызан”.

ПIСАРОНАК Сяргей Нiчыпаравiч, удзель­нiк Вялiкай Айчыннай вайны, працаваў меха­нiкам у калгасе “Чырвоны партызан”.

ПРАКОФ'EЎ Анатоль Барысавiч, працаваў трактарыстам у саўгасе “Янкавiчы”.
ПЭК Сяргей Герасiмавiч, працаваў слесарам у раённым аб'яднаннi “Сельгастэхнiка”, з 1979 г. брыгадзiр трактарнай брыга­ды райсельгасхiмii.

РЫЛЬКЕВIЧ Галiна Юльянаўна, працавала даяркай у саўгасе “Pacoнcкi».

РАМАНАВА Надзея Дзмiтрыеўна, пра­цавала цялятнiцай у калгасе iмя К. Марк­са.

РАСПУЦIНА Нiна Мiкалаеўна, настаў­нiца Расонскай сярэдняй школы iмя П. М. Машэрава.

РУБIС Павел Паўлавiч, працаваў тока­рам Расонскага раённага аб'яднання “Сель­гастэхнiка”,з 1989 г. качагар раённага сель­скагаспадарчага аб'яднання.

РЫХЛОЎ Дарафей Дзянiсавiч, праца­ваў прасаўшчыком на Расонскiм iльнозаво­дзе.

САВIЦКI Уладзiмiр Васiлевiч, трактарыст Клясцiцкага аддзялення раённага аб'яд­нання “Сельгастэхнiка”.

САКАЛОЎСКI Валерый Леанiдавiч, меха­нiзатар калгаса “Чырвоны партызан”.

САЛАЎЁВА Дар'я Iванаўна, працавала даяркай у калгасе “Расоны”.

САМУСЕНКА Леанiд Ягоравiч, працаваў камбайнерам у саўгасе “Краснаполле”.

САМУСЕНАК Надзея Мiхайлаўна, працавала дырактарам пачатковай школы у в. Малыя Асёткi.

САРОКIНА Ганна Апанасаўна, праца­вала брыгадзiрам мiжкалгаснай будаўнiчай арганiзацыi.

САФРОНАЎ Аляксандр Сяргеевiч, праца­ваў трактарыстам у саўгасе “Гвардыя”.

СВЯРДЛОВА Paica Мiхайлаўна, працава­ла даяркай у калгасе “Расоны”.

СЕДУНОВА Феадосiя Паўлаўна, працава­ла цялятнiцай у саўгасе iмя Азiна.

СIДАРАЎ Васiль Iвaнaв, працаваў брыгадзiрам комплекснай брыгады Расонскага мiжкалгасбуда. Памёр.

СМАРГУНОЎ Сяргей Iосiфавiч, праца­ваў брыгадзiрам у калгасе “Расоны”.

СТАРАВОЙТАВА Зiнаiда Васiлеўна, пра­цавала даяркай у калгасе iмя Суворава.

СТАРАВОЙТАЎ Васiль Дзянiсавiч, працаваў сакратаром парткома у саўгасе “Гарба­чэва”.

СТАРАВОЙТАЎ Вiктар Усцiнавiч, працаваў трактарыстам у саўгасе “Сокал”, цяпер трактарыст падсобнай гаспадаркi “Нафтааргсiнтэз”.

СТРАЛЬЦОВА Ефрасiння Ягopaўнa, працавала звеннявой у саўгасе «Краснаполле”.

ТАРАСАЎ Барыс Пятровiч, працаваў ды­рэктарам саўгаса «Краснаполле».

ТРАЦЦЯКОЎ Рыгор Савельевiч, працаваў старшым таваразнаўцам, начальнiкам аддзела матэрыяльна-тэхнiчнага забеспячэння.

ТРАШЧАНКА Аляксандра Васiлеўна, працавала даяркай у калгасе iмя Кутузава.

ТРАШЧАНКА Вiктар Пятровiч, слесар аўтобуснага парка № 10.

УЛАДЫСЁНАК Уладзiмiр Пракопавiч, працаваў трактарыстам саўгаса «Гвардыя».

УЛАСАВА Валянцiна Фёдараўна, праца­вала брыгадзiрам у калгасе «Новы свет», цяпер дыспетчар у гэтай гаспадарцы.

УCBAЙCKI Яўген Мiхайлавiч, механiзатар саўгаса «Галубова».

УСЦIНЕНКА Мiкалай Ларыёнавiч, працаваў трактарыстам у калгасе iмя М. Гор­кага.

ФЁДАРАЎ Уладзiмiр Арсенцьевiч, трактарыст сазгаса «Гарбачэва».

XBACTOЎ Iван Дзмiтрыевiч, трактарыст калгаса “Расоны”.

ХВАСТОЎ Яфiм Дзямiдавiч, працаваў у калгасе iмя К. Маркса.

ХIЛЬМАНАЎ Уладзiмiр Савiч, працаваў старшынёй калгаса «Новы свет».

ХМЯЛЁВА Тамара Дзмiтрыеўна, даярка саўгаса «Краснаполле».

ЦIМОШЧАНКА Paiсa Паўлаўна, настаўнiца, намеснiк дырэктара Краснапольскай ся­рэдняй школы.

ЧАЙКОВА Таццяна Яфiмаўна, працавала звеннявой у саўгасе «Расонскi”.

ЧАЧУЛОВА Вера Рыгораўна, аператар машыннага даення калгаса iмя Кутузава.

ЧАЧУЛОВА Таццяна Данiлаўна, працавала даяркай у калгасе iмя Суворава.

ШАДУРСКI Георгій Анiсiмавiч, праца­ваў шафёрам Расонскага жылкамгаса.

ШАПАВАЛАЎ Уладзiмiр Аляксеевiч, працаваў начальнiкам Расонскага раённага упраўлення сельскай гаспадаркi.

ШАРШНЁВА Зiнaiдa Ягoраўна, працавала аграномам, галоўным аграномам калгаса “Новы свет”.

ШАРШНЁВА Кацярына Рыгораўна, працавала даяркай у саўгасе «Янкавiчы».

ШАРШНЁЎ Генадзь Iванавiч, працаваў рэ­дактарам раённай газеты,сакратаром, другiм сакратаром Расонскага РК КПБ, цяпер загадчык агульнага аддзела Расонскага райвыканкома.

ШАШКОВА Марыя Фёдараўна, даярка калгаса iмя Суворава.

ШЧАДРОВА Галiна Мiхайлаўна, працава­ла даяркай у калгасе «Сакалiшча».

ШЧАДРОЎ Пётр Рыгоравiч, працаваў старшынёй калгаса iмя М. Горкага, у мiжкалгасным аб'яднаннi па штучным асемя­неннi сельскагаспадарчай жывёлы у калгасе «Новы свет».

ШЫРОКАЎ Iван Пятровiч, працаваў рабочым, цесляром Кавалёўскага лесапункта.

ЮРЭВIЧ Вiктар Васiлевiч, машынiст пa­грузчыка Кавалёўскага лесапункта ВА «Полацклес».

ЯЗЕРСКI Рыгор Iociфaв, працаваў брыгадзiрам рамонтна-механiчнага цэха Расонска­га лясгаса.

ЯСЮЧЭНКА Генадзь Iванавiч, працаваў грузчыкам Расонскага хлебакамбiната.

ЯШЫЛАВА Марыя Якаўлеўна, працавала даяркай у калгасе «Расоны».


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка