Узор пазоўнай скаргі аб сцвярджэнні несапраўднасці сужэнства




Дата канвертавання11.05.2017
Памер42.01 Kb.

Узор пазоўнай скаргі аб сцвярджэнні несапраўднасці сужэнства


Мясцовасць, дата

У Біскупскі cуд Віцебскай дыяцэзіі

вул. Воінаў Інтэрнацыяналістаў, 28

210032 г. Віцебск

Пазоўнік(-ца) Прозвішча (калі жанчына – ў дужках пазначыць дзявочае прозвішча), імя, імя па бацьку; дата і месца нараджэння і хросту; дакладны адрас пражывання з паштовым індэксам; нумары тэлефонаў. (Калі каталік – дадаць адрас парафіі, да якой належыць).

Адказчык(-ца) Прозвішча (калі жанчына – ў дужках пазначыць дзявочае прозвішча), імя, імя па бацьку; дата і месца нараджэння і хросту; дакладны адрас пражывання з паштовым індэксам; нумары тэлефонаў. (Калі каталік – дадаць адрас парафіі, да якой належыць).

Шчыра прашу Біскупскі суд у Віцебску аб сцвярджэнні несапраўднасці майго сужэнства заключанага (дата заключэння сужэнства) у парафіі (назва і адрас парафіі).



Я лічу што маё сужэнства несапраўднае па прычыне (прычынах): (неабходна падаць прычыну альбо прычыны несапраўднасці сужэнства, якія адносяцца да вашай справы. Напрыклад,

  • няздатнасці да прыняцця на сябе істотных сужэнскіх абавязкаў з боку мужчыны (жанчыны) па прычынах натуры псіхічнай,

  • выключэння адзінства і неразрыўнасці сужэнства з боку мужчыны (жанчыны),

  • выключэння патомства з боку жанчыны (мужчыны),

  • прымусу, боязі з майго боку альбо з боку сужонка,

  • псіхічнай хваробы,

  • імпатэнцыі,

  • недахопу ў распазнанні істотных сужэнскіх правоў і абавязкаў з боку жанчыны (мужчыны),

  • палавога бяссілля,

  • памылкі адносна распазнання канкрэтнай якасці характару асобы (падаць якой якасці),

  • падману з боку мужчыны (жанчыны),

  • альбо іншыя прычыны, такія як алкагалізм, нарказалежнасць, гомасэксуалізм, транссэксуалізм, педафілія і г.д.) ).

Далей трэба апісаць у форме сачынення акалічнасці, перш за ўсё перадшлюбныя, а таксама пасляшлюбныя. Ніжэй пададзеныя пытанні дапамогуць вам напісаць пазоўную скаргу больш змястоўна:

  • Калі, дзе і пры якіх абставінах бакі пазнаёміліся?

  • Як доўга трываў час нарачонства і як бакі адносіліся да сябе ў гэтым часе (ці адорвалі сімпатыяй, ці давяралі адно аднаму, ці былі цялесныя збліжэнні)?

  • Ці былі верныя адно аднаму перад шлюбам?

  • Ці бакі заключалі сужэнства ахвотна, дабравольна і з любові, а калі неахвотна, недабравольна, з прымусу і без любові, то якімі матывамі кіраваліся? Калі хтосьці прымушаў, то хто, калі і чым пагражаў?

  • З якога асяроддзя і з якой сям’і паходзіць кожны з бакоў (ці гэта сям’я поўная\разбітая, каталіцкая\праваслаўная, атэістычная, практыкуючая\непрактыкуючая веру, без залежнасцяў і паталогіяў\абцяжараная паталогіяй – якой паталогіяй)?

  • Які характар мае пазоўніцкі бок, а які адказчыцкі?

  • Ці паўставалі паміж нарачонымі сваркі і расставанні? Калі так, то па якой прычыне (дакладна апісаць сітуацыі). Ці перад шлюбам заўважалі схільнасць да алкаголю, наркотыкаў, ці іншых злоўжыванняў з боку адказчыка ці пазоўніка.

  • Як адбылося заключэнне грамадзянскага саюза у ЗАГСе? Ці перадшлюбныя фармальнасці былі вырашаныя ў той жа самай парафіі, дзе адбыўся касцёльны шлюб, а калі не, то ў якой (назва парафіі, адрас і дата)? Як адбыўся касцёльны шлюб? Ці не здарылася штосьці асаблівае? Дзе адбылося вяселле і якая была на ім атмасфера?

  • Ці бакі пасля шлюбу дапоўнілі сваё сужэнства праз цялесныя збліжэнні і ці маюць сваё патомства? Калі не, то па якой прычыне? Ці мела месца свядомае выключэнне патомства, а калі так, то ад якога моманту? Ці быў хто-небудзь з бакоў бясплодным (імпатэнтам)?

  • Дзе і ў якіх умовах бакі пачалі жыць пасля заключэння шлюбу? Як уладкоўвалася жыццё бакоў пасля шлюбу? Ці бакі дбалі пра сябе ўзаемна і пра сваю сужэнскую супольнасць? Ці бакі былі самастойныя ў прыняцці важных жыццёвых рашэнняў? Ці залежылі ад іншых асоб, калі так, то ад каго, у якой ступені і ў чым гэта праяўлялася?

  • Калі (падаць даты, можна прыблізна), пасля касцёльнага шлюбу, даходзіла да непаразуменняў і што было іх прычынай? Дакладна апісаць сітуацыі, якія давялі да рашэння аб разводзе.

  • Хто з бакоў першы пакінуў сужэнскую супольнасць, калі (падаць даты, можна прыблізна) і чаму?

  • Хто і з якой падставай звярнуўся ў дзяржаўны суд аб разводзе?

  • Ці цяпер існуе магчымасць прымірэння паміж бакамі і працяг супольнага сужэнскага жыцця? Калі не, то чаму?

На пацвярджэнне маёй просьбы падаю наступных сведкаў:

(Сведкамі могуць быць члены сям’і і знаёмыя, якія добра ведалі бакі ў перадшлюбны і пасляшлюбны час. Трэба падаць двух сведкаў з боку пазоўніка і двух з боку адказчыка)

  1. Імя і прозвішча, дакладны адрас пражывання з паштовым індэксам, тэлефоны, парафія, кім з’яўляецца для пазоўніка(цы).

  2. Імя і прозвішча, дакладны адрас пражывання з паштовым індэксам, тэлефоны, парафія, кім з’яўляецца для пазоўніка(цы).

  3. Імя і прозвішча, дакладны адрас пражывання з паштовым індэксам, тэлефоны, парафія, кім з’яўляецца для адказчыка(цы).

  4. Імя і прозвішча, дакладны адрас пражывання з паштовым індэксам, тэлефоны, парафія, кім з’яўляецца для адказчыка(цы).

Беручы пад увагу ўсё вышэй напісанае, прашу Віцебскі Біскупскі суд прызнаць маё сужэнства несапраўдным, каб я мог (магла) весці сваё жыццё ў адпаведнасці з вучэннем Касцёла і ўласным сумленнем.


(уласнаручны подпіс)


Дадаць да пазоўнай скаргі:

  1. Копію Пасведчання аб касцёльным шлюбе, хросце;

  2. Копію рашэння дзяржаўнага суда аб разводзе;

  3. Копію перадшлюбнага пратакола (звярнуцца да пробашча парафіі, дзе было заключана сужэнства);

  4. Іншыя дакументы істотныя для справы, якія б на Вашу думку маглі б пацвердзіць несапраўднасць сужэнства (напрыклад, даведка (“справка”) аб лячэнні ў шпіталі, розныя медыцынскія пасведчанні (напрыклад, заключэнне аб пабоях), даведка (“справка”) аб прысудзе па адміністрацыйным ці крымінальным Кодэксе, прыватная перапіска і г.д.)

Пазоўная скарга павінна быць раздрукаванай на прынтары на адным баку ліста – адваротны бок застаецца пустым. З левага боку абавязкова павінен быць водступ ад краю ліста памерам не менш 3 см.



База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка