Узор словаўтваральнага аналізу невысокі




Дата канвертавання04.02.2018
Памер12.88 Kb.
УЗОР СЛОВАЎТВАРАЛЬНАГА АНАЛІЗУ

Невысокі

Невысокі ‘які не вызначаецца высокім ростам’(ТСБМ).

1. Прыметнік.

2. Слова вытворнае.

3. Утваральная аснова – высокі(цэлае слова).

4. Словаўтваральны сродак – прыстаўка не-.

5. Прыстаўка не- стылістычна не афарбаваная; мае адмоўнае значэнне.

6. Дадатковых марфаналагічных зменаў у складзе ўтваральнай асновы не

адбываецца.

7. Адносіцца да словаўтваральнага тыпу прыметнікаў, утвораных ад саміх жа прыметнікаў з дапамогай прыставачнага морфа не-: недалёкі, неглыбокі, невясёлы і інш.

8. Тып рэгулярны, прадуктыўны.

9. Спосаб утварэння – прыставачны.

10. Ступень вытворнасці – першая.

11. Высокі -- невысокі. Выдзеліць графічна прыстаўку.



Пералесак

Пералесак ‘невялікі лес, аддзелены палянамі ад іншых лясных участкаў’

(ТСБМ).

1. Назоўнік.

2. Слова вытворнае.

3. Утваральная аснова – лес-.

4. Словаўтваральны сродак – прыстаўка пера- і суфікс –ак- (конфікс).

5. Конфікс стылістычна не афарбаваны; мае значэнне ‘падобны да таго, што

названа ўтваральным словам, але якія не з’яўляюцца ім ў поўнай меры’.

6. Дадатковых марфаналагічных зменаў у складзе ўтваральнай асновы не

адбываецца.

7. Адносіцца да словаўтваральнага тыпу назоўнікаў, утвораных ад саміх жа

назоўнікаў з дапамогай прыставачнага морфа пера- і суфіксальнага морфа –ак-: перашыек, пераярак.

8. Тып нерэгулярны, непрадуктыўны.

9. Спосаб утварэння – прыставачна-суфіксальны.

10. Ступень вытворнасці – першая.



11. Лес—пера-лес-ак .Выдзеліць графічна марфемы.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка