ВА, прыназ, з рвм. Ужываецца замест прыназоўніка «у» перад словамі, якія пачынаюцца з «у» І ў спалучэнні «ва мне», напрыклад: ва ўсіх, ва ўзросце, ва універсітэт




старонка1/49
Дата канвертавання25.12.2016
Памер11.01 Mb.
  1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   49




















В, нескл., н. 1. Трэцяя літара беларускага алфавіта, якая мае назву «вэ». Малое в.

2. Выбухны, звонкі, губна-зубны зычны гук. Мяккае в.



ВА, прыназ, з РВМ. Ужываецца замест прыназоўніка «у» перад словамі, якія пачынаюцца з «у» і ў спалучэнні «ва мне», напрыклад: ва ўсіх, ва ўзросце, ва універсітэт.

ВÁБІК, -а, м. Дудачка або свісток, якім у часе палявання падзываюць птушак або звяроў, падрабляючы іх голас. Я пускаю чучала качкі ў трыснёг і раз-пораз пакрэкваю ў вабік. Хомчанка.

ВÁБІЛЫІІЧЫК, -а, м. Паляўнічы, які падзывае вабікам птушак або звяроў.

ВАБІЦЬ, -блю, -біш, -біць; незак., каго. 1. Захапляючы, зачароўваючы сваім выглядам, прыцягваць да сябе. [Лабановіча] наогул захапляла і вабіла жыццё з прынаднымі малюнкамі і таемнымі чарамі. Колас. Я Чорнаемора зялёным назваў бы, калі утаймуецца бура і шторм. Сюды мяне змалку і клікаў і вабіў бязмежны, жывы і нястрымны прастор. Грахоўскі. / у безас. ужыв. Хоць не было спякоты, але так і вабіла пад засень дрэў. Шахавец. // Выклікаць цікавасць да сябе, прыхільнасць, сімпатыю. Шырокая барада [Тодара].., яго манера гаварыць проста, зразумела і ясна,усё гэта вабіла да яго. Нікановіч. Даша належала да ліку тых жанчын, хараство якіх не кідаецца рэзка ў вочы, а вабіць, захапляе, грэе. Васілевіч.

2. Падзываць птушак або звяроў, падрабляючы іх голас. [Піліпоўскі] жартаваў, высвістваў маршы, вабіў свістам з прыдарожных хмызнякоў птушак. Чорны. Там у таямнічыя Ночы ля дубоў Нашы паляўнічыя Вабілі ваўкоў. Глебка.



ВАБНАСЦЬ, -і, ж. Уласцівасць вабнага; прывабнасць. Дзіўнае злучэнне чорнай сталі

Вабны 447 Багацця

і гэтай нечаканай мяккасці надавала вачам., нейкую незвычайную вабнасць. Зарэцкі.

ВÁБНЫ, -ая, -ае. Які вабіць, зачароўвае сваім выглядам, цягне да сябе; прывабны. Абходзячы вабны над хатай дымок, Танец павяртае ізноў у лясок. Глебка. Я па садзе іду шмат пладоў залатых Цешаць вока сузор'ямі вабнымі. Панчанка.

ВАВЁРКА, -і, ДМ -рцы; Р мн. -рак; ж. Звярок роду млекакормячых атрада грызуноў, які жыве ў дуплах дрэў. Даўгахвостая вавёрка, відаць, нечым напалоханая, рыжай маланкай узлятае ўгору па карабатай кары дуба. Паслядовіч. // Футра, шкурка гэтага звярка. На румах ворагаў чакаюць дзяды памяркоўныя нашы; Трэба сабраць ім даніну: ад лодкі два локці тканіны; Ад лодкі па белай вавёрцы, і потым плыві сабе з богам... Сіпакоў.

ВАВЁРКАВЫ, -ая, -ае. Зроблены са шкурак вавёркі. Вавёркавае футра.

ВАВЁРЧЫН, -а. Які мае адносіны да вавёркі, належыць вавёрцы. Ваеёрчына гняздо. Вавёрчыны сляды.

ВАВІЛОНСКІ, -ая, -ае. У выразах: вавілонскае стоўпатварэнне гл. стоўпатварэнне; вавілонская вежа гл. вежа.

ВАГА, -і, ДМ вазе, ж. Тоўстая жэрдка або бервяно для падважвання цяжкіх прадметаў.

ВАГА, -í, ДМ вазе; мн. вагі, -аў; ж. 1. толькі адз. Цяжар якога-н. цела, які вызначаецца ўзважваннем; маса. Вага 20 кг. Прыбавіць у вазе. ІІ Узважванне. Жыта маё прадаецца без вагі і меры дабра свайго нікому не шкадую... Бядуля.



толькі адз. Важкасць якога-н. цела, прадмета. Перастаялая салома не вытрымала вагі каласоў. // перан. Значэнне, сіла, уплыў. І часам дзед нахмурыць бровы, Ды больш дадасць сабе вазі, Во як-ніяк, а ў яго хаце Знайшлі прытулак бедакі. Колас.

толькі адз. Сістэма мер для вызначэння цяжару. Меры вагі. Адзінка вагі.

Прылада для ўзважвання чаго-н. Спружыновая вага. Аўтаматычная вага. Сама [цётка] прынесла з кутка мяшок, паставіла яго на вагу і з нейкім заклапочана-адчайным выглядам сказала:Важце. Брыль. Жыта ссыпаюць проста ў кучу на брызент каля вагі. Васілевіч.

О Дэцымальная вага — вага, якая ўраўнаважваецца гірамі ў 10 разоў лягчэйгдымі, чым груз. Жывая вага — поўная вага жывой жывёліны, у процілегласць чыстай вазе мяса. Забойная вага — вага тушы без шкуры, галавы, ног і вантробаў. Удзельная вага — а) адносіны вагі цела пры тэмпературы 0°С да вагі роўнага аб'ёму вады пры тэмпературы 4°С; б) колькасць, роля, значэнне, месца каго-, чаго-н. дзе-н., у чым-н. Чыстая вага — вага чаго-н. без пасуды, без упакоўкі і пад., нета.

О На вагу золата — надта дорага.

ВАГАВІТАСЦЬ, -і, ж. Разм. Уласцівасць вагавітага.

ВАГАВІТЫ, -ая, -ае. Разм. Даволі значны па сваёй вазе; важкі. Вагавíты колас. // перан. Значны. Усе пакручваюць галовамі .., калі пачынаецца гаворка пра некаторых навічкоў-будаўнікоў, якія сваю, пакуль што яшчэ не надта вагавітую, палучку растрачваюць за некалькі дзён. Кулакоўскі.ВАГАВЬ'І, -áя, -óе. 1. Які мае адносіны да вагі (у 1, 4 знач.). Вагавая адзінка. Вагавыя катэгорыі. Вагавы збор.

2. у знач. наз. вагавáя, -ой, ж. Памяшканне, прыстасаванае для ўзважвання якіх-н. грузаў.

ВАГАЛЬНЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да вагання, уласцівы ваганшо (у 1 знач.). Вагальны рух.

ВАГАНЁТКА, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так; ж. Невялікі вагон або платформе, прыстасаваныя для перавозкі грузаў па вузкакалейных або падвесных дарогах. Свежасцю ночы патыхае з шырокіх адчыненых варот, адкуль з мяккім грукатам коцяцца бярвенні і кладуцца на ваганетку, каб пасля пад'ехаць да станка. Пестрак. Мел і гліна падвозяцца да., [басейнаў] ваганеткамі з кар'ераў. М. Ткачоў.

ВАГÁННЕ, -я, к. 1. Дзеянне паводле знач. дзеясл, вагацца.

перан. Нерашучасць, няўпэўненасць; сумненне. Ныла сэрца. Тут быў і страх і ваганне, і адсутнасць надзейнага памочніка, што Андрэй лічыў самым важным. Пташнікаў. / таму, што не знаў ён ніколі Ні вагання, ні страху ў баю, За народ свой змагаўся, за волю, Пра яго спяём песню сваю. Танк. Калі падышоў патрэбны аўтобус, .. [Алесь] без ваганпяў ускочыў у яго і паехаў у напрамку да Камароўкі. Броўка.

перан. Няўстойлівасць, пераменлівасць. Ваганні тэмпературы.

ВАГАНУЦЦА, -нýся, -нéшся, -нéцца; -нёмся, -няцéся; зак. Разм. Аднакр, да вагацца (у і знач.).

ВАГАНУЦЬ, -ну, -нéш, -не; -нём, -няцé; зак., што. Разм,. Аднакр, да вагаць.

ВАГÁР, -á, м. 1. Рычаг для рэгулявання чаго-н. або кіравання чым-н. Вагар кіравання. Вагар руля.



2. перан. Сродак для ажыццяўлення якой-н. дзейнасці. Друкаваная і еусная прапаганда еажнейшы вагар камуністычнага выхавання народа. «Беларусь».

ВАГАЎШЧКІК, -á, м. Той, хто займаецца ўзважваннем або наглядае за ўзважваннем. Прыземісты вагаўшчык дакладна заносіў у сшытак колькасць узважаных скрыняў. Стаховіч.



ВАГАУШЧЫЦА, -ы, ж. Жан. да вагаўшчык.

ВАГАЦЦА, -áюся, -áешся, -áецца; незак. 1. Мерна гайдацца з боку ў бок або зверху ўніз. Маятнік вагаўся важна, без звыклага цікання. Карпаў. Чайная была амаль пустая, толькі ў кутку, дзе вагалася, зачапіўшыся за рагаты фікус, доўгая фіранка, сядзела некалькі наведвальнікаў. Савіцкі. Дзверы віселі на адной завесе, падлога вагалася. Асіпенка.



перан. Быць у нерашучасці, адчуваць няўпэўненасць; сумнявацца. [Лабановіч] пэўны час вагаецца, але даволі хутка знаходзіць выхад у збліжэнні з перадавым сялянствам. Пшыркоў. [Георгій], відаць, вагаўся хацелася ўбачыць бацьку, асабліва цяпер, калі ён стаяў побач, за дзвярыма, калі быў чуваць яго голас. Мелеяí.

перан. Быць няўстойлівым, хісткім, непастаянным; мяняцца. Вышыня сцябла розных сартоў кукурузы вагаецца ў межах ад 0,5 да 4,5 метра і вышэй.

Вагаць448Вадабоязь
ВАГÁЦЬ, -áю, -áеш, -áе; незак., што. Мерна разгойдваць што-н. зверху ўніз або з боку ў бок. Мікалай трымаў у горне лямех, высокі пажылы мужчына вагаў рычаг ад мяхá. Чарнышэвіч.

ВАГКАВÁТЫ, -ая, -ае. Разм. У якім адчуваецца вільгаць; макраваты. [Васіль і Янук] павольна крочаць па вагкаватай гравійцы. Кулакоўскі.

ВАГОН, -а, м. Транспартны сродак, прызначаны для перавозкі пасажыраў і грузаў па рэйкавых дарогах. Трамвайны вагон. Пасажырскі вагон. Ц чаго. Колькасць грузу, якая змяшчаецца ў ім. Вагон збожжа, дроў.

О Мяккі вагон — пасажырскі вагон з мяккімі сядзеннямі. Цвёрды вагон — пасажырскі вагон з цвёрдымі сядзеннямі.

[Англ. \уа§(д)оп.]

ВАГОНА... Першая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на прыналежнасць або адносіны да вагона, напрыклад: вагонабудаўнічы, вагонарамонтны.

ВАГОНАБУДАВÁННЕ, -я, н. Галіна транспартнага машынабудавання па вытворчасці вагонаў.

ВАГОНАБУДАУНÍЧЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да вагонабудаванпя. Вагонабудаўнічы завод.

ВАГОНАВАЖÁТЫ, -ага, м. Вадзіцель трамвая.

ВАГОНАРАМОНТНЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да рамонту вагонаў. Вагонарамонтны завод.

ВАГОНКА, -і, ДМ -нцы, ж., зб. Разм. Вузкія тонкія дошкі спецыяльнай распілоўкі, якія выкарыстоўваюцца для абшалёўкі сцен і пры будаўніцтве вагонаў. Першае, што ПІынкевічу кінулася на вочы, як толькі ён азірнуўся,— двухпавярховая школа на ўзгорку, абшытая вагонкай і пафарбаваная ў са.гатны колер. Паслядовіч.

ВАГОННЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да вагона. Вагонпая служба. Вагонны майстар. Вагонны тормаз. // Размешчаны ў вагоне. Вагонны рэстаран.

ВАГОНЧЫК, -а, м. і. Памянш, да вагон.

2. Памяшканне на колах для жыцця ў палявых умовах. Першым сустрэў.. [Георгія і Хасана] ля вагончыка на палявым стане Гошкаў брат Мікола. Даніленка.

ВАГРÁНАЧНЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да вагранкі. Ваграначны коўш.

ВАГРАНКА, -і, ДМ -нцы; Р мн. -нак; ж. Печ шахтавага тыпу для плаўкі чыгуну і каляровых металаў. Бурліць чыгун гарачы, Расплаўлены ў вагранках. Аўрамчык.



ВАГРАНПІЧЫК, -а, м.' Рабочы, які абслугоўвае вагранку.

ВАДА, -ы, ДМ -дзе, ж. Абл. Загана, недахоп. А колькі хварэла яна сама малою і ўжо нават дзеўкаю, калі хвароба лічыцííа самаю большаю вадаю для дзеўкі. Дамашэвіч.

ВАДА, -ы, ДМ -дзе; мн. воды, -аў; ж. 1. Празрыстая бясколерная вадкасць, якая ўтварае рэкі, азёры, моры і з'яўляецца хімічным злучэннем кіслароду і вадароду. У маім уяўленні яшчэ і цяпер жыва ўстае гэты Высокі Бераг над Нёманам, дзе так страшна бушуе вада. Колас. // Водная маса. Аж гудзе параход, налягаючы грудзьмі на глыбокія воды. Лынькоў. // (звычайна з азначэннем). Напітак, тэхнічныя растворы. Газіраванаявада. Мінеральная вада. Вапнавая вада. // толькі мн. оды, -аў). Курорт з мінеральнымі крыніцамі. Лячыцца на водах.

толькі мн. оды, -аў). Водныя прасторы, участкі рэк, азёр, мораў. Тэрытарыяльныя воды. Дзяржаўныя воды. Антарктычныя воды.

толькі адз.; перан. Разм. Пра наяўнасць пустога, беззмястоўпага шматслоўя ў дакладзе, лекцыі і пад.

Якасць каштоўнага каменя, якая вызначаецца чысцінёй бляску, празрыстасцю.



у знач. прысл, вадою. Водным шляхам, па вадзе. Дастаўляць грузы вадою.

Паводка, разводдзе. Вялікая вада.

О Верхавая вада — вада, якая сцякла ў рэчку пасля дажджу або ўтварылася з расталага снегу. Жорсткая вада — вада, якая ўтрымлівае шмат кальцыевых і магніевых солей. Жоўтая вада — хвароба вачэй, пры якой зрэнка набывае жоўты колер. Мяккая вада — Еада, якая ўтрымлівае мала кальцыевых і магніевых солей. Цёмная вада — слепата, выкліканая атрафіяй зрокавага нерва. Цяжкая вада — ізатопная разнавіднасць вады, у якой звычайны вадарод часткова або поўнасцю заменены цяжкім вадародам.

О Бура ў шклянцы вады гл. бура. Вада не ўстоіць на кім — пра таго, хто ўмела і хутка ўсё робіць. Вадой не разліць (не разальеш) каго гл. разліць. Ваду малоць гл. малоць. Вады (нікому) не замуціць гл. замуціць. Віламі па вадзе пісала гл. пісаны. Вывесці на чыстую ваду гл. вывесці. Выйсці сухім з вады гл. выйсці. Дзесятак вада на кісялі — пра далёкае сваяцтва. Жывая вада (у казках) — цудадзейная вада, якая вяртае жыццё мёртвым. Каламуціць (муціць) ваду гл. каламуціць. Канцы ў ваду гл. канец. Ліць ваду на млын каго, чый гл. ліць. Мёртвая вада — а) вада, ўзровень якой настолькі нізкі, што не мояíа прывесці ў рух колы млына або іншыя вадзяныя рухавікі; б) у казках — цудадзейная вада, ад апырсквання якой зрастаецца пасечанае на кавалкі цела (аяíывае ад апырсквання жывой вадой). На ваду брахаць гл. брахаць. Насіць ваду ў рэшаце гл. насіць. Не з хараства ваду піць гл. піць. Пасадзіць на хлеб і ваду гл. пасадзіць. Перабівацца з вады на хлеб гл. перабівацца. Сплыць вадою гл. сплыць. Таўчы ваду ў ступе гл. таўчы. У каламутнай вадзе рыбу лавіць гл. лавіць. У лыжцы вады ўтапіць гл. утапіць. Хоць вады наніся гл. напіцца. Цішэй вады, ніжэй травы гл. цішэй. Як вадой змыла гл. змыць. Як вады ў рот набраць гл. набраць. Як дзве каплі вады гл. капля. Як з гусі вада каму — нічога не дзейнічае. Як камень у ваду гл. камень. Як пугаю па вадзе гл. пуга. Як рыба ў вадзе гл. рыба. Як у вадзе растаць гл. растаць. Як у ваду глядзеў гл. глядзець.

ВАДА... (гл. вода...). Першая састаўная частка складаных слоў; ужываецца замест «вода...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напрыклад: вадабоязь, вадалаз, вадаплаўны.

ВАДАБОЙ, -я, м. Спец. Умацаваная частка рэчышча ракі, якая прымае на сябе напор плыні вады з плаціны. Старэйшыя спыняліся на мастку, глядзелі цераз парэнчы ўніз на прасмалены насціл вадабоя. Шамякін.

ВАДАБОЯЗЬ, -і, ж. Хвароба чалавека або жывёлы, якая перадаецца ад шалёнай жывеВадавоз449Вадзіца
лы і суправаджаецца немагчымасцю глытаць вадкасць; шаленства.

ВАДАВОЗ, -а, м. Той, хто возіць ваду. Нудна рыпеў калодзежны журавель на двары Канцавых. Гэта вадавозы не спяшаючыся напаўнялі пузатыя бочкі. Жычка.

ВАДАВОЗНЫ, -ая, -ае. Які служыць для перавозкі вады. Вадавовная бочка.

ВАДАВОЗНЯ, -і, ж. Разм. Калёсы з бочкай, прызначаныя для дастаўкі вады. Вадаеозня лёгка загрукатала па шырокім калгасным двары. Гамолка.

ВАДАГРЭЙКА, -і, ДМ -грэйцы; Р мн. -грэек; ж. Пасудзіна для награвання вялікай колькасці вады; кіпяцільнік.

ВАДАГРЗЙНЫ, -ая, -ае. Прызначаны для награвання вады. Вадагрэйны кацёл. Ваоагрэйная ўстаноўка.

ВАДАГРЗЙНЯ, , ас. Разм. 1. Памяшканне, дзе грэецца або кіпяціцца вада.

2. Тое, што і вадагрэйка.



ВАДАЁМ, -а, м. Натуральная або штучная ўпадзіна, напоўненая вадой; басейн. Рачны вугор жыве ў вадаёмах, якія звязаны з Атлантычным акіянам. В. Вольскі.

ВАДАЗБОР, -у, м. 1. Збіранне, накапленне вады.

2. Плошча, з якой рака збірае ваду; басейн. Вадазбор ракі Прыпяці.



ВАДАЗБОРНЬІ, -ая, -ае. Які мае адносіны да вадазбору.

ВАДАЗЛÍУ, -лíва, м. Спец. Адтуліна ў верхняй частцы плаціны для сцёку лішняй вады. Акрамя плаціны неабходна зрабіць вадазліў, паглыбіць дно, каб пры запаўненні сажалкі вадой глыбіня была не менш двух метраў. Рунец.

ВАДАЗЛ1УНЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да вадазліва. Вадазліўная плаціна.

ВАДАКАЧКА, -і, ДМ -чцы; Р мн. -чак; ж. Спецыяльнае збудаванне для помпаў, якія лерапампоўваюць ваду з вадаёмаў да месца яе выкарыстання. Вежа вадакачкі. Борзда лдыходзіла назад станцыя з высокаю вадакачкаю, закрываючыся свежаю зеленню раслін. Колас.

ВАДАЛÁЗ, -а, м. Рабочы, які працуе пад вадой у спецыяльным воданепранікальным касцюме.

ВАДАЛÁЗНЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да вадалаза. Вадалазныя работы.

ВАДАЛЁЙ, -я, м. Разм. Пра таго, хто многа, але беззмястоўна піша, гаворыць.

ВАДАЛ1У, -лíва, лí. і. Рабочы, які вылівае або адпампоўвае ваду.

2. Стараста суднавых рабочых, старшы рабочы на баржы.



ВАДАЛЮБ, -а, м. і. Вадзяны жук атрада цвердакрылых.

2. Пра расліну, якая спажывае многа вады, любіць расці ў вільготных мясцінах.



ВАДАМЁР, -а, м. 1. Прылада для вымярэння расходу вады.

2. Вымяральная рэйка, замацаваная вертыжальна ў рацэ для назірання за ўзроўнем вады.



ВАДАМÉРНЫ, -ая, -ае. Які служыць для вымярэння ўзроўню і расходу вады. Вадамерны кран. Вадамернае шкло. Вадамерны пост.

ВАДАМЁРШЧЫК, -а, лí. Рабочы, які сочыць за расходам або ўзроўнем вады.

ВАДАНОС, -а, м. Той, хто носіць ваду.ВАДАНОСНЫ, -ая, -ае. Які ўтрымлівае ў сабе ваду. Ваданосны гарызонт. Ваданосны пласт.

ВАДАПÉРЫЦА, -ы, ж. Вадзяная шматгадовая травяністая расліна сямейства першакветных, сцяблы якой сцелюцца пад вадой.

ВАДАПЛАУНЫ, -ая, -ае. У выразе: вадаплаўныя птушкі агульная назва птушак, якія жывуць на вадзе.

ВАДАПОЙ, -ю, м. 1. Месца на рацэ, возеры, дзе пояць жывёлу, куды прыходзяць піць звяры. А з гушчару сцежкаю глухою Падыходзіць нехта к вадапою. Бялевіч.

2. Паенне жывёлы вадою. Надыходзіла паўдня. Час быў гнаць каровы на вадапой... Чарот. Даяркі спяшаліся на фермы, конюхі выводзілі на вадапой коней. Краўчанка.



ВАДАПОЙНЫ, -ая, -ае. Які прызначаны, служыць для вадапою. Вадапойнае карыта, вядро.

ВАДАРОД, -у, М -дзе, м. Хімічны элемент, лёгкі газ, які ў злучэнні з кіслародам утварае ваду. Перакіс вадароду. Хлорысты вадарод. вадарод.

ВАДАРÓДЗІСТЫ, -ая, -ае. Які змянгчае ў сабе вадарод. Вадародзістыя металы. Вадародзісты бром.

ВАДАРОДНЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да вадароду. Вадародныя іёны. // У якім адной з састаўных частак з'яўляепда вадарод. Вадародныя злучэнні. // Які характарызуецца выдзяленнем, утварэннем вадароду. Вадароднае браджэнне.

О Вадародная бомба — разнавіднасць атамнай бомбы, дзеянне якой заснавана на выкарыстанні ядзернай энергіі атамаў вадароду.



ВАДАРáЗ, -а, м. Край насавой часткі судна, які рассякае ваду.

ВАДАСКÁТ, -у, М -скáце, м. Спад вады з высокага, але не стромага ўступа ў рацэ, ручаі.

ВАДАСК1Д, -у, М -дзе, м. Гідратэхнічнае збудаванне для спуску лішняй вады з вадасховішчаў. Запасны вадаскід.

ВАДАСПАД, -а, М -дзе, м. Паток вады, што спадае са стромага ўступа ў рэчышчы ракі. Яны спусціліся да вадаспада, дзе вада кіпела, нібы ў катле, з шумам плёскалася і разбівалася каскадамі пырскаў... Каваль.
  1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   49


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка