Ваенна-патрыятычная гульня «Юныя абаронцы Айчыны» Станцыя «Рота, пад’ём!»




Дата канвертавання05.04.2017
Памер22.33 Kb.
Ваенна-патрыятычная гульня «Юныя абаронцы Айчыны»

Станцыя «Рота, падём!»

Абсталяванне: спартыўная форма.

Адзенне зложана на стулах перад удзельнікамі. Па сігналу яны пачынаюць адзявацца і павінны за 45 секунд паспець апрануць штаны, рамень, пінжак, чаравікі. Толькі поўнасцю апрануты лічыцца выканаўшым заданне. За ахайны знешні выгляд удзельнікам дадаткова налічваецца 1 бал. За неахайны знешні выгляд – здымаецца 1 бал.



Узнагароджанне: па выніках конкурса ў намінацыі “Сапраўдны салдат” лепшы ўдзельнік узнагароджваецца граматай.
Станцыя “Мазгавая атака”

Абсталяванне: папера і алоўкі.

За вызначаны час назваць вайсковыя званні, роды і віды войскаў. Ацэньваюцца колькасць і правільнасць адказаў. Час выканання задання – 3-4 хвіліны. Каманда, якая дасць найбольш поўны адказ, атрымае 5 балаў.



Для даведкі - роды войскаў:

ВПС (ваенна-паветраныя сілы)

ВМФ (ваенна-марскі флот)

Сухапутныя войскі

Віды войскаў:

Касмічныя войскі

Ракетныя войскі стратэгічнага назначэння

Паветрана-дэсантныя войскі

Вайсковыя званні: радавы, яфрэйтар, малодшы сяржант, сяржант, старэйшы сяржант, старшына, малодшы прапаршчык, прапаршчык, старэйшы прапаршчык, малодшы лейтэнант, лейтэнант, старшы лейтэнант, капітан, маёр, падпалкоўнік, палкоўнік, генерал-маёр, генерал-палкоўнік, генерал арміі, вярхоўны галоўнакамандуючы – прэзідэнт краіны.

Узнагароджанне: па выніках конкурса ў намінацыі “Каманда разумнікаў”. Лепшая каманда ўзнагароджваецца граматай.
Станцыя “Медсанчасць”

Абсталяванне: бінты і вата.

За вызначаны час каманда павінна налажыць ватна-марлевую павязку на руку, нагу, галаву.


Ацэньваецца правільнасць і акуратнасць выканання задання па 5-бальнай шкале. За няправільнае і неакуратнае выкананне задання здымаецца 1 бал.



Узнагароджанне: па выніках конкурса ў намінацыі “Юны медбрат” лепшы ігрок (каманда) узнагароджваецца граматай.
Станцыя “На прывале”

Конкурс для балельшчыц. Віктарына.



  1. Пра каго гавораць, што ён памыляецца толькі аднойчы? (Сапёр)

  2. Якія войскі “пайшлі ў адстаўку” ?(Кавалерыя)

  3. Як называюцца наплечныя знакі ваеннага? (Пагоны)

  4. Што азначае слова “таран” (Прамы ўдар самалёта, танка, карабля)

  5. Якія віды халоднай зброі вы ведаеце? (Булава, меч, шпага, нож, штык, шабля)

  6. Які год лічыцца годам нараджэння Чырвонай арміі? (1918)

  7. Якую лекавую расліну выкарыстоўваюць пры нязначных ранах? (Трыпутнік)

  8. Якія лясныя расліны або іх частка выкарыстоўваюцца для заваркі гарбаты? (Суніцы, маліны, брусніцы)

  9. Як называецца падлетак, самы малодшы матрос на караблі? (Юнга)

  10. Што агульнага паміж дрэвам і вінтоўкай? (Ствол)


Падвядзенне вынікаў гульні.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка