Валерый Варганаў Арганаўты мінулага, альбо падарожжа па старажытных гарадах свету




Дата канвертавання13.01.2017
Памер332.5 Kb.
Валерый Варганаў

Арганаўты мінулага, альбо падарожжа па старажытных гарадах свету

Пазакласнае мерапрыемства ў 5 класе

Гэты матэрыял з’яўляецца лагічным працягам публікацыі ў “Беларускім гістарычным часопісе” (№5, 2013 г.) “Таямніцы старажытных гарадоў свету (пазакласнае мерапрыемства) (V – VІ класы)”. Ён можа быць выкарыстаны як на факультатыўных занятках у 5 класе, так і ў якасці пазакласнага мерапрыемства (у тым ліку і ў межах тыдню гісторыі), часткова - на ўроках сусветнай гісторыі ў 5 класе пры праходжанні адпаведных цывілізацый альбо на абагульняючых уроках. Поспех правядзення мерапрыемства залежыць ад грунтоўнай папярэдняй работы настаўніка з вучнямі і іх самастойнай працы. Калі клас больш падрыхтаваны, вучні рыхтуюцца пераважна самі, працуючы над паведамленнямі і прэзентацыямі, калі менш падрыхтаваны – настаўнік працуе з вучнямі, асобна з кожнай камандай, праводзячы кансультацыі.

Вашай увазе прапануецца гісторыя гарадоў - цікавых, каларытных і адметных, як больш вядомых, так і не вельмі. Усе яны адыгралі сваю адметную і важную ролю ў мінулым сваіх цывілізацый, пакінуўшы чалавецтву вялікую культурную і гістарычную спадчыну, а таксама мноства загадак. Чым жа яны могуць нам цікавыя? Баальбек – антычны “Горад Сонца” са сваімі магутнымі і загадкавымі інжынернымі збудаваннямі. Біблейскі Іерыхон – прыцягальны для падарожнікаў і вандруючых прарокаў. Варанасі – святы горад індусаў, дзе яны здзяйсняюць самыя важныя абрады ў сваім жыцці і смерці. Сузы – “сталіца свету” на раздарожжы ганлёвых шляхоў, цыкавы сваімі помнікамі і гістарычнымі падзеямі. Падумаем над загадкай Іерусаліма, які, знаходзячыся на перакрыжаванні шляхоў, рэлігій і культур, быў чамусьці тысячагоддзямі прыцягальны і чужакам, і сябрам.Гіза – асаблівы горад, дзе сярод таямнічых пірамід і Сфінксу пакояцца душы тысяч і тысяч егіпцян. Цір – сапраўдная “скала”, аб якую разбіваліся заваёўнікі і якая велічна ўзвышалася паміж водамі Міжземнага мора і пустыняй. Аімны, як горад, адкуль пайшла сучасная заходняя цывілізацыя, дэмакратыя, з прыгожымі помнікамі мінулага, дзе чалавек імкнуўся пермагчы ў спрэчцы з багамі, а не за чужыя землі і тэрыторыі. Чаньань – пачатак не толькі Вялікага Шаўковага шляху, але і кітайскай цывілізацыі (гэты кірайскі Рым). І, нарэшце, Рым, які застаўся ва ўсіх сэнсах вечным горадам: але як і чаму? На гэтыя і іншыя пытанні і паспрабуем адказаць.

У рабоце над матэрыялам і на працягу самой гульні вучні адкрываюць для сябе шмат чаго новага, цікавага, вучацца быць даследчыкамі і ў актыўнай дзейнасці (эмацыйна и свядомасна) прапускаюць усё праз сябе.

Прапануемае мерапрыемства павінна стаць святам гісторыі, дзе пануе жывы пазнавальны інтарэс і прага да пазнання!
і ніколі не мог адрадзіцца.ны, , зруйнаваны) анынутага горада старажытнасці...Сцэнарый мерапрыемства

Адукацыйная мэта: падчас мерапрыемства вучні павінны даведацца пра гістарычны шлях і адметнасць старажытных гарадоў (а праз іх - і цывілізацый), паказаць і пашырыць свае веды пра гэтыя цэнтры цікавага жыцця і развіцця.

Развіваючая і выхаваўчая мэты: садзейнічаць фарміраванню аналітычных здольнасцяў вучняў, уменняў рабіць прэзентацыі і паведамленні перад слухачамі, працаваць у камандзе, развіваць павагу да гісторыі папярэдніх цывілізацый, эстэтычны густ і эстэтычнае ўспрыняцце гістарычных помнікаў, здольнасць апісваць іх; працягваць развіваць інтэлектуальныя, агульнавучэбныя здольнасці, навыкі творча-пошукавай дзейнасці; фарміраваць беражлівыя і паважлівыя адносіны да помнікаў  гісторыі і культуры. 

Папярэдняя арганізацыя: на факультатыўным занятку настаўнік зараней паведамляе вучням назву мерапрыемства, называе тыя гарады, з гісторыяй якіх яны павінны пазнаёміцца. Затым вучні дзеляцца на дзве каманды, выбіраюць капітана, прыдумваюць назву і эмблемы. Па жэрабі вызначаюцца тыя пяць гарадоў, па гісторыі і “вуліцах” якіх павінны прайсціся прадстаўнікі каманд ў сваіх паведамленнях і па якіх павінны падрыхтаваць прэзентацыю. Настаўнік паведамляе як будзе праходзіць мерапрыемства: кожная каманда прадстаўляе паведамленне і прэзентацыю на працягу трох хвілін. Затым праходзіць віктарына; запрашаецца журы з ліку настаўнікаў ці вучняў старэйшых класаў; яно атрымлівае картку падліку балаў; настаўнік гісторыі з’яўляецца вядучым гэтага мерапрыемства.

План мерапрыемства

І. Уступнае слова настаўніка.

ІІ. Гульня – падарожжа.

IІІ. Падвядзенне вынікаў гульні.



Забеспячэнне мерапрыемства: гістарычныя карты “Распаўсюджванне старажытных цывілізацый” (2011); “Усходняе Міжземнамор’е ў ІІІ—І тыс. да н. э.” (2010); “Старажытная Грэцыя да сяр. V ст. да н. э.” (2010); “Рымская імперыя (31 г. да н. э. — 476 г. н. э.). Падзенне Заходняй Рымскай імперыі” (2009); “Егіпет і Пярэдняя Азія ў старажытнасці” (2010); “Старажытныя Індыя і Кітай” (2010); картка для падліку балаў, прэзентацыі “Старажытныя гарады свету” або ілюстрацыі, гадзіннік з секунднай стрэлкай, прызы.

Уступнае слова настаўніка: сёння мы з вамі адпраўляемся ў захапляючае падарожжа па старажытных гарадах свету, праз якія па-новаму адкрыем для сябе жыццё старажытных цывілізацый, кожная з якіх дала чалавецтву яркую і цікавую гісторыю, шмат розных вынаходніцтваў і дасягненняў. Практычна ўсё гэта было створана ў гарадах – цэнтрах гэтых цывілізацый. Што сабой уяўлялі гэтыя гарады? Як там жылі людзі? Чым яны займаліся? Што нам пакінулі пасля сябе? На гэтыя і іншыя пытанні сёння і паспрабуем адказаць у час нашай гульні. Наша журы (настаўнік называе склад журы) будзе сачыць за тым, як каманды адказваюць на пытанні, называць пераможцаў конкурсаў. (Далей настаўнік знаёміць вучняў з правіламі гульні і матывуе на дзейнасць). Дзеці, будзьце ўважлівыя і актыўныя! У нашай гульні змогуць праявіць сябе ўсе, тады будзе цікава ўсім. Дык у добры шлях, арганаўты мінулага!

  1. Конкурс “Прадстаўленне каманд”. Настаўнік: арганаўтамі – падарожнікамі-героямі сталі цікаўныя і адважныя вучні, якія і саставілі наступныя дзве каманды. Давайце ж пазнаёмімся з імі. Кожная з каманд прадстаўляе сябе, называючы назву, дэманструючы эмблему і дэвіз. Журы ацэньвае конкурс да 3 балаў.

  2. Конкурс “Віртуальнае падарожжа”. Настаўнік: у нашым наступным конкурсе прадстаўнікі каманд запрашаюць нас у віртуальнае падарожжа ў гісторыю і вуліцы пяці старажытных гарадоў. На паведамленне і прэзентацыю адводзіцца да трох хвілін. Журы ж ацэньвае дакладнасць, правільнасць, змястоўнасць, краткасць, арыгінальнасць і выразнасць паведамлення і прэзентацыі кожнай з каманд (максімальная колькасць балаў – 10).

Каб засяродзіць дзяцей на важных пытаннях і каб вучні не стамляліся, у час паведамленняў настаўнік звяртацца да вучняў з пытаннямі:

  1. Калі ўзнік горад?

  2. Што адметнае пакінулі пасля сябе жыхары горада, якія помнікі архітэктуры, адкрыцці і г. д.?

  3. Калі адбыўся росквіт горада?

Для таго, каб зняць у вучняў стомленасць настаўнік прапануе невялікі перапынак з музычнай паўзай.

Пасля перапынку гульня працягваецца.



Настаўнік: паважаныя сябры, нават толькі першае знаёмства са старажытнымі гарадамі паказвае нам, што ў тыя далёкія часы часта ў складаных прыродных умовах людзі здолелі стварыць развітыя цывілізацыі з адметнымі архітэктурнымі збудаваннямі, цікавай гісторыяй і практычна кожная з гэтых цывілізацый унесла свой унёсак у агульную скарбніцу дасягненняў чалавецтва. Наша задача, вызначыць якімі дасягненнямі слаўныя цывілізацыі.

На пачатку кожнага наступнага конкурсу вядучы называе ўмовы яго правядзення і колькасць балаў за правільнае выкананне. Першай адказвае тая каманда, капітан якой падняў руку. Калі правільнага адказу не прагучала, права адказаць пераходзіць другой камандзе.



  1. Конкурс “Знайдзі на карце”. Настаўнік: я прапаную выйсці да дошкі па аднаму вучню з кожнай каманды. У выніку жэраб’ёўкі яны атрымліваюць па пяць невялічкіх выяў, якія адносяцца да старажытных гарадоў. Ваша задача вызначыць да якіх гарадоў адносяцца гэтыя выявы і прымацаваць да картытам, знайшоўны іх размяшчэнне.За кожны правільна паказаны горад вы атрымоўваеце па два балы. На выкананне задання - 30 секунд.



    Выявы

    Гарады



    Выявы

    Гарады

    1



    Іерыхон

    6



    Гіза

    2




    Баальбек

    7

    картинка 6 из 14985


    Афіны

    3



    Варанасі

    8




    Чан’янь

    4



    Сузы

    9



    Цір

    5



    Іеруса-лім

    10



    Рым

  2. Імя горада”. Настаўнік: наступны конкурс - “Імя горада”. Я буду называць горад, а капітан павінен праз 10 секунд адказаць адкуль паходзіць яго назва. За кожны правільны адказ - адзін бал.

  1. Адкуль паходзіць назва горада Афіны ? (імя багіні Афіны).

  2. Адкуль паходзіць назва горада Цір? (у перакладзе азначае слова “скала”).

  3. Адкуль паходзіць назва горада Рым? (ад імя аднаго з братоў заснавальнікаў – Ромула).

  4. Адкуль паходзіць назва горада Чан’янь? (“доўгі мір”).

  5. Адкуль паходзіць назва горада Іерусалім? (ад старажытнаяўрэйскай: “Ерушалайм” – “горад міру”).

5. Конкурс “Звычаі і традыцыі”. Настаўнік: падарожнічаючы па старажытным гарадам і цывілізацыям, каб не трапіць у складаную сітуацыю, важна ведаць звычаі і традыцыі мясцовых жыхароў. Таму наступнае заданне будзе такім: кожная з каманд, паводле жэраю’ёўцы капітанаў, атрымлівае карткі з заданнямі, дзе напісаны крылатыя выразы і прыказкі, якія нарадзіліся ў гарадах старажытнасці, а таксама згадкі пра звычаі і традыцыі насельніцтва. Задача каманд за 30 секунд вызначыць да якіх гарадоў яны адносяцца.

  1. Скончыўшы прыказку, вызначце горад, дзе яна бытавала: “Усе дарогі вядуць у… (Рым).

  2. Запоўніўшы пропуск у прыказцы, вызначыце месца яе бытавання: “Калі ты не быў у … і не захапляўся гэтым горадам, то ты – асёл”. (Афіны).

  3. Туды прыходзілі каб спаліць нябожчыка і развеяць яго прах над водамі ракі. (Варанасі).

  4. Горад – вялікія могілкі з самымі вялікімі ў свеце “помнікамі-збудаваннямі”, а пахаванне ў іх, паводле ўяўленняў тагачасных жыхароў, давала вечнае жыццё. (Гіза).

  5. Мараходы гэтага горада мелі звычай ахвяравання аднаму са сваіх багоў марскіх якароў. (Цір).

6. Конкурс “Сведчанні гісторыі?”. Настаўнік: а цяпер я буду агучваць згадкі пра гарады, а вы, дзеці, павінны хуценька назваць горад, пра які ідзе гаворка. Пры гэтым адказвае тая каманда, капітан якой хутчэй заявіць аб гатоўнасці. У выпадку, калі адказ няправільны, права адказаць пераходзіць да наступнай каманды. За кожны правільны адказ – 1 бал.

1. У гэтым горадзе ёсць “Цуд трох камянёў”. (Баальбек)

2. Горад, дзе былі знойдзены самыя старажытныя законы, якія былі выбіты на камні. (Сузы)

3. Горад, дзе пачынаўся “Вялікі шаўковы шлях”. (Чан’янь)

4. Гэты горад заваёўваўся 80 разоў і 16 разоў разбураўся. (Іерусалім)

5. Гэты горад быў разбураны вавілінянамі, а яго жыхары былі ўведзены ў палон. Яго рымскі палкаводзец Антоній падарыў царыцы Клеапатры, а імператар Аўгуст - аддаў цару Іраду. Той спачатку разбурыў, а затым стаў будаваць там палацы, тэатр, амфітеатр, рысталішча, цырк і стадыён. (Іерыхон)

6. Горад – радзіма “дэмакратыі”. (Афіны)

7. Над будаўніцтвам славутага Храму ў гэтым горадзе на працягу сямі год працавалі: 70 тысяч носільшчыкаў, 80 тысяч камяцёсаў і амаль 4 тысячы наглядчыкаў! (Іерусалім)

8. Непадалёк ад гэтага горада знаходзіцца адзінае старажытнае цуда свету, якое захавалася да нашых дзён. (Гіза)

9. Калі войскам Аляксандра Македонскага ўдалося ўсё ж уварвацца ў гэты непакорны горад у 332 г. да н.э. , то: 6 тысяч яго жыхароў было зарэзана, 13 тысяч - прададзена ў рабства, 2 тысячы - былі прыбітыя да крыжоў. Крыжы стаялі ўздоўж галоўнай дарогі, нябожчыкаў не з іх не здымалі некалькі тыдняў. (Цір)



10. Пра славутыя руіны гэтага горада Ле Карбюзье казаў: "сапраўдная архітэктура вы датная нават у руінах". (Афіны)

7. Конкурс “Трэба падумаць”. Настаўнік: у наступным конкурсе каманды павінны адказаць на пытанні (капітаны каманд выбіраюць карткі з заданнямі ў выніку жэраб’ёўкі, на падрыхтоўку камандам даецца адна хвіліна).

№№

пыт.

Пытанні

Прыкладныя

адказы

1

Паводле легенды, кожнаму падарожнаму Сфінкс задаваў сваю знакамітую загадку: "Хто раніцай ходдзіці на чатырох нагах, удзень - на двух, а ўвечары - на трох?" Тых, хто не мог даць правільны адказ, Сфінкс забіваў. Разгадайце і вы гэтую загадку.

Чалавек, які поўзае у маленстве на чацьвярэньках, ходзіць на двух нагах в расквіце сіл і з кавенькай – пад старасць.

2

Калі яўрэі вярталіся з егіпецкага палону ў Палестыну, на сваім шляху асадзілі горад Іерыхон, абнесены вельмі трывалымі сценамі. Шэсць дзён раніцай і ўвечар па загадзе ізраільскіх святароў ваяры абыходзілі вакол гораду і выконвалі нейкае дзеянне. На сёмы дзень сцяны не вытрымалі і забурыліся, Іерыхон быў узяты. З дапамогай чаго яўрэям атрымалася разбурыць сцены Іерыхону? Сфармулюйце выраз, які сваім паходжаннем звязаны з гэтым біблейскім міфам? Што ён азначае цяпер?

Ім атрымалася разбурыць сцены горада з дапамогай іерыхонскіх труб. А выраз "іерыхонская труба" зараз азначае вельмі гучны па сіле і непрыемны па тоне голас.

3

Існуе легенда, паводле якой, за заступніцтва над гэтым горадам спрачаліся два бога: уладар мораў і багіня мудрасці, у якой было дадатковае імя - Парфенас, што азначала "цнатлівіца". Каб дазволіць гэтую спрэчку было вырашана: кожны бог павінен быў зрабіць гораду падарунак. Уладар мораў стукнуў трызубцам у скалу, і адтуль пацякла марская вада. Стукнула ў зямлю багіня мудрасці, і на тым месцы вырасла аліўкавае дрэва. Багі, якія судзілі спрэчку, палічылі падарунак апошняй важнейшым і карысным для народа. Яны аддалі горад пад яе заступніцтва, і назвалі яго яе імем. Што гэта за багі? Што гэта за горад і чыё імя ён атрымаў?

Спрачаліся багі Пасейдон (уладар мора) і Афіна (багіня мудрасці). Выйграла Афіна, імя якой і атрымаў горад - Афіны (па-грэцку гэтае назва мае адзіны лік).


Падвядзенне вынікаў. Узнагароджванне пераможцаў.
Дадатак 1.

Матэрыялы для падрыхтоўкі і правядзення гульні

  1. Баальбек – гонар старажытных інжэнераў

Горад Баальбек, антычны Геліаполіс (“Горад Сонца”), ляжаў на адным з найважных гандлёвых шляхоў старажытнага свету. З галоўных яго скарбаў вылучаюцца гіганцкія каменныя блокі вагай да тысячы тон (што паслужыла падставай для гіпотэзы аб іншапланетным паходжанні будынкаў). Каменныя тэрасы здіўляюць сваімі каласальнымі памерамі - падобна, што гэта казачны волат склаў іх з велізарных блокаў. На каменнай падставе быў узведзены антычны храм, руіны якога захаваліся да нашых дзён. У гістарычны перыяд, які папярэднічаў рымскім заваёвам, спрыяльнае геаграфічнае становішча Баальбека не спрыяла яго ўзвышэнню і славе. Ні ў асірыйскіх, ні ў егіпецкіх тэкстах аб ім нават ні разу не згадваецца. Назва яго адбываецца, відаць, ад імя бажаства Ваал і паказвае на ўрадлівасць глебы ў даліне. Калі рымляне пачалі будаваць тут гіганцкі храм Юпітэра, каменныя тэрасы ўжо былі кімсьці складзеныя. Дагэтуль застаецца таямніцай хто і калі збудаваў гэтыя тэрасы з абчасаных маналітаў, шчыльна падагнаных адзін да аднаго. У сцяну тэрасы ўбудаваныя тры самых вялікіх у свеце апрацаваных маналіты (Трылітон) - Цуд трох камянёў, дастаўленых з каменяломні, якая знаходзілася прыкладна ў кіламетры храма. Каменныя блокі маюць даўжыню 29 м, вышыню 4 м і таўшчыню 3,6 м. Вага кожнага з трох гігантаў складае да 1000 т. Немагчыма сабе прадставіць, якім чынам яны прывезены на будаўнічую пляцоўку і паднятыя на вышыню прыкладна сем метраў (двух-трох павярховы дом!).

Упершыню Баальбек згадваецца ў 332 г. да н.э. ў сувязі з паходам Аляксандра Македонскага. З канца IV ст. да н.э. горад належыў дынастыі Пталямяў, каля 200 г. да н.э. пачалося панаванне дынастыі Селеўкідаў, з 64 г. да н.э. - Рымскй імперыі. Горад ператварыўся ў буйны гандлёвы і культурны цэнтр на Блізкім Усходзе. Залатое стагоддзе ў Баальбеке пачаўся ў часы Юлія Цэзара, калі ў горадзе размясціўся рымскі легіён, пачалося будаўніцтва вычварнага храму Юпітэра. Храм пабудаваны на манументальнай Вялікай тэрасе, на пляцоўцы 88 х 48 м. былі ўсталяваныя па перыметры 54 калоны (захавалася толькі шэсць). Дыяметр кожнай калоны складае 2,2, а вышыня - 20 м. (прыкладна з 6-7-павярховы дом). Гэта быў самы вялікі храм Рымскай імперыі, а афінскі Парфенон, у параўнанні з гмахам храма Юпітэра, мог здацца толькі мініятурай. Пад храмам знаходзяцца падземныя танэлі. Нават пры сучасным узроўні будаўнічай тэхнікі падымаць і транспартаваць грузы вагой каля 1000 т. было бы выключна цяжкай справай. Рымскія дойліды, пры ўсіх сваіх дасягненнях, не маглі пахваліцца інжынернымі ведамі, неабходнымі для падобнай пабудовы. Тое ж самае тычыцца і майстэрскіх грчаскіх архітэктараў. Вось чаму гэтым зацікавіліся уфолагі, якія лічаць, што трывалыя роўныя пляцоўкі – гэта узлётна-пасадкавыя палосы для міжпланетных караблёў.

Цікава таксама, што тулавы знакамітых сфінксаў на некалькі тысячагоддзяў старэй, чым іх адносна "новыя" егіпецкія галовы. Стварэнне гэтых фрагментаў сфінксаў прыпісваюць невядомай найстаражытнай культуры, хоць грунтоўнае даследаванне сфінксаў з дапамогай сучасных высокатэхнічных методык дагэтуль не праводзілася. Ясна адно: цывілізацыя, якая пакінула пасля сябе гэтак велічэзныя будынкі, валодала такімі тэхнічнымі магчымасцямі, аб якіх людзі наступных стагоддзяў маглі толькі марыць.

Баальбек ўнесены ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКО.



  1. Іерыхон – «горад пальм», «прыстанак для тых, хто шукае Бога»

Яго гісторыя налічвае каля 11 тысяч год. Размешчаны ніжэй узроўня мора, уяўляе сабой аазіс сярод пяскоў - з выдатнымі пальмавымі гаямі і фруктовымі садамі. Тут круглы год стаіць цёплае надвор'е, ужо ў сакавіку квітнеюць абрыкосавыя і цытрусавыя сады, алеі з таполяў і эўкаліптаў атачаюць палі арахіса, капусты і памідораў... Горад не раз згадваецца ў Старым запавеце: напрыклад, калі Майсей узышоў з раўнін на гару, ляжалую супраць Іерыхона. Горад атрымаў славу з-за сваёй біблейскай гісторыі. Ён быў першым горадам, які захапілі ізраільцяне, якія ўступілі на зямлю Ханаана. Шэсць дзён ваяры Ісуса Навіна абыходзілі Іерыхон з каўчэгам і ў суправаджэнні святароў. Калі ў сёмы раз святары затрубілі ў трубы з гучным і моцным голасам, сцены горада абрынуліся. Што ж датычыцца іеерыхонскых труб, то, верагодна, гэта не легенда, а рэшта цудоўных старажытных ведаў, забытых намі. Даследаванні ж паказалі, што сцены Іерыхона сапраўды зваліліся! Вонкавая - вонкі, унутраная -- унутр. Таўшчыня вонкавай гарадской сцяны складала прыблізна паўтары метры, а ўнутранай - даходзіла да 3,5 м.: адлегласць паміж імі дасягала прыкладна 3-4 м. І усёткі яны зваліліся! Сучасныя навукоўцы лічаць, што разбурыліся яны з-за землятрусы. Раскопкі выявілі і каменныя ўсходы, збудаваныя пасля разбурэння гарадскіх сцен.

Іерыхон быў названы "горадам пальмаў”. Калі там пасяліліся "сыны прарокаў", яны сказалі, што размяшчэнне горада добрае, але вада там - нядобрая. І тады прарок Елісей стварыў свой першы цуд: ён кінуў у ваду соль, і вада зрабілася здаровай. Да таго як рымскі палкаводзец Антоній падарыў егіпецкой царыцы Клеапатры пальмавы гай Іерыхона і бальзамавыя сады, аб горадзе мала што было вядома. Ад егіпецкай царыцы гэтае месца перайшло да Ірада Вялікага, які пабудаваў тут палац, у якім ён пасля і памёр. Тут схадзілася мноства дарог, збіраліся багамольцы з краін, размешчаных да ўсходу ад Іардана, калі яны ў дні вялікіх храмавых свят накіроўваліся ў Іерусалім. Сюды жа прыйшоў з Назарэта і Ісус Хрыстос, калі ўпершыню ішоў у Святы горад. Не даходзячы да Іерыхона, Хрыстос вылечыў сляпога ад нараджэння чалавека, які сядзеў у дарогі і прасіў міласціну. Горад быў месцам, адзіноты, сховішчам для выгнаннікаў і прыстанкам для тых, хто шукае Бога.

На заходняй мяжы Іерыхона ўзвышаецца "Саракадзённая гара" (вышыня - 380 м.), "Гара спакусы”, дзе Ісус Хрыстос, спакушаемы д'яблам, пасціўся 40 дзён і 40 начэй пасля свайго вадохрышча.

Горад быў разбураны вавіланянамі, а жыхары выведзеныя ў палон. У 63 г. да н. э. тут ўлада рымлян. Затым горад разрабаваў Ірад, але потым зноў яго ўмацаваў, пабудаваў палацы, тэатр, амфітэатр, рысталішча, цырк і стадыён. Цар любіў ладзіць прыёмы і гульні. Прадчуваючы набліжэнне смерці і ведаючы, што шматлікія габрэі будуць святкаваць яе, ён загадаў сабраць знатнейшых яўрэйскіх мужоў са ўсёй Іўдэі і закрыць іх на іпадроме, а ў момант смерці пасекчы іх. Пасля смерці Ірада яго спадкаемцы працягвалі будаўніцтва ў горадзе.



  1. Варанасі – горад жыцця і смерці

Яго імя верагодней за усё паходзіць ад назваў двух рэк Варуна (па імі старажытнага бога вады Варуны) і Ассі. Паводле легенды, горад - самы першы горад на Зямлі і быў заснаваны богам Шывай каля 5 000 гадоў таму. Паводле індуісцкіх хронік, тут пачалося стварэнне Сусвету. Таму Варанаси з'яўляецца адным з найболей важных месцаў паломніцтва ў Індыі. Ён уваходзіць у сямёрку святых гарадоў індуізму, згадваецца ў Рыгведзе, Рамаяне і Махабхараце. Лічыцца, што век Варанасі складае каля 3000 гадоў.

Горад быў важным камерцыйным і прамысловым цэнтрам дзякуючы

вытворчасці мусліна і шоўку, парфумерыі, вырабаў з слановай косткі і

скульптуры. У часы Гаутамы Буды (нарадзіўся каля 567 г. д. н. э.) Варанасі

быў сталіцай царства Кашы. Вядомы кітайскі вандроўнік Сюаньцзан апісваў

яго як цэнтр рэлігійнай, адукацыйнай і мастацкай дзейнасці адзначаючы, што

горад распасціраўся больш за на 51 км. уздоўж заходняга берага Ганга.

Ва ўсе часы паломнікі прыязджалі ў горад са ўсіх канцоў Індыі, нават за некалькі тысяч кіламетраў, каб выкупацца ў Гангу, ачысціцца ад грахоў і… памерці, каб імгненна ўзвысіцца да нябёсаў. Смерць з'яўляецца нядрэнным бізнэсам у Варанасі. Слабыя, хворыя, і пажылыя прыязджаюць у горад у чаканні смерці. Памерці ў горадзе на беразе ракі жыцця азначае памерці побач з богам і з надзеяй на выратаванне, з надзеяй на збавенні ад бясконцага цыклу жыцця і смерці (рэінкарнацыі), і атрымаць вечную асалоду. Таму шматлікія індусы, адчуваючы набліжэнне смерці, накіроў-ваюцца сюды, каб тут скончыць свой зямны шлях, каб памерці або прынесці прах памерлых, каб развеяць яго над святымі водамі ракі Ганг. Крэмацыя - важны абрад, які вызваляе душу ад цела і дае ёй ўзвысіцца на нябёсы. У традыцыйнай культуры індусаў, калі чалавек памірае, цела нябожчыка рытуальна абмываецца, труп спальваецца на вогнішчы, затым члены сям'і рассыпаюць прах над святой ракой. У Варанасі кожны дзень рытуальна крэмуюць уздоўж рэкі сотні цел. Крэмацыя Круглыя суткі. Памерлых нясуць на бамбукавых насілках па вуліцах старога горада, затым акунаюць у раку, і толькі тады спальваюць. Целы агортваюць ў бліскучыя тканіны і пакрываюць гірляндамі розных колераў. Каровы з турамі, козы, сабакі таксама з'яўляюцца ўдзельнікамі ўсяго гэтага працэсу і перыядычна акунаюцца ў святую раку разам з людзьмі. Тут усё змяшалася - храмы і танныя гатэлі, палацы раджоў і хаціны беднякоў; дамы, належачыя старажытным арыстакратычным родам, і інтэрнаты для пракажоных…



  1. Сузы «сталіца свету»

Менавіта тут былі знойдзены знакамітыя законы вавілонскага цара Хамурапі (1792–1750 гг. да н. э.) – першага ў гісторыі вялікага заканадаўца.

Горад узнік ва ўрадлівай даліне ракі ў пачатку III тысячагоддзя да н. э. в краіне Элам. Тут быў адзін з ачагоў старажытнейшых земляробчых культур: ячменю і пшаніцы. Навакольныя горы былі богатыя будаўнічым лесам і металамі, жыхары горных раёонаў разводзілі скот. Праз даліну праходзілі важнейшыя гандлёвыя шляхі, якія ішлі ў Міжрэчча і Іран. Так горад стаў адным з буйнейшых цэнтраў Старажытнага Усходу.

Правіцелі Суз— «вялікія пасланцы» - будавалі раскошныя палацы на на штучнай выспе, якая была на 33 м. вышэй за ўзровень ракі і на 6 м. вышэй за
Крылаты сфінкс з палацу Дарыя

астатні горад. Адсюль правіцелі кіравалі краінай, абапіраючыся на “законы, якія далі 37 багоў”. Народ стварыў адметныя культуру і мастацтва. Яго шэдэўрам з'яўляецца бронзавая статуя царыцы Напірасу ( ХІІІ ст. да н. э.) вагой 1800 кг.

Элам надоўга заваёвываўся вавіланянамі. Але каля 1180 г. да н. э. эламскі цар Шутрук-Наххунтэ I аднавіў незалежнасць краіны і, зрабіўшы пераможны паход у Вавілонію, разрабаваў яе гарады і ўвёз у Сузы багатую здабычу, сярод якой і быў вядомы камень з, выбітымі на ім, законамі Хамурапі. У VIII ст. да н. э. Элам шмат ваяваў з асірыйцамі.. Краіна была абяскроўленая і ў 642 г. да н. э. Заваяваная і разбураная ворагамі. «Зикурат Шушана (Суз…я разбурыў, — пахваляўся асірыйскі цар Ашурбанапал, — абламаў яго зубцы, якія былі адлітыя з бліскучай медзі… 32 статуі цароў, …з срэбра, золота, медзі, алебастра… я забраў ў краіну Ашур…Свяцілішчы Эламу … я знішчыў, яго багоў (і) яго багинь я пусціў па паветры. … Грабніцы іх цароў… я скрышыў, разбурыў, показаў солнцу; іх косці я забраў ў краіну Ашур, іх душам я прынёс непакой, пазбавіў іх ахвярапрынашэнняў…».

Але гісторыя Суз на гэтым не завяршылася. Тут быў пабудаваны велічны палац. З розных краін даставляліся: кедар, цікавае дрэва, золата, самацветы, лазурыт і сердалік, срэбра і эбенавае дрэва, слановая костка, каменныя калоны. Так персідскі цар Дарый I абраў Сузы сталіцай сваёй дзяржавы. А яго палац займаў плошчу больш 20 тыс. кв. м. Сцены ўпрыгожвалі шырокія пано з паліваных цаглін з малюнкамі ваяроў, жывёл і міфалагічных істот.



  1. Іерусалім – священы горад трох рэлігій…

… - іудаізму, хрысціянства і ісламу - ляжыць на вышыні да 840 м. над узроўнем мора, і з'яўляецца адным з найстаражытнейшых гарадоў свету. Паводле Бібліі, гісторыя Горада Давіда пачалася больш 3 тысяч гадоў таму, калі цар Давід пакінуў горад Хеўрон для таго, каб перасяліцца ў невялікае мястэчка на вяршыні вгары, зараз вядомы пад імем Іерусалім, і ператварыць яго ў адзіную сталіцу ўсіх каленаў (радоў) Ізраілевых. Па сканчэнні гадоў сын Давіда, Саламон, Макет-рэконструкцыя Іерусалімскага храма Ірада

пабудаваў каля Горада Давіда Першы храм на вяршыні Гары Морыа - на тым месцы, дзе ў сваё час Аўрам збіраўся прынесці ў ахвяру Госпаду сына свайго Іосіфа. Так вяршыня гары стала адным з найважнейшх у свеце месцаў.

Першыя пасяленні даттуюцц IV тыс. да н. э. У XI ст. до н. э. горад быў заняты яўрэямі і стаў сталіцай Ізраільскага царства, а з X ст. да н. э. — Іўдзейскага. У VI ст. да н. э. - заваяваны Вавілонам, а затым Персіяй.

Тут ніколі не было істотных карысных выкапняў, вырошчваць ураджай было, не заўсёды хапала пітной вады. Чаму ж тады вось ужо 30 стагоддзяў арміі розных народаў змагаюцца за гэты горад? І як ён яшчэ стаў цэнтрам трох рэлігій?

Упершыню Русалімум згадваецца ў "егіпецкіх надпісах пракляццяў" (на гліняных сасудах альбо фігурках). До заваявання царом Давідам называўся Іевус. У кнізе Быццяя - Шалем (поўны, дасканалы). Са старажытнаяўрэйскай мовы "Ерушалаім - "Горад міру". Але лёс горада далёка не мірны. Ён больш чым 80 разоў за час свайго існавання мяняў уладароў, яго 16 разоў разбралі і 17 разоў аднаўлялі! Хананеі і філістымляне, асірыйцы і іўдзеі, грэкі і персы, вавіланяне, рымляне, егіптяне, візантыйцы, арабы, мамлюкі, крыжакі, туркі - усе яны змагаліся за права валодаць Іерусалімам. А ён усё паўставаў з пеплу!

Каля 1000 г. да н.э. горад быў захоплены іўдзейскім царом Давідам і абвешчаны сталіцай . Давід перанёс туды і Каўчэг Запавету, дзе захоўваліся каменные таблічкі, з высечанымі на іх, Дзесяццю Запаведзямі, глаўная святыня іўдзейскай рэлігіі.

Першы Храм быў пабудаваны сынам Давіда - Саламонам каля 960 г. да н.э. На будаўніцтве Храма сем год працавалі 70 тысяч насільшчыкаў, 80 тысяч каменяцёсаў і амаль 4 тысячы каглядальнікаў. Самае дзіўнае, што за ўвесь гэты час не захварэў і не памёр ні адзін з будаўнікоў, нават ні адна прылада не паламалася!

Пасля смерці Саламона яго царства распалася на Ізраіль і Іўдзею, сталіцай якой стаў Іерусалім.

В 596 г. да н. э. Вавілонскі цар царь Навуходоносор разбурыўІерусалім і разбурыў Храм Саламона. Большасць насельніцтва альбо загінула, альбо было ўведзена ў Вавілонію. У 538 г. да н. э. персідскій царь Кір часткова вярнуў выгнаннікаў. У 516 г. да н.э. адбываецца асвячэнне Другога Храму, які стаў не такім вялікім і велічным, як Першы. Там ужо не было Каўчэга Запавету. У 332 г. да н.э. Іерусалім без боя здаўся Аляксандру Македонскаму.

Іерусалім трапляе пад уладу Рыму і цара Ірада, вельмі жорсткага і хітрага. Але пры ім Іўдзея дасягнула вялікага росквіту. Ірад значна перабудаваў горад, аднавіў Храм, праклаў новыя дарогі і сістэму вадазабеспячэння. Тады ж нарадзіўся Ісус Хрыстос. Але для кіравання правінцыяй Рым прызначыў пракуратара. Пятый пракуратар Понцій Пілат сумна вядомы распяццем Хрыста.

У час Іўдзейскай вайны 66 -73 гг. рымляне разбурылі Другі Храм, горад ператвораны ў руіны, а Храмавая Гара была ўзарана.

Пасля падаўлення паўстання 135 г. па распараджэнні рымскага імператара было пабудавана свяцілішча Юпіцера Капіталійскага, а яўрэям пад страхам смерці забаранялася ўваходзіць у Іерусалім.

Пазней, пасля ўкрыжавання і ўваскрасення Хрыста тут нарадзілася хрысціянства, праз больш чым шэсць стагодззяў – горад адыграў важную ролю ў новай рэлігіі – ісламе… Але гэта ўжо іншая гісторыя… Жыццё горада працягвалася на перакрыжаванні шляхоў, захопнікаў, культур і цывілізацый…


  1. Гіза – «горад памерлых»

Гісторыя гэтага горада ўзыходзіць сваімі каранямі ў старажытныя часы, калі Гіза лічыўся "горадам памерлых" або паўночнымі могільнікамі аднаго з найбуйных гарадоў старажытнасці - Мемфіса. Нядзіўна, што абсалютная большасць помнікаў архітэктуры гэтага горада, так або інакш, звязана з пахавальнай тэматыкай. Горад - цэнтр самых разнастайных могілак фараонаў і прадстаўнікоў старажытнаегіпецкай знаці.

У наваколлі размясцілася мноства пірамід, грабніц і іншых збудаванняў, у якіх старажытныя егіпцяне з ліку прывілеяванага саслоўя хавалі сваіх родных. Горад вядомы тым, што тут недалёка размешчана адно з цудаў свету - знакаміты комплекс егіпецкіх пірамід Хеопса, Хефрэна і Мікерына. Піраміда Хеопса з'яўляецца самым вялікім архітэктурным тварэннем чалавечых рук. Даўжыня яе рабра - 227 м., вышыня - 146 м. Вялікія піраміды Егіпту - толькі частка шырокага некропалю. Побач размяшчаюцца маленькія піраміды - грабніцы жонак фараонаў, жрацоў, буйных чыноўнікаў.

У подножжы знаходзіцца знакаміты Вялікі Сфінкс. Гэта самая вялікая маналітная скульптура, даўжынёй 73 і вышынёй 20 м. Паводле легенды, Сфінкс задаваў сваю знакамітую загадку ўсім падарожным: "Хто раніцай ходзіць на чатырох нагах, днём на двух, а ўвечар - на трох?" Тых, хто не мог даць правільны адказ, забіваў. Разгадаў загадку толькі Эдзіп: "Чалавек, які поўзае ў маленстве на карачках, ходзіць на двух нагах у росквіце сіл і з кавенькай у старасці". Сфінкс кінуўся ў мора з абрыву, а Эдзіпа затым фіванцы абралі сваім царом.

Але горад і цяпер працягвае хаваць свае таямніцы…



  1. Цір – старажытная «скала»

Заснаваны ў VI ст. да н. э. перасяленцамі з Мілета. І да III ст. да н. э працягваўся найбольшы росквіт эканомікі (земляробства, вінаградарства, рамяство, рыбалоўства, гандаль) і культуры., калі горад чаканіў і ўласную манету.

Яго гісторыя поўная гераізму і трагедый. Гэта адзіны горад, які не аддаўся Аляксандру Македонскаму. У выніку адважнага змагання, горад моцна пацярпеў: некалі шматлюдныя вуліцы апусцелі, як у царстве памерлых.

Пра заснаванне Ціра хадзілі розныя легенды. Самі фінікійцы называлі свой город Цор, "скала", бо ён знаходзіўся на скалістым астраоўку. Астарта знайшла тут зорку, якая ўпала з неба, і нарадзіла марскога бога Мелькарта, будучага апекуна Ціра. Легенды сцвярджаюць, што да з'яўлення першага паслішча гэты маленькі кавалачак зямлі плавае па Міжземнаму мору.

Мелькарт, які навучыў ханаанеяў будаваць караблі, загадаў людзям знайсці месца свайго нараждэння. Там яны павінны былі прынесці ў ахвяру арла, які змагаўся са змеем. Як толькі кроў арла абрасіла скалы, востраў імгненна спыніўся. Гэта здарылася ў васьмістах метрах ад берага. З тых часоў цірыйцы - мараходы сталі ахвяраваць Мелькарту, "марскому баалу", карабельныя якары. У XXVIII ст. да н.э. гараджане ўзвялі ў яго гонар храм. Перад ім стаялі дзве девяцімятровые калоны з чыстага золата. Жрацы хадзілі па храмавай тэрыторыі басанож. Штодзённыя ахвярапрынашэнні суправаджаліся рытуальнымі танцамі. Лічылася, што ў падзяку Мелькарт дазволіў жыхарам горада каланізаваць шырокае ўзбярэжжа Міжземнага мора. У X ст. да н.э. цар Хірам перабудаваў галоўнае свяцілішча горада. Яго атачылі памяшканні для начлегу паломнікаў. У сне да іх прыходзіў Мелькарт. Аляксандр Македонскі вырашыў заваяваць фінікійскія гарады, якія забяспечвалі караблямі і камандай флот персаў. Зрабіць гэта было вельмі лёгка, паколькі гарады-дзяржавы, якія канкуравалі паміж сабой на міжземнаморскіх рынках, варагавалі адзін з адным. Цір не здаўся … Пачалася адна з самых працяглых і ўпартых аблог за ўсю гісторыю войн. З гор Лівана цягнулі кедровыя камлі, якія забіваліся ў марское дно. Так быў пакладзены пачатак драпежніцкаму знішчэнню фінікійскіх лясоў. Аляксандр будаваў з кедра свой флот і так захапіўся, што гэтае дрэва ў Ліване дагэтуль вялікая рэдкасць. Дамбу да вострава цягнулі сем месяцаў, роўна гэтулькі жа пратрымаліся і сорак тысяч жыхароў Ціра. У ліпені 332 г. да н.э. войскі ўварваліся ў горад. 6 тысяч фінікійцаў было зарэзана, 13 тысяч прададзена ў рабства. Каб правучыць непакорных, 2 тысячы абаронцаў былі прыбітыя да крыжоў. Крыжы стаялі ўздоўж галоўнай дарогі, і трупы не здымалі з іх некалькі тыдняў. У II ст. да н. э. Цірам кіравала мясцовыя знаць. У I ст. да н. э горад разбурылі геты. У 56 г. н.э. ён адноўлены рымлянамі, а ў наступным - ізноў вяртае сваё ранейшае значэнне. Пра гэта сведчыць наяўнасць права чаканіць рымскія манеты. У другой палове III ст. горад вытрываў нашэсце готаў, рымляне заставаліся там да канца ІVстагоддзя.

Вось што сабой уяўляла старажытная «скала» на ўзбярэжжы мора…


  1. Афіны – калыска еўрапейскай цывілізацыікартинка 17 из 84000

Афіняне ганарыліся сваім горадам. «Калі ты быў у Афінах і не захапляўся імі, - казалі яны, - то ты асёл!» Тут зарадзілася дэмакратыя і еўрапейская цывілізацыя.

Варотамі ў горад был Пірэй –глаўны порт Афінскай дзяржавы (у 5-6 км. ад Афін. З горадам яго злучалі Даўгія сцены, узведзеныя на выпадак вайны. Тут знаходзілісь дзве ваенныя і адна гандлёвая гавані.

У 461 г. да н.э. па ініцыятыве Перыкла было распачата ўзвядзенне вялікіх сцен, якія злучалі горад з портам Пірэй. Іх даўжыня - 5-6 км. Гэтыя сцены ператваралі Афіны ў добра абароненую крэпасць.

Вузкія незамошчаныя вулачкі Кераміка ізвіваліся паміж глухімі сценамі дамоў. Гараджане вылівалі свае памыі на этю вуліцу. У аднастайных дамах жылы ы працавалі ганчары а мастакі.



Глаўная рыначная плошча Афін – Агара - сэрдца горада. У рынчныя гадзіны тут было шматлюдна і шумна. Побач знаходзіліся адміністрацыйныя будынкі і храмы. Ні адзін афінянін не ўяўляў сваё жыццё без штодзённых наведванняў Агары, якая становіцца цэнтрам грамадзянскага жыцця старажытнага гарады, местм палітычных збораў, рэлігійных свят, тэатра, музыкі і спаборніцтваў атлетаў. Тут знаходзілася турма, дзе Сакрат правёў свае апошнія дні.

Грэкі былі гарачымі прыхільнікамі тэатра. Дыяніса, які знаходзіўся на схіле Акропаля. Афінскі тэатр змяшчаў 17 тысяч гледачоў. А сам горад Афіны быў прысвечаны дачцэ Зеўса - Афіне, багіні мудрасці і войны. Паводле легенды, яна выйшла з галавы бацькі. У яе славу і быў узведзены Акропаль. Уваходзім праз парадны ўваход - Прапілеі. grec1



Прапілеі Афінскі Акропаль

ника3


45храм

Багіня Ніка Храм Нікі

Прапілеі - парадны уваход на Акропаль. Тут жа размяшчалася пінакатэка збор карцін. Справа на ўступе знаходзіцца маленькі храм Нікі (крылатай багіні перамогі). У гонар перамогі над персамі на Акропале быў узведзены храм Нікі Бяскрылай, каб перамога назаўсёды засталася ў іх.

Унутры Парфенона знаходзілася 12-метровая статуя багіні, аздобленая золатам (каля 1200 кг.) і слановай косткай (скульптар – Фідзій).

c:\users\svetlana michailovna\desktop\афины\athena_holding_nike.jpgкартинка 6 из 14985

Парфенон і статуя Афіны скульптара Фідзія

Гледзячы на разбураныя і паўразбураныя храмы Акропаля прыгадваеш словы Ле Карбюзье: "Сапраўдная архітэктура выдатная нават у руінах".



  1. Чан'ань (Сіань) - калыска кітайскай цывілізацыі

… і агульначалавечай цывілізацыі таксама. У гэтым вечным горадзе, быццам у жывой кнізе гісторыі, адлюстраваны ўсе этапы станаўлення кітайскай цывілізацыі. Сіань ("Заходні мір"), Чанўань («доўгі мір») - быў месцам, куда прыбывалі гандлёвыя караваны, якія ішлі па Вялікім шаўковым шляху, які злучаў Кітай з Рымскай імперыяй.

У ХІ ст. да н.э. тут заснавана першая ў гісторыі сталіца. Падчас імператара Цынь Шыхуана ім створаная грандыёзная Імператарская Грабніца. Доўгі час горад з'яўляўся палітычным, эканамічным, культурным цэнтрам і цэнтрам вонкавых сувязяў, прыцягваючы да себе гостей з усіх краін свету. У якасці горада ён існуе ўжо больш 3100 гадоў, а як сталіца - больш 1100 гадоў, дзякуючы чаму тут захавалася мноства непаўторных гістарычных помнікаў і культурных каштоўнасцяў. Войска тэракотавых ваяроў і канёў пры Грабніцы імператара Цынь Шыхуана стала "восьмым цудам свету"; старажытная гарадская сцяна Сіаня - самая даўгая і цалкам захаваўшаяся старажытная гарадская сцяна (была ўзведзена за 4 гады, яе даўжыня - больш 25 км., а таўшчыня - 12-16 м.). Яна агароджвала тэрыторыю 36 км (у паўтары разы больш за старажытны Рым); музей стэл Бэйлінь - "сусветнае сховішча каменных рукапісаў"; Пагада Вялікага Гусака, дзе захоўваюцца будыйскіе пісанні; будыйская святыня- храм Фамэньсы ("Брама закона"); шматлікія імператарскія палацы - гэта гісторыя старажытнага гарада…



  1. Старажытны Рым – «Вечны горад»

forum_rekонструкция.jpgroma_antica.jpg


Горад з вышыні Форум

Гэты горад (рымляне іменавалі яго «вечным» і «Город» (з вялікай літарай)) раскінуўся на сямі халмахПаводле легенды заснаваны братамі Рэмам і Ромулам у 753 г. да н. э. Паступова з невялікага гарадка пертварыўся у цэнтр сусветнай дяржавы і цывілізацыі. Сюды сцякаліся багацці скораных стран і народаў і вялі ўсе дарогі, па якіх ішлі многія, хто жадаў стаць грамадзянамі Вялікага Рыму. А усе дарогі ў самім горадзе вялі да Форуму - цэнтру грамадскага жыцця і галоўнай гарадской плошчы. Тут ужо цягам 600 год стаялі храмы Юпіцера, Юноны і Мінервы, бронзавая ваўчыца з Ромулам і эемам, было шмат статуй герояў і помнікаў у гонар перамог, раслі векавыя свяшченныя дрэвы. А ў крутую Капіталійскую выспу урэзаўся, навісаючы над плошчай, калосальны будынак дзяржаўнага архіву - “Табулярыя». Рымляне не толькі пакінулі нашчадкам дэталёвую гісторыю свайго горада і народа, але і гісторыю шматлікіх іншых народаў і плямёнаў, з якімі іх сутыкнуў лёс. А агонь у храме Весты (багіні агню) пачытаўся рымлянамі святым і ніколі не згасаў. Тут стала кіпела жыццё: гандлявалі, праходзілі бясконцыя суды, прама ў порціках вучылі дзяцей, ваявалі палітыкі, выступалі аратары. А трыўмфатары-палкаводцы везлі ва ўрачыстых працэсіях, захопленыя ў войнах, скарбы, трафеі, рабоў. Калі горад разросся, плошча, застаўленая помнікамі, крамамі, храмамі, перастала ўсё ўмяшчаць. Таму побач сталі вырастаць новыя форумы: імператараў Юлія Цэзара, Актавіяна Аўгуста, Веспасіяна, Нерва і, нарэшце, самы грандыёзны - Траяна (на месцы скапанага 38-метровага холма). У цэнтры на пастаменце з граніту высілася конная статуя, зробленая з пазалочанага мосенжу, але выглаўдшая як адлітая з велізарнага кавалка золата. Фонам статуі служыла сцяна, падобная на агароджу, за ёй - працяг пляцу - самая вялікая зала Рыму з месцамі для суддзяў і галерэямі, дзе здзяйсняюць гандлёвыя здзелкі. А паміж - базіліка Ульпія. За ёй быў узвёў помнік імператару Траяну - трыўмфальная колона, вышынёй 38 м. Яе вянчае постаць самога імператара в поўы рост.

В І ст. да н. э. імператір Нерон загадаў узвесці «Залаты дом Нерона» са своёй бронзавай фігурай вышынёй з 12-ці павярховы дом в пставе Калоса Радоскага. Каля ног гіганта выкапалі «мора», запоўненае салёнай вадой. «Дом» аздобілі золатам і каштоўнымі камянямі з перламутрам. Столі сталовых - абшыўкай са слановай косткі. Столь круцілася, каб можна было зверху праз адтуліны сыпаць кветкі, а праз трубкі брызкаць пахкасці. http://www.turexpert.ru/images/ita_320_1.jpg

Калізей

Пасля смерці Нерона імператар Веспасіян Флавій разбурыў яго палац, расплавіў статую, а на месцы "мора" заклаў падмурак гіганскай перавернутай чары, здольнай умясціць да 60 тыс. чалавек. "Амфітэатр Флавія” рымляне называли Колізеем (ад лац. “colossus” - “волат”). Гэта падоўжанае кола на 80-ци арках, над якімі падымаліся аркі меншага памеру (усяго 240), атачаючы велізарны эліпс. За ім размяшчаліся скляпеністыя галерэі - месцы адпачынку гледачоў і бойкага гандлю. Звонку ён быў абліцаваны мармурам і ўпрыгожаны статуямі, усярэдзіне падымаліся 80 шэрагаў глядацкіх месцаў,. У ніжняй частцы будынку размяшчаліся месцы для рымскіх вяльможаў і трон для імператара. Столі не было: сістэма лін і блокаў дазваляла нацягваць на шчоглах парусінавы тэнт, які бараніў гледачоў ад дажджу і пякучага сонца. Арэна магла апускацца і падымацца, часам запаўняцца вадой з дапамогай праведзенага да будынка рукава акведука - тады ўладкоўваліся сапраўдныя марскія бітвы з сапраўднымі марскімі караблямі. Праводзілі і спартовыя выпрабаванні, але ліхая слава будынку была звязаная з жорсткімі баямі гладыятараў.

Самі ж рымляне жылі ў 2-3-павярховых домусах (багатыя) і шматпавярховых інсулах (просты люд). Домус - будынак са мноствам асобных памяшканняў. У цэнтры прастакутнага дома знаходзіўся зачынены панадворак, у якім размяшчаўся басейн. Прычым рассяленне людзей у інсулах адбывалася паводле іх становішчу ў грамадстве: чым бядней чалавек, тым вышэй ён жыў, тым меншым была плата за жыллё. Тут размяшчаліся крамы і карчмы. З-за драўляных перакрыццяў інсулы лёгка гарэлі пры масавых гарадскіх пажарах. Таму ўпершыню ў свеце рымлянам прыйшлося арганізаваць пажарныя каманды. Адшукаць патрэбны дом было няпроста: не было таблічак з назвамі вуліц і нумарамі дамоў. Дамы былі маркотна аднастайнымі, а вуліцы - бруднымі і вузкімі. З вокнаў ляцеў біты посуд, адкіды, ліліся памыі. Вокны ў дамах не мелі шкла і ў непагадзь зачыняліся аканіцамі. Падчас будаўніцтва на ніжнім паверсе ўсталёўваліся коміны. З'явіліся будынкі, фасады якіх былі аформлены ў грэчаскім стылі. У дамах багачоў вакол каланады размяшчаліся залы для гутарак, бібліятекі, карцінныя галярэі і ванныя. У кажным доме абавязкова была кухня, да яе прымыкалі пякарня, швачачная, клець, лесвіцы, якія вялі ў пакоі рабоў.

Праводзячы дзень у духаце шчыльных вуліц пад пякучым сонцам, рымляне штодня наведвалі тэрмы – лазні (у ІІІ ст. іх было больш 1000 прыватных і 11 грамадскіх). Тут можна было сустрэцца з сябрамі, абмеркаваць апошнія навіны, наведаць бібліятэку, паесць, зрабіць модную прыческу, наведванне тэрм зацягвалася на некалькі гадзін.

А дзе жа бралі людзі вольны час? Свабодныя грамадзяне не працавалі, (ні бедныя, ні багатыя). Іх забяспечвала дзяржаву - багатая імперыя - яны атрымлівалі бясплатны хлеб (па 35 - 40 кг. - месячная пайка), для іх ладзіліся бясплатныя забавы. Яны не жадалі працаваць, патрабавалі ад дзяржавы "хлеба і відовішчаў". Натоўп роў, назіраючы за калясніцамі, гладыятарскімі баямі, ганеннем звяроў, паляваннямі. Гэта была самая сапраўдная бітва жыцця і смерці. Першых хрысціян давалі на разарванне дзікім звярам. Ручаямі лілася чалавечая кроў для пацехі жорсткага і разбэшчанага натоўпу. Упрыгожваннем і сімвалам Рыму быў Пантэон – грандыёзны купальны храм. Перад ім плошча з трыумфальнай аркай ў цэнтры. Над сценамі - бетонны купал (46 т.) Унутры - 12 статуй галоўных алімпійскіх багоў.




Пантэон Акведук

Веліч горада, на думку рымлян, знаходзіла сваё выражэнне ў добраўпарадкаванні. Па загадзе імператараў лепшыя горадабудаўнікі краіны стваралі дарогі, гарадскія будынкі, масты і акведукі - вадаправоды, фантаны, вадаёмы, лазні. Вада заўсёды была чыстая і свежая, падавалася ў хаты грамадзян 11 акведукамі, 2 з якіх працуюць дагэтуль. Палацы і халупы будавалі з цагліны або каменя. Для трывалых будынкаў Рымляне выкарысталі бетон.

Такім чынам, рымляне далі чалавецтву вадзяны млын, бетон, салату, фантаны, амфітэатры, дарогі, масты, шматпавярховыя дамы, каналізацыю, вадаправод, тэрмы, лацінскую мову і многае іншае. Рымляне стварылі вялікую цывілізацыю, але і яна не выстаяла пад націскам варвараў. Рым паў у 476 г. Але гэта ўжо іншая гісторыя…

Дадатак 2.

Картка падліку балаў

Назва конкурсу

Прадстаўленне каманд

Паведамленне і прэзентацыя

Знайдзі на карце

Імя горада

Звычаі і

традыцыі


Сведчанні гісторыі

Трэба падумаць

Агульная колькасць балаў

Назва каманды

Каманда 1

























Каманда 2


























Спіс літаратуры

Аксенова Мария, Стрикалов Игорь, Володихин Дмитрий. Энциклопедия для детей. Том 31. Древние цивилизации. М.: Издательство: Мир энциклопедий Аванта +, Астрель. Серия: Энциклопедия для детей. 2008 г. – 528 с.

Варганаў Валерый. Таямніцы старажытных гарадоў свету (пазакласнае мерапрыемства). V , VІ класы. /Беларускі гістарычны часопіс. 2013, №5. С. 53 – 63.

Варганаў Валерый. Як адпачывалі і бавілі вольны час жыхары Старажытнага Рыма. Урок у V класе. /Гісторыя: праблемы выкладання. 2010, №9.

Динин Ж. Путешествие в древний мир (Текст): пер. с англ. В. Скоробогатова - Харьков: «Книжный Клуб «Клуб Семейного Досуга», 2008г. (Иллюстрированная энциклопедия для детей).

История. Древний мир. Научно- познавательная литература для младшего и среднего школьного возраста. М.: Изд-во Д «Росмэн». – 1996.

Миронов Владимир Борисович. «Древние цивилизации». М.: Мульти Медиа. - 2006. - 1390 с.: 867 ил.

Ионина Н.А. Сто великих городов мира. М.: Вече, 2001. - 474 с.

История Древнего мира : Школьная энциклопедия / Науч. рец. Л.Л. Кафанов. - М. : ОЛМА-ПРЕСС Образование, 2003. - 815 с. : ил. - (Руссика).

Перруден Франсуаза. Цивилизации Древнего Мира. Издательство: Махаон. - 2011 г. (Серия: Детская энциклопедия "Махаон")



Энциклопедия для детей. Т. 1 : Всемирная история / Ред. коллегия: М. Аксенова, Д. Володихин, О. Елисеева. - 4-е изд., испр., перераб. - М. : Мир энциклопедий Аванта+, 2006. - 688 с. : ил.



База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка