Варыянт 1 Прачытаце І спішыце загадку. У выдзеленых словах вызначце канчаткі. Запішыце адгадку




Дата канвертавання08.05.2017
Памер19.77 Kb.
3 клас ________________

Кантрольная работа па тэме “ Склад слова”

Варыянт 1


  1. Прачытаце і спішыце загадку. У выдзеленых словах вызначце канчаткі. Запішыце адгадку.

Яна ў бары,

Жыве ў нары,

Яркая рыжуха,

Здатная хітруха.



  1. З дадзеных слоў выпішыце групамі роднасныя словы і вызначце ў іх корань.

Стол, школа, дуб, столік, дубок,рыба, школьнік, сталовая, дубовы,рыбны, школьны, дубняк, рыбак.

  1. Запішыце словы, вызначце ў іх суфікс.

Грыбок, зубны, лясок, лодка, малінка, бярозка, лісток, званок.

  1. Устаўце прапушчаныя літары, ці раскрыйце дужкі. Запішыце словы і вызначце у іх прыстаўкі.

( с,з)казаць слова, а…чыніць дзверы, па…клеіць кнігу, ( с,з)пісаць заданне, (с,з)вязаць шалік.

  1. Разбярыце словы па саставу.

Бязмежны, пабеглі, рабінавы, падбярозавік, грыбнікі.

  1. Складзіце слова. Разбярыце яго па саставу.

Прыстаўка, як у слове - узляцець

Корань, як у слове – горны

Суфікс, як у слове – марак

3 клас__________________

Кантрольная работа па тэме “ Склад слова”

Варыянт 2


  1. Прачытаце і спішыце загадку. У выдзеленых словах вызначце канчаткі. Запішыце адгадку.

Хто пад елкай,

Ці ў лазе,

Носіць шапку,

На назе?



  1. З дадзеных слоў выпішыце групамі роднасныя словы і вызначце ў іх корань.

Маразы, бяроза, марозны, лясок,грыбны, бярозавы, лес, беразняк,грыбнікі, леснікі, замаразкі, грыб,

  1. Запішыце словы, вызначце ў іх суфікс.

Звярок, дарожка, галінка, снежны, коцік, лісток, вясёлка.

  1. Устаўце прапушчаныя літары, ці раскрыйце дужкі. Запішыце словы і вызначце у іх прыстаўкі.

(с,з)кінуць паліто, (с,з)шыць сукенку, на..рэзаць яблык, ( с,з)ламаць галінку, а..кусіць хлеб.

  1. Разбярыце словы па саставу.

Прыбрэжны, паляцелі, асінавы, леснікі, прыгоркі.

  1. Складзіце слова. Разбярыце яго па саставу.

Корань , як у слове - мядок

Суфікс, як у слове – садовы



Канчатак, як у слове - маліны


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка