Варыянт 1 Выберы правільны адказ. Адзнач яго знакам “+”: Падаўжэнне зычных на пісьме перадаецца




Дата канвертавання09.06.2018
Памер15.99 Kb.
Падоўжаныя зычныя гукі. Іх абазначэнне на пісьме

Варыянт 1

1. Выберы правільны адказ. Адзнач яго знакам “+”:

Падаўжэнне зычных на пісьме перадаецца:

адной літарай;

дзвума літарамі

2. Вымаві словы. Падкрэслі тыя з іх, у якіх ёсць падоўжаныя зычныя:

Вада, разводдзе, узлессе, лес, вугольчык, вуголле.

3. Падзялі словы на склады вертыкальнай рыскай (|):

Сучча, зацішша, ранне.

4. Закрэслі лішняе слова:

На сонцы спее жытні колас/калоссе.

Схілілася долу спелае колас/калоссе.

5. Устаў прапушчаныя літары:

У кожнай расліны ёсць кора..ь (н, нн).

Карэ..е (н, нн) раслін нельга псаваць.

У ле..е (с, сс) ягады яшчэ не паспелі. А на ўзле..і (с, сс) чырванелі ўжо суніцы.
Падоўжаныя зычныя гукі. Іх абазначэнне на пісьме

Варыянт 2

1. Выберы правільны адказ. Адзнач яго знакам “+”:

Падаўжэнне гука [дз’] на пісьме перадаецца літарамі:

дз;



ддз

2. Вымаві словы. Падкрэслі тыя з іх, у якіх ёсць падоўжаныя зычныя:

Сучок, сучча, цішыня, зацішша, ранне, рана.

3. Падзялі словы на склады вертыкальнай рыскай (|):

Разводдзе, узлессе, вуголле.

4. Закрэслі лішняе слова:

Вялікі камень/каменне аброс мохам.

Каля шашы ляжала камень/каменне.

5. Устаў прапушчаныя літары:

Вёска Зарэ..а (ч, чч) стаіць за рэ..кай (ч, чч).

Жыта шамаціць буйным кало..ем (с, сс).

Трэба берагчы кожны кала..ок (с, сс).


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка