Варыянт 2 Частка а а1




Дата канвертавання18.01.2017
Памер150.85 Kb.
ВАРЫЯНТ 2


Частка А

А1. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару э:



1) канамічны; 4)др_зіна;

  1. адр_с; 5) ш_лясцець.

  2. Ц_наўтваральны;

А2. Адзначце словы (прыклады), у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару е:

  1. вугл_кіслы; 4) б_з ветру;

  2. в_рхавіна; 5) л_снік.

  1. г_рбарый;

АЗ. Адзначце словы (прыклады), у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару ў (нескладовае):

  1. на_скос; 4) з _дзячнасцю;

  2. аквары_м; 5) магістры-_мельцы.

  3. Раманы _ладзіміра Караткевіча;

А4. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару ь:

  1. дроб_; 4) медал_ён;

  2. п_едэстал; 5) інтэр_ер.

  3. снежан_скі;

А5. Адзначце правільна напісаныя словы:

  1. прыведзенныя;

  2. рассудзіць.


  1. сессія;

  2. ралля;

  3. дваццаць;

А6. Адзначце правільна напісаныя словы:

  1. аткрыць;

  2. радасны.


  1. перакладчык;

  2. салдатскі;

  3. мастацтва;

А7. Адзначце словы, якія маюць канчатак:

  1. адзначыўшы;

  2. знадворку.


  1. фіялка;

  2. сон;

  3. хвалююся;

А8. Адзначце абстрактныя назоўнікі:

  1. клён;

  2. сум.


  1. рэалізм;

  2. назіральнасць;

  3. завея;

А9. Адзначце словы, якія трэба пісаць праз злучок:

  1. (электра) прыбор; 4) (эксперт) крыміналіст;

  1. (паў) Мінска; 5) (сена) пагрузчык.

  2. (супер) турнір;

А10. Сярод пранумараваных у сказе слоў вызначце прыметнікі. Адзначце нумары гэтых слоў.

Светлалістыя лазнякі, якімі 1акаймаваны 2многія Знашы вясковыя хаты, мне асабліва мілыя, асабліва 4любыя: яны заўсёды абмыюць мой твар расою, калі я спяшаюся ў лес, яны стракочуць голлем па спіцах колаў, калі я еду на возе, яны, сведкі майго маленства, заўсёды напомняць мне пра бесклапотны 5дзіцячы свет, калі можна было цэлы дзень гуляць у хованкі, і сёння варта толькі мне выйсці на загуменне ды ўгледзецца ў бок лазнякоў, як яны прыветна заківаюць сваімі галінкамі, прывітаюць, паклічуць.


А11. Адзначце словы, якія трэба пісаць разам:

  1. (двух) колерны;

  2. (беларуска) рускі.


  1. (бела) сіні;

  2. (інша) земны;

  3. (добра) зычлівы;

А12. Адзначце характарыстыкі, якія адпавядаюць выдзеленаму ў сказе дзеяслову:

Найбольшага росквіту дасягае горад Слонім у другой палове васямнаццатага стагоддзя, калі ён знаходзіцца ва ўладанні вялікага гетмана Міхала Казіміра Агінскага.

  1. Зваротны; 4) абвеснага ладу;

  2. закончанага трывання; 5) ужыты ў форме 3-й асобы адзіночнага ліку.

  1. I спражэння;

А13. Адзначце дзеясловы, якія ў форме 2-й асобы множнага ліку цяперашняга часу напісаны правільна:
1)смакуеце; 4) шануеце;

  1. клюяце; 5) малюяце.

  2. сінеяце;




А14. Адзначце словазлучэнні, у якіх выдзеленыя словы трэба пісаць разам:

  1. (перш) наперш пазнаёміцца; 4) сесці (на) супраць;

  2. збіраць (па) крыху; 5) выглядаць (па) будзённаму.

  3. (як) небудзь паспець;

А15. Адзначце прыклады, у якіх не, ні з выдзеленымі словамі трэба пісаць асобна:

  1. як бы (ні) прасіў; 4) (ні) колькі не шкадаваў;

  2. сродкі (не) растрачаны; 5) (не) пасаджаная цыбуля.

  3. (не) запісаўшы адраса;

А16. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску (пропускаў) ужываецца не:

  1. Адкрылася мне ісціна бясспрэчная: гуляючы, пройдзеш па жыцці.

  2. Я не магу захапляцца гістарычнай літаратурай.

  3. Як бы было няпроста Максіму Багдановічу стаць беларускім паэтам, але хіба ж магло скласціся іначай.

  4. Яшчэ задоўга да канцэрта ў сельскім клубе было стаць сесці.

  5. I спіцца, і дрэмлецца, калі такая зорная ноч сышла на зямлю.

А17. Адзначце прыклады, у якіх прыметнік правільна дапасаваны да назоўніка:

  1. строгая трэнер Дзіяна; 4) прасторнае купэ;

  2. шырокая стэп; 5) абедзве старанных студэнткі.

  3. актуальны семінар-нарада;

А18. Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя словы (слова) — выказнікі (выказнік):

  1. Мае дзетачкі позна-рана і накормлены, і прыбраны.

  2. Ідзём мы з сястрою светлай раніцай на рэчку купацца.

  3. Маладзічок у хмарках скача, як па няўдобіцы плужок.

  4. Многія пешаходы спыніліся, каб палюбавацца вясёлкай, а яна пасля дажджу чароўная, зіхатлівая.

  5. Царкоўны звон, кажуць, лечыць душу і цела.

А19. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску трэба абавязкова паставіць працяжнік:

  1. Хлеб і вада маладзецкая яда.

  2. Зямля бацькоў, безумоўна, святая зямля.

  3. Час, ты вялікі доктар.

  4. Сябе не разумець не разумець нікога.

  5. У маёй суседкі дачка хоць вады напіся, прыгажэйшай, здаецца, у свеце няма.

А20. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску трэба паставіць коску:

  1. Прыязджайце дадому ўвечар і ўранні, не таміце матулі залішнім чаканнем.

  2. Вёска мая знаходзіцца за лапікам маладога сасновага бору.

  3. Беларусь — гэта краіна лясоў і раўнін, і азёр, і рэк.

  4. Злятае на дасвецці вераснёвым то рыжы ліст то жоўта-залаты.

  5. Мой родны горад не старэе а маладзее з кожным днём.

А21. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску (пропускаў) трэба паставіць коску (коскі):

  1. Вісіць у небе круглы нібы булка месяц.

  2. Торф людзі выкарыстоўваюць як паліва.

  3. У рамонкаў сэрца жоўценькае і пялёсткі што крылы.

  4. На мяккай траве ў цяньку быццам на падушцы я ляжу.

  5. Два маўклівыя старыя дубы нібыта ўспаміналі сваю маладосць.

А22. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску (пропускаў) трэба паставіць коску (коскі);

  1. У актавай зале школы прыгожа гарэла сінімі і чырвонымі агеньчыкамі навагодняя ёлка высокая, пушыстая.

  2. Вяла да сяла засыпаная залатым лісцем сцежка.

  3. Паспаўшы ў зямліцы і напіўшыся ўдосталь дажджавой ды снегавой вады, пайшлі ў рост зярняткі.

  4. Полацкая школа дойлідства склаўшыся на аснове творчай перапрацоўкі антычнай архітэктуры Візан-

тыі атрымала ў дванаццатым стагоддзі выразныя нацыянальныя рысы.

5) Лекавая расліна трыпутнік ці падарожнік расце каля дарогі.

А23. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску (пропускаў) трэба паставіць коску (коскі):

1) Аддзеленая ад свету балотамі, лясамі і рэкамі, палеская вёска здавалася самастойнай дзяржаваю, са

сваёй мовай, звычаямі, песнямі ды казкамі.


  1. Я буду помніць скал абрысы і вашы пахі кіпарысы!

  2. «Сталіца» шэрых чапляў гэтую птушку ў народзе яшчэ называюць валяваха знаходзіцца ў недаступ-

ным месцы, у пойменнай дуброве, далёка ад людскіх вачэй.

  1. Лясны шлях з Мінска на Полацк мабыць адзін з самых прыгожых шляхоў у Беларусі.

  2. Усе канфлікты на маю думку трэба вырашаць за круглым сталом.

А24. Адзначце складаназлучаныя сказы, паміж часткамі якіх трэба паставіць коску:

  1. То пра сваю маладосць шэпчуць бярозы то пра сваю сталасць шумяць дубы.

  2. Пад вечар апусціліся нізка густыя аблокі і падзьмуў пранізлівы вецер.

  3. Хмурная восень злізала пагоркі і познія яблыкі ў садзе пагорклі.

  4. Сёння мы выбіраем колер вопраткі і дэкор найперш з эстэтычных ці практычных меркаванняў а ў стара-даўнія часы колер і арнамент неслі глыбокі сэнс, сімвалізавалі розныя з'явы.

  5. Хораша і прывольна.

А25. Адзначце складаназалежныя сказы з некалькімі даданымі часткамі, у якіх на месцы пропуску трэба паставіць коску:



  1. Я вярнуўся ў свой бор які ад бур не палёг, каб набрацца ў ім сіл для новых дарог.

  2. Андрэй даўно заўважыў, што калі ўнукі побач, маладым сябе адчувае і бадзёрым.

  3. Заглянуць наперад часам хочацца каб з марай сваё будучае зверыць.

  4. Люблю зіму, калі пахруствае пад нагамі белы снег і зухаваты мароз пашчыпвае шчокі.

  5. Усё што створана нашымі таленавітымі продкамі, мы павінны ведаць і шанаваць.

А26. Адзначце бяззлучнікавыя складаныя сказы, у якіх на месцы пропуску трэба паставіць працяжнік:

  1. Кветкі бываюць горкімі рупныя пчолкі з іх мёд усё роўна збяруць.

  2. У нас ад продкаў — сіла рук у нас ад продкаў — сіла волі.

  3. Будзеш паважаць іншых будуць і цябе паважаць.

  4. Прыгожа ўваходзіць у зімовы сон клён ён, ярка ўспыхнуўшы ў першы ж начны замаразак, хутка скідае

з сябе барвовае лісце.

5) Зірнуўшы на вокны, Лёнька ўсміхнуўся на шыбах густа разрасліся, як у казцы, белыя папараці.

А27. Адзначце нумары пропускаў, на месцы якіх трэба паставіць коску:

Самая важная рака на Брэстчыне — Заходні Буг 1__на якім стаіць абласны цэнтр 2__па якім праходзіць дзяр-

жаўная мяжа 3 _і дзякуючы якому Брэст нярэдка называюць «Заходнімі варотамі краіны» 4__бо вядома 5__ сотні

знакамітых людзей пачыналі сваё падарожжа па Беларусі, перапраўляючыся менавіта цераз Буг.

А28. Адзначце сцверджанні, якія адпавядаюць сказу з простай мовай:



«Сапраўдным пачуццям не трэба аздобы», — раптам спыняе мой расказ дзядзька і дадае — «Ты яшчэ малады і не разумееш, што мець магчымасць клапаціцца пра каго-небудзь, кагосьці любіць — гэта ўжо вялікае шчасце».

  1. У сказе адсутнічае знак прыпынку — коска;

  2. у сказе адсутнічае знак прыпынку — кропка;

  3. у сказе адсутнічае знак прыпынку — двукроп'е;

  4. у сказе адсутнічае знак прыпынку — працяжнік;

  5. простая мова няправільна заключана ў двукоссе.

А29. Адзначце сцверджанні, якія характарызуюць абедзве часціны мовы — прыслоўе звонка і прыметнік вусаты:

  1. змяняюцца па ліках;

  2. самастойныя часціны мовы;

  3. змяняюцца па склонах;

  4. адносяцца да разраду якасныя;

  5. маюць форму (формы) ступені (ступеней) параўнання.

Тэкст да заданняў А30—А32, В1, ВЗ, В5, В7, В8

(I) Цікава называлі ў старажытнасці сакавік — бярозазол. (2) Людзі ў гэты месяц павінны былі спаліць бе-


разнякі, ачысціць зямлю пад новы ўраджай, попелам з бяроз угноіць глебу. (3) Падрыхтаваць гоні, каб яны змаглі
прыняць зерне і потым узгадаваць хчебны колас. (4) Адначасова абуджаліся сокі. (5) Клёны плакалі кляновікам,
а бярозы смачным бярозавікам. (6) Адагрэтыя слёзы дрэў пачыналі вясну. (7) А крыху пазней на галінках з'яўляліся
першыя клейкія лісточкі. (8) Адзін такі лісточак зляцеў з галінкі і трапіў на герб Бярозы, побач з датаю — 1477год.
(9) Значыць, Бярозе ўжо больш за 530 гадоў.

(10) 1Сённяшняе 2дзіўнае паселішча агінала некалі 3балотная даліна, прарэзаная ракой 4Ясельдай, якая такса-ма змешчана на гербе, пазначана ўнізе 5тоненькім сінім паяском.

(11) Разгадаць назву горада зусім не цяжка: імя паселішча атрымала дзякуючы дрэву. (12) Складаней зразу-


мець, чаму ў былога горада і сучаснай чыгуначнай станцыі імя Бяроза-Картузская. (
13) Справа ў тым, што некалі
тут пасяліліся манахі і звалі іх картузамі. (14) Мелі тыя манахі асобныя домікі — келлі, дзе маліліся, перапісвалі
кнігі і ноты, а яшчэ былі яны выдатнымі жывапісцамі і разьбярамі.
(15) Жылі манахі-картузы ў многіх гарадах
Еўропы, на тэрыторыі Беларусі
толькі ў Бярозе. (16) Так Бяроза і стала Картузскай.

АЗО. Адзначце правільна ўтвораныя ад асновы дзеяслова, падкрэсленага ў 2-м сказе, дзеепрыметнік і дзеепрыслоўе.



  1. спаляны;

  1. спалены;

  2. спаленны;

  3. спаліўшы;

  4. спальваючы.

А31. 3 пранумараваных у 10-м сказе слоў выберыце тыя, у якіх колькасць гукаў і літар не супадае. Адзначце нумары гэ-тых слоў.

А32. Адзначце лексічныя характарыстыкі, якія адпавядаюць падкрэсленаму ў 14-м сказе слову:



  1. сінонімам з'яўляецца слова адасобленасць:

  2. антонімам з'яўляецца слова сумежны;

  3. паронімам з'яўляецца слова асобы;

  4. мнагазначнае;

  1. ужыта ў прамым значэнні.

Частка В

В1. Запішыце падкрэслены ў 3-м сказе назоўнік у форме множнага ліку назоўнага склону.

В2. Устанавіце адпаведнасць паміж падкрэсленымі ў сказах словамі і іх характарыстыкамі. Адказ запішыце ў выглядзе спалучэння літар і лічбаў, захоўваючы алфавітную паслядоўнасць літар левага слупка. Памятайце, што некаторыя даныя правага слупка могуць не выкарыстоўвацца ўвогуле. Напрыклад: А2Б5ВЗГ4.

А. Ніколі не ўзыдзе зерне, якое ўпала ў бясплодную зямлю.

Б. Чыюсці трывогу ці смутак спяшайцеся развеяць добрым

словам.

В. Я нарадзіўся ў Беларусі і, дзе б пасля ні жыў, сябе зваць



толькі беларусам заўжды ўсіх прасіў.

Г. 3 хлуснёй нізашто не зміруся, нават калі яе дробнай на-

завуць.


1. Прыслоўе.

2. Напісана з памылкай.

3. Падпарадкавальны злучнік.

4. Адносны займеннік.

5. Не мае формы назоўнага склону.







В3.Вызначце спосаб утварэння падкрэсленага ў 1-м сказе слова. Адказ запішыце ў форме назоўнага склону.

В4.Устанавіце адпаведнасць паміж выдзеленымі ў сказах спалучэннямі слоў і іх характарыстыкамі. Адказ запішыце ў выглядзе спалучэння літар і лічбаў, захоўваючы алфавітную паслядоўнасць літар левага слупка. Памятайце, што некаторыя даныя правага слупка могуць не выкарыстоўвацца ўвогуле. Напрыклад: А2Б5ВЗГ4.



А. На волю лёсу апынуўся хлопец у Ташкенце.

1. Свабоднае словазлучэнне.

Б. Ураджай бульбы ў гэтым годзе, слоў няма, вельмі добры. В. Поле — вокам не акінуць.

2. Фразеалагізм, які мае значэнне 'быць пад пагрозай чагосьці, быць у небяспецы'.

Г. Схаваўшыся ў кляновым лісці, вісяць на павуцінках па-

вучкі.


3. Няправільна паводле свайго значэння
ўжыты фразеалагізм.

4. Фразеатагізм, які мае сінонім што праўда


то праўда.




5. Фразеалагізм, які ў сказе выконвае ролю




выказніка.

В5.Знайдзіце ў 11-м сказе слова, якое з'яўляецца вытворнай службовай часцінай мовы. Выпішыце гэта слова.

В6.Устанавіце адпаведнасць паміж сказамі і іх відам. Адказ запішыце ў выглядзе спалучэння літар і лічбаў, захоўваючы алфавітную паслядоўнасць літар левага слупка. Памятайце, што некаторыя даныя правага слупка могуць не выка-рыстоўвацца ўвогуле. Напрыклад: А2Б5ВЗГ4.



А. Багацце лесу.

1. Двухсастаўны, развіты.

Б. Адстукай, вецер, мне дэпешу кляновым голлем на акне.

2. Двухсастаўны, неразвіты.

В. Баравікі былі пахучымі, мясістымі.

3. Назыўны, развіты.

Г. Варанае больш прыносіць карысці, чым печанае.

4. Безасабовы.




5. Пэўна-асабовы.

В7.Сярод сказаў 12—16 знайдзіце сказ, звязаны з папярэднім пры дапамозе займенніка і лексічнага паўтору. Нумар сказа запішыце лічбамі. Напрыклад: 12.

В8.Вызначце стыль і тып тэксту. Адказ запішыце лічбай. Напрыклад: 1:




  1. афіцыйна-дзелавы; апісанне;

  2. публіцыстычны; разважанне;

  3. публіцыстычны; апісанне з элементамі апавядання;

  4. мастацкі; разважанне;

  5. мастацкі; апісанне з элементамі апавядання.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка