Варта дадаць, што ў многіх творах прыводзіцца апісанне рухаў, што дазволіць педагогу больш якасна будаваць заняткі




Дата канвертавання15.03.2017
Памер13.91 Kb.
"КАПЕЛЬКИ"

Педагогі і музычныя кіраўнікі нашай краіны атрымалі ў падарунак цікавае і карыснае выданне -- зборнік музычных твораў для дзяцей ранняга і малодшага дашкольнага ўзросту "Капельки". Аўтар зборніка -- вядомы ў рэспубліцы педагог, паэт і кампазітар Яніна Георгіеўна Жабко.

"Стварайце спрыяльнае асяроддзе для далучэння малышоў да свету прыгожага, да свету чароўных гукаў музыкі, -- піша аўтар у прадмове да сваёй кнігі. -- Няхай па кропельках набываецца іх музычная скарбонка".

I сапраўды, зборнік -- гэта своеасаблівая скарбонка, якая змяшчае разнастайны музычны матэрыял у адпаведнасці з навучальным годам і ўключае розныя па тэматыцы і зместу творы. Гэта песні ("Рыжий дождик", "Мамочке моей", "Ветка расписная", "Солнце, ярче грей"), песні-гульні ("Осень по двору гуляет", "Мы гулять пойдём с тобой", "Серебристый колокольчик", "Огоньки весенние"), песні-пляскі ("Ах, какой денёк хороший!", "Нам так весело сегодня"), карагоды ("Лапушка пушистая", "Карагод", "Люстэрка", "Дзінь-дзінь-дзінь!", "Новогодннй хоровод"), калыханкі ("Кукла Маша, засыпай", "Разболелась ножка у Сороконожкм") і інш.

Варта дадаць, што ў многіх творах прыводзіцца апісанне рухаў, што дазволіць педагогу больш якасна будаваць заняткі.

Мэта выдання -- аказаць дапамогу педагогам у падборы музычных твораў для правядзення музычных заняткаў, свят, забаў, фізічных практыкаванняў з дзецьмі ранняга і малодшага дашкольнага ўзросту. Развучванне і выкананне песеннага рэпертуару дае магчымасць музычнаму кіраўніку рашаць эстэтычныя і агульнаадукацыйныя задачы ў выхаванні дашкольнікаў.



Трэба адзначыць, што рэцэнзентамі гэтага карыснага выдання з'яўляюцца старшыня секцыі музыкі для дзяцей і юнацтва, член Саюза кампазітараў Рэспублікі Беларусь В. І. Карэтнікаў, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Республікі Беларусь, заслужаны дзеяч культуры, паэт Анатоль Вярцінскі, метадыст Мінскага гарадскога ІПК Н. І. Растаргуева, выдатнік народнай адукацыі педагог Л. В. Кузьмічова.

Леанід КЛЫШКО


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка