Васильева Раиса Степановна




Дата канвертавання02.05.2017
Памер51.83 Kb.
Васильева Раиса Степановна.
Родилась в г. Мозыре 27 октября 1930г. Во время Великой Отечественной войны жила в эвакуации в Саратовской области. Отец погиб в первые дни войны.

В 1944 году вернулась в Мозырь где закончила 10 классов вечерней школы и Мозырский учительский институт.

В 1963 году закончила Гомельский пединститут им. Чкалова заочно. Работала до выхода на пенсию учителем математики в школах и в техническом училище.

Интересуюсь поэзией, музыкой, историей, занимаюсь изготовлением картин из соломки. Последнее время увлекалась сочинением стихов.



Малая радзіма.

Тчэцца, бы на кроснах,

Палатно жыцця

То колерам дзівосным,

То фарбай небыцця.
Колам несупынным

Круціць часу млын.

Малая радзіма,

Пра цябе ўспамін.


Дзе вярба старая,

Гнецца над вадой.

Дзе малой была я,

Маці – маладой.


Куточак Палесся,

Родны мой Мазыр,

Як табе ўдалося

Вырасці з гары?


Можа цмок магутны

Ў даўнюю пару

Грыз у злосці лютай

Гэтую тару


А ці, можа, плыні

Несліся з гары

Ды паразмывалі

Шчыліны – равы.


У равах тых – вуліцах

З даўніны вякоў

Дом да дома туліцца

Гнездамі птахоў


Тут жывуць вякамі

У згодзе жыхары.

Хто – у раву, у яме,

А хто – на гары.


З сябрам каб пабачыцца,

Хоць жыве ен бліз,

Трэба ўверх ускараскацца

Ці скаціцца уніз.


А з гары раздолля

Бачыш далячынь,

Віды наваколля

І нябесаў сінь,


Лясоў вершаліны,

Прыпяцкую шыр.

Родныя мясціны.

Гэта мой Мазыр.

*****

Вы мне адкажыце,



Калі Вас спытаю,

А ці есць дзе ў свеце

Лепей майго краю?
На маей старонцы

Ярчэй свеціць сонца,

А прасстор шырокі

І вышэй аблокі.

У маей старонцы

Далягляд бясконцы

І блакіт азераў

Прыгажэй за мора.


А ў маім краі

Цудаў шмат бывае.

Ці мала пра гэта

Пішуць нам паэты?


Вось пра лесу голас

Распавеў нам Колас,

Як панад вадою

Елка з хваіною

Цягнуцца абдымкі

Кожнаю галінкай.


У даліне над ярам

Пачута Купалам,

Як шэпчуцца вясною

Явар з каліною.


Есць дзе лепей, можа?

Казаць не бяруся.

Але мне прыгожа

Толькі ў Беларусі.


Матчына любоў

Гады мінаюць і няма

Даўно маей матулі.

Мяне ніколі больш яна

Да сэрца не прытуліць.
І не пакліча, не гукне:

Дачушачка! Дачушка!

Не прыляціць больш да мяне,

Бы к птушаняці птушка.


І, непрыкметная для нас,

Матуль любоу святая

Нас суцяшае у горкі час,

У бядзе абараняе.


А мы матуліну любоў,

Як мае быць, прымаем.

І да сівых ужо валосаў

Амаль не заўважаем.


Мы гэты скарб бярэм дарма.

Калі ўжо пасталеем,

Ды і матулі ўжо няма,

Тады паразумнеем.

****

Заспявай салоўка,



Заспявай.

Веснавую раніцу

Вітай.
У тваей песні

Мне пачулася –

Задалось,

Што вярнулася ў былую

Маладосць.
Ой, спявай, салоўка,

На усе лады,

Прыпыні мае

Імклівыя гады.


Каб вясною

Зноў паслухаць

Салаўя,

Затрымаюся


На гэтым свеце я.

Февраль

Пускай метель еще кружит,

Февраль весною пахнет.

Глядишь – на бугорке торчит

Травы букетик чахлый.
С еще заснеженных ветвей

Затенькала синица.

Да и мороз уже сильней

Морозить нас боится.


Природе хочется достать

Весенние обновы.

Устал под снежной шубой спать

Подснежничек лиловый.


Ну, погоди денечка два,

А, может быть неделю.

Пригреет солнце и весна

Умоется капелью.


Слушаю музыку.

Закрыв глаза,

Молитвенно сложив ладони, едва дыша,

Я слушаю «Адажио» Альбиони.

Звучит мелодия,

В полголоса поет певица…

И сердцу хочется

На миг остановится,

Чтобы своим неосторожным стуком,

Не помешать звучанию

Волшебных звуков.
Я слушаю…

И в звуках этих растворяюсь,

Куда-то ввысь

На небо поднимаюсь.

Внимая музыке

И пению певицы,

Лечу какой-то

Необыкновенной птицей.

Все наполняется

Невообразимым светом.

Хочу, чтоб не кончалось

Чудо это


Но звуки постепенно

Улетают, замирая…



Душа на землю возвращается

Из рая.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка