Вавёрчына схованка вавёрка высока дупло адшукала




Дата канвертавання30.04.2017
Памер21.17 Kb.

movadzetkam@gmail.comнашая пошта #movadzetkam, Alena Tserashkova





Практыкаванне 4

Размалюйце літару Г, намалюйце ў кожным акенцы 1-2 рэчы, назвы якіх пачынаюцца з Г. Пасля заняткаў вы можаце даслаць нам ваш малюнак на электронную пошту.

Г г

Гардэроб літары Г: 

 

 



 

  

 



 

 

 



 

 

 



Знаёмыя звяры і птушкі літары Г:

Г любіць граць на музычных інструмантах: 

 

 



 

 

 



 

 

 



 

 


На дачы ў Г расце:


ХАТНЯЕ ЗАДАННЕ 4

Ізноў гуляемся ў карэктара: вучым верш, шукаем і выкрэсліваем літару В.Колькі знайшлі?
А вы не крыўдзіце лясных жыхароў? 

ВАВЁРЧЫНА СХОВАНКА

Вавёрка высока дупло адшукала,

Грыбоў і гарэшкаў туды нацягала.

Васілька зваліўся ў дупло  выпадкова:

Мо’ ўзяць у кішэню?Чаго тут благога?”



Вавёрка ж збірала гарэхі ўсё лета!

Васілю, не крыўдзі вавёрчыных дзетак!

Вусныя практыкаванні: 1. Ужо ніхто не здзіўляецца, што мы вітаемся і развітваемся па-беларуску. 2. Размаўляем  на тэму заняткаў, актыўна згадваючы новыя і знаёмыя словы. 3. Шукаем паўсюль знаёмыя літары. 4. Прамаўляем некалькі разоў на дзень чыстагаворкі, узгадваем вершыкі-практыкаванні.

Маторныя практыкаванні

Намалюйце (алоўкамі, фарбамі, фламастарамі і г.д.) альбо зрабіце (зляпіце, збіце з дошак, пашыйце, скруціце з газет) літару Г. Гэта можа быць літара ў “чалавечым” вобразе альбо ў вобразе іншай істоты, рэальнай ці казачнай. Дашліце нам  фота на элетронную пошту (пазначыўшы калектыў аўтараў і іх узрост!) Збярыце калекцыю літар Г, уласнаручна выразаных дзеткамі з загалоўкаў розных газет і часопісаў.

Зрабіце таблічку (размалюйце нашую, альбо прыдумайце самі!), адказаўшы на пытанне: ЯКІ сабака?



 

АСЦЯРОЖНА!____________

 

 



САБАКА!

 

Дадатковыя заданні: Зляпіце хатнюю жывёлу (фота дасылайце нам), прыдумайце пра яе загадку, дзе будзе апісанае яе цела і яе звычкі. Загадайце загадку дзецям на курсах.Чакаем вас на наступных занятках!


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка