Вершы (2-ой палова XX стагоддзя) акамянелыя волаты




Дата канвертавання28.04.2017
Памер46.8 Kb.
Вершы (2-ой палова XX стагоддзя)
АКАМЯНЕЛЫЯ ВОЛАТЫ

Зусім не

Нейкі там

Скандынаўскі ляднік

Зямлю нашу

Сваімі валунамі

Засеяў.

Гэта акамянелыя

Волаты спяць,

Што свой край баранілі.

Хоць бязлітасны час

Сцёр нямала імён,

Ды ў легендах і песнях

Жывуць яны ўсе;

Камяні Глеба,

Рагнеды,

Адама,

Кастуся,



Багушэвіча,

Камяні Янкі, Якуба,

Брэста,

Лудчыцкай вышыні.

Камяні. Камяні. Камяні.

1989
ГРАВЮРЫ СКАРЫНЫ

Гравюры Скарыны!

Ён выразаў іх

На спаконвечным

Дрэве гісторыі

Свайго народа,

Хоць мог бы падабраць

I больш падатлівы,

I больш удзячны

Матэрыял.

I выразаў ён іх

Не штыхелем-разцом,

А промнем сонца,

Промнем сваёй веры

I любові да народа.

Таму штрых кожны

Быў такі глыбокі,

Што ні агонь,

Ні забыццё,

Ні ворагі,

Ні час


Гравюраў гэтых

Знішчыць

Не змаглі.

I сёння


Нейкая чароўная

Жыве ў іх сіла,

Якая сляпым

Вяртае зрок,

Глухім — іх слых,

Няпомнячым — іх памяць,

А без'языкім — мову.

1986
МОЙ ХЛЕБ НАДЗЁННЫ

Непакой за цябе, зямля мая,

За твой ураджай, спакойны сон,

За дрэва кожнае ў гаях,

За весніх песень перазвон,

Непакой за цябе, зямля мая,—

Мой хлеб надзённы.

Часамі ён горкі ад пылу быў,

Часамі салёны ад слёзаў быў,

Часамі гарачы ад пораху быў,

Але і салодкі ад дружбы быў,—

Мой хлеб надзённы.

I не кладзіце мне хлеб другі

У кайстру, калі я ў дарогу іду,

На стол, калі бяседу вяду,

На сэрца, калі на ім рукі складу.

1957
* * *

Паказваюць дом паэта.

Толькі рэстаўратары забыліся,

Што ў доме, у якім некалі

Ён нарадзіўся, жыў,

Не магло быць

Такога бетоннага ганка,

Такіх глухіх сцен,

Такой непрамакаемай страхі,

Шчыльна зашклёных вокан,

Такіх дзвярэй з засовамі

I такога высокага парога,

I яшчэ — стоража.

Бо як бы да яго

Маглі ўсе залятаць вятры,

Усе птушкі, зоры,

Заходзіць усе дрэвы,

Кветкі, людзі,

З якімі ён дружыў.

1978
ПРАЦЯГЛАСЦЬ ДНЯ I НОЧЫ

Памыляюцца тыя,

Хто ўсё ячшэ верыць,

Быццам


Працягласць дня і ночы

Падпарадкуецца

Астранамічным разлікам.

I я так думаў,

Пакуль аднойчы не пачуў,

Як, вяртаючыся з поля,

Спявалі нашы дзяўчаты:

«А я дня укарачу

I да ночы прытачу...»

Божа!


Якія гэта былі дзяўчаты!

Кожная з іх

Не толькі магла

I дзень укараціць,

I ноч прадоўжыць,

Але і ашчаслівіць

На ўсё жыццё.

1989
ШЧАСЛІВЫ ДЗЕНЬ

Завяралі старэйшыя, што імі

Ўжо вырашаны праблемы

Праўды, няпраўды,

Дружбы, кахання,

Жыцця і смерці...

I я быў засумаваў,

Што мне яны

Нічога не пакінулі,

Але аднойчы, усумніўшыся

У нейкай дробнай ісціне,

Я пачаў правяраць,

I аказалася:

Усё — ад альфы да амегі —

Трэба мне вырашаць

Нанава.

I гэта быў



Мой самы шчаслівы дзень.

1975


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка