Віды сказаў Спосаб выражэння галоўнага члена Прыклады




Дата канвертавання01.02.2017
Памер98.13 Kb.
ВІДЫ АДНАСАСТАЎНЫХ СКАЗАЎ

Віды сказаў

Спосаб выражэння галоўнага члена

Прыклады

Пэўна-асабовыя

Выказнік выражаны дзеясловам 1-й ці 2-й асобы адзіночнага ці множнага ліку, прошлага ці будучага часу абвеснага ладу; дзеясловам 2-й асобы загаднага ладу.

Прытулку для душы шукаю ў полі цёмным. Дазволь, крыніца, прычасціцца. Шугай, мой бор, да самых зор. Сябрам ківаю галавою, развітваюся з бальшаком. Сцяжынкай вузкай палявою спяшу дадому пешаком.

Абагульнена-асабовыя

Выказнік выражаны дзеясловам 2-й асобы адзіночнага ліку цяперашняга ці будучага часу абвеснага або загаднага ладу.

Па нітачцы і клубочак знойдзеш. Век хадзі і любуйся, а стомішся – ля агню на ўзлессі прысядзь. А пойдзеш у Ліпава лясамі, напэўна стрэнешся з ласямі.

Няпэўна-асабовыя

Выказнік выражаны дзеясловам 3-й асобы множнага ліку цяперашняга або будучага часу, дзеясловам прошлага часу.

За песні і весялосць празвалі Васіліну ў вёсцы Вяснянкай. Гуслям, княжа, не пішуць законаў. Палотны беляць на росах чыстых і ясным сонцам абаграваюць.

Безасабовыя

Выказнік выражаны безасабовым дзеясловам; безасабовай формай асабовых дзеясловаў; словамі катэгорыі стану; інфінітывам; дзеепрыметнікам залежнага стану.

Пахне духам асеннім апенек і траў. Світае ў пушчы. Так дрымотна ў ёй. Глушцам-барадачам на елках мулка. Так хороша басанож ступаць у пясок неастылы. У бакоўцы было праветрана, памыта.

Назыўныя

Дзейнік выражаны назоўнікам у форме назоўнага склону.

Лясная Убарць.

Травы.

Сенакос. Буслы над поймай.

Кветкі.

І чмялі.

І над дарогай

Сонны рып калёс.

Чаго яшчэ

Хацець мне на зямлі?



ТРЭНІНГ

  1. Адзначце аднасастаўныя сказы:

  1. Ад страху ў мяне аж мароз па скуры прабег.

  2. Ніколі мне даводзілася чуць такіх слоў.

  3. Быць бычку на вяровачцы.

  4. Міхась, заходзь хутчэй у пакой.

  5. Вось рэчка, вядомая мне з дзяцінства.

  6. Віцю адразу захацелася наведаць той сад.

  7. Мне пра тое здарэнні нічога не сказалі.

  8. Для мяне ўсё гэта было вялікім адкрыццём.

  9. Гэты дождж надоўга.

  10. Магазін чамусьці на замку.

  1. Адзначце пэўна-асабовыя сказы:

  1. Падыходжу да сцяны Сафіі, асцярожна кратаю яе рукою, быццам выпрабоўваю сцяну на цвёрдасць і ўстойлівасць.

  2. Напішы яму, Алеська, ды хутчэй.

  3. Завярнуў з вуліцы сцежкаю да рэчкі.

  4. Гэты дуб распілуюць на тонкія дошкі і будуць рабіць з яго самую дарагую і прыгожую мэблю.

  5. Сядзе сабе ў цяньку старой бэры і чытае.

  6. Хутка выберуся ад вас.

  7. Завод пабудавалі тры гады назад.

  8. Ці паедзеце сёлета да сваіх?

  9. Няхай бы задумаўся пра заўтрашні дзень.

  10. Арынка, збіраешся на лета ў вёску ці ў горадзе застанешся?

  1. Адзначце няпэўна-асабовыя сказы:

  1. Дзядзьку Антона на тым сходзе запрасілі ў прэзідыум.

  2. Хутка і ў горад выберамся.

  3. Адрозніваюць тры віды веславання: на байдарках, на каноэ і акадэмічнае.

  4. Чарніцы часта ядуць з малаком.

  5. Дзядзьку Мітрыча за яго трапнае слова хацелі нават на руках пагойдаць.

  6. Цяпер саматканыя палотны робяць рэдка, але робяць…

  7. Газеты, часопісы і лісты прыносяць двойчы: ранкам і вечарам.

  8. Перад спаборніцтвамі спартсменаў-барцоў узважваюць.

  9. Учора хадзіла ў грыбы.

  10. Нарэшце выехалі з лесу на прырэчны прастор.

  1. Адзначце абагульнена-асабовыя сказы:

  1. Не рабі ліхога і не бойся нікога.

  2. Не заснеш у весні вечар.

  3. Аднымі рукамі нямнога зробіш.

  4. Навошта ж выходзіць так рана з хаты?

  5. У газетных кіёсках можна купіць канверты, маркі, значкі, аўтаручкі.

  6. Трэба было выбірацца на свежае паветра.

  7. Навуку за плячыма не носяць.

  8. На такую справу можа і сілы не хапіць.

  9. Нідзе не знойдзеш столькі вялікіх, прыгожых, магутных, шматгадовых дубоў, як на Палессі.

  10. Увосень за стол просім.

  1. Адзначце безасабовыя сказы:

  1. Ні плуга, ні каня, ні бараны няма ў яго ў тым двары.

  2. Убачыць толькі б хоць на міг сваю радзімую старонку!

  3. Мне хацелася б больш ведаць пра арганізацыю сацыялагічнай радыёслужбы.

  4. Нялёгка яму будзе з такім характарам.

  5. Трэба быць памяркоўным у дачыненні да поглядаў іншых людзей.

  6. У нас хату часта будуюць талакою.

  7. Нікога не было на двары ў засені агромнай ліпы.

  8. Мокрым снегам пляснула ў акно.

  9. Вечарамі на вадзяным млыне неяк таямніча і крыху трывожна.

  10. Вёска амаль замецена снегам.

  1. Пазначце безасабовыя сказы. Чым выражаны ў іх выказнікі?

  1. Вецер зайшоў з Вострава. 2) Запахла лесам – свежым дрэвам і мокрым снегам. 3) Пах лесу з Мсціжы пачынала прыносіць усягды на згон зімы. 4) Усё роўна як звечарэла. 5) Пабліжэў за фермай лес. 6) Зрабіўся шэры снег. 7) Цямнелася. 8) У небе высыпалі зоры. 9) Пахаладала. 10) Ззаду раптам трэснула. 11) Андрэй, крутнуўшыся, наставіў ружжо ў бярэзнік, прыціснуўся спінай да вывараткі. 12) Зноў стала ціха. 13) Андрэй падумаў, што мядзведзь не прыйдзе… 14) Зноў зрабілася холадна ўсяму. 15) Мядзведзь выбег з туману, як з палыну. 16) Шатун быў чорны і доўгі, куляўся і куляўся. 17) Але яго не было чуваць. 18) Ад стрэлу заклала вушы і дыхнула цяплом.

  1. Адзначце назыўныя (намінатыўныя) сказы:

  1. Ветракі ў нас досыць рэдкая рэч, хіба на Случчыне і пад Клецкам.

  2. Там паліца з лялькамі ў нацыянальных строях.

  3. Вялікі, амаль правільны азёрны круг, з усіх бакоў зарослы дужа старымі дубамі.

  4. У яго светлыя валасы і цёмныя вочы.

  5. У гэтым кавалку 10 метраў тканіны.

  6. На дарозе галалёдзіца.

  7. У іх ужо дарослыя дзеці.

  8. Вунь і тая груша-дзічка з бусліным гняздом.

  9. На дрэвах, на вадзе, на гліне адхонаў аранжавы водбліск.

  10. Апошнія хвіліны расставання.

  1. Адзначце від аднасастаўнага сказа адпаведнай лічбай: 1 – пэўна-асабовы; 2 – няпэўна-асабовы; 3 – абагульнена-асабовы; 4 – безасабовы; 5 – назыўны.

1

Кінь, Агнежка, супакойся.




2

Хадзем дадому.




3

Лета. Спёка.




4

Пахла прэлай ігліцай.




5

Трэба было начаваць у Бялынавічах.




6

У харчэўні нікога не было.




7

Усім хацелася як найхутчэй дабрацца да пушчы.




8

З ракі патыхала вільгаццю




9

Доранаму каню ў зубы не глядзяць.




10

За гэты мораны дуб нам дадуць вялікія грошы.




11

Пра чалавека мяркуюць па яго справах.




12

Беларусь, мая Радзіма! Край лясоў і балот.




13

Здымак. …Насарог. Зламаная, уся пакамечаная машына.




14

У Беларусі бульбу называюць другім хлебам.




15

Пакажыце нам, калі ласка, вашы лабараторыі.






  1. Устанавіце адпаведнасці паміж сказамі і іх відамі. Адказ запішыце ў выглядзе спалучэння літар і лічбаў.

А. У другой палове 14 стагоддзя Мазыр уключылі ў склад Вялікага Княства Літоўскага.

Б. Кашы маслам не сапсуеш.

В. Прастор аксамітных палёў.

Г. Мне ў родным доме заўсёды ўтульна.



1. Безасабовы.

2. Няпэўна-асабовы.

3. Абагульнена-асабовы.

4. Пэўна-асабовы.

5. Назыўны.




  1. Устанавіце адпаведнасці паміж сказамі і іх відамі. Адказ запішыце ў выглядзе спалучэння літар і лічбаў.

А. Хочацца павандраваць па роднай старонцы.

Б. Лыжкай акіяна не вычарпаеш.

В. Чэмпіянат свету па спартыўнай гімнастыцы ўпершыню правялі ў 1993 годзе.

Г. Святло майскай раніцы.



1. Пэўна-асабовы.

2. Назыўны.

3. Абагульнена-асабовы.

4. Безасабовы.

5. Няпэўна-асабовы.




  1. Устанавіце адпаведнасці паміж сказамі і іх відамі. Адказ запішыце ў выглядзе спалучэння літар і лічбаў.

А. У палацах эпохі Рэнесансу доўгія вузкія пакоі выкарыстоўвалі ў якасці галерэй.

Б. Хапіла восенню зацяжных дажджоў.

В. За грошы шчасця не купіш.

Г. Гучанне роднай мовы.



1. Пэўна-асабовы.

2. Назыўны.

3. Няпэўна-асабовы.

4.Абагульнена-асабовы.

5.Безасабовы.




  1. Устанавіце адпаведнасці паміж сказамі і іх відамі. Адказ запішыце ў выглядзе спалучэння літар і лічбаў.

    А. Гукі чароўнага аргана.

    Б. Чужым розумам не пражывеш.

    В. У жніўні ў нашай хаце пахла хлебам, зёлкамі, сушанымі грыбамі.

    Г. У Супральскім манастыры адкрылі памятную дошку ў гонар Канстанціна Астрожскага.



    1. Няпэўна-асабовы.

    2. Пэўна-асабовы.

    3. Назыўны.

    4. Безасабовы.

    5. Абагульнена-асабовы.


  2. Устанавіце адпаведнасці паміж сказамі і іх відамі. Адказ запішыце ў выглядзе спалучэння літар і лічбаў.

А. Хараство беларускіх абрадаў.

Б. Вінегрэтам называюць і маленькую металічную пасудзіну для пахучых рэчываў.

В. Прыемна пахла скошанай травой.

Г. Адной рукой вузла не завяжаш.



1. Безасабовы.

2. Назыўны.

3. Пэўна-асабовы.

4.Абагульнена-асабовы.

5. Няпэўна-асабовы.




  1. Устанавіце адпаведнасці паміж сказамі і іх відамі. Адказ запішыце ў выглядзе спалучэння літар і лічбаў.

А. Шэлест спелых ніў.

Б. Мне даўно хочацца напісаць шчырае апавяданне пра родны горад.

В. З песні слоа не выкінеш.

Г. У пачатку 16 стагоддзя ўпершыню пачулі ігру на гітары ў Іспаніі.



1. безасабовы.

2. Назыўны.

3. Абагульнена-асабовы.

4. Пэўна-асабовы.

5. Няпэўна-асабовы.




  1. Устанавіце адпаведнасці паміж сказамі і іх відамі. Адказ запішыце ў выглядзе спалучэння літар і лічбаў.

А. Пяшчота матуліных рук.

Б. У двары запахла вішнёвым варэннем.

В. З хараства вады не нап’ешся.

Г. Яшчэ пры жыцці Ігната Дамейкі ў яго гонар у Чылі зрабілі медаль з надпісам “Навука-Праца-Бескарыслівасць”.



1. Абагульнена-асабовы.

2. Безасабовы.

3. Пэўна-асабовы.

4. Назыўны.

5. Няпэўна-асабовы.




  1. Устанавіце адпаведнасці паміж сказамі і іх відамі. Адказ запішыце ў выглядзе спалучэння літар і лічбаў.

А. Ад самога сябе не ўцячэш.

Б. Спакой жнівеньскіх вечароў.

В. Імем даследчыка і вучонага Бялыніцкага-Бірулі назвалі заліў і гару на ўзбярэжжы паўвострава Таымыр.


1. Пэўна-асабовы.

2. Абагульнена-асабовы.

3. Назыўны.

4. Няпэўна-асабовы.

5. Безасабовы.





  1. Устанавіце адпаведнасці паміж сказамі і іх відамі. Адказ запішыце ў выглядзе спалучэння літар і лічбаў.

А. Бяздоннай бочкі не напоўніш.

Б. Не спіцца Веры ад дум пра заўтрашні першы ўрок.

В. Веласпорт уключылі ў праграму Алімпіяды ў 1896 годзе.

Г. Шум марскіх хваль.



1. Няпэўна-асабовы.

2. Пэўна-асабовы.

3. Абагульнена-асабовы.

4. Назыўны.

5. Безасабовы.




  1. Устанавіце адпаведнасці паміж сказамі і іх відамі. Адказ запішыце ў выглядзе спалучэння літар і лічбаў.

А. Васількі ў нас яшчэ валошкамі называюць.

Б. Ліхтаром пушчы не асвеціш.

В. Падчас сустрэчы з аднакласнікамі не абыходзіцца без успамінаў.

Г. Звон вясенніх ручаёў.



1. Назыўны.

2. Пэўна-асабовы.

3. Безасабовы.

4. Няпэўна-асабовы.

5. Абагульнена-асабовы.




  1. Устанавіце адпаведнасці паміж сказамі і іх відамі. Адказ запішыце ў выглядзе спалучэння літар і лічбаў.

А. Голас быў роўны, ціхі і глыбокі.

Б. Восенню поплаў залівае вадой.

В. Іду, перапоўнены сонцам, блакітам, звонкай празрыстасцю.

Г. Траў лясных шаптанне.



1. Двухсастаўны, развіты.

2. Двухсастаўны, неразвіты.

3. Назыўны, развіты.

4. Безасабовы.

5. Пэўна-асабовы.




  1. Устанавіце адпаведнасці паміж сказамі і іх відамі. Адказ запішыце ў выглядзе спалучэння літар і лічбаў.

А. Вось кабінет Коласа.

Б. Прапанову Грыца аднадушна адхіляюць.

В. Мне таксама трэба было на той, на процілеглы бок.

Г. Люблю дугу-вясёлку.



1. Аднасастаўны, развіты.

2. Двухсастаўны, няпоўны.

3. Назыўны, развіты.

4. безасабовы.

5. Няпэўна-асабовы.



АДКАЗЫ

Нумар задання

Твае адказы

Правільныя адказы

1




1,2,3,4,5,6,7

2




1,2,6,8,10

3




1,3,4,5,6,7,8

4




1,2,3,7,9,10

5




1,3,4,5,7,8,9

6




2,3,10,18 – асабовы дзеяслоў у безасабовым значэнні;

4,7,9,12, – слова катэгорыі стану;

14 – дзеяслоў + слова катэгорыі стану;

17 – інфінітыў.



7




3,8,10

8




1 – 1, 2, 15

2 – 10, 11, 14



3 – 9

4 – 4, 5, 6, 7, 8



5 – 3, 12, 13

9




А2Б3В5Г1

10




А3Б4В5Г2

11




А3Б5В4Г2

12




А3Б5В4Г1

13




А2Б5В1Г4

14




А2Б1В3Г5

15




А4Б2В1Г5

16




А2Б3В4Г5

17




А3Б5В1Г4

18




А4Б5В3Г1

19




А2Б4В5Г3

20




А3Б5В4Г1





База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка