Выкарыстанне інавацыйных тэхналогій у вучэбнай І пазакласнай рабоце




Дата канвертавання02.05.2017
Памер84.83 Kb.
1

ВЫКАРЫСТАННЕ ІНАВАЦЫЙНЫХ ТЭХНАЛОГІЙ У ВУЧЭБНАЙ І ПАЗАКЛАСНАЙ РАБОЦЕ

Вучоныя пішуць аб’ёмныя даследаванні аб шляхах змен характару навучання, аб магчымых спосабах ператварэння школьнай руціны ў захапляльны працэс. Настаўнікі школ, многія з якіх і не здагадваюцца аб тытанічных намаганнях педагагічнай навукі, самі—шляхам спроб і памылак—шукаюць спосабы зрабіць урок цікавым і дапамагчы дзіцяці палюбіць школу як месца, дзе ён не зубрыць, а адкрывае для сябе складаны свет. І знаходзяць.

У сваёй дзейнасці аддаю перавагу інавацыйнаму падыходу да навучання, які дазваляе так арганізаваць навучальны працэс, што дзіцяці ўрок і радасць, і карысць прыносіць, не ператвараючыся проста ў забаўку ці гульню. Набываючы вопыт педагагічнай работы, я прыйшла да высновы, што павышэнню пазнавальнай актыўнасці вучняў на ўроках беларускай мовы і літаратуры значна садзейнічаюць элементы розных тэхналогій. Найчасцей карыстаюсы метадамі і прыёмамі наступных тэхналогій:



  • Педагагічных майстэрань

  • Інтэрактыўнага навучання

  • Тэхналогіі развіцця крытычнага мыслення праз чытанне і пісьмо

  • Праектнай тэхналогіі

  • Тэхналогіі рознаўзроўневага навучання і інш.

Шырокае выкарыстанне ў маёй рабоце набылі інтэрактыўныя метады стварэння добразычлівай атмасферы: “Падары кветку”, “Імя і жэст”, “Камплімент”, “Алітэрацыя імені”, “Калі б я быў з’явай прыроды…”, “Памяняемся месцамі”, “Завяршы фразу”, “Хто адкуль”, “Інтэрв’ю” і інш. Вельмі папулярным сярод вучняў аказаўся метад “Падары кветку”. Ён падабаецца як пяцікласнікам, так і выпускнікам. Дзеці, акрамя аператыўнага ўключэння ва ўзаемадзеянне, вучацца гаварыць адзін аднаму кампліменты. Блізкі да гэтага метаду прыём “Камплімент” , або “Чароўны стул”. Яго я выкарыстоўваю як класны кіраўнік, калі ў класе ёсць імяніннік, а таксама на факультатыўных занятках, дзе дзякуючы невялікай колькасці вучняў камплімент можа атрымаць кожны. А вось прыём “Памяняемся месцамі” цудоўна кладзецца на этапы ўрока “Фізкультхвілінка” або “Рэфлексія”. Прычым сцвярджэнні можна звязаць з тэмай і зместам урока.

Прыём “Інтэрв’ю” таксама можна выкарыстоўваць на этапах “Паведамленне тэмы ўрока”, “Матывацыя ”. Тэма: “Акалічнасць”. 5 клас: настаўнік пры дапамозе сапраўднага мікрафона бярэ інтэрв’ю ў вучняў:



  • Дзе вы любіце бавіць вольны час?

  • Куды пойдзеце пасля заканчэння заняткаў?

  • Як трэба паводзіць сябе на ўроку?

  • Адкуль у нас госці на ўроку?

  • Калі ты атрымаеш 10 балаў?

Як бачна, пытанні, на якія адказвае член сказа акалічнасць, гучалі ў інтэрв’ю. Далейшае вывучэнне тэмы становіцца для вучняў больш захапляльным, чым на традыцыйным уроку.

Прыёмы, якія выкарыстоўваюцца ў межах вышэй названых тэхналогій, задавальняюць патрэбу ў творчасці вучняў, развіваюць здольнасць да лаканічнага выкладання думак у вуснай і пісьмовай форме, актывізуюць разумовую дзейнасць вучняў і ўвогуле садзейнічаюць фарміра-

2

ванню разнастайных кампетэнцый. Напрыклад, развівае ўменне ўспрымаць інфармацыю, здольнасць да рэфлексіі прыём тэхналогіі развіцця крытычнага мыслення “Ведаю—хачу ведаць—даведаўся—навучыўся”. Этап “Ведаю” прадугледжвае работу ў пары: што я ведаю пра тэму ўрока;



“Хачу ведаць”—фармуляванне мэты; “Даведаўся”—суадносіны старой і новай інфармацыі; “Навучыўся”—асэнсаванне выніковасці дзейнасці. Дарэчы, сфармуляваць мэту і задачы ўрока для вучня звычайна складаная справа. І таму нярэдка дапамагае гэта зрабіць інтэрактыўны прыём “Алфавіт”. Для прыкладу возьмем тэму “Акалічнасць” ( 5 клас):

А значэнне члена сказа

К арыстацца ў маўленні

А ктыўна вывучаць

Л епш асэнсаваць ролю ў сказе

І ўмець ставіць пытанні

Ч асціны мовы ( уролі члена сказа)

Н авучыцца знаходзіць у сказе

А адказваць на пытанні настаўніка

С кладаць сказы

Ц аніць свой час

дзесяцЬ балаў атрымаць!

Павышаюць матывацыю да вывучэння матэрыялу, развіваюць уменне прагназіраваць прыёмы: “Правільныя і няправільныя сцвярджэнні”, “Прагназіраванае чытанне”,”Дрэва прадказанняў” і інш. Для асэнсавання матэрыялу часцей за ўсё выкарыстоўваю прыёмы “Кластар”, “Тонкія” і “тоўстыя” пытанні”, “ІНСЕРТ” (чытанне з паметкамі), “Фішбоўн”,

“Бартавы журнал”:



Што мне вядома па дадзенай тэме?

Што новага я даведаўся з тэксту?







“Двух- і трохчастковыя дзённікі”:

Цытата з тэксту

Каментарыі

  1. з пачатку тэкста;

  2. з сярэдзіны;

  3. з канца тэксту




3

цытата

Каментарыі. Чаму гэта цытата прыцягнула вашу ўвагу?

Пытанні (пісьмы) да настаўніка/ Адказы. Каментарыі пасля таго, як пройдзе некаторы час










“Табліца-сінтэз”:

Ключавыя словы

Выпіскі з тэксту ( звязаныя з ключавымі словамі)

Чаму гэта цытата важная для мяне (думкі, разважанні)

Перад чытаннем







Падчас чытання













Адзначу, што вышэй названыя прыёмы добра кладуцца і на ўрокі мовы, і на ўрокі літаратуры пры вывучэнні тэкстаў невялікіага аб’ёму.

Лічу, што найбольш складаным пры вывучэнні новай тэмы з’яўляецца маніторынг ступені засваення матэрыялу і карэкцыя ведаў, уменняў, навыкаў. Аптымальным, на мой погляд, з’яўляецца прыём тэхналогіі рознаўзроўневага навучання- тэст на зону бліжэйшага развіцця, які дазваляе вызначыць ступень засваення новага матэрыялу і арганізаваць карэкцыйную работу на ўроку. Тэма: “Правапіс галосных Е, Ё, Я” (тэма вывучаецца ў 5 класе. Але такі тэст можна праводзіць і ў старэйшых класах пры паўтарэнні, падрыхтоўцы да экзамену,на факультатыўных занятках):



  1. Лічбавы дыктант. Прачытайце наступныя сцвярджэнні. Калі вы згодны са сцвярджэннем, пастаўце 1, калі нязгодныя—0:

А) правапіс галосных е, ё, я не залежыць ад месца націску ў слове; ( 0)

Б) у вялікай групе слоў іншамоўнага паходжання літара Е захоўваецца ў першым складзе перад націскам;(1)

В) правапіс часціцы НЕ і прыназоўніка БЕЗ залежыць ад месца націску ў наступным слове; (0)

Г) каранёвае Я на пісьме перадацца незалежна ад націску (1).

2. Устаўце прапушчаныя літары, пранумаруйце склады (паводле правіла):

Л..нота, л..навацца, б..лявы, б..лаваты, цв..рдзець, цв..рдаваты, зацв..рдз..ваць, зацв..рдзенне.

3. Перакласці словы на беларускую мову: сержант, бегемот, Геннадий, шестидесятый, тетерев, тетеревёнок.

4

Пасля праверкі тэста па ключы вучні і настаўнік бачаць, як засвоены матэрыял, хто гатовы адпрацоўваць матэрыял далей, а каму неабходна правесці карэкцыйную работу.Дарэчы, прыём “Лічбавы дыктант” можна праводзіць і на этапе рэфлексіі. Тэма: “Фразеалагізмы”. 5 клас:



  • Фразеалагізмы—непадзельныя спалучэнні слоў.

  • Кожнае слова ў фразеалагізме з’яўляецца асобным членам сказа.

  • Фразеалагізмы могуць адпавядаць асобным словам.

  • Фразеалагізмы не ажыўляюць мову, не дапамагаюць ствараць яркія вобразы.

  • Сёння на ўроку я павялічыў(ла) свой слоўнікавы запас.

АДКАЗ: 10101

Сярод прыёмаў пісьмовай рэфлексіі, якія дапамагаюць творча інтэрпрэціраваць інфармацыю, можна назваць наступныя: напісанне эсэ, складанне тэлеграмы, памяткі, інструкцыі, верш па алгарытме, пісьмо па крузе, сінквейн, дыяманта і інш. Напісанне такіх тэкстаў робіць вывучэнне ці паўтарэнне новага матэрыялу больш творчым. Акрамя таго, дазваляе лепш уявіць складаныя тэрміны і катэгорыі, выдзеліць з іх галоўныя прыкметы, пашырае лексічны запас вучня, садзейнічае замацаванню ведаў. Апісанне гэтых і іншых метадаў можна знайсці ў кнізе “Развитие критического мышления на уроках” (Аўтары: С.І.Заір-Бек, І.В. Муштавінская- М. : ПРОСВЕЩЕНЕ, 2004).

Яшчэ на пачатку сваёй педагагічнай дзейнасці на этапе рэфлексіі я пачала выкарыстоўваць прыём гульнёвай тэхналогіі “Пытанне ў капелюшы”. І вось ужо многа гадоў разам з іншымі дакументамі, падручнікамі, сшыткамі і рознымі папкамі ляжыць у маёй шафе саламяны капялюш, у які я кладу паперкі з пытаннямі, якія вучні з імпэтам і вялікім жаданнем выцягваюць напрыканцы ўрока і ствараюцца даць як мага больш поўны і арыгінальны адказ. Адзначу, што разам з пытаннямі па вучэбным матэрыяле карысна дадаваць пытанні пра эмацыянальны стан вучня, пытанні-пажаданні і інш.—усё залежыць ад фантазіі настаўніка.

Тэхналогію педмайстэрань выкарыстоўваю на ўроках літаратуры. Прычым, як цалкам, так і асобныя яе этапы і прыёмы. Напрыклад, стварэнне асацыятыўнага рада (этап “Самаканструкцыя”) да слова—тэмы ўрока-- уключае падсвядомасць, пачуцці вучняў, пабуджае да стварэння асобасных адносін да прадмета абмеркавання. На гэтым этапе вучні фармулююць, ствараюць праблему, чаго часта не бывае на традыцыйных уроках, калі праблемы няма або яе фармулюе настаўнік.

Стымуляванню матывацыі вучняў на набыццё ведаў, уключэнню ўсіх вучняў у рэжым самастойнай працы, самастойнаму набыццю ведаў з розных крыніц, развіццю ўменняў карыстацца гэтымі ведамі для вырашэння новых пазнавальных і практычных задач, развіццю здольнасцей да аналітычнага, крытычнага і творчага мыслення садзейнічае праектная тэхналогія. Праекты можна ствараць на ўроках літаратуры пры аналізе мастацкіх вобразаў, пры вывучэнні аглядавых тэм, пры вывучэнні жыцця і творчасці пісьменніка і інш. Разам з вучнямі 10-га класа мы стварылі праект па творчасці Янкі Брыля “Зведанае і перажытае”. Канчатковым прадуктам з’явілася камп’ютарная прэзентацыя “Жыццё і творчасць Я.Брыля”; кантрольны тэст па творчасці пісьменніка; літаратурная віктарына для вучняў 7 класа па аповесці “Сірочы хлеб”; інсцэніроўка паводле апавядання “Memento mori” і дакументальнай кнігі “Я з вогненнай вёскі”.

У сувязі з увядзеннем у дзеянне Закона РБ “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” і неабходнасцю вывучэння змен у беларускім правапісе вучнямі 11 класаў была

5

створана электронная гульня па новым правапісе “Свая гульня”, якой актыўна карысталіся настаўнікі 5-11 класаў на ўроках і пазакласных мерапрыемствах.



Праектная тэхналогія з'яўляецца асновай калектыўных творчых спраў і для настаўніка-класнага кіраўніка. Падчас працы ў якасці класнага кіраўніка разам з вучнямі падрыхтавана і рэалізавана дастатковая колькасць цікавых праектаў-творчых спраў: літаратурна-музычная кампазіцыя па творчасці М.Багдановіча, канцэртныя праграмы да Дня настаўніка, Дня абаронцыАйчыны, вечара сустрэчы выпускнікоў, Новага года, выніковага бацькоўскага сходу ў канцы навучальнага года, апошняга званка і інш.

Хтосьці з тэатральных дзеячаў сказаў: “Працаваць рэжысёрам гэтак жа складана, як настаўнікам у школе. Гэта цяжкая прафесія”. Урокі—заўсёды творчасць, кожны ўрок—дэбют. Л.М. Талстой меў рацыю, клі сцвярджаў, што “чым прасцей настаўніку вучыць, тым складаней вучыцца вучням”. Жадаю ўсім настаўнікам-інаватарам аналізаваць поспехі і няўдачы, не ўпадаць у роспач ад скдаданасці праграм і “цяжкіх вучняў” і яшчэ мноства цяжкасцяў, на якія багата сучасная школа, не расчароўвацца, не здраджваць сваёй прафесіі і , безумоўна, атрымліваць задавальненне ад урока разам з вучнямі!

Літаратура


  1. Выкарыстанне сучасных адукацыйных тэхналогій на ўроках беларускай мовы і літаратуры / В. У. Бухавец [ і інш.] ; пад агульнай рэд. С. І. Цыбульскай.—Мінск. : Сэр-Вит, 2006.— 208 с.

  2. Дзям’янка, В. Б. Вучыць і выхоўваць творцу : вучэбна-метадычны дапаможнік для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры / В. Б. Дзям’янка. – Мінск : МАІПКіПКРі СА, 2006. – 40 с.

  3. Заир-Бек, С. И. Развитие критического мышления на уроке : пособие для учителя / С. И. Заир-Бек, И. В. Муштавинская. – М. : Просвещение, 2004. – 175 с.

  4. Кашлев, С. С. Интерактивные методы обучения педагогике : учебное пососбие / С. С. Кашлев. – Минск : Выш. шк., 2004. – 176 с.

Клокава Таццяна Адамаўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 2 г. Маладзечна”.

Скончыла МГПІ імя М.Танка,факультэт філалогіі,па спецыяльнасці

"Беларуская мова і літаратура,сусветная і айчынная культура".

Педагагічны стаж - 15 гадоў.

Педагагічнае крэда: "Імкніся да лепшага выніку".

Паштовы адрас школы: г.Маладзечна,вул.Чкалава,6.



Электронны адрас: sch2mol@gmail.com

Кантактны тэлефон :80176750564, 80297645993


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка