Выкарыстанне інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій у школьным краязнаўстве Пясецкі Аляксандр Валер’евіч




Дата канвертавання03.09.2018
Памер38.29 Kb.
Выкарыстанне інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій у школьным краязнаўстве
Пясецкі Аляксандр Валер’евіч,

настаўнік гісторыі

ДУА “Сярэдняя школа №3 г.Свіслачы” Гродзенскай вобласці,

8 01513 35075,



info@svschool3.grodno.by
У рамках аптымізацыі адукацыйнага працэсу ідзе пошук шляхоў, якія стымулююць самастойнасць навучэнцаў. Вырашыць гэтую задачу ў цяперашні час магчыма, выкарыстоўваючы сучасныя метады актывізацыі пазнавальнай дзейнасці дзяцей. Адным з такіх метадаў з'яўляецца шырокае выкарыстанне інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій.

Прымяненне ІКТ дазваляе якасна змяніць змест, метады і арганізацыйныя формы школьнага краязнаўства. Камп’ютар выступае не проста сродкам хуткай перадачы інфармацыі ў навучальным працэсе, але і адкрывае прынцыпова новыя магчымасці. Выкарыстанне ІКТ ператварае настаўніка з носьбіта гатовых ведаў у арганізатара пазнавальнай і даследчай дзейнасці навучэнцаў.

Першым крокам у выкарыстанні інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій у школьным краязнаўстве было стварэнне старонкі віртуальнага музея на сайце нашай установы адукацыі. Там змешчана інфармацыя аб дзейнасці музея: мэты і задачы, раздзелы экспазіцыі, дасягненні. Web-рэсурс музея ставіць сваёй мэтай папулярызацыю музейнай педагогікі для прыцягнення маладога пакалення да пытанняў гісторыі Айчыны, краю і сям'і. Сайт музея дапамагае абменьвацца інфармацыяй, вопытам з іншымі школьнымі і краязнаўчымі музеямі. Праз Інтэрнэт мы наладзілі сувязі з пошукавымі групамі музеяў іншых раёнаў, вядзем перапіску з выпускнікамі нашай навучальнай установы.

Экспанаты музея на папяровых носьбітах (газетныя публікацыі, фатаграфіі 1917 г.-1970 гг.) недаўгавечныя. Па гэтай прычыне мы пераносім іх на электронны носьбіт. Распрацавана памятка, якая дазваляе пры дапамозе сканера ствараць лічбавыя копіі фатаграфій, дакументаў. На дадзены момант 100 фотаздымкаў, 45 дакументаў і 16 кніг перанесены на электронны носьбіт. Ідзе работа па стварэнню электроннай картатэкі экспанатаў, якія захоўваюцца ў музеі. На кожны экспанат запоўнена інвентарная картка з яго апісаннем, што дазваляе лёгка знаходзіць патрэбны экспанат.

Наступным этапам у выкарыстанні ІКТ стала ўжыванне ў працы гатовых Інтэрнэт - рэсурсаў. Так, напрыклад, пры падрыхтоўцы даследчых праектаў, правядзенні ўрокаў гісторыі Беларусі, выхаваўчых мерапрыемстваў выкарыстоўваюцца ролікі адукацыйных сетак, перадачы беларускага тэлебачання, свае асабістыя матэрыялы, размешчаныя на анлайн-сэрвісе Google docs. Працуючы з інфармацыяй у Інтэрнэт - рэсурсах, навучэнцы знаходзяць дадатковы матэрыял па тэме, над якой яны працуюць. Гэта спрыяе развіццю ўменняў аналітычна параўноўваць і здабываць інфармацыю з розных крыніц.

Шырока выкарыстоўваецца ў краязнаўстве метад праекта. Каб праект атрымаўся цікавым, змястоўным, навучэнцы выкарыстоўваюць анімацыю, відэа, гукавое суправаджэнне, малюнкі, табліцы, графікі, дыяграмы. Пры такім метадзе выкарыстання ІКТ у вучняў узнікае большая цікавасць да даследчай і пошукавай дзейнасці. За 2013-2014 навучальны год з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій створаны 3 конкурсныя праекты: «Аграгарадкі Свіслаччыны», «Выдатныя людзі Свіслачыны”, “Свіслацкая гімназія і яе выхаванцы”.

Праект “Аграгарадкі Свіслаччыны» створаны пры дапамозе праграмы “Autoplay Media Studio”. У ім змешчаны звесткі аб ўсіх аграгарадках раёна, знакамітых людзях мясцовасці, ёсць спасылкі на матэрыялы, якія знаходзяцца ў інтэрнэце. Праект з’яўляецца пераможцам раённага этапа конкурса “Камп’ютар. Адукацыя. Інтэрнэт” і ўдзельнікам абласнога этапа.

Праект «Знакамітыя людзі Свіслачыны» таксама створаны пры дапамозе праграмы “Autoplay Media Studio”. У ажыццяўленні праекта ўдзельнічалі 14 членаў савета музея і школьнага навуковага таварыства. Была распрацавана анкета, у якой былі змешчаны 20 біяграфій знакамітых свіслачан, з якіх навучэнцы павінны былі выбраць 12 ці дабавіць свае кандыдатуры для даведніка. Апытванне праводзілася на сайце нашай школы. Звесткі аб выбраных знакамітых асобах увайшлі ў даведнік. Праект прайшоў раённы і абласны этап адбору конкурсу праектаў “Сто ідэй для Беларусі" і ўдзельнічае у рэспубліканскім.

Праект “Свіслацкая гімназія і яе выхаванцы” распрацаваны з выкарыстаннем праграмы “Front page”. Ён складаецца з 3 частак. Першая частка ўключае ў сябе звесткі аб гісторыі гімназіі. У другой і трэцяй частках сабраны матэрыял аб выхаванцах і выкладчыках Свіслацкай гімназіі. Матэрыялы праекта выкарыстоўваюцца пры правядзенні экскурсій у школьным музеі. Трэба адзначыць, што ў ходзе работы над праектам было знойдзена 25 новых экспанатаў для музея. Гэта фатаздымкі выпускнікоў гімназіі, кнігі вучоных, якія вучыліся ў гімназіі. У наступным годзе планіруецца працягваць стварэнне электроннай экспазіцыі, прысвечанай гісторыі Свіслацкіх настаўніцкіх семінарый.

З мэтай рэкламы сваёй дзейнасці мы ствараем буклеты, якія распрацоўваюцца пры дапамозе праграмы Macrosoft office Publicher. Прыкладам з’яўляецца буклет, прысвечаны рабоце школьнага музея.



Выкарыстанне ІКТ у працы музея намі разглядаецца не як мэта, а як спосаб пазнання свету, як крыніца дадатковай інфармацыі, як спосаб самаарганізацыі працы і самаадукацыі навучэнцаў, як магчымасць асобасна-арыентаванага падыходу да выхавання.

Выкарыстанне ў музейнай педагогіцы ІКТ садзейнічае пашырэнню кругагляду вучняў, павышае цікавасць да даследчай работы, вучыць самастойнаму пошуку ведаў, абагульненню матэрыялу, адбору інфармацыі, уменню падрыхтаваць экскурсію, рэферат, прэзентацыю, далучае дзяцей да вывучэння роднага краю. Акрамя гэтага выкарыстанне ІКТ дазваляе назапашваць і захоўваць дыдактычную базу, хутка атрымліваць поўную і новую інфармацыю па музейнай справе, вырашае праблему нагляднасці.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка