Выкладанне гістарычнай геаграфіі беларусі як базавы кампанент прафесійнай падрыхтоўкі студэнтаў-гісторыкаў




Дата канвертавання14.02.2017
Памер35.64 Kb.


Дубінін

Дз. Ул.


ВЫКЛАДАННЕ ГІСТАРЫЧНАЙ ГЕАГРАФІІ БЕЛАРУСІ ЯК БАЗАВЫ КАМПАНЕНТ ПРАФЕСІЙНАЙ ПАДРЫХТОЎКІ СТУДЭНТАЎ-ГІСТОРЫКАЎ

2013г.


БДПУ

Актуальныя праблемы айчыннай і сусветнай гісторыі

Артыкул.

Гістарычная геаграфія


ВЫКЛАДАННЕ ГІСТАРЫЧНАЙ ГЕАГРАФІІ БЕЛАРУСІ ЯК БАЗАВЫ КАМПАНЕНТ ПРАФЕСІЙНАЙ ПАДРЫХТОЎКІ СТУДЭНТАЎ-ГІСТОРЫКАЎ

Дз. Ул. Дубінін

к.г.н., дацэнт

Гістарычная геаграфія Беларусі – спецыяльная гістарычная дысцыпліна, якая з'яўляецца неабходным кампанентам базавай прафесійнай падрыхтоўкі студэнтаў-гісторыкаў. У шырокім сэнсе гістарычная геаграфія – гэта навука аб узаемаадносінах чалавека і прыроды. Па вызначэнні В.К. Яцунскага, гістарычная геаграфія дае канкрэтную прасторавую лакалізацыю гістарычнага працэсу, а таксама дазваляе ўбачыць і растлумачыць шэраг мясцовых асаблівасцяў у яго развіцці» [2].

Гістарычная геаграфія таксама вызначаецца навукоўцамі як «галіна гісторыі і геаграфіі, якая вывучае гістарычную фізічную геаграфію, гістарычную геаграфію насельніцтва, гістарычную эканамічную геаграфію і гістарычную палітычную геаграфію; узаемадзеянне прыроды і чалавека, уплыў геаграфічнага асяроддзя на развіццё чалавечага грамадства, выкарыстанне чалавекам прыроды ў сваёй дзейнасці» [3].

У цяперашні час гістарычная геаграфія развіваецца як самастойная галіна гістарычнай навукі. Яна ўяўляе сабой не суму дадзеных даведачнага характару, а пэўную сістэму ведаў, якая прадстаўляе самастойны інтарэс. Пытанні, якія разглядаюцца ў працэсе вывучэння дысцыпліны, дазваляюць студэнтам сфарміраваць сістэмны падыход да разумення яе сутнасці і месца сярод іншых навук.

Як ужо адзначалася, у курсе “Гістарычная геаграфія Беларусі” вывучаюцца гістарычная фізічная геаграфія, гістарычная геаграфія насельніцтва, гістарычная эканамічная геаграфія, гістарычная палітычная геаграфія. Мэта акэсленай дысцыпліны накіравава на фарміраванне ў студэнтаў цэласнага ўяўлення аб гістарычнай геаграфіі як навуцы, ўзбраенне іх сістэматызаванынымі ведамі пра развіццё гістарычнай геаграфіі Беларусі ад найстаражытных часоў да пачатку ХХІ стагоддзя. Задачамі дысцыпліны выступаюць: засваенне студэнтамі сістэмных ведаў аб месцы Беларусі ў сусветным супольніцтве, аб яе прыродна-рэсурсным, сацыяльна-дэмаграфічным, вытворчым патэнцыялах; авалоданне практычнымі ўменнямі выкарыстання ведаў і практычных навыкаў у галіне гістарычнай геаграфіі ў вучэбнай і пазакласнай рабоце.

Патрабаванні да ўзроўню засваення зместу дысцыпліны “Гістарычная геаграфія Беларусі” вызначаны адукацыйным стандартам вышэйшай адукацыі першай ступені па цыклу дысцыплін па выбару студэнтаў, які распрацаваны з улікам патрабаванняў кампетэнтнаснага падыходу. У названым стандарце вызначаны мінімум зместу па дысцыпліне ў выглядзе сістэмы абагульненых гісторыка-геаграфічных ведаў і уменняў, якія складаюць гістарычную, геаграфічную і педагагічную кампетэнтнасць выпускніка гістарычнага факультэта вышэйшай навучальнай установы. У выніку вывучэння дысцыпліны студэнты павінны ведаць геаграфію і гісторыю Беларусі; фізічную, сацыяльную, палітычную і эканамічную геаграфію ў гістарычным ракурсе; гісторыка-геаграфічныя паняцці і тэрміны; тэхналогіі выкарыстання і абнаўлення ведаў па гістарычнай геаграфіі.

Разам з тэарэтычнымі ведамі, яны авалодваюць уменнямі праводзіць паралелі гістарычных падзей з тэрытарыяльнымі размяшчэннямі, звязваць прыродна-кліматычныя ўмовы з гаспадарчай дзейнасцю насельніцтва беларускіх рэгіёнаў на працягу ўсёй гісторыі, характарызаваць эканоміка-геаграфічнае і палітыка-геаграфічнае становішча краіны.

Вывучэнне курса гістарычнай геаграфіі складаецца з лекцыйных і практычных (семінарскіх) заняткаў. Лекцыі маюць сваёй мэтай пазнаёміць студэнтаў з задачамі курса, даць уяўленне аб асноўных раздзелах і элементах гістарычнай геаграфіі Беларусі, высветліць найбольш складаныя праблемы з улікам найноўшых даследаванняў айчынных і замежных гісторыкаў і географаў.

Асноўная задача семінарскіх заняткаў – выпрацоўка ў студэнтаў навыкаў самастойнай даследчай працы, засваенне імі прынцыпаў навуковага аналізу. Асноўнай формай працы на семінарах выступае абмеркаванне пэўных тэм. Яно можа быць арганізавана альбо як дыскусія, альбо ў форме заслухоўвання і абмеркавання рэфератаў. Пры падрыхтоўцы да семінарскіх заняткаў кожны студэнт абавязаны: прапрацаваць агульныя для ўсіх удзельнікаў семінара крыніцы і даследаванні; дадаткова вывучыць і зрабіць выпіскі з крыніц і гістарычных даследаванняў да тэм, вынесеных на абмеркаванне; быць гатовым да выступлення на семінары па пытаннях, што абмяркоўваюцца. Пры гэтым асноўнай формай вывучэння гістарычнай геаграфіі Беларусі з'яўляецца самастойная праца над вучэбнай і спецыяльнай літаратурай, крыніцамі, картамі і ілюстрацыйным матэрыялам.

Літаратура

1. Абрамова, Н.Г. Современные проблемы изучения и преподавания исторической географии России // NB: Исторические исследования. — 2013. — № 1. — С.50-69. DOI: 10.7256/2306-420X.2013.1.620. URL : http://e-notabene.ru/hr/article_620.html

2. Яцунский, В.К. Историческая география. История её возникновения и развития в XIV- XVIII вв. / В.К. Яцунский. — М.,1955.



3. Введение в специальные исторические дисциплины: учеб. пособие // Т.П. Гусарова, О.В. Дмитриева, И.С. Филиппов [ и др.]. — М., 1990.



База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка