Выконваюцца на падвойных лістах паперы з адбіткам штампа ўстановы адукацыі, якія ўкладваюцца адзін у адзін




Дата канвертавання28.12.2017
Памер80.21 Kb.

  1. Экзаменацыйныя работы па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Русский язык“, ”Мова нацыянальнай меншасці“ (польская мова, літоўская мова), ”Матэматыка“ па завяршэнні навучання і выхавання на II і III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі выконваюцца на падвойных лістах паперы з адбіткам штампа ўстановы адукацыі, якія ўкладваюцца адзін у адзін.

На адбітку штампа ўстановы адукацыі запісваецца дата правядзення выпускнога экзамену.

Напрыклад:



Напрыклад:

1 чэрвеня 2017 г.

Пасля адбітку штампа ўстановы адукацыі прапускаюцца два радкі (дзве лінейкі) на лістах паперы з разліноўкай у лінейку, чатыры радкі (чатыры ”клеткі“ ўніз) на лістах паперы з разліноўкай у клетку і пасярэдзіне радка робіцца адпаведны запіс. Тытульны ліст экзаменацыйнай работы па завяршэнні навучання і выхавання на ІІ і ІІІ ступенях агульнай сярэдняй адукацыі афармляецца згодна з дадаткам 7 дадзеных Метадычных рэкамендацый.

Па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Русский язык“, ”Мова нацыянальнай меншасці“ (польская мова, літоўская мова) на другой старонцы пасярэдзіне першага радка пiшацца назва дыктанта або пераказу (па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Русский язык“, ”Літоўская мова“, ”Польская мова“, ”Яўрэйская мова“), нумар варыянта (па вучэбным прадмеце ”Матэматыка“).



Пры абазначэнні нумара варыянта можна выкарыстоўваць як арабскія, так і рымскія лічбы (Варыянт 1, Варыянт І).

У двукоссе назва тэмы дыктанта або пераказу бярэцца толькi тады, калi яна з’яўляецца цытатай i пры ёй дадзена прозвiшча аўтара.

Заданні экзаменацыйнай работы па вучэбным прадмеце ”Матэматыка“ не перапісваюцца.


  1.  Экзаменацыйныя работы вучняў пасля праверкі і выстаўлення адзнакі ў балах падпiсваюцца старшынёй і членамі экзаменацыйнай камiсii згодна з дадаткам 7 да дадзеных Метадычных рэкамендацый.

Па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Русский язык“, ”Мова нацыянальнай меншасці“ ў навучальных работах, якiя правяраюцца, і ў кантрольных работах настаўнік адзначае і выпраўляе дапушчаныя вучнямi V–ХІ (XII) класаў памылкі наступным чынам.

Няправiльна напiсаную (напісаны):

лiтару або знак прыпынку падкрэслівае і закрэслівае наўскос;

лiчбу закрэслівае наўскос;

частку слова, сказ закрэслівае тонкай гарызантальнай лiнiяй;

зместавыя i маўленчыя памылкі падкрэслiвае хвалiстай лiнiяй;

надпісвае правільны варыянт і адзначае на палях сшытка дапушчаныя вучнямi памылкі наступнымі ўмоўнымі знакамі:

I – арфаграфiчная; V – пунктуацыйная; Г – граматычная; З – памылка ў змесце; М – маўленчая; а – аднатыпная; н – нягрубая: I (а), V (н).

Дапушчаныя вучнямi памылкі на прымяненне правiлаў, якiя яшчэ не вывучалiся, настаўнік падкрэслівае, выпраўляе, але на палях сшытка не адзначае і пры выстаўленні адзнакі не ўлічвае.

Пры праверцы дыктанта на наступным радку пасля тэксту дробам указваецца колькасць арфаграфiчных памылак (лiчнiк) i пунктуацыйных памылак (назоўнiк).

Напрыклад:

8/9

За пераклады, водгукі, навучальныя і кантрольныя пераказы і сачыненні вучням выстаўляюцца дзве адзнакі: адна – за змест, другая – за пісьменнасць.

Пры праверцы сачыненняў, пераказаў, перакладаў, водгукаў, іншых творчых работ, якiя разлiчаны на адны або двое вучэбных заняткаў, на наступным пасля тэкста радку настаўнік запісвае дробам у лічніку колькасць зместавых i маўленчых памылак, а ў назоўнiку дробу ўказвае колькасць арфаграфiчных, пунктуацыйных i граматычных памылак.

Пры праверцы экзаменацыйных работ вучняў па завяршэнні навучання і выхавання на ІІ і ІІІ ступенях агульнай сярэдняй адукацыі па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Русский язык“, ”Мова нацыянальнай меншасці“ дапушчаныя вучнямi памылкі адзначаюцца, выпраўляюцца і фіксуюцца такім жа чынам, як і пры праверцы дыктанта, пераказу.

33. У навучальных работах, якія правяраюцца, і кантрольных работах па іншых вучэбных прадметах настаўнік закрэслівае, падкрэслiвае памылкі, у тым ліку арфаграфічныя, пунктуацыйныя, надпісвае правільны варыянт. Такім жа чынам выпраўляюцца дапушчаныя вучнямi памылкі пры праверцы экзаменацыйных работ вучняў па завяршэнні навучання і выхавання на ІІ і ІІІ ступенях агульнай сярэдняй адукацыі па вучэбным прадмеце ”Матэматыка“. Пры гэтым арфаграфічныя, пунктуацыйныя памылкі не ўлічваюцца пры выстаўленні адзнакі.

34. На палях сшыткаў для навучальных і кантрольных работ па вучэбных прадметах ”Матэматыка“, ”Фізіка“, ліста экзаменацыйнай работы па вучэбным прадмеце ”Матэматыка“ насупраць кожнага выкананага задання адзначаецца колькасць балаў, якой ацэнены вынік выканання гэтага задання. Пасля рашэння апошняга задання запісваецца сумарная колькасць балаў за выкананне ўсіх заданняў, якія пераводзяцца ў адпаведную адзнаку. Адзнака запісваецца на адпаведным радку.



  1.  Выпраўленне памылак, дапушчаных вучнем, надпісванне правільнага варыянта, іншыя запісы ажыццяўляюцца ручкай з пастай чырвонага колеру.

 Дадатак 7

да Метадычных рэкамендацый па фарміраванні культуры вуснага і пісьмовага маўлення ва ўстановах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі

 

Афармленне тытульнага ліста, подпісаў экзаменацыйнай работы



І. Узоры афармлення тытульнага ліста экзаменацыйнай работы па завяршэнні навучання і выхавання на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі:

Экзаменацыйная работа (дыктант)             Экзаменационная работа (диктант)

па беларускай мове                                           по русскому языку

вучанiцы 9”Б“ класа                                       учащейся ІХ ”Б“ класса

Кавалевiч Вольгi Пятроўны                           Ковалевич Ольги Петровны

 

Экзаменацыйная работа (дыктант)             Экзаменационная работа (диктант)



па літоўскай мове                                             по литовскому языку

вучня 9 класа                                                     учащегося IX класса

Блажукаса Томаса Рэналдавіча                     Блажукаса Томаса Реналдовича

 

Экзаменацыйная работа (дыктант)             Экзаменационная работа (диктант)



па польскай мове                                               по польскому языку

вучаніцы 9 класа                                               учащейся ІХ класса

Кавальскай Дануты Казіміраўны                  Ковальской Дануты Казимировны

 

Экзаменацыйная работа                                 Экзаменационная работа



па матэматыцы                                                по математике

вучня 9”В“ класа                                             учащегося ІХ ”В“ класса

Станкевіча Сяргея Іванавіча                                     Станкевича Сергея Ивановича 

ІІ. Узоры афармлення тытульнага ліста экзаменацыйнай работы па завяршэнні навучання і выхавання на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі:



Экзаменацыйная работа (пераказ)              Экзаменационная работа (изложение)

па беларускай мове                                           по русскому языку

вучанiцы 11”Б“ класа                                     учащейся ХІ ”Б“ класса

Сідаровіч Ірыны Уладзіміраўны                      Сидорович Ирины Владимировны

 

 



Экзаменацыйная работа (пераказ)              Экзаменационная работа (изложение)

па яўрэйскай мове                                             по еврейскому языку

вучня 11”А“ класа                                           учащегося XI”А“ класса

Фельдмана Зіновія Міхайлавіча                       Фельдмана Зиновия Михайловича

 

Экзаменацыйная работа (пераказ) Экзаменационная работа (изложение)



па літоўскай мове                                             по литовскому языку

вучня 11 класа                                       учащегося XI класса

Кашубы Рамуальда                                          Кашубы Ромуальда

 

Экзаменацыйная работа                                 Экзаменационная работа



па матэматыцы                                               по математике

вучаніцы 11”В“ класа                                     учащейся Х1 ”В“ класса

Шыманскай Тамары Пятроўны                     Шиманской Тамары Петровны

 

ІІІ. Подпіс экзаменацыйных работ вучняў старшынёй і членамі экзаменацыйнай камiсii



 

 

10

(адзнака)



 

Старшыня экзаменацыйнай камісіі

(подпіс)

Т.І. Пятрова

Члены экзаменацыйнай камісіі:

(подпіс)

А.Г. Лявонаў

 

(подпіс)

Н.І. Мікалаева

 

 

10

     (отметка)



10/9

      (отметки)



 

Председатель экзаменационной комиссии

(подпись)

Т.И. Петрова

Члены экзаменационной комиссии:

(подпись)

А.Г. Леонов

 

(подпись)

Н.И. Николаева

 

(подпись)

Г.П.Сидоров

  

Выставление итоговой отметки

  По учебным предметам, по которым проводятся выпускные экзамены, экзаменационная комиссия выставляет кроме экзаменационной отметки итоговую отметку с учетом годовой и экзаменационной отметок.

Итоговая отметка выставляется:

- на уровне экзаменационной отметки за выпускной экзамен, если положительная годовая отметка ниже экзаменационной;

- на уровне годовой, если положительная экзаменационная отметка ниже годовой.

В случае, если разница между годовой и экзаменационной отметками составляет два и более балла, итоговая отметка выставляется как среднее арифметическое экзаменационной и годовой отметок.

При получении экзаменационной отметки 0 баллов не может быть выставлена положительная итоговая отметка.

83. В случае разногласий между членами экзаменационной комиссии в оценивании письменной работы либо устного ответа учащегося, а также при выставлении итоговой отметки вопрос решается большинством голосов с обязательной записью в протокол выпускного экзамена мнений членов комиссии, которые не согласны с выставленной отметкой. При равном количестве голосов преимущество отдается предложению в пользу учащегося.

Окончательное решение по спорным вопросам принимается отделом (управлением) образования местного исполнительного и распорядительного органа по месту нахождения учреждения образования.

84. Экзаменационные и итоговые отметки, которые выставлены учащимся выпускных классов, а также годовые отметки по учебным предметам, которые включаются в свидетельство об общем базовом образовании (свидетельство об общем базовом образовании с отличием) или в аттестат об общем среднем образовании (аттестат об общем среднем образовании особого образца с награждением золотой (серебряной) медалью) по итогам их изучения в предыдущих классах, пересмотру не подлежат.




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка