Вымаўленне галосных гукаў залежыць ад месца націску




Дата канвертавання25.02.2017
Памер62.89 Kb.
АРФАЭПІЯ + ТРЭНІНГ

Арфаэпія — сукупнасць правіл узорнага вымаўлення гукаў і іх спалучэнняў у літаратурнай мове. Абслугоўвае ўсе сферы практычнай дзейнасці людзей. Вымаўленне галосных гукаў залежыць ад месца націску. Пад націскам усе галосныя вымаўляюцца выразна. Не пад націскам галосныя гучаць карацей за націскныя, некаторыя могуць чаргавацца, але ўсе яны вымаўляюцца таксама даволі выразна; скарачэнне іх да непазнавальнасці, «глытанне», выкідванне недапушчальнае.

Адпаведна закону акання галосныя [о], [э], калі з іх сыходзіць націск, вымаўляюцца пасля цвёрдых зычных як выразны гук [а], крыху карацейшы за націскны: мост — масты. Згодна з законам якання галосныя [о], [э] пасля мяккіх зычных вымаўляюцца як [а] толькі ў першым складзе перад націскам: [в'о]дры — [в'а]дро. Падпарадкоўваюцца закону якання часціца не і прыназоўнік без.

Вымаўленне галосных [i], [ы], [у] залежыць ад становішча ў слове. Пасля галоснага, а таксама пасля зычнага пры раздзельным вымаўленні да гука [i] далучаецца [й]: [верабйі]. У пачатку слова, калі папярэдняе слова канчаецца на галосны, замест [і] можа вымаўляцца [й] або [йі]: дарога на [йі]вацэвічы. Пасля цвёрдых зычных (апрача [г], [к], [х]) на стыку прыстаўкі і кораня, частак складаных слоў або двух самастойных слоў пры іх злітным вымаўленні замест [I] гучыць [ы]: ад[ы]менны.

Ненаціскны галосны [у] пасля галоснага перад зычным у вымаўленні заўсёды замяняецца на [ў].

Беларускаму вымаўленню характэрны працяжныя, а не выбухныя гукі [г], [г'], цвёрды [ч], мяккі [ц'], складаныя гукі [дз], [дз'], [дж], губна-губны [ў], падоўжаныя зычныя [дз'], [з'], [л'], [н'], [с'], [ц'], [ж], [ч], [ш]: горад, герой.

Не ўласцівы беларускай арфаэпіі такія тыповыя для рускай мовы гукі, як мяккія [р'], [ч'], [т'], [д'], [й'], [ж'].

Свісцячыя зычныя перад мяккімі (апрача [г'], [к'], [х’]) абавязкова памякчаюцца: [з’]вязаць (суседняя мяккасць).

Губныя [б], [п], [м], [ф] перад мяккімі і на канцы слоў вымаўляюцца цвёрда: сы[п].

Свісцячыя перад шыпячымі гучаць як шыпячыя, а шыпячыя перад свісцячымі — як свісцячыя: [ш]шытак.

Гукі [д], [т] перад [ч] вымаўляюцца, як [ч], а перад [ц] — як [ц]: лё[ч]чык.

Спалучэнні літар зск і дск вымаўляюцца адпаведна, як [ск] і [цк]: гара[цк']і.

Вылучаюцца тры асноўныя прычыны адхіленняў ад арфаэпічных норм:уплыў мясцовых гаворак, уплыў рускай мовы, уплыў арфаграфіі, напісання слоў.

ТРЭНІНГ


  1. Запішыце, як вымаўляюцца выдзеленыя спалучэнні зычных.

Касьба, дождж, завезці, лічбы, носьбіт, пытаешся, з’езд, грамадскі, расчуліць, у дзежцы, латышскі, святло, дзверы, адгрузчык, туркменскі, таджыкскі, акварыум, біёніка, фаўністыка, прэзідыум, мацнеў, споведзь, сведчыць, бізнесмен.

  1. Запішыце галосны гук, які павінен вымаўляцца ў наступных формах.

Грэк – гр[ ]чанка бег – выб[ ]гчы

Мора – м[ ]рскі шэпт – ш[ ]птаць

Лёд – л[ ]дзяны мядзведзь – м[ ]дзведзяня

Гром – прагр[ ]мець жэрдка – ж[ ]рдзіна

Пятрусь – П[ ]труся дровы – др[ ]васек

Кватэра – кв[ ]тарант канц[ ]лярскі

ц[ ]р[ ]монія борт[ ]нжынер


  1. Колькі літар я прапушчана ў сказах? Запішыце лічэбнік словам у форме творнага склону адзіночнага ліку.

Дзяжурная машына прыв..зла ..фрэйтара Валожына на паўстанак за с..м хвілін да прыходу ц..гніка. Астатнія падзеі таго дня в..льмі смутна адбіліся ў ма..й пам..ці. Валожын ста..ў навыц..жку перад л..йтэнантам.

  1. Утварыце і запішыце прыметнікі

  1. Без + бровы = … 2) без + верх = … 3) без + пошліна = … 4) без + выезд = … 5) не + важнасць = … 6) не + спадзяванасць = … 7) бес + сорам = … 8) не + цот = …

  1. Прачытайце тэкст. Знайдзіце словы з арфаграфічнымі памылкамі. Выпішыце іх у табліцу і патлумачце напісанне.

Нядаўна яшчэ тут шумела залатым колоссем збажына, а над ёй, у шырокім блакіце неба, незмоўклымі званочкамі ліліся песні вясновых жаўрукоў.

У канцы лета жыта зжалі і па ўсім полі паставілі залацістыя сцірты духмянай саломы.

У адно вераснёўскае ранне ўвесь ржэўнік раптам застракацеў рамонкам. Яго столькі тут закрасавала, што поле зрабілася белае.

Летам густая збажына ўсё цяпло забірала, ндаючы кветкам падняць да сонца свае белыя галоўкі. Цяпер жа рамонкі дружна застракацелі на пачэрнелым ржэўніку.



Пішу правільна

Тлумачу

Прыклады










  1. Запішыце з дадзеных толькі тыя словы, у якіх колькасць гукаў і літар не супадае: адзвінець, барацьба, дзераза, дождж, дзянёк, заціхаць, капвюць, люблю, людзі, месячны, мерыдыян, надвор’е, павільён, пераезд, пяхота, п’яўка, рабіна, салаўі, удзячны, уюн.

  2. Вызначце, якія словы вымаўляюцца наступным чынам, і напішыце, якія літары ”схаваліся” за выдзеленымі гукамі.

ччай’), (барадз’ба), (гарацк’і), (з’й’эст), (л’іджба), (на рэццы), (чэск’і), (на п׳эццы), (шшытак), (дошч), (рашшчап׳іц׳), (л׳адз׳аш), (паткашчык), (шп׳ійанаш).

  1. Адзначце словы, якія пры перакладзе на беларускую мову будуць вымаўляцца з гукам [ц].

Княжество, конфеты, коготь, ткачество, банкротство, кирпич, тёплый, зачерствевший, отсечь, погладь, чётный, утверждать, центр, французский, оттенок, берегись.

  1. Затранскрыбіруйце словы.

Зжаць, з жыта, сшытак, з шапкі, пясчаны, чыгункі, рэчцы, бочцы, стараешся, нясвіжскі, шведскі, ручнік, смачны, людцы, лётчык, пілотцы, наводчык, узнёслы, адчапіся.

Сцерагчыся, незадаволенасць, цяслярыць, уз'язджаць, незабяспечанасць, свядомасць, змесці, скінуць, дзьме, счарнець, адцадзіць, лётчык, цікавішся, сямнаццацігадовы, адтуль, вёскамі, па-вільёнамі.



Абкладчык, адплата, будка, горад, дужка, лодка, ёд, просьба, сцяг, матчына, на бярозцы, возчык, дарожны, белавежскі, цюрыхскі, студзеньскі, лепельскі, дзівішся, аб'ехаць, мыешся, бераг, верф, лёгкі, голуб, рэзкі, сем, б'е.

  1. Падкрэсліце словы, у якіх колькасць літар і гукаў не супадае.

Выкананне, раздзяліць, кантрасны, папялішча, небяспека, індустрыяльны, выяўленчы, перавозчык, сейбіт, заіскрыцца, беспрацоўе, пераключальнік, адзвініш, барацьба, дзераза, дождж, дзянькі, заціхаць, капаюць, люблю, мерыдыян, павільён.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка