Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч

Дата канвертавання26.12.2016
Памер445 b.

Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч

Вінцэ́нт-Яку́б Ду́нін-Марцінке́віч (4 лютага 1808 — 29 снежня 1884; Псеўданімы: Навум Прыгаворка) — беларускі драматург, паэт, тэатральны крытык, заснавальнік нацыянальнай драматургіі, тэатра.

Нарадзіўся ў фальварку Панюшкавічы (цяпер Бабруйскі раён) у сярэднезаможнай шляхецкай сям'і. Скончыў Бабруйскую павятовую школу (1824). Вучыўся ў Пецярбургскім універсітэце (Па другіх звестках — у Віленскам універсітэте) на медыцынскім факультэце, які з-за адсутнасці матэрыяльных сродкаў не закончыў. З 1827 года служыў у Мінскай епархіяльнай кансісторыі, Мінскай крымінальнай палаце. У1840 годзе пакінуў службу, набыў фальварак Люцынка каля мястэчка Івянец. Тут разгарнулася яго культурна-асветная, літаратурная і тэатральная дзейнасць і прайшлі ўсе наступныя гады жыцця. У час паўстання 1863 — 64 гадоў абвінавачваўся ў распаўсюджванні «шкодных для ўрада» ідэй, быў арыштаваны, знаходзіўся пад следствам, потым выпушчаны пад нагляд паліцыі.

Пісаў па-беларуску і па-польску. Творчую дзейнасць пачаў з оперных лібрэта, першыя з якіх не захаваліся. У 1846 годзе ў Вільні надрукаваны яго драматычны твор «Сялянка» («Ідылія»; пастаноўка ажыццёўлена ў Мінску ў 1852 годзе). У 1850-я гады стварыў шэраг паэтычных твораў, вершаваных аповесцяў і апавяданняў — «Вечарніцы» і «Гапон» (1855), «Купала» (1856), «Шчароўскія дажынкі» (1857), «Травіца брат-сястрыца» і «Быліцы, расказы Навума» (напісана ў 1857 годзе). Пісаў таксама творы на польскай мове: «Благаславёная сям'я» і «Славяне ў ХІХ ст.» (1856). У 1859 годзе пераклаў на беларускую мову паэму Адама Міцкевіча «Пан Тадэвуш». Арганізаваў тэатральную трупу — першы беларускі тэатр, які ладзіў спектаклі ў Люцынцы, а таксама ў Мінску, Бабруйску і іншых месцах. У 1860-я —1870-я гады напісаў камедыі «Пінская шляхта» і «Залёты». Значная частка яго твораў, у тым ліку камедыі, не ўбачылі свету пры жыцці аўтара.

Распрацаваў у беларускай літаратуры новыя жанры: вершаваная аповесць і апавяданне. Таксама лічыцца пачынальнікам беларускай нацыянальнай драматургіі.

Пачаўшы пісаць, ён сутыкнуўся з тымі самымі цяжкасцямі, што і ўсе літаратары гэтага перыяду — адсутнасцю ўнармаванай беларускай мовы (не было слоўнікаў і граматык). Нягледзячы на гэта, ён здолеў выйсці за вузкія дыялектныя межы і зарыентаваўся на агульнанародныя моўныя сродкі (пачаў ужываць формы словаў, якія былі вядомыя ва ўсёй Беларусі).

База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка