Вынікі жніва каравай Міёршчыны-2015




Дата канвертавання03.09.2018
Памер18.57 Kb.
ВЫНІКІ ЖНІВА

Каравай Міёршчыны-2015

Да 1 верасня сельгаспрадпрыемствы раёна практычна закончылі ўборку зерневых і зернебабовых культур, што сведчыць: на гэтую дату тэмпы сёлетняга жніва пераўзышлі леташнія.

З неабходных 18887 гектараў было абмалочана 18834 ці 99,7%. Упэўнены, што выедуць у бліжэйшыя дні на апошнія 24 га камбайнеры УП "Павяцце", не застануцца і 28 га ярыны ў ААТ "Чэрасы".

З вялікім задавальненнем паведамляю, што намалот зерня сёлета склаў 73509 тон. Архіўныя дадзеныя з 1960 года сведчаць, што больш было толькі ў 1990-м—74,5 тыс. тон пры сярэдняй ураджайнасці 29,7 ц/га з плошчы 25084 га, а яшчэ ў 1976-м—78,4 тыс. т, 28,9 ц/га, 27128 га. Можа, і не зусім карэктна параўноўваць вынікі за такі вялікі прамежак часу, але факт ёсць факт. Так, тады было добрае рэсурсазабеспячэнне сельскай гаспадаркі, хапала ўсіх кадраў і г.д. Затое цяпер выігрыш у прадукцыйнасці сельгастэхнікі. Хаця зразумела—лёгкага хлеба не бывае. Па "шчупаковым жаданні" ён не расце, забяспечваецца самаадданай працай усіх удзельнікаў працэсу.

Да 2014-га сёлетняя прыбаўка склала 14645 тон зерня ці 24,9%. Толькі дзве гаспадаркі знізілі валавую вытворчасць збожжа, гэта КУП "Язна"—на 2,4% і ВУПКУ "Юбілейны"—на 10,3%. Сітуацыя ў іх складаная, многія праблемы накопліваліся гадамі. А самую вялікую прыбаўку забяспечылі ААТ "Мерыца"—73,9%, "Пад'ельцы"— 65,1%, "Райаграсэрвіс"—47,9%.

Сёлета ў цэлым па раёне атрымана рэкордная ўраджайнасць—па 39 цэнтнераў з нектара. Гэта цудоўны вынік. А асобныя гаспадаркі значна пераўзышлі яго: у "Пад'ельцах" 52,2 ц/га, "Мерыцы"—51,2, "Дрыгучах"—46,9, "Цітова"—44,2. Наогул, восем гаспадарак намалацілі на круг больш, чым у сярэднім па рэспубліцы (39,7 ц/га), -- гэта "Цітова", "Дрыгучы", "Туркова", "Пад'ельцы", "Павяцце", "Мерыца", "Узмёнскі край", "Гвардзейскі".

За ўсю гісторыю Міёрскага раёна нашы земляробы не дасягалі такога ўраджаю. Прыстойны вынік прынёс толькі 2009 год—33,3 ц/га. Для параўнання: у 1962-ім у раёне намалацілі па 6,5 цэнтнера з гектара, а па вобласці было нават 5,8.

Так, магу сказаць, што сёлета надвор'е не перашкаджала наліву коласа, але ў аснове поспеху ўсё ж праца, у тым ліку папярэдніх гадоў, калі эфект ад унесеных угнаенняў быў ніжэйшы чакаемага. Асабліва гэта бачна па выніках асобных гаспадарак.

Я горды за нашых земляробаў. У няпростых умовах яны забяспечылі цудоўны вынік, хаця не надта ў яго верылі нават вясной. Тым больш дзякую ўсім за старанне, працу, вялікі каравай Міёршчыны-2015.



Пакуль гэта папярэдняе падвядзенне вынікаў працы хлебаробаў, канчатковыя будуць да прафесійнага свята— Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці.
Віктар ГАГАЛІНСКІ,

першы намеснік начальнікаўпраўлення

сельскай гаспадаркі і харчавання.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка