Вынікі назірання за выбарамі ў мясцовыя Саветы дэпутатаў




Дата канвертавання05.03.2017
Памер41.22 Kb.
z:\downloads\eotp2014_logo_by.jpg

ПРЭС -РЭЛІЗ

праект «Назіранне за выбарамі:

тэорыя і практыка»

24 сакавіка 2014 года

                                       



Вынікі назірання за выбарамі ў мясцовыя Саветы дэпутатаў

Па выніках назірання за ходам галасавання на выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў дваццаць сёмага склікання назіральнікі праекту адзначаюць факты парушэння працэдуры галасавання па месцы жыхарства выбаршчыкаў, спробы істотнага завышэння яўкі, прымуса да галасавання і адсутнасці празрыстага падліку галасоў на большасці участкаў. Акрамя таго, дзень галасавання адзначыўся фактамі псіхалагічнага ціску на назіральнікаў на участках.

Прадстаўнікі праекту «Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка» правялі назіранне за выбарчымі працэдурамі больш чым на 70 участках у Менску і рэгіёнах. У ходзе галасавання назіральнікі адзначылі наступныя тэндэнцыі правядзення галасавання :


  1. Назіральнікі адзначылі шматлікія выпадкі разыходжання паміж дадзенымі назіральнікаў і выбарчых камісій у колькасьці прагаласаваўшых выбаршчыкаў.

Большасць назіральнікаў зафіксавалі факты завышэння яўкі выбаршчыкаў. Разыходжанне вынікаў яўкі па падліках назіральнікаў і падліках камісіі ў сярэднім склала 80 галасоў. На некаторых участках неадпаведнасці яўкі па падліках назіральнікаў і камісіі даходзілі да 300 чалавек. На адным з участкаў Магілёва лічба разыходжання склала 500 чалавек.

           На некаторых участках сябры выбарчых камісій дазвалялі выбаршчыкам галасаваць за сваякоў, якія не могуць прыйсці на ўчастак.

Знамянальная падзея адбылася на адным з участкаў Мінска. За некалькі дзён да асноўнага дня галасавання назіральнікі заўважылі выніковы пратакол, датаваны 23 сакавіка, у якім было пазначана 875 прагаласаваўшых выбаршчыкаў. Пасля закрыцця ўчастка камісія абвясціла аб 875 прагаласаваўшых.


  1. Назіральнікі зафіксавалі шматлікія выпадкі парушэння працэдуры хатняга галасавання.

У большасці выпадкаў не паведамлялася колькасць чалавек, зарэгістраваных для хатняга галасаванняе. Былі выпадкі, калі ва ўкладных лістах, замест дадзеных з асноўнага спісу выбаршчыкаў былі ўказаны нумары кватэр, што парушае працэдуру хатняга галасавання.

Зафіксавана розніца паміж заяўленымі ў выязных аркушах выбаршчыкамі і коль-касць тых, хто прагаласаваў. На адным з участкаў Пінска ў выніковым пратаколе было абазначана 177 чалавек, якія прагаласавалі на даму, замест 10 якія падалі заявы. Адзначаны факты, калі камісія брала з сабой большую колькасць бюлетэняў, чым было заяўлена ў выязных аркушах, што супярэчыць выбарчаму заканадаўству Рэспублікі Беларусь.



  1. Адзначаны сур'ёзныя парушэнні працэдуры падліку галасоў.

Больш чым на 70 % участках, на якіх прысутнічалі прадстаўнікі праекту, падчас падліку назіральнікі не маглі бачыць змест бюлетэняў. Многія з іх знаходзіліся на вялікай адлегласці ад сталоў, дзе праводзіўся падлік. У асобных выпадках адлегласць ад назіральнікаў да месца падліку складала прыблізна 20 метраў.

Падлік бюлетэняў з розных скрыняў у некаторых выпадках не ажыццяўляўся асобна, як таго патрабуе Выбарчы кодэкс, і прамежкавыя вынікі па кожнай скрыні не абвяшчаліся. У асобных выпадках пры падліку галасоў з урнаў для датэрміновага галасавання назіральнікі выявілі бюлетэні, якія былі складзеныя пачкамі. Пры працэдуры галасавання , дзе адзін выбаршчык атрымлівае адзін бюлетэнь і апускае яго ў скрыню, такія выпадкі выключаны.

Падлік вырабляўся адначасова некалькімі членамі камісіі моўчкі. Пры такой працэдуры ні назіральнікі, ні прадстаўнікі камісій не маглі пераканацца ў правільнасці дадзеных, унесеных у выніковы пратакол. Былі выпадкі, калі выніковы пратакол не быў падпісаны ніводным з чальцоў камісіі.

   


  1. На незалежных назіральнікаў аказваўся псіхалагічны ціск.

На ўчастку ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце на працягу ўсяго дня на назіральнікаў была накіравана відэакамера. На некалькіх участках у Мінску сябры камісіі рабілі фотаздымкі назіральнікаў.

Акрамя гэтага, назіральнікі паведамлялі аб псіхалагічным ціску з боку членаў камісіі і супрацоўнікаў праваахоўных органаў. Так, на адным з участкаў Мінска выбарчая камісія ў грубай і зьняважлівай форме прымушала назіральніка ўслых чытаць артыкулы Выбарчага кодэкса. Многія члены камісіі праяўлялі павышаную ўвагу да незалежных назіральнікаў на ўчастку. У некаторых выпадках назіральнікам забаранялася карыстацца мабільнымі тэлефонамі, ноўтбукамі і іншымі сродкамі сувязі.

Варта адзначыць, што на працягу ўсяго дня галасавання сайт праекта «Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка» vybory2014.eotp.info блакаваўся на тэрыторыі Беларусі.

     


Даведка:

Праект «Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка» не падтрымлівае ніякія палітычныя партыі, займаецца распаўсюджваннем ідэі незалежнага назірання ў Беларусі сярод моладзі і дае магчымасць кожнаму зацікаўленаму далучыцца да грамадзянскага назірання. Акрамя назірання, праект займаецца грамадзянскай адукацыяй праз правядзенне трэнінгаў, падрыхтоўку відэаролікаў і інфармацыйных матэрыялаў, якія дазваляюць грамадзянам і назіральнікам даведацца больш аб правядзенні выбараў у Беларусі.

У асноўны дзень галасавання каля 100 удзельнікаў праекта назіралі больш чым на 70 участках у Менску і рэгіёнах. З усіх назіральнікаў больш за палову назіралі за выбара-мі ў Беларусі ўпершыню.

Кантактная асоба:

Анастасія Матчанка,

кіраўнік праекта « Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка »

+37067133879

eotp@eotp.info

Дадатковая інфармацыя на сайце www.vybory2014.eotp.info .



Праект рэалізуецца сумесна арганізацыяй Belarus Watch, Еўрапейскім гуманітарным універсітэтам і Беларускім Домам правоў чалавека імя Барыса Звозскава.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка