Выпускная работа па «Асновам інфармацыйных тэхналогій»




Дата канвертавання20.03.2017
Памер304.85 Kb.
БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ
Выпускная работа па
«Асновам інфармацыйных тэхналогій»

Магістранткі

кафедры гісторыі беларускай мовы

філалагічнага факультэта

Лемяшэўскай Веры Уладзіміраўны


Кіраўнікі:

прафесар Прыгодзіч Мікалай

Рыгоравіч,

старэйшы выкладчык Кожыч

Павел Паўлавіч

Мінск – 2010 г.

ЗМЕСТ





ЗМЕСТ 2

СПІС УМОЎНЫХ АБАЗНАЧЭННЯЎ 2

2

РЭФЕРАТ «ВЫКАРЫСТАННЕ ІНФАРМАЦЫЙНЫХ ТЭХНАЛОГІЙ У ВЫКЛАДАННІ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ І ЛІТАРАТУРЫ» 3



УВОДЗІНЫ 3

ГЛАВА 1 5

АГЛЯД ЛІТАРАТУРЫ 5

ГЛАВА 2 6

МЕТОДЫКА ДАСЛЕДАВАННЯ 6

ГЛАВА 3 7

3. 1 Камп'ютэрная падтрымка ўрокаў беларускай мовы і літаратуры 7

3. 2 Выкарыстанне мультымедыа сродкаў і праграмы Microsoft Power Point 8

3. 3 Магчымасці Інтэрнэту 15

ЗАКЛЮЧЭННЕ 20

21

21


БІБЛІЯГРАФІЧНЫ СПІС 22

ПРАДМЕТНЫ ПАКАЗАЛЬНІК 24

ІНТЭРНЭТ-РЭСУРСЫ Ў ВОБЛАСЦІ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ 25

АСАБІСТЫ САЙТ У ІНТЭРНЭЦЕ 27

ГРАФ НАВУКОВЫХ ІНТАРЭСАЎ 28

29


ТЭСТАВЫЯ ПЫТАННІ 29

ПРЭЗЕНТАЦЫЯ МАГІСТЭРСКАЙ ДЫСЕРТАЦЫІ 30

БІБЛІЯГРАФІЧНЫ СПІС ДА ВЫПУСКНОЙ РАБОТЫ 31

ДАДАТАК 32

ПРЭЗЕНТАЦЫЯ МАГІСТЭРСКАЙ ДЫСЕРТАЦЫІ 32



СПІС УМОЎНЫХ АБАЗНАЧЭННЯЎ


НІТ – новыя інфармацыйныя тэхналогіі.

ЭСН – электронныя сродкі навучання.

КТ - камп'ютэрныя тэхналогіі.

ІТ – інфармацыйныя тэхналогіі.




РЭФЕРАТ «ВЫКАРЫСТАННЕ ІНФАРМАЦЫЙНЫХ ТЭХНАЛОГІЙ У ВЫКЛАДАННІ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ І ЛІТАРАТУРЫ»

УВОДЗІНЫ


Апошнім часам па прычыне глабальнай інфарматызацыі грамадства усё часцей уздымаецца пытанне наконт прымянення новых інфармацыйных тэхналогій (НІТ) у школе. Зараз патрабуецца чалавек, які ўмее працаваць з вялікай колькасцю інфармацыі, можа добра і хутка арыентавацца ў інфармацыйным прасторы, хутка перабудоўвацца і перавучвацца.

Тэрмін «новая інфармацыйная тэхналогія навучання» мае даволі шырокае значэнне, таму лепш гаварыць пра правядзенне ўрокаў з выкарыстаннем электронных сродкаў навучання (ЭСН). Зараз цяжка знайсці дзіця, якога б не цікавіў камп’ютэр. Дадзеная зацікаўленасць дзіцяці павінна быць выкарыстана настаўнікамі пры рашэнні агульнаадукацыйных і выхаваўчых задач. Пры разумным падыходзе гэта можа стаць моцным імпульсам для інтэлектуальнага і асобаснага развіцця.

Камп’ютэрныя тэхналогіі навучання – гэта сукупнасць метадаў, прыёмаў, спосабаў стварэння ўмоў для работы настаўнікаў на аснове камп’ютэрнай тэхнікі, сродкаў тэлекамунікацыйнай сувязі і інтэрактыўнага праграмнага прадукту, якія мадэліруюць частку функцый педагога па прадстаўленні, перадачы і зборы інфармацыі, арганізацыі кантролю і кіравання пазнавальнай дзейнасцю. Іх выкарыстанне дазваляе відазмяніць працэс навучання ў цэлым, рэалізаваць яго асобасна арыентаваную мадэль, дае магчымасць інтэнсіфікаваць заняткі і арганізаць самастойную работу вучняў. Яны патрабуюць змянення формы і ўзаемаадносін выкладчыка і вучня, ператвараючы навучанне ў дзелавое супрацоўніцтва, што павышае індывідуальнасць і інтэнсіўнасць, вядзе да неабходнасці пошуку новых мадэляў заняткаў, пашырае магчымасці творчага развіцця.

Камп’ютэрнае навучанне раскрывае шырокія магчымасці як для вучняў, так і для настаўнікаў, спрыяе павышэнню якасці навучання, зацікаўленасці вучняў. За ІТ будучае, гэта ўжо бясспрэчна. І на сучасным этапе настаўніку варта, па магчымасці, выкарыстоўваць НІТ, ЭСН, каб падрыхтаваць вучняў да сучаснага жыцця, каб яны не разгубіліся і выбіралі патрэбны накірунак ў тым інфармацыйным моры, што з кожным годам становіцца ўсё большым.

На дадзены момант прадстаўлены шэраг магчымасцей настаўніку, каб разнастаіць з дапамогай КТ урокі беларускай мовы і літаратуры. У рэфераце характарызуюца магчымасці выкарыстання прэзентацыйнага матэрыялу, створанага Power Point, а таксама магчымасці інтэрнэту. Прыводзяцца канкрэтныя прыклады камп'ютэрнай падтрымкі ўрокаў мовы і літаратуры. Падкрэсліваецца актуальнасць выкарыстання КТ у рабоце настаўніка-філолага.

ГЛАВА 1

АГЛЯД ЛІТАРАТУРЫ


Гісторыя звяртання беларускіх філолагаў-настаўнікаў да камп′ютэра і магчымасцяў, якія ён ім прадставіў, пачалася, калі пачалі гаварыць і паступова ўводзіць у школьную практыку так званыя новая інфармацыйная тэхналогія навучання.

На сённяшні дзень існуе даволі вялікая колькасць публікацый настаўнікаў-метадыстаў па ўкараненні КТ на ўроках беларускай мовы і літаратуры. У асноўным прадстаўлены вопыт асваення настаўнікам камп′ютэра і праблемы, якія ўзнікаюць пры гэтым [4, 7, 9]. Вялікая ўвага надаецца тэарэтычным асновам выкарыстання НІТ у выкладанні беларускай мовы і літаратуры [5, 6, 8, 11, 14]. Не застаецца без увагі айчынных настаўнікаў роднай мовы і літаратуры і пытанне, а дакладней, праблема выкарыстання беларускай мовы ў Інтэрнэце, асбліва ў сельскай школе [1, 10]. На жаль, няма аглядаў, па якім можна прасачыць гісторыю прымянення ІТ у беларускай мове.

Падводзячы вынікі ўсяго вышэйсказанага, у дадзеным рэфераце мы зрабілі спробу аб′яднаць накоплены вопыт выкарыстання ІТ у беларускай мове і паказаць на практыцы магчымасці і праблемы іх прымянення.

ГЛАВА 2

МЕТОДЫКА ДАСЛЕДАВАННЯ


Пры выбары тэмы рэферата, адборы і разглядзе матэрыялу выкарыстоўваўся комплекс лагічных метадаў:

  • аналіз і сінтэз;

  • індукцыя і дэдукцыя;

  • аналогія і параўнанне;

  • абагульненне.

Аналіз і сінтэз - фактычнае і ўяўнае раскладанне цэлага на складовыя часткі і ўзнаўленне цэлага з частак. Аналіз дазваляе выявіць будову даследуемага аб'екта, аддзяліць істотнае ад неістотнага, складанае звесці да простага. У той жа час сінтэз дапаўняе аналіз, непарыўна з ім злучаны, вядзе ад істотнага да яго шматстайнасці, да аб'яднання ў адзінае цэлае частак, уласцівасцяў, адносін, вылучаных да гэтага з дапамогай аналізу. Яшчэ два ўзаемадапаўняльныя метады - індукцыя і дэдукцыя. Калі індукцыя забяспечвае магчымасць пераходу ад адзінкавых фактаў да агульных палажэннняў, то дэдукцыя дапамагае сістэматызаваць сабраны матэрыял і вывесці з яго вынікі, заклікана дапамагчы пабудаваць навуковую тэорыю.

Для непасрэднага рашэння пастаўленых задач аўтарам выкарыстоўваліся агульнанавуковыя метады, у прыватнасці, прыёмы тэарэтычнага даследавання. Сярод іх варта асабліва вылучыць гістарычны і лагічны метады, а таксама метад узыходжання ад абстрактнага да канкрэтнага і яго разнавіднасць - прыём класіфікацыі.


ГЛАВА 3

3. 1 Камп'ютэрная падтрымка ўрокаў беларускай мовы і літаратуры


Выкарыстанне КТ стала актуальным у сучаснай школе, у тым ліку і на ўроках беларускай мовы і літаратуры. Аднак патрэбна мець умовы, неабходныя для правядзення камп'ютэрных урокаў: кабінет з усталяванымі камп'ютэрамі, мультымедыйны праектар; наяўнасць праграмнага забеспячэння, матэрыялаў да ўрока; валоданне настаўнікам навыкамі работы на камп'ютэры. Калі гэтыя праблемы больш-менш уладкаваліся, паўстае другое пытанне – ці існуе магчымасць падрыхтавацца да такога ўроку? На сучасным інфармацыйным рынку існуе мноства навучальных праграм, якія дапамагаюць у гэтым і вучню, і настаўніку. Толькі вось адно але... Усе праграмы ў асноўным – расійскія, рускамоўныя. Таму для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры у напрамку ІТ да пэўнага часу існаваў вакуум. Апошнім часам сітуацыя выпраўляецца, але не настолькі хутка. У асноўным прапаноўваюцца праграмы для сярэдніх класаў ці падаецца тэарэтычны матэрыял, якога дастаткова.

Нельга пакінуць па-за ўвагай і пытанні некаторых санітарна-гігіенічных правіл і патрабаванняў. Для школьнікаў шостых-сёмых класаў можна адвесці да дваццаці хвілін часу на бесперапынную працу за камп’ютэрам, для восьмых-дзевятых класаў – да дваццаці пяці хвілін, для старшакласнікаў – да трыццаці. З мэтай зніжэння стамляльнасці вучняў прапануецца працу за камп’ютэрам чаргаваць з працай за дадатковым сталом : спалучаць прагляд прэзентацыйнага матэрыялу на маніторы ці экране з выкананнем разнастайных трэніровачна-карэкцыйных практыкаванняў і заданняў.

Разгледзім праграмы, патрэбныя настаўніку беларускай мовы і літаратуры для падрыхтоўкі ўрока з выкарыстаннем КТ.

3. 2 Выкарыстанне мультымедыа сродкаў і праграмы Microsoft Power Point


Дзякуючы выкарыстанню мультымедыа сродкаў на сучасным уроку школьнік мае мажлівасць успрымаць неабходную інфармацыю адначасова некалькімі органамі пачуццяў, а не паслядоўна, як гэта звычайна бывае пры традыцыйным выкладанні. На сёння мультымедыйная сістэма ўжо замяніла і выдатна спалучыла ў адно цэлае добра знаёмыя настаўніку графапраектар, дыяпраектар, прайгравальнік і магнітафон.

Перавага мультымедыйнай праграмы яшчэ і ў тым, што вучань падчас самастойнай дзейнасці як на ўроку, так і дома можа выбіраць уласны тэмп працы, пасільны аб’ём інфармацыі і ступень яе цяжкасці. Такі прыём выкладання і навучання дае настаўніку мажлівасць з поспехам рэалізоўваць дыферэнцыяваны падыход у навучанні.

З дапамогай камп’ютэрнай графічнай праграмы PowerPoint настаўнік можа сам стварыць і паказаць вучням на экране набор слайдаў з разнастайнымі схемамі, табліцамі, малюнкамі, фотаздымкамі, неабходным тэкстам. Карыстаючыся гэтай праграмай, можна ствараць прэзентацыі. Зручнасць у тым, што ёсць своеасаблівая інструкцыя для карыстальніка: кожная “кнопка” падпісана – і можна стварыць слайд на свой густ. Тут і макеты тэкстаў, і шаблоны афармлення, і эфекты анімацыі.

На медыа-ўроку мяняецца роля настаўніка: педагог часцей за ўсё выступае ў якасці кансультанта і можа адвесці на індывідуальную работу з вучнямі больш часу. Такама ёсць унікальная магчымасць зрабіць урокі роднай мовы і літаратуры больш цікавымі, нагляднымі і дынамічнымі.

Праводзіць такі ўрок можна ў звычайным класе, які абсталяваны камплектам апаратных сродкаў. Для дэманстрацыі неабходны камп’ютэр, спецыяльны праектар, экран, гукавыя калонкі і наяўнасць прыстасаванняў для дыскет і кампакт-дыскаў.

Паспрабуем праілюстраваць, якім чынам дастасаваць мультымедыйную тэхналогію да ўрока беларускай мовы на асноўных яго этапах і фрагментах па тэме “Тыпы аднасастаўных сказаў ” ў 8-ым класе (ўводны ўрок).

Мы прапануем вывучаць гэты матэрыял з дапамогай мультымедыйных сродкаў, таму што ён засвойваецца вучнямі з цяжкасцю. Выкарыстаем прыём блокавай падачы паняццяў адразу ўсіх пяці тыпаў аднасастаўных сказаў: пэўна-асабовыя , няпэўна-асабовыя, безасабовыя , абагульнена-асабовыя і назыўныя. Усе названыя віды сказаў з адным галоўным членам засвойваюцца школьнікамі больш эфектыўна, калі параўноўваюцца між сабой.

Нас не цікавіць ход урока уцэлым, таму мы апусцім некаторыя этапы, а звернемся непасрэдна да выкарыстання на ўроку мультымедыа сродкаў.

На інфармацыйным і трэніровачна-карэкцыйным этапах ўрока, пасля пастаноўкі вучнямі яго мэты і задач, настаўнік прапануе класу ўважліва паслухаць лекцыю і актыўна ўключыцца ў калектыўную працу па засваенні тэмы “Тыпы аднасастаўных сказаў”.

Звычайна любая прэзентацыя пачынаецца тытульным слайдам, на якім аб’яўлена яе тэма :



На другім пажадана адлюстраваць мэту і задачы заняткаў:



Патлумачым, што ў час тлумачэння новага матэрыялу з выкарыстаннем ніжэй змешчанага слайда запланаваныя рознакаляровыя аб’екты будуць з’яўляцца па чарзе, па загадзя прадуманаму сцэнарыю. Вось як гэты парадак будзе выглядаць у лічбавым эквіваленце – ад (1) да (12):

На наступных пяці слайдах неабходны тэарэтычны матэрыял пабудаваны і выкладаецца на аснове агульнага прынцыпу : спачатку на экране з’яўляецца азначэнне пэўнага тыпу аднасастаўнага сказа, затым узнікае апорная схема, а напрыканцы веды падмацоўваюцца адпаведным сказам.

Шчаўчком камп’ютэрнай “мышкі” адкрываецца блок “Назыўны сказ” для азнаямлення і аналізу:




Далей пажадана павесці гаворку пра тыпы аднасастаўных сказаў з галоўным членам выказнікам, прадэманстраваўшы яшчэ раз слайд № 3, і адкрыць новы аб’ект прэзентацыі – блок “Безасабовы сказ”:

Адкрыўшы паўторна слайд № 3, а пасля -- № 6, настаўнік акцэнтуе ўвагу на пэўна-асабовых сказах:




Падобнае тлумачэнне пра няпэўна-асабовыя і абагульнена-асабовыя сказы настаўнік правядзе па слайдах № 7 і № 8 :




Напрыканцы выкладу тэмы настаўнік прапануе класу выніковы слайд у выглядзе апорнай табліцы, якую пажадана раздрукаваць для кожнага вучня.


Час, які, магчыма, застанецца пасля мультымедыйнай прэзентацыі, можна прысвяціць абмеркаванню праблемы функцыянавання беларускай мовы ў нашым грамадстве ці на выяўленне вучнёўскіх ўражанняў, рэфлексій.

На наступных уроках па тэме адбываецца канкрэтызацыя і замацаванне вывучанага матэрыялу, выпрацоўваюцца адпаведныя ўменні і навыкі.

Такім чынам, мультымедыа ўрок не патрабуе вялікіх намаганняў ад настаўніка, а дапамагае адводзіць час на індывідуальную працу з вучнямі, робіць урок больш цікавым, наглядным, запамінальным. Аднак перш чым уводзіць новыя мультымедыйныя сродкі навучання ў вучэбна-выхаваўчы працэс, настаўнік павінен усвядоміць педагагічную мэтазгоднасць прымянення камп’ютэрнай тэхнікі на ўроку: што ў выніку гэта дасць вучням і самому педагогу-карыстальніку.

3. 3 Магчымасці Інтэрнэту


Апошнім часам у педагагічным друку ўсё часцей сустракаюцца публікацыі пра дыстанцыйнае навучанне, Інтэрнэт-урок, якія, як сцвярджаюць навукоўцы, у XXI ст. стануць самай эфектыўнай формай навучання і падрыхтоўкі спецыялістаў. Заняткі аб'ядноўвае тое, што арганізуюцца яны на базе КТ, такіх, як Інтэрнэт, электронная пошта, тэлебачанне і інш.

Дзякуючы доступу да Інтэрнэту сучасныя школьнікі могуць засвоіць праграму, атрымаць неабходны навучальны матэрыял практычна па любой дысцыпліне ў электронным ці друкаваным выглядзе і - самае важнае - авалодаць ім самастойна, без выкладчыка. Роля настаўніка тут мяняецца на ролю кансультанта, партнёра па творчым пошуку. На яго ўскладаюцца функцыі каардынацыі працэсу і карэкцыі выкладанага курса.

Характэрнай асаблівасцю дыстанцыйнага навучання з'яўляецца тое, што вучні могуць не наведваць заняткі ў навучальнай установе, а выбіраць для працы зручныя для сябе час, месца і тэмп. У аснову такога навучання пакладзены модульны прынцып: прымяненне інструкцый для самастойнай ці групавой працы з інфармацыйнымі крыніцамі сеткі.

Настаўнік беларускай літаратуры ўжо цяпер можа выкарыстаць Інтэрнэт як дапаможны сродак на занятках ці арганізаваць асобны Інтэрнэт-урок.

Аднак магчымасці Інтэрнэту для ўрокаў беларускай мовы і літаратуры абмежаваныя. Праўда, там можна знайсці шмат сайтаў з рэфератамі (школьнымі і студэнцкімі), можна заказаць якую-небудзь працу. Але інфармацыі пра беларускую мову і літаратуру там параўнальна мала. Ёсць шэраг сайтаў, дзе можна ўзяць інфармацыю пра помнікі архітэктуры, музеі, музычныя калектывы, ёсць каталог беларускай мастацкай літаратуры, каталог рэсурсаў, прысвечаных беларускай мове. Прапануем некаторыя рэсурсы беларуска-рускамоўных сайтаў, якія можна часткова ці поўнасцю выкарыстаць для стварэння новай тэмы: http://natlib.org.by (сайт Нацыянальнай бібліятэкі), www.kniha.by.ru (творы мастацкай літаратуры), http://literatura.at.tut.by (партал беларускай літаратуры), www.lim.by (газета “Літаратура і мастацтва”), www.dziejaslou.by (часопіс “Дзеяслоў”), http://globus.tut.by (помнікі архітэктуры Беларусі), www.kupala-theatre.by ( Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Я.Купалы), http://museum.bsu.by (Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь), http://pogudo.bas-net.by (Літаратурныя музеі М.Багдановіча, Я.Купалы, Я.Коласа), www.pesniary.com (ансамбль “Песняры”), www.palac.org (гурт “Палац”), www.troitsa.net (гурт “Троіца”) і інш.

З гэтых сайтаў педагог мае мажлівасць узяць для камп'ютэрнага ўрока неабходныя тэксты, фотаздымкі і мелодыі. Самастойна створаныя настаўнікам інфармацыйныя і адукацыйныя распрацоўкі могуць выкарыстоўвацца для франтальнага і індывідуальнага навучання ў адукацыйнай установе, а таксама для самастойнай працы вучняў дома.

На сённяшні дзень існуюць толькі тры сайты, прысвечаныя беларускім пісьменнікам: сайт М. Багдановіча (расійскі) (http:// bogdanovich149.narod.ru), сайты В. Быкава (www.bykau.by.ru) і У. Караткевіча (http:// uladzimir-karatkevich.iatp.by). Пры вывучэнні жыццёвага шляху пісьменнікаў імі можна пакарыстацца. Гэтыя сайты нельга пакінуць па-за ўвагай сучасных школьнікаў, асабліва на ўроках літаратуры ў 10-11-ых класах агульнаадукацыйных школ, гімназій і ліцэяў.

Выкарыстаем дыстанцыйнае навучанне з ужываннем Інтэрнэту на ўроку беларускай літаратуры ў 11 класе па тэме “Біяграфія Васіля Быкава”.

3 улікам магчымых збояў у сеціве настаўніку беларускай мовы і літаратуры варта за некалькі дзён да планаванага ўрока зайсці на сайт "Васіль Быкаў" (www.bykau.by.ru) і скапіяваць патрэбны матэрыял у папку камп'ютэра "Мае дакументы" ці на дыскету. Перад заняткамі гэты матэрыял можна вельмі хутка перанесці на персанальныя камп'ютэры.

Мы зноў-такі прапускаем некаторыя этапы ўрока, а спынім сваю ўвагу толькі на моманты, дзе выкарыстоваюцца Інтэрнет і дыстанцыйнае навучанне.

Інтэрнэт-урок па біяграфіі Васіля Быкава можна пачаць традыцыйна з невялікага ўступнага слова настаўніка, у якім можна сказаць пра самыя вялікія дасягненні аўтара.

Пасля пастаноўкі мэты і задач урока настаўнік прапануе старшакласнікам з дапамогай рэсурсаў Інтэрнэту звярнуцца да зместу электроннага сайта www.bykau.by.ru.

Каб праца школьнікаў была больш эфектыўнай і мэтанакіраванай, настаўнік павінен сцісла пазнаёміць іх з асноўнымі раздзеламі сайта — "Біяграфія", "Артыкулы", "Фота", "Творы", "Бібліяграфія" і прапанаваць модульную праграму для самастойнай ці парнай работы:


  1. Прачытайце на сайце сціслую біяграфію Басіля Быкава і запішыце ў сшытках па літаратуры яе план, які стане асноўным матэрыялам для вуснага паведамлення (рыхтуецца дома).

  2. Адкрыйце файл пад назвай "План біяграфіі В. Быкава" ў папцы камп'ютэра "Мае дакументы" і параўнайце свой план з настаўніцкім, зрабіце карэктывы ў сваім сшытку.

(Змест файла "План біяграфіі В. Быкава": 1. Некалькі радкоў пра радзіму, навучанне і франтавы шлях пісьменніка. 2. Час апублікавання і тэматыка ранніх быкаўскіх твораў. 3. Узнагароды за творчасць. 4. Экранізацыя. 5. Жыццё і праца ў Гродне. 6. Праблемы ў сярэдзіне 1990-х гг. Жыццё за мяжой. 7. Адкрыццё памятнага знака ў райцэнтры Старыя Дарогі. 8. Смерць Васіля Быкава.)

3. Самаcтойна пазнаёмцеся ў рубрыцы "Бібліяграфія" з пералікам твораў Васіля Быкава і іх перакладаў. Выпішыце найбольш перакладаныя, а значыць вядомыя.

4. Давайце зверымся і зробім карэктывы. Для параўнання адкрыйце папку камп'ютэра "Мае дакументы" і ў ёй файл "Папулярныя быкаўскія творы".

(Адказ: "Трэцяя ракета", "Абеліск", "Сотнікаў", "Альпійская балада" перакладзены на англійскую, нямецкую, рускую, чэшскую і іншыя мовы.)

5. У рубрыцы "Фота" паглядзіце фотаздымкі пісьменніка і яго сяброў. Занатуйце ў сшытак па літаратуры прозвішчы найбольш слынных людзей, з якімі Васіль Быкаў меў цесныя стасункі.

6. Давайце зноў зверымся і зробім карэктывы. Адкрыйце для параўнання файл "Сябры пісьменніка" ў папцы "Мае дакументы".

(Адказ: Алесь Адамовіч, Уладзімір Караткевіч, Пімен Панчанка, Рыгор Барадулін і інш.)

7. У рубрыцы "Творы, прысвечаныя Васілю Быкаву" пазнаёмцеся з вершамі Рыгора Барадуліна і Уладзіміра Караткевіча. Выпішыце найбольш трапныя выразныя мастацкія сродкі, якімі паэты характарызавалі класіка.

Давайце зверымся і зробім карэктывы. Адкрыйце для адказу файл "Тропы".

[Васіль Быкаў - "анёл, Гаспадар Беларусі" (Р. Барадулін), "рыцар сумлення і свабоды" (У. Караткевіч).]

8. Самастойна прачытайце артыкул Валянціна Акудовіча "Чаму Васілю Быкаву не далі Нобелеўскай прэміі?" і пісьмова дайце сціслы адказ на пастаўленае пытанне. Ці згодны вы з думкай публіцыста? Чаму?

9. У файле "Нобелеўская прэмія" знайдзіце цытаты-адказы на


гэтае заданне.

(«...толькі фармальна "Нобелем" узнагароджваюць некага персанальна, а насамрэч гэта прэмія кантыненту, рэгіёну, краіне... »; «З гэтага вынікае, што праблему "Быкаў — Нобель" будзе лагічна перафармуляваць на праблему "Беларусь — Нобель"...»; "...не далі таму, што некаму гэтага вельмі моцна не хацелася... даць Нобелеўскую прэмію Васілю Быкаву — азначала легалізаваць Беларусь у якасці эстэтычнага, інтэлектуальнага і... этычнага суб'екта сусветнай супольнасці"; "Скасаваць краіну, якая мае свайго Нобелеўскага лаўрэата, значна складаней, чым скасаваць краіну, якая яго не мае".)

Звычайна дыстанцыйны ўрок заканчваецца кантрольна-рэфлексійным этапам: праводзіцца невялікі зрэз ведаў, атрыманых з дапамогай рэсурсаў Інтэрнэту. Але на такім нетрадыцыйным уроку літаратуры мэтазгодна правесці гутарку для выяўлення вучнёўскіх уражанняў і думак, каб настаўнік мог удасканальваць методыку такіх заняткаў.

Такі ўрок можна праводзіць і з захварэлымі вучнямі, якія маюць дома доступ да Інтэрнэту і гэты канспект-модуль. Аднак і недахопы таксама немалыя. Далёка не ўсе маюць персанальныя камп’ютэры і доступ да Інтэрнэту. Але гэтая праблема становіцца апошнім часам вырашальнай.

Дыстанцыйнае навучанне развівае ў вучня ўменні самастойнай працы з навучальным матэрыялам, выпрацоўвае крытычнае мысленне ва ўмовах карыстання вялікім аб'ёмам інфармацыі, удасканальвае навыкі самаадукацыі і самакантролю.

Школьны ўрок, такім чынам, перастае ўспрымацца як адзіны шлях атрымання ведаў, ён — толькі адна з яго формаў. Выкарыстанне нават элементаў дыстанцыйнага навучання ў звычайным навучальна-выхаваўчым працэсе дазваляе зрабіць яго жывым, цікавым і творчым.

Безумоўна, камп'ютэрная падрымка ўрокаў беларускай мовы і літаратуры дазваляе зрабіць максімальна эфектыўным і напоўненым 45-хвілінны ўрок,індывідуалізаваць работу вучняў, зэканоміць час і паперу.

Мы прадставілі некаторыя магчымасці выкарыстання камп’ютэра на ўроках мовы і літаратуры. Але актыўнае выкарыстанне гэтай тэхнікі магчыма толькі пры пастаяннай рабоце з камп’ютэрам, што ў сваю чаргу магчыма толькі пры наяўнасці яго дома. Як дататак павінен быць і прынтэр, каб можна было вывесці на паперу неабходныя дакументы, фотаздымкі.


ЗАКЛЮЧЭННЕ


Чалавецтва ХХІ стагоддзя вельмі добра ўсведамляе і асэнсоўвае ролю, значэнне і ўплыў сучасных тэхналогій на развіццё грамадства. І ў гуманітарных навуках назіраецца актыўнае асваенне камп’ютэрнай тэхнікі, пашыраюцца магчымасці камунікатыўных сувязей. У дадзеных умовах галоўнай мэтай, якой павінны кіравацца педагогі ў сваёй дзейнасці, з’яўляецца выкарыстанне дасягненняў інфарматыкі пры вывучэнні розных вучэбных прадметаў.

Інфарматыка як галіна адукацыі становіцца вядучай у падрыхтоўцы кваліфікаваных спецыялістаў. Гэтую дысцыпліну адрозніваюць высокі ўзровень работы з тэхнікай, абсалютна новыя падыходы да арганізацыі працы.

Школьная адукацыя развіваецца зараз у накірунку, дзе выкарыстоўваюцца самыя разнастайныя педагагічныя тэхналогіі. Адной з навейшых і з’яўляецца НІТ.

У вучэбнай дзейнасці настаўніка-філолага КТ выкарыстоўваюцца для тлумачэння новага матэрыялу, фарміравання вучэбных уменняў і навыкаў, паўтарэння і замацавання вучэбнага матэрыялу, арганізацыі даследчай дзейнасці. Камп'ютэр выкарыстоўваецца на ўсіх этапах навучання ў якасці крыніцы вучэбнай інфармацыі.



Мы ахарактарызавалі магчымасці выкарыстання настаўнікам на ўроках беларускай мовы і літаратуры прэзентацыйнага матэрыялу, створанага Power Point, і магчымасці Інтэрнэту. Прывялі канкрэтныя прыклады камп'ютэрнай падтрымкі ўрокаў мовы і літаратуры. Намі былі зроблены наступныя высновы:

  • выкарыстанне мультымедыа сродкаў на ўроках роднай мовы і літаратуры дапамагае вучням больш грунтоўна запамінаць новы матэрыял, павышаецца іх матывацыя да пазнання школьных прадметаў, значна эканоміцца час на выкананне трэніровачна-карэкцыйных заданняў, развіваецца наглядна-вобразнае мысленне, фарміруецца ўменне работы з інфармацыяй: яе пошук, адбор і перапрацоўка; камп'ютэрная сістэма дае вучню мажлівасць на адлегласці праверыць веды па вывучанай тэме, выявіць дапушчаныя памылкі і атрымаць адпаведныя рэкамендацыі;

  • з дапамогай Інтэрнэту навучэнец на значнай адлегласці і не выходзячы з дому можа адкрыць сайты электронных бібліятэк і за лічаныя секунды знайсці патрэбныя раздзел кнігі, табліцу ці мастацкі твор;

  • Інтэрнэт відавочна пранікае ў адукацыйную галіну. Педагогі для таго, каб надаць эфектыўнасць і прывіць цікавасць да свайго прадмета, сёння выкарыстоўваюць у навучальна-выхаваўчым працэсе КТ. Такі падыход дазваляе сучаснаму выкладчыку вырашаць наступныя метадычныя задачы: развіваць уменні самастойнай працы з навучальным матэрыялам, выпрацоўваць крытычнае мысленне ва ўмовах карыстання вялікім аб'ёмам інфармацыі, удасканальваць навыкі самаадукацыі і самакантролю.

Неабходнасць выкарыстаня КТ на ўроках беларускай мовы і літаратуры бясспрэчная, бо ўрок становіцца сучасным, эфектыўным, павышаецца цікавасць вучняў да вывучэння прадмета, дае магчымаць настаўніку самаўдасканальвацца. Зразумела, што КТ не могуць цалкам замяніць чытанне твораў, вывучэнне правіл, напісанне творчых работ, жывога слова настаўніка, ад уменняў якога залежыць вынік вучэбнага працэсу. Тым не менш выкарыстанне НІТ у разумных межах павышае ступень засваення вучэбнага матэрыялу навучэнцамі.



БІБЛІЯГРАФІЧНЫ СПІС


  1. Барковіч, А. Н. Родная мова ў Інтэрнэце / А. Н. Барковіч // Роднае слова. – 2005. – № 12. – С. 87 – 90.

  2. Беларуская літаратура. Тэсты. XI клас: Дапаможнік для навучэнцаў агульнаадукацыйных школ, гімназій, ліцэяў / Аўтары-скл. Гарадко Г. [і інш]. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2001. – 95 с.

  3. Беларуская мова: Вучэбны дапаможнік для 9 класа ўстаноў, якія забеспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, з беларускай і рускай мовамі навучання з 12-гадовым тэрмінам навучання / Антанюк. Л.А [і інш]. – Мінск: Юніпрэс, 2005. – 203 с.

  4. Быкаўцава, І. Ф. Слоўнікавыя дыктоўкі на ЭВМ / І. Ф. Быкаўцава // Роднае слова. – 2002. – №5. – С. 72-76.

  5. Віктаровіч, Т. А. Адаптыўная сістэма навучання. Неабходнасць пераходу да новых тэхналогій / Т. А. Віктаровіч // Беларуская мова і літаратура. – 2004. –№1. – С. 57-60

  6. Гафуров, С. Н. Дистанционная образовательная технология: отношения кафедры и структур, сопровождающих учебный процесс / С. Н. Гафуров // Новые образовательные технологии в вузе: сборник материалов шестой международной научно-методической конференции, 2-5 февраля 2009 года. В 2-х частях. / Екатеренбург: ГОУ ВПО «УГТУ - УПИ», 2009. – Часть 1. – С. 22-25.

  7. Жуковіч, М. М. Сучасныя педагагічныя тэхналогіі на ўроках беларускай мовы і літаратуры: дапаможнік для настаўнікаў агульнаадукацыйных устаноў / М. М. Жуковіч. – Мінск: Адукацыя і навука, 2007. – 255 с.

  8. Иванов, С. А. Мультимедиа-технологии будущему учителю-филологу / С. А. Иванов // Вестник МГОПУ им.М.А.Шолохова. Серия «Информатика» №1. – Москва, 2006. – С.176-183.

  9. Казлова, А. У. Камп'ютэрная падтрымка ўрокаў беларускай мовы і літаратуры / А. У. Казлова // Беларуская мова і ілітаратура. – 2008. – №12. – С.19-21.

  10. Лавринович, К. В. Интернет в образовательном процессе сельской школы / К. В. Лавринович, М. Ч. Лысый. // Веснік адукацыі. – 2004. – № 5. – С. 3 – 6.

  11. Ляшук, В. Я. Да пытання аб перспектыўных прыёмах, метадах, тэхналогіях выкладання літаратуры / В. Я. Ляшук // Беларуская мова і літаратура. – 2008. – №12. – С.3-5.

  12. Метадычны сайт настаўнікаў [Электронны рэсурс]. – Мінск, 2005. Рэжым доступу: http://www.nastaunik.info. – Дата доступу: 22. 11. 2010.

  13. Сайт Васіля Быкава [Электронны рэсурс] / Aляксей Патапёнак. – Мінск, 2003. Рэжым доступу: www.bykau.by.ru. – Дата доступу: 20. 11. 2010.

  14. Шамякіна, Т. І. Якім быць уроку беларускай літаратуры / Т. І. Шамякіна // Беларуская мова і літаратура. – 2008. – №12. – С.6-7.


ПРАДМЕТНЫ ПАКАЗАЛЬНІК


Дыстанцыйнае навучанне 13, 15, 17.

Інтэрнэт 5, 18, 19.

ІТ 4, 5, 7.

КТ 4, 5, 7, 13, 18, 19.

Мультымедыа сродкі 7, 8, 13, 18.

НІТ 4, 5, 18, 19.

Слайд 9, 10, 11, 12.

ЭСН 4,


ІНТЭРНЭТ-РЭСУРСЫ Ў ВОБЛАСЦІ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ


Усе сайты былі даступныя 28. 11. 2010.


  1. Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка: http://www.kamunikat.org.

Сайт змяшчае ў сабе вялікую колькасць кніг, перыёдыку, аўдыёкнігі, зборнікі канферэнцый на роднай мове беларускіх аўтараў. Прываблівае той факт, што многія цяжкадаступныя файлы тут можна спампаваць, некаторыя толькі прагледзець. Сайт зроблены прафесіянальна, цікава аформлены і на ім заўсёды абнаўляецца інфармацыя.

  1. Каталёг спасылак на сайты, прысвечаныя беларускай мове: http://www.belmova.com.

Сайт дае спасылкі на сайты, прысвечаныя вывучэнню роднай мовы. Гэта не можа не радаваць, паколькі даволі праблематычна знайсці ў Інтэрнэце неабходныя беларусаведам матэрыялы.

  1. Беларуская Электронная Бібліятэка: http://www.knihi.com/.

На сённяшні дзень сайт знаходзіцца ў працэсе перабудовы, аднак гэта не шкодзіць агульнаму ўражанню пра інфармацыю на сайце. Тут можна знайсці творы беларускіх аўтараў. Па беларускай мове маюцца некаторыя рэдкія артыкулы і падручнікі даследчыкаў, якія можна спампаваць.

  1. Часопіс “Дзеяслоў”: http://www.dziejaslou.by/.

Цудоўны сайт, дзе можна прачытаць навіны беларскай літаратуры, творы сучасных аўтараў, ёсць архіў, цікавы дэзайн.

  1. Беларуская філалогія: http://www.philology.by.

Сайт створаны дзеля таго, каб збіраць публікацыі па беларускай філалогіі, а таксама кнігі і артыкулы беларускіх навукоўцаў на мовазнаўчыя тэмы. Стваральнікі сайта належаць да пакалення, якое спачатку шукае ў Інтэрнэце, а потым толькі, калі нічога не знойдзе, змушана ідзе ў бібліятэку. Не прываблівае тое, што няма на сайце раздзелаў, а ўсё змешчана сумбурна, толькі з пазнакамі. А так ёсць і публікацыі, і меркаванні даследчыкаў.

  1. Часопіс “Роднае слова”: http://www.rs.unibel.by/.

Сам часопіс цудоўны, аднак сайт не дацягвае толькі таму, што тут можна толькі азнаёміцца са спісам публікацый. Прачытаць ці спампаваць матэрыялы нельга.

  1. Сайт, прысвечаны класіку беларускай літаратуры У. Дубоўку: http://school2.na.by/index.html.

Мяне цікавіць гэты сайт, паколькі тэма магістэрскай дысертацыі непасрэдна звязана з творчасцю паэта. Тут можна шмат цікавага даведацца пра Дубоўку як чалавека, паэта і мовазнаўца.

  1. Беларускі кніжны Інтэрнэт-магазін: http://www.likbez.by/.

Неблагі сайт для настаўнікаў беларускай мовы, паколькі тут можна набыць шмат метадычнай літаратуры. Аднак для навукоўца тут выбару няма.

  1. Філалагічны факультэт БДУ: http://www.philology.bsu.by/.

Сайт дазваляе лёгка арыентавацца ў асноўных навінах у філалагічным суспольстве. Можна пазнаёміцца віртуальна з кіраўніцтвам філалагічнага факультэта БДУ, некаторымі публікацыямі. Недахоп сайта – гэта адсутнасць бібліятэкі, якая б аблегчыла пошук прац філолагу.

  1. Савет маладых вучоных філалагічнага факультэта БДУ: http://smu-bgu.narod.ru/.

Сайт знаёміць філолагаў з навінамі, канферэнцыямі, конкурсамі, ёсць публікацыі, блог.

  1. Электронны каталог фундаментальнай бібліятэкі БДУ: http://www.library.bsu.by/.

Рэсурс змяшчае вялікую колькасць электронных крыніц, аднак цяжка шукаць кнігі па прычыне дрэнная групіроўкі. Галоўная каштоўнасць сайта – крыніцы беларускіх аўтараў. Дызайн цікавы, але старонка загружаецца павольна.

АСАБІСТЫ САЙТ У ІНТЭРНЭЦЕ


Адрас сайта магістранткі Лемяшэўскай В. Ул.:
http://vera-magistr.narod.ru/

ГРАФ НАВУКОВЫХ ІНТАРЭСАЎ


Граф навуковых інтарэсаў

магістранткі філалагічнага факультэта

спецыяльнасці 10. 02. 01. Беларуская мова Лемяшэўскай В. Ул.

Сумежныя спецыяльнасці Асноўная спецыяльнасць Спадарожныя спецыяльнасці




10. 02. 02 – Руская мова.

Мова мастацкай літаратуры.

Слоўнікі мовы пісьменнікаў.




10. 02. 01 – Беларуская мова.

1. Развіццё навукі аб беларускай мове і гісторыя вывучэння беларускай мовы.

2. Мова помнікаў беларускага пісьменства.

3. Развіццё беларускай мовы на пачатку ХХ ст.

4. Мова мастацкай літаратуры.





10. 01. 01 – Беларуская літаратура.

1. Творчыя метады і індывідуальныя мастацкія стылі, іх функцыянаванне ў гісторыі беларускай літаратуры.

2. Індывідуальнае майстэрства асобных пісьменнікаў.

3. Сістэма вобразаў і паэтыка канкрэтных мастацкіх твораў.







10.02.19 – Тэорыя мовы.

1. Розныя віды моўных ідыём.













10. 01. 08 – Тэорыя літаратуры.

1. Спецыфіка мастацкага твора.

2. Змест. Сэнс. Форма. Узроўні формаўтваральнай арганізацыі літаратурнага твора.

ТЭСТАВЫЯ ПЫТАННІ





(Лемяшэўская Вера) Які тэг прызначаны для складання ссылак?



тэг

тэг

тэг <а>

тэг






(Лемяшэўская Вера) У тэкставым рэдактары асноўнымі параметрамі пры заданні параметраў абзаца з′ўляюцца:



стыль, шаблон

гарнітура, памер, начартанне

паля, арыентацыя

водступ, інтэрвал






ПРЭЗЕНТАЦЫЯ МАГІСТЭРСКАЙ ДЫСЕРТАЦЫІ


Тэма дысертацыі: «Аказіянальная і ўзуальная лексіка ў мове твораў У. Дубоўкі».

Для прагляду скарыстайцеся спасылкай: http://vera-magistr.narod.ru/pres-mag.pptx.

Пералік слайдаў знаходзіцца ў Дадатку.

БІБЛІЯГРАФІЧНЫ СПІС ДА ВЫПУСКНОЙ РАБОТЫ


  1. Высшая аттестационная комиссия Республики Беларусь [Электронный ресурс]. – Минск, 2004. – http://www.vak.org.by/. – Дата доступа 27. 10. 2010.

  2. Информатика для гуманитариев: Учеб. пособие/ Под ред. Л.И. Бородкина и И.М. Гарсковой. – Москва: Изд-во УРАО, 1997. – 220 с.

  3. Ищенко, В. А. Web-дизайн. Создавай свои сайты / В. А. Ищенко. – Москва: Технолоджи-3000, 2009. - 144 с.

  4. Крейнак, Дж. Основы работы на компьютере / Дж. Крейнак. - Пер. c англ. Н.А. Ворониной. – Москва: Астрель, 2006. – 429 с.

  5. Пташинский, В. С. Компьютер, Office 2007 и Windows Vista / В. С. Пташинский. – Москва: Технолоджи-3000, 2009. - 256 с.


ДАДАТАК

ПРЭЗЕНТАЦЫЯ МАГІСТЭРСКАЙ ДЫСЕРТАЦЫІ


слайд1.jpg слайд2.jpg

слайд 1 слайд 2



слайд3.jpg слайд4.jpg

слайд 3 слайд 4



слайд5.jpg слайд6.jpgСлайд 5 слайд 6

слайд7.jpg слайд8.jpg

Слайд 7 слайд 8



слайд9.jpg слайд10.jpg

Слайд 9 слайд 10



слайд11.jpg слайд12.jpg

Слайд 11 слайд 12



слайд13.jpg слайд14.jpg

Слайд 13 слайд 14





База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка