Віртуальная экскурсія па горадзе: «Памятныя месцы Магілёва: 750-годдзю прысвячаецца»




Дата канвертавання25.02.2017
Памер36.47 Kb.
Віртуальная экскурсія па горадзе:
«Памятныя месцы Магілёва: 750-годдзю прысвячаецца»
Мэта: пашырэнне ведаў вучняў у галіне гісторыі роднага горада.

Задачы:


- папулярызаваць беларускую мову і нацыянальную культуру;

- садзейнічаць пашырэнню кругагляду вучняў, выхаванню патрыятызму і нацыянальнай свядомасці.


Магілёў – абласны горад Беларусі, які ўзнік больш за сем стагоддзяў таму на беразе буйной ракі Днепр. Сёння гэта прыгожы дагледжаны горад з досыць вялікай колькасцю гістарычнай забудовы.

Калі вы прыехалі ў Магілёў на цягніку, то не спяшайцеся адразу ехаць у горад, а агледзьце капітальна адрамантаваны вакзал царскай эпохі (1902 г.).

Участак Першамайскай ад вакзала да царквы Трох Свяціцеляў (1903-14) лепш пераадолець на тралейбусе: па-першае, ніякіх славутасцяў тут не ўбачыш, а па-другое, заадно мясцовы электратранспарт абкатаецца.

Сабор Трох Свяціцеляў —адзін з галоўных праваслаўных храмаў у горадзе , помнік архітэктуры пачатку XX стагоддзя. Адметнай асаблівасцю храма з'яўляецца магчымасць увайсці ў яго з трох бакоў. Храм названы ў гонар трох свяціцеляў — Васіля Вялікага, Рыгора Багаслова, Іаана Залатавуста. Храм увенчаны сямю купаламі і пабудаваны ў форме крыжа.Падчас першай сусветнай вайны і знаходжання ў Магілёве Стаўкі храм часта наведваў апошні расійскі імператар Мікалай II.У 1961 годзе, падчас ганенняў, званіца, купалы, крыжы былі знесены, а саму царкву закрылі. У будынку заснавалі клуб завода «Строммашына», які дзейнічаў да 1989 года. У 1989 годзе храм вернуты вернікам.

Адразу за царквой злева вы ўбачыце плошчу Леніна – адзін з галоўных плацдармаў сацыялізму ў горадзе. Тут вядома ж знаходзіцца помнік Ільічу і адна з галоўных славутасцяў Магілёва – дом Саветаў (паменшаная копія Мінскага). Гісторыя яго ўзнікнення выглядае прыкладна так: у канцы 30-х гадоў вырашалася пытанне аб пераносе сталіцы БССР з Мінска, які размяшчаўся ў небяспечнай блізкасці ад заходняй мяжы, у Магілёў. У сувязі з гэтым у горадзе ў 1937 годзе сталі ўзводзіць дакладную копію мінскага дома Саветаў, якую скончылі ў 1939 годзе. У гэтым жа годзе, як вядома, заходняя мяжа СССР адсунулася аж на 300 кіламетраў у бок Еўропы, і неабходнасць у пераносе сталіцы адпала сама сабой.

Другая частка Першамайскай вуліцы вядомая, у асноўным, сваімі кафэ і крамамі – тут заўсёды шмат людзей. Забудова ў гэтай частцы галоўным чынам савецкая, хоць ёсць і такія прыгожыя старыя будынкі як Сялянскі зямельны банк, пабудаваны ў пачатку 20 стагоддзя.

У 30-ыя гады 20 стагоддзя тут знаходзіўся абкам КДБ, дзе был пакой-сейф , з якога ў сярэдзіне 1941 года зніклі Крыж Ефрасінні Полацкай, залаты і сярэбраны ключы ад горада. У цяперашні час тут размяшчаецца мастацкі музей імя П. Масленікава.

Касцёл Святога Станіслава (1738-52) размешчаны ў дворыку паміж вуліцамі Леніна і Першамайскай. Ён сапраўды лічыцца унікальным: у ім знаходзяцца фрэскі XVIII стагоддзя вялікай мастацкай каштоўнасці. Касцёл Святога Станіслава пабудаваны ў стылі заходне-еўрапейскага барока. Па сваім жывапісе яго лічаць самым арыгінальным аўтэнтычным касцёлам у заходняй і ўсходняй Беларусі.

Магілёўскі абласны драматычны тэатр

Тэатр быў пабудаваны ў 1888 годзе. Вельмі цяжкі, масіўны будынак з чырвонай цэглы пабудаваны ў псеўдарускім стылі. Цікавы той факт, што будынак будаваўся на ахвяраванні жыхароў Магілёва. Збор сродкаў на будаўніцтва раней быў больш характэрны для праваслаўных храмаў, чым для тэатраў. Аднак гараджанам настолькі было важна стварыць уласны культурны цэнтр, дзе магло б развівацца тэатральнае мастацтва, што збор сродкаў на фінансаванне ажыццяўляўся на працягу 20 гадоў.

Вуліца Леніна, якая ідзе паралельна Першамайскай , з'яўляецца адной з самых прыгожых пешаходных вуліц краіны. Тут размешчаны, напэўна, самыя вядомыя славутасці Магілёва. Значная частка тутэйшай забудовы датуецца яшчэ імперскім часам.

Будынак магілёўскага Палаца архіепіскапа ўзведзены ў 1780-я гады і з'яўляецца помнікам класіцызму. Да 1827 Палац з'яўляўся рэзідэнцыяй каталіцкага архіепіскапа Станіслава Богуш-Сестранцэвіча. У 1857 годзе Палац набыў купец Цукерман і перабудаваў у сінагогу, якая стала галоўнай сінагогай горада. Зачынена яна была ў 1925 годзе. Сёння ў будынку размяшчаецца спартыўная школа алімпійскага рэзерву.

Вуліцы Першамайская і Леніна зліваюцца, утвараючы былую Савецкую плошчу, якая нядаўна была пераназвана ў Плошчу Славы. Яна размешчана на высокім беразе Дняпра. У цэнтры плошчы знаходзіцца мемарыял змагарам за савецкую ўладу і вечны агонь.

З 2008 года архітэктурнай дамінантай плошчы з'яўляецца будынак гарадской ратушы, адноўлены па старых чарцяжах на гістарычным месцы. Сёння ўнутры размяшчаецца музей гісторыі горада.

Аднак пакідаць Магілеў на прыканцы гэтай прагулкі я б не раіў. Якое ж гэта будзе наведванне горада без агляду славутага Буйніцкага поля? Дабрацца туды можна на прыгарадным цягніку (станцыя Буйнічы), альбо маршруткай ці аўтобусам з плошчы Аржанікідзе. Цэнтральным аб'ектам тут з'яўляецца мемарыял «Буйніцкае поле», створаны на месцы буйной танкавай бітвы 1941 года, падчас абароны Магілёва.

Насупраць праз дарогу размешчаны гарадскі заасад, у якім акрамя ўсяго іншага можна скарыстацца паслугай «Беларускае сафары» (катанне на «цацачным» цягніку па тэрыторыі саду) і ўбачыць ужывую зуброў. Культурна-забаўляльны комплекс «Беларуская вёска 19-га стагоддзя» таксама карыстаецца папулярнасцю ў гасцей горада.



Так сцісла мы здзейснілі невялікую аглядную экскурсію па памятных мясцінах і славутасцях Магілёва.

Прыязджайце ў наш выдатны горад! Сардэчна запрашаем у Магілёў!!!


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка