Высокае напружанне яго вялікасці тэатра




Дата канвертавання06.02.2017
Памер29.58 Kb.
Высокае напружанне яго вялікасці тэатра

(Да 70-годдзя з часу адкрыцця Брэсцкага Акадэмічнага тэатра драмы)

Адной з візітных картак нашага горада з поўнай упэўненасцю можна назваць тэатральны фестываль “Белая вежа”. Асноўнай сцэнай для яго спектакляў з 1996 года становяцца сцэнічныя памосткі Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы, які нясе на сабе адбітак часу і гісторыі ддзяржавы. Гэтая старэйшая культурная установа горада мае багатую і цікавую гісторыю. Першая спроба адкрыць у горадзе рускі і яўрэйскі прафесійны тэатры рабілася адразу пасля далучэння Заходжняй Беларусі да Савецкага Саюза. Але па-сапраўднаму тэатральнае жыццё ў Брэсце запульсавала 1 кастрычніка 1944 года. Тады пастановай СНК БССР у нашым горадзе быў адкрыты Дзяржаўнага тэатра юнага гледача імя Крупскай. Для працы ў тэатры ў Брэст прыехалі выпускнікі чацвёртага курса Маскоўскага гарадскога тэатральнага вучылішча, вучні народнага артыста РСФСР У. В. Гатоўцава, педагогаў М. К. Свабодзіна, М. Ф. Цітушына. Горад быў разбураны, але акцёраў сустрэлi тут цёпла i гасцiнна: з фондаў Чырвонага Крыжа выдалi адзенне i абутак, забяспечылi тых, хто жыў у нястачы. Даваенны будынак тэатра быў разбураны, для работы маладым артыстам быў выдзелены будынак тэатральных майстэрняў. У адной палавiне абсталявалi маленькую сцэну i глядзельную залу з драўлянымi лаўкамi, якая магла змясцiць чалавек 150. У другой размясцiлiся прымiтыўныя майстэрнi i пакоi, дзе жылi сямейныя работнiкi сцэны.

Сцэна тэатра была вельмi маленькая i таму некаторыя спектаклi немагчыма было ставiць. Па гэтай прычыне iх часта паказвалi ў клубах i кiнатэатрах горада. З-за цяжкiх умоў некаторыя акцёры выехалi з горада, засталiся толькi сапраўдныя энтузiясты: Г. Волкаў, Ю. Уласаў, З. Курдзянок i iншыя.

А 10 кастрычніка 1944 г. брэстаўчане маглі наведаць першае прадстаўленне. У зiмнiм палацы (так потым моладзь называла гэтае памяшканне за тоўсты слой iнею на яго прамерзлых сценах) быў паказаны спектакль Вечар старадаўнiх вадэвiляў. Праз некаторы час тэатр памяняў сваю назву. З першай паловы 1945 года ўстанова стала называцца Дзяржаўным тэатрам імя Ленінскага камсамола Беларусі. На той час на яго сцэне ставіліся яшчэ тры спектаклі: «Гульня кахання і выпадкаў» П. Марыво, «Кароль-алень» К. Гоццы, «Мяшчане(руск.) бел.» М. Горкага. Мастацкім кіраўніком новага тэатра быў прызначаны рэжысёр Мікалай Антонавіча Міцкевіч.

Станаўленне тэатра адбывалася цяжка. Часта мянялася адміністрацыйнае кіраўніцтва тэатра, прыязджалі і ад'язджалі акцёры. У 1946 г. адбылася змена галоўнага рэжысёра: замест М. А. Міцкевіча, якога запрасілі працаваць у Віцебск, рэжысёрам стаў Ю. М. Рашымаў. Ён запрасіў у тэатр вопытных акцёраў, сярод якіх была заслужаная артыстка РСФСР В. В. Багданава.

Нягледзячы на ўсе жыццёвыя перапетыі, артысты тэатра радавалі брэсцкіх гледачоў спектакламя савецкіх і замежных аўтараў.


Сапраўдную славу i прызнанне тэатру прынёс спектакль Брэсцкая крэпасць па творы беларускага драматурга К. Губарэвiча. Цiкавая гiсторыя стварэння спектакля. У 1950 г. у Мiнску ў Акадэмiчным тэатры iмя Я. Купалы адбылася прэм’ера спектакля “Цытадэль славы” па п’есе К. Губарэвiча, але поспеху у гледачоў яна не мела i хутка была знята са сцэны. Брэсцкiя акцёры з вялiкiм энтузiязмам узялiся за стварэнне спектакля. Тады аб абароне Брэсцкай крэпасцi было вядома яшчэ вельмi мала. Рэжысёр спектакля А. Мiронскi iмкнуўся ўвасобiць на сцэне не столькi рэальныя падзеi, а паказаць сiлу духу i мужнасць абаронцаў цытадэлi. 19, 20 i 21 сакавiка 1953 г. адбылiся прэм’ерныя спектаклi. Спектакль меў вялiкi поспех, артысты выконвалi свае ролi з асаблiвым духоўным пад’ёмам.

Перабудова, якая пачалася ў краіне ў сярэдзіне 1980-х, закранула ўсе сферы жыцця грамадства, у тым ліку і тэатральную. У 1991 г. калектыў тэатра прыняў рашэнне адмовіцца ад імя ЛКСМБ (потым імя было вернута) і стаў абласным тэатрам драмы. З 1989 да 1995 г. будынак тэатра знаходзіўся на рэканструкцыі.

У 1995 г. тэатр атрымаў назву «Абласны тэатр драмы і музыкі». У яго складзе з'явіўся сімфанічны аркестр.

Намаганні творчага калектыву тэатра, які здольны увасобіць самы складаны драмаітычны матэрыял далі свае добрыя вынікі. У 2005 тэатру прысвоена званне «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь». У 2011 — статус акадэмічнага.

Зараз тэатр жыве паўнавартасным творчым жыццём і дорыць гледачам новае бачанне і адчуванне жыцця. З гадамі яго творчасць становіцца больш прыцягнальнай, таму што тэатр здабывае свае традыцыі і асабістую гісторыю.

Загадчыца бібліятэкі - філіяла №7 «Юнацтва» імя У. Калесніка



Алена Аркадзеўна Ігнацьева



База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка