Вывучэнне новага матэрыялу. (у працэсе гутаркі выкарыстоўваецца прэзінтацыя) Слайд 1




Дата канвертавання03.01.2017
Памер37.59 Kb.


Вывучэнне новага матэрыялу.

(у працэсе гутаркі выкарыстоўваецца прэзінтацыя)

Слайд 1

Сення размова пойдзе пра залозу ўнутранай сакрэцыі – гіпофіз.

Што ўяуляе сабой залоза, якую ролю для арганізма чалавека яна адыгрывае? На гэтыя пытанні мы паспрабуем адказаць.

Запішыце ў сшытках тэму ўрока “ Функцыі гіпофіза”



Слайд 2

Гіпофіз – адна з цэнтральных залоз унутранай сакрэцыі, размешчана падасновай галаўнога мозга і мае масу 0,5 г. складаецца з трох долей: пярэдняй, сярэдняй і задняй.

Чаму гіпофіз можна называць “дырыжорам” і адначасова “салістам” эндакрыннага ансамбля?

Слайды 3,4

На слайдзе вы бачыце фотаздымкі незвычайных людей. Гэта люді вельмі высокія і карлікі, а таксама люді, у якіх непрапарцыянальныя часткі цела. Напэўна, вы памятаеце герояў сказак, якія вылучаліся незвычайна вялікім ростам і незвычайна маленькім ростам. (дзюймовачка, хлопчык- з- пальчык, Гулівер, гномы, ліліпуты., і г.д.) . Чаму так адбываецца?

Кіруе працэсам росту гіпофіз, дзякуючы гармону самататрапіну, які ў ім выпрацоўваецца.

Па якой прычыне з’яўляюцца людзі веліканы і карлікі?



Выкарыстоўваючы матэрыял параграфа 16, на старонцы 47, знайдзіце адказ на гэта пытанне.

Калі ў дзяцінстве выпрацоўваецца лішак гармона росту, то гэта прыводзіць да гігантызму, а калі недастаткова выпрацоўваецца гармону, то карлікавасць.

Акрамегалія ўзнікае пры лішку самататрапіну ў дарослага.

Слайд 6

Розны колер скуры ў людей абумоўлены дзеяннем меланатропнага гармону , пралакцін стымулюе рост малочных залоз і ўтварэнне малака ў жанчын пасля родаў.



Звярніце ўвагу на малюнак 20, старонка 47. Гармоны гіпофіза.

Назавіце на якія органы і тканкі ўздейнічаюць гармоны гіпофіза.Прапаную скласці схему высокаматываваным вучням і запісаць яе на дошцы.

Гіпофіз


гармоны

эндакрынныя органы і тканкі

залозы

Усе запісваюць схему ў сшытак.

Вызначыць функцыі гармонаў: АКТГ, ТТГ,вазапрэсіну, аксітацыну.



Для пэўнай групы вучняў даецца заданне па вывучэнні ўплыву пэўнага гармона на арганізм чалавека, выкарыстоўваючы матэрыял параграфа. Пасля азнаямлення, прадстаўнікі груп паведамляюць усяму класу аб узддеянні на арганізм пэўнага гармону.

Слайд 8

На прыкладзе ганадатропнага гармону паказаць уплыў гіпофіза на дзейнасць палавых залоз.



Фізкультхвілінка ( пастроіцца па росту, па клеру валасоў ад цемнага да светлага)

Слайд 9

(Аднавіць запісы на месцы прабелаў.Запісаць у сшытак у выглядзе табліцы “Функцыі гіпофіза”, выкарыстоўваючы матэрыял параграфа 17)

Слайд 10

Кантралюе ўтрыманне гармонаў у крыві, а таксама прадуктаў абмену гіпаталамус, які з’яўляецца адначасова і нервовым цэнтрам і своеасаблівай залозай унутранай сакрэцыі. Гіпаталамус выпрацоўвае нейрагармоны, якія па крыві паступаюць да гіпофіза.Паміж гіпаталамусам , гіпофізам і перыферычнымі эндакрыннымі залозамі існуе прамая і зваротная сувязь.

Дзякуючы гэтаму механізму работа ўсіх залоз не выходзіць за межы фізіялагічнай нормы.

Запішыце схему ў сшытак



Замацаванне матэрыялу.

  1. Выберыце з пераліку гармоны гіпофіза: ( аксітацын, тыраксін, пралактын, адрэналін).

  2. Прадоўжы сказ. Гармон, які прымае ўдзел у рэгуляцыі працэсаў росту і фізічнага развіцця называецца… .

  3. Суаднесці гармон і выконваемая функцыя .

ГАРМОН

УЗДЗЕЯННЕ НА АРГАНІЗМ


  1. Самататрапін




а) стымулюе рост малочных залоз і ўтварэнне малака ;


  1. Тырэатрапін

б) ініцыіруе ўтварэнне гармонаў шчытападобнай залозы;


  1. Адрэнакартыкатропны




в ) рэгулюе дзейнасць палавых залоз;


4. Ганадатрапін


г) стымулюе ўтварэнне гармонаў кары наднырачнікаў;


5. Пралактын


д) рэгуліруе працэсы росту і развіцця;


6. Меланатрапін


е) рэгулюе працэс утварэння мачы

7. Аксітацын


ж)рэгулюе ўтрыманне у клетках пігменту меланіну;


8. Вазапрэсін


з) выклікае скарачэнне гладкіх мышцаў, стымулюе родавую дзейнасць.

4.Адкажыце на пытанее пастаўленнае ў пачатку ўрокаЧаму гіпофіз можна называць “дырыжорам” і адначасова “салістам” эндакрыннага ансамбля?”

5. Складзіце схему прамой і зваротнай сувязі гіпофіза і наднырачнікаў, выкарыстоўваючы гармоны, якія імі выпрацоўваюцца.

Самаправерка Слайд 11

Пытанні 4 і 5 узроўня вусна, па жаданні і магчымасцей на дадзены момант. Калі вучні адчуваюць неўпэўненнасць, прапанаваць гэтыя пытанні для дамашняга задання.





База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка