|
Вшкм 54 Карта Насценная тапанімічная карта
|
Дата канвертавання | 14.08.2017 | Памер | 8.29 Kb. |
|
ВШКМ 54
Карта
Насценная тапанімічная карта родных мясцін
2005 год
Пластык
Карта з’яўляецца вынікам вучэбна-даследчай работы па тапаніміцы.
“Тапаніміка – гэта мова зямлі, а зямля ёсць кніга, дзе гісторыя чалавецтва запісана ў геаграфічнай наменклатуры”, - пісаў рускі этнограф Надзеждзін.
Кожны куточак нашай краіны мае сваю гісторыю і сваю назву. У гэтых назвах – гісторыя нашых вёсак, гісторыя нашага краю і, ў рэшце рэшт,- гісторыя Радзімы, таму што назвы гэтыя застаюцца і тады, калі самі з’явы, ўтварыўшыя іх, даўно адышлі ў мінулае. Гэтыя назвы захоўваюцца толькі ў памяці старэйшага пакалення. Мы павінны помніць, што, калі з народнай памяці сатруцца шматлікія мелкія назвы, мы згубім цэлы пласт нашага мінулага, які нельга будзе аднавіць ні ў архівах, ні з дапамогай архелагічных раскопак. |
|
|