Вучэбна-метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі




Дата канвертавання24.11.2017
Памер63.75 Kb.


Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Вучэбна-метадычнае аб’яднанне

вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь

па гуманітарнай адукацыі






ЗАЦВЯРДЖАЮ

Першы намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь



А.І. Жук

____________

Рэгістрацыйны № ТД / тып.



уводзіны ў класічную філалогію

Тыпавая вучэбная праграма

для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасці
1-21 05 05 Класічная філалогія


УЗГОДНЕНА

УЗГОДНЕНА

Старшыня Вучэбна-метадычнага аб’яднання Рэспублікі Беларусь

па гуманітарнай адукацыі

________________ У.Л. Клюня

________________________




Начальнік упраўлення вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

____________ Ю.І. Міксюк

____________










Першы прарэктар Дзяржаўнай установы адукацыі «Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы»

____________ І.В. Казакова

____________


Эксперт-нормакантралёр

__________________

__________________


Мінск 2008

СКЛАДАЛЬНІК:
Шаўчэнка Галіна Іванаўназагадчыца кафедры класічнай філалогіі, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры класічнай філалогіі Беларускага дзяржаўнага універсітэта.

РЭЦЭНЗЕНТЫ:
Кафедра лацінскай мовы ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны медыцынскі універсітэт”;

Н.Л. Раеўская – загадчык секцыі лацінскай мовы кафедры італьянскай мовы ўстановы адукацыі «Мінскi дзяржаўны лінгвістычны універсітэт», старэйшы выкладчык.

РЭКАМЕНДАВАНА ДА ЗАЦВЕРДЖАННЯ Ў ЯКАСЦІ ТЫПАВОЙ:
Кафедрай класічнай філалогіі Беларускага дзяржаўнага універсітэта (пратакол № 7 ад 14.03.2008);

Навукова-метадычным саветам Беларускага дзяржаўнага універсітэта (пратакол № 3 ад 27.03.2008 г.);

Навукова-метадычным саветам па філалагічных спецыяльнасцях Навукова-метадычнага аб’яднання вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі (пратакол № 2 ад 26.03.2008).
Адказны за выпуск: Шаўчэнка Г.І.


Тлумачальная запіска

“Уводзіны ў класічную філалогію” з’яўляецца спецыяльнай дысцыплінай у падрыхтоўцы філолага-класіка. Яна мае прапедэўтычны характар.

У выніку вывучэння дысцыпліны “Уводзіны ў класічную філалогію” студэнт павінен ведаць:


  • гісторыю ўзнікнення і развіцця класічнай філалогіі;

  • пісьмовыя крыніцы антычнага свету;

  • ролю эпіграфікі, палеаграфіі, папіралогіі, археалогіі пры вывучэнні дысцыплін класічнай філалогіі;

  • тэксталогію, выданні і выдаўцоў антычных тэкстаў;

  • старажытныя лексіконы, энцыклапедыі, граматыкі;

  • сучасныя перыядычныя выданні па антычнасці;

Умець:

  • ужываць атрыманыя веды ў навуковай і педагагаічнай працы;

  • выкарыстоўваць факталагічны матэрыял на занятках па гісторыі класічных моў, гісторыі грэчаскай і лацінскай літаратуры, антычнай гісторыі, пры складанні рэальнага і гістарычнага каментарыяў.


На курс уводзіны ў классічную філалогію моў адводзіцца:

усяго 52 гадзіны

аудыторных 34 гадзіны

лекцый 20 гадзін

практычных заняткаў 14 гадзін.

ПРЫКЛАДНЫ ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН


тэмыНазва тэмыУсяго аудыторныхЛекцыіПрактыч-ныя заняткі1.Звесткі з гісторыі класічнай філалогіі.222.Мінойскія тэксты. Этрускія тэксты. Тэксты на лацінскай мове. Літаратурныя і дакументальныя тэксты.6423.Эпіграфіка.6244.Папіралогія.6245.Палеяграфія і кадыкалогія.226.Тэксталогія і выданне рукапісаў.
10647.Археалогія і яе роля ў вывучэнні матэрыяльнай культуры антычнага свету.118.Музеі. Бібліятэкі і іх роля ў вывучэнні антычнай спадчыны.1

1УСЯГО342014

ПРАГРАМА ДЫСЦЫПЛІНЫ

“ЎВОДЗІНЫ Ў КЛАСІЧНУЮ ФІЛАЛОГІЮ”

1. Звесткі з гісторыі класічнай філалогіі

Тэрмін "Класічная філалогія". Месца класічнай філалогіі ў комплексе дысцыплін аб антычным свеце. Пісьмовыя крыніцы антычнасці і іх класіфікацыя. Характарыстыка пісьмовых крыніц. Антычная спадчына ў гісторыі еўрапейскай цывілізацыі.


2. Мінойскія тэксты. Этрускія тэксты. Тэксты на лацінскай мове. Літаратурныя і дакументальныя тэксты

Лінейнае пісьмо А. Крыта-мікенскія тэксты лінейнага пісьма Б. Дэшыфроўка лінейнага пісьма Б Майклам Вентрысам. Значэнне тэкстаў лінейнага пісьма Б для гісторыі грэчаскай мовы. Тэксты лінейнага пісьма Б як гістарычная крыніца. Этрускія тэксты і італійскія надпісы. Тэксты на старажытнагрэчаскай мове і іх перыядызацыя. Тэксты на лацінскай мове розных эпох. Літаратурныя і дакументальныя тэксты. Гісторыя грэчаскага і лацінскага алфавітаў. Пісьменнасць у Грэцыі і Рыме. Пісьмовыя прылады і матэрыялы для пісьма. Формы пісьма, бустрафедон і г.д.


3. Эпіграфіка

Крыніцы эпіграфікі. Гісторыя збірання антычных надпісаў. Галоўныя зводы антычных надпісаў, выдадзеныя за мяжой. Выданне і вывучэнне антычных надпісаў у Расіі і СССР. Працы В.В. Латышава, В.І. Мадэстава, І.В. Цвяткова, Ф.А. Пятроўскага, С.Я. Лур'е, А.І. Даватура, М.Я. Сяргіенкі, А.М. Штайерман, Э.І. Саламонік, А.В. Фёдаравай. Калекцыі надпісаў. Надпісы Дзяржаўнага Эрмітажа, Дзяржаўнай Публічнай бібліятэкі імя М.Ф. Салтыкова-Шчадрына, Дзяржаўнага музея выяўленчага мастацтва імя А.С. Пушкіна, Керчынскага гісторыка-археалагічнага музея і Херсонскага гісторыка-археалагічнага музея (Севастопаль). Значэнне надпісаў для ўсебаковага вывучэння антычнай культуры. Скарачэнні ў надпісах і іх расшыфроўка. Лакуны і іх запаўненне. Асноўныя калекцыі надпісаў на тэрыторыі былога СССР.


4. Папіралогія

Дакументальныя і літаратурныя папірусы, цяжкасці пры чытанні дакументальных папірусаў. Recto et vergo папіруса. Чарнілы і калам. Разлінейка і прыёмы пісьма на папірусе. Світак, манера яго чытання. Літаратурныя папірусы. Значэнне літаратурных папірусаў пры рэканструкцыі гісторыі старажытнагрэчаскай літаратуры і ўдакладненні тэкстаў. Агляд новых знаходак літаратурных тэкстаў на папірусах (лірыка, трагедыя, камедыі Арыстафана, "Мімы" Герода, паэмы Вакхіліда, Менандра, Калімаха і іншых паэтаў эпохі элінізма). Папірусныя знаходкі ў гісторыі тэкстаў Гамера і Новага Запавета. Выданне папірусных тэкстаў.


5. Палеяграфія і кадыкалогія

Сярэднявечныя тэксты антычных аўтараў. Гісторыя іх збірання і вывучэння. Асноўныя этапы гісторыі грэчаскага і лацінскага пісьма ў сярэднявеччы. Датыроўка рукапісаў. Скарачэнні ў рукапісах і іх расшыфроўка. Палімпсесты і спосабы іх прачытання. Перапіска рукапісаў і роля перапісчыкаў. Інтэрпаляцыі. Асноўныя сховішча рукапісаў антычных аўтараў.


6. Тэксталогія і выданне рукапісаў

Гісторыя грэчаскай тэксталогіі. Роля Александрыйскай школы ў сістэматызацыі тэкстаў. Рубрыкацыя тэкстаў і іх каментаванне. Дзяленне твора на кнігі, главы і параграфы. Прыняцце гэтага дзялення выдаўцамі антычных твораў, якія лічацца класічнымі. Пагінацыя, рубрыкацыі і крытычны апарат у выданнях новага часу.


Тэксталагічная работа над помнікамі антычнай спадчыны - працэс неперарыўны. Класіфікацыя рукапісаў і іх stemma. Архетып. Выбар варыянтаў (lectio difficilior praeferenda est). Рэдакцыя тэкстаў, адзінства герменэўтыкі і крытыкі тэкста. Сonjuncture. Выданне тэкстаў. Ргаеfacіо. Арраratus criticus. Editio ргіnсерs. Альдыны. Найважнейшыя серыі выданняў антычных аўтараў. Тойбнераўская бібліятэка; серыя Асацыяцыі Гійома Бюдэ; Оксфардская класічная бібліятэка; Лебаўская класічная бібліяітэка. Перыёдыка па антычнасці.
7. Археалогія і яе роля ў вывучэнні матэрыяльнай культуры антычнага свету.

Раскопкі на Крыце, у Грэцыі і Рыме. Эванс, Шліман, Курцыус. Раскопкі антычных гарадоў на тэрыторыі былога СССР.


8. Музеі. Бібліятэкі і іх роля ў вывучэнні антычнай спадчыны.

Музеі Грэцыі і Італіі, ФРГ, Англіі, Францыі, Расіі. Археалагічныя музеі. Вядучыя бібліятэкі і іх фонды. Сістэма Internet і карыстанне ёй.



ЛІТАРАТУРА
Асноўная

  1. Борухович В.Т. В мире античных свитков. Саратов, 1976.

  2. Дойель Д. Завещанное временем. М., 1986.

  3. Радциг С.И. Ввведение в классическую филологию. М., 1965.


Дадатковая

4. Kenney E.G. The classical text. Berkley, 1974.

5. Словарь античности. М., 1987.

6. Славятинская М.Н. Учебное пособие по древнегреческому языку. М., 1988.






База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка