Вучэбнай праграме для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай І рускай мовамі навучання. Беларуская мова. V-XI класы




Дата канвертавання05.03.2017
Памер91.06 Kb.
Згодна “Вучэбнай праграме для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання. Беларуская мова.V–XI класы”, зацверджанай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь (2012 год) на вывучэнне тэмы “Прыназоўнік” адводзіцца 7 гадзін, з іх 2 - на пісьмовыя работы. Праграма прадугледжвае наступныя тэмы: Прыназоўнік як службовая часціна мовы: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля. Асноўныя значэнні прыназоўнікаў (знаёмства). Невытворныя і вытворныя прыназоўнікі. Прыназоўнікі простыя, складаныя і састаўныя, іх ужыванне і правапіс.Паглыбленне паняцця пра разважанне як тып маўлення.Удзел у дыспуце на тэму «Каго можна назваць сапраўдным сябрам» (на аснове адной крыніцы). Напісанне нататкі пра дыспут у газету. Кантрольны дыктант з дадатковымі заданнямі.

Таму на першым уроку “Прыназоўнік як службовая часціна мовы: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля” вучні павінны авалодаць наступнымі ключавымі ведамі і ўменнямі:



ведаць значэнне прыназоўніка ў сказе (магчыма, “ролю прыназоўніка” , але ж у назве тэмы менавіта “агульнае значэнне”. Маецца на ўвазе, што вучні павінны засвоіць, што прыназоўнік выражае адносіны паміж назоўнікам, займеннікам і лічэбнікам ва ўскосным склоне і іншымі словамі ў СЛОВАЗЛУЧЭННІ); знаходзіць і выпісваць прыназоўнікі з тэксту, зрабіць сінтаксічны разбор словазлучэння і сказа, у якіх выкарыстоўваюцца прыназоўнікі.

Тое, што датычыцца марфалагічных прыкмет, то на дадзеным ўроку вучні павінны ўсвядоміць, што прыназоўнікі нязменныя.

Тэма наступнага ўрока -“Асноўныя значэнні прыназоўнікаў”. На гэтым уроку вучні вучацца вызначаць, якое значэнне выражае прыназоўнік у спалучэнні з самастойнай часцінай мовы (часу, месца, спосабу дзеяння і гэтак далей).

Заёмства вучняў з падзелам прыназоўнікаў паводле паходжання на вытворныя і невытворныя, знаёмства з будовай прыназоўнікаў (простыя, складаныя, састаўныя) адбываецца на наступным уроку “Невытворныя і вытворныя прыназоўнікі. Прыназоўнікі простыя, складаныя і састаўныя, іх ужыванне і правапіс”. Яшчэ адна тэма ўрока “Асаблівасці ўжывання некаторых прыназоўнікаў у беларускай мове” дапамагае практычна авалодаць асаблівасцямі і правіламі ўжывання некаторых прыназоўнікаў у беларускай мове на аснове параўнання з ужываннем тых самых прыназоўнікаў у рускай мове.

Праца з медыятэкстамі на ўроку беларускай мовы

Праца з рэкламай

Урок у 7 класе

Тэма “Прыназоўнік як службовая часціна мовы: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля. Лексічныя асаблівасці прыметніка “прыгожы”

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

“Сярэдняя школа №2 г.Століна”

Наталля Ляшкевіч, настаўнік беларускай і літаратуры першай катэгорыі


Мэта: вучні

ведаюць марфалагічныя асаблівасці прыназоўніка;

знаходзяць прыназоўнікі ў сказе;

вызначаюць сінтаксічную ролю прыназоўнікаў;

выпісваюць і робяць сінтаксічны разбор словазлучэнняў з прыназоўнікамі;

фарміруецца ўяўленне аб сапраўднай прыгажосці чалавека.



Мэта мовай вучня:

ведаю значэнне прыназоўніка;

знайду прыназоўнікі ў тэксце;

выпішу словазлучэнні з тэксту, зраблю іх сінтаксічны разбор.

Медыяадукацыйны складнік: спрыяць развіццю крытычнага мыслення вучняў

Тып урока: вывучэнне новага матэрыялу

Абсталяванне: Валочка Г.М. Беларуская мова: вучэбны дапаможнік для 7 класа.- Мінск «Нацыянальны інстытут адукацыі», 2015; Булыка А.М. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы.- Мінск «Харвест», 2005; мультымедыйная прэзентацыя «Прыназоўнік», раздатачны матэрыял: дзённічкі.



Ключавое пытанне: што агульнага паміж пластыкавай карткай, пін-кодам і прыназоўнікам?

Эпіграф:

Не цані чалавека … твары, а цані … душы
Ход урока (прыказка)

  1. Арганізацыйна-матывацыйны этап

  2. Вызначэнне мэты

Прапаную прачытаць эпіграф і вызначыць тэму ўрока (на экране прыказка з прапушчанымі прыназоўнікі: Не цані чалавека … твары, а цані … душы).

(Прыназоўнік)



Пастаноўка мэтаў вучнямі

Прапаную вучням паставіць мэты да ўрока. Чаму павінны навучыцца, што павінны ўмець у канцы ўрока? (абмеркаванне мэтаў урока вучнямі, запіс у дзённічак). Звяртаюся да ключавога пытання.



3. Актуалізацыя апорных ведаў

- Карыстаючыся святлафорамі, адкажыце:

1. Магу сфармуляваць, што такое назоўнік?

2. Ведаю, што з’яўляецца займеннікам?

3. Што такое лічэбнік ?

4. Словазлучэнне?

Калі выявяцца складанасці, вучні, якія ведаюць, кансульціруюць тых, каму нешта не зразумела, альбо яны звяртаюцца да сшытка-даведніка.

4. Вывучэнне тэарэтычнага матэрыялу

Самастойная праца з падручнікам (прыём інсерт)

Чытаюць правіла, робячы пазнакі на палях



Франтальная праверка першаснага ўспрымання (правіла непадымання рукі)

- Ведаю, што?

- Не ведаю, што?

- Што не зразумела?

- Якія марфалагічныя прыкметы мае прыназоўнік?

- Што даведваемся пра сінтаксічную ролю прыназоўніка?

- Разам з якой часцінай мовы ўжываецца прыназоўнік?

5. Марфалагічны трэнажор

Гульня “4 лішні”

Умовы гульні:

3 рады -3 каманды. Кожнай камандзе прапаную 4 радкі запісаных слоў. З кожнага радка трэба выкрэсліць адно лішняе слова. Вывешваю лісты з заданнямі. Вучні абмяркоўваюць варыянты, збіраючыся разам, садзяцца на свае месцы. Па камандзе настаўніка пачынаюць

выкрэсліваць. Перамагае каманда, якая хутчэй справіцца з заданнем без памылак.



у , пад, месяц, аб

падыход, па, за, да

для, без, каля, чацвёра

на, гара, стол, прыгожы

пакой, аловак, чысты, праз

сем, адзінаццаць, над, кветка

працаваць, усякі, без, два

з’ехаць, трое, вы, пад

прыгажосць, душа, у, чалавек

дабрыня, за, пры, каля

аб, абдымкі, з, пра

кожны, па, на, аб

Падвядзенне вынікаў гульні (абмеркаванне)

-Якую заканамернасць вы заўважылі ў знаходжанні 4 лішняга? (прыназоўнік сярод іншых

часцін мовы)

6. Рубрыка “Адкрыты мікрафон”

- Звернемся яшчэ раз да мэтаў урока. Якіх мы ўжо паспелі дасягнуць?

- Прачытаем эпіграф і вызначым функцыю прыназоўнікаў.

- Пра што ці пра каго гаворыцца ў гэтай прыказцы? Давайце паразважаем: якога чалавека можна назваць прыгожым? (правіла непадымання рукі. Настаўнік фіксуе прапановы на дошцы. Абмеркаванне. Выбар 3-4 самых трапных на думку вучняў выказванняў) Праца з тлумачальным слоўнікам. Знаходжанне значэння слова “прыгожы” (на экране: Прыгожы, 1. Які прыносіць асалоду позірку, прыемны знешнім выглядам (прыгожыя рухі).2. Поўны ўнутранага зместу, высокамаральны (прыгожы ўчынак). 3. Эфектыўны знешне, але беззмястоўны (прыгожыя словы).

-Бывае, што мы сустракаем у сваім штодзённым жыцці “знешне вельмі прыгожых” людзей, за прыгажосцю якіх больш нічога няма. І вельмі сумна ад гэтага. Бо чалавек павінен быць прыгожым не толькі знешне, але і душой. Ці згодныя вы са мною? (святлафор)

7. Сінтаксічны практыкум

- Чытаем тэкст А.Вярцінскага “Чалавек маленькага роста”. Што думае пра чалавечую прыгажосць паэт?

Чалавек маленькага роста,

Чаму не рос, па чыёй віне?”

Чалавек адказвае проста:

Гэта залежыць не ад мяне”.

Чалавек маленькага розума,

Мог ты быць разумнейшым ці не?”

Чалавек гаворыць цвяроза:

Гэта залежыць не ад мяне”.

Чалавек душы маленькай,

Мог ты лепшым быць ці не?”

Чалавек маўклівы нейкі,

Не адказвае ён мне.

Мабыць, цяжкае пытанне.

Чалавек маўчыць нездарма.

Хібам нашым ёсць апраўданне,

Подласці апраўдання няма.

-Выпішам словазлучэнні, у састаў каторых уваходзіць прыназоўнік, зробім сінтаксічны разбор. (Святлафор. Самаправерка па ўзоры выканання (на слайдзе).

- Сапраўды існуе знешняя і ўнутраная прыгажосць чалавека. Якога чалавека вы лічыце прыгожым душою? (прапануюць адказы) А ў чым жа знешняя прыгажосць? (прапануюць адказы. Правіла непадымання рукі)

8. Работа з рэкламай

-А зараз прасігнальце тыя, хто купляў сродкі догляду за сабой або адзенне, якія рэкламуюць па тэлебачанні? А хто купляў рэчы з рэкламы, а потым шкадаваў, бо разумеў, што яны зусім не патрэбныя альбо не якасныя ці нават шкодныя? (святлафор)

- Што такое рэклама? Для чаго яна існуе? (Паведамленні вучняў)

http://xvatit.com/school/sch-online/compet/115809-urok-keys-zachem-nuzhna-ryeklama.html

Паведамленне папярэдне падрыхтаванага вучня пра гісторыю стварэння рэкламы (2 хвіліны), другога вучня – пра жанры рэкламы (1 хвіліна).

Прагляд рэкламы “Эльсэф”

http://www.youtube.com/watch?v=Y8Qjhcdyc_c



  • Я прапаную вам паглядзець рэкламу і вызначыць яе жанр?

Гутарка па змесце рэкламы

- Што вы ўбачылі?

- Да якога жанру належыць дадзеная рэклама? Абгрунтуйце сваё меркаванне (эканамічная).

- Хто стваральнік дадзенай рэкламы? З якой мэтай ён яе стварыў?

- На якую аўдыторыю разлічана рэклама?

- Ці гаворыцца ў рэкламе пра адмоўныя бакі дадзенага тавару?

- Якія яшчэ хітрыкі выкарысталі аўтары, каб мы захацелі купіць гэты тавар?

- Хто герой? (Святлана Ходчанкава - знаёмая актрыса)

- Якія эфекты выкарыстоўваюцца, каб паказаць, што гэты шампунь нам неабходны? (Паляцца валасы прыстасаваннем для накручвання. Хто карыстаўся прыборам? Так на самой справе?Апошні сказ: мы гэтага вартыя)

- Пасля выкарыстання такога шампуню валасы прыгожыя?

- А хто з вас карыстаўся такім шампунем? Ці сапраўды ён такі эфектыўны?

- А цікавіліся, што такое цыкамід? (прапанова загугліць)

- Заўсёды трэба купляць тое, што рэкламуецца?

- А калі вельмі захацелася купіць тавар, які рэкламуецца, то што пажадана зрабіць перад гэтым?

- Над стварэннем працуюць псіхолагі. Як? Каму цікава, знойдзеце інфармацыю.

Паўторны прагляд рэкламы

-У дзённічку ў 3 заданні змешчаны пераклад дадзенай рэкламы на беларускую мову, у якім прапушчаны сказы. Я прапаную вам паглядзець рэкламу яшчэ раз і запісаць гэтыя сказы ў дзённічак на рускай мове, выканаць пераклад на беларускую ў сшытках(работа ў пары, групах).

Праверка выканання работы (поўны тэкст на слайдзе).

-Назавіце прыназоўнікі ў тэксце.

-Якія сказы вы запісалі?

- Ці ўжываюцца ў іх прыназоўнікі? Якія?

Прапануецца выканаць сінтаксічны разбор сказаў, у якіх выкарыстоўваюцца прыназоўнікі. (Святлафор)

-Як падкрэсліваецца прыназоўнік, калі стаіць не каля назоўніка, а перарывае гэтую сувяць нейкае слова? Знайдзіце прыклады ў правіле.

-У састаў якога члена сказа ўваходзіць прыназоўнік?

- Якую ролю выконваюць прыназоўнікі ў тэксце рэкламы? (Абмяркоўваюць)

9. Праверка дамашняга задання

Вучням неабходна было выпісаць слоганы, сказы з газетнай рэкламы, у якіх выкарыстоўваюцца службовыя часціны мовы (мясцовая газета “Навіны Палесся”). Для праверкі выкарыстоўваю прыём 2Х4Х8. Спачатку вучні працуюць у пары, правяраюць адзін аднаго. Выкрэсліваюцца тэксты без прыназоўнікаў і тыя, што паўтараюцца. Аб’ядноўваюцца па 4, затым па 8. Выклік: слоганы агучваюць па чарзе 2 групы.

як вы вызначылі, што гэта рэклама? Чым яна адрозніваецца ад астатніх тэкстаў?

-Якая мэта гэтых газетных рэклам?



6. Падвядзенне вынікаў урока

Зварот да ключавога пытання (абмеркаванне. Адказ: выконвае пэўную сінтаксічную функцыю, мае пэўнае значэнне толькі тады, калі выкарыстоўваецца разам з самастойнай часцінай мовы. Так і пін-код ці картка: адно без другога не маюць сэнсу ў існаванні). Зварот да мэтаў, пастаўленых у пачатку ўрока (прыём “так – не”).

- Я дакладна ведаю, якое значэнне мае прыназоўнік.

- Прыназоўнік ужываецца толькі з назоўнікам, займеннікам, лічэбнікам.

- Я з лёгкасцю знайду прыназоўнік у тэксце.

- Я магу выпісаць з тэксту словазлучэнне з прыназоўнікам.

- Прыназоўнік у тэксце выконвае самастойна пэўную сістаксічную ролю.

- Перш, чым куплю рэч, якую рэкламуюць, пашукаю больш інфармацыі пра яе ў розных крыніцах.

- Пасля прагляду рэкламы пашукаю ў ёй сродкі маніпуляцыі, пацверджанні неверагоднасці.

- Для мяне сённяшняя тэма не цяжкая, і я з лёгкасцю выканаю дамашняе заданне.



7. Дамашняе заданне

Параграф 33, практыкаванне 245

НаШтоБуЗУ

1. Выпішу правільна 5 словазлучэнняў з прыназоўнікамі. Дакажу, што гэта словазлучэнне.

2. Зраблю іх сінтаксічны разбор.

3. Выпішу і зраблю сінтаксічны разбор сказа (вусны і пісьмовы), у якім выкарыстоўваецца прыназоўнік. Звярну ўвагу, у састаў якога члена сказа ўваходзіць прыназоўнік.





База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка