Вучыцца і вучыць карыстацца сацыяльнымі сеткамі – выклік сёняшняга дня Мароз Максім Алегавіч




Дата канвертавання08.05.2017
Памер27.53 Kb.
Вучыцца і вучыць карыстацца сацыяльнымі сеткамі – выклік сёняшняга дня

Мароз Максім Алегавіч

Iнстытут бiзнесу i менеджменту тэхналогiй БДУ

mmaroz@tut.by

Сучасныя студэнты актыўна карыстаюцца сацыяльнымі сеткамі. Ужо ў 2013 годзе апытанне, праведзенае сярод студэнтаў сталічных ВНУ Інфармацыйна-аналітычным цэнтрам пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь паказала, што 72% студэнтаў карыстаюцца інтэрнетам кожны дзень, і больш за ўсё часу яны праводзяць менавіта ў сацыяльных сетках. Паводле некаторых даследванняў, некаторыя знаходзяцца ў сацыяльных сетках 10-12 гадзінаў у дзень. [3]

Паводле праведзеных мною даследванняў сярод студэнтаў спецыяльнасцяў бізнес-адміністравання і лагістыкі першых курсаў, усе 100% студэнтаў зарэгістраваныя ў адной або некалькіх сацыяльных сетках. Большасць карыстаецца расейскай сеткай “Вконтакте”. Кожная група мае свой паблік у гэтай сацыяльнай сетцы. Там яны актыўна абменьваюцца інфармацыяй, якая датычыцца, апроч усяго іншага, і навучальных працэсаў. Вывучэнне гэтых камунікацыяў вельмі складанае, паколькі студэнты актыўна карыстаюцца спецыфічным слэнгам, замест імёнаў звычайна карыстаюцца мянушкамі, і пішуць высокакантэкстуальныя допісы, і чалавеку, які “не ў тэме”, уся гэтая камунікацыя малазразумелая. Але вывучэнне гэтых камунікацыяў неабходная, гэтае вывучэнне дазволіць лепей зразумець нашых студэнтаў і атрымаць зваротную сувязь, неабходную для паляпшэння навучальнага працэсу.

Паводле даследванняў, праведзеных у еўрапейскіх універсітэтах ў 2012-2013 гадах, абмен інфармацыяй у сацыяльных сетках, узаемная дапамога пры падрыхтоўцы да заняткаў станоўча ўплывае на паспяховасць студэнтаў. Але ёсць некаторыя нюансы. Слабы студэнт, пашыраючы кола знаёмстваў, і ўзаемадзейнічаючы з больш моцнымі студэнтамі, можа павялічыць свой сярэдні бал. Але завысокая папулярнасць студэнта і ўплыў некаторых сяброў, каторыя недысцыплінаваныя і пастаянна прыдумваюць спосабы, як прыемна правесці час замест вучобы, могуць і негатыўна паўплываць на поспехі моцных студэнтаў у вучобе. [2]

Таксама, ў сацыяльных сетках часта сустркаецца феномен гомафіліі, калі людзі стасуюцца ў першую чаргу з тымі, хто мае падобныя погляды і схільныя іх хваліць і “лайкаць”. У выніку, у чалавека фармуецца скажоны спосаб успрыняцця свайго Я і накольнага свету. [1] Гэта яшчэ адна прычына, па каторай трэба ўважліва вывучаць карыстанне сацыяльнымі сеткамі і шукаць такія спосабы арганізацыі гэтых сетак і такія правілы карыстання гэтымі сеткамі, каб мінімізаваць гэтую пагрозу.

Сацыяльныя сеткі сёння актыўна ўжываюцца ў маркетынге - Social media marketing (SMM). Сацыяльныя сеткі сёння актыўна ўжываюцца ў пошуку працы – студэнты і выпускнікі шукаюць працу або падпрацоўку, а працаўнікі адзелаў кадраў вывучаюць псіхалачічны профіль кандыдата. Такім чынам, трэба ўводзіць вывучэнне працы з сацыяльнымі сеткамі ў навучальныя праграмы дысцыплінаў па кіраванню персаналам.



Мною запланаваны эксперымент, у рамках выкладання дысцыпліны “Кіраванне праектамі”, мэта якога – высветліць узровень ведаў і ўменняў студэнтаў па карыстанню сацыяльнміх сеткамі. Студэнтам трэцяга курса спецыяльнасці бізнес-адміністраванне трэба будзе сабраць як мага болей “лайкаў” да свайго праекту. Колькі яны змогуць набраць? Якія прыёмы яны будуць выкарыстоўваць? Вынікі эксперыменту стануць вядомыя 15 сакавіка 2016 году.
Літаратура

  1. Аль-Дулаими М., Нтек Р. Роль интернета в формировании образа современного студента. Международный научно-исследовательский журнал № 4-2 (23) / 2014

  2. Креховец Е. В., Польдин О. В. Социальные сети студентов: факторы формированияи влияние на учебу. Вопросы образования, № 4 / 2013

  3. Мацевило А. Социальные сети и эффект Нарцисса. [Электронный ресурс]. – 2013. – Режим доступа: http://blog.belta.by/?p=1197 - Дата доступа: 02.02.2016.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка