Вялікія страты нанесла Пружанам руска-польская вайна 1654 1667 г г., якая ў беларускай гісторыі атрымала назву "Патоп"




Дата канвертавання31.01.2017
Памер35.22 Kb.
Вялікія страты нанесла Пружанам руска-польская вайна 1654 – 1667 г.г., якая ў беларускай гісторыі атрымала назву “Патоп” (з-за таго, што на Беларусі загінула палова насельніцтва). Пружаны былі разбураны, у горадзе застаўся ўсяго 91 “дым” (дом). Адначасова ішла вайна са Швецыяй (1656 – 1660), якая таксама ўнесла “уклад” у зруйнаванне горада і наваколля. Пацярпелі і культавыя пабудовы. Толькі ў 1689 г. на Горцы была адноўлена праваслаўная царква шляхціцам Булгарыным. Пад час Паўночнай вайны (1700 – 1721) са Швецыяй Пружаны ізноў пацярпелі – засталася 1/5 пабудоў. Праз горад у 1708 г. прайшлі войскі Карла ХІІ Шведскага, якія знішчылі каралеўскі двор і сад (яго аднавілі ў 1738 г.). Не гледзячы на тое, што пасля вайны 28 верасня 1748 г. кароль Аўгуст ІІІ Саксонскі (1733 – 1763) пацвердзіў прывілеі горада і прызначыў яго ўладальніцай сваю жонку Канстанцыю Марыю Жазэфіну Аўстрыйскую (1699 – 1757), ён ужо не быў такім як раней. Кірмашы насілі ў асноўным мясцовы характар, дзе прадавалася сельскагаспадарчая прадукцыя і рамесныя вырабы местачковых майстроў. Пружаны перасталі прыносіць прыбытак і кароль Рэчы Паспалітай Станіслаў Аўгуст Панятоўскі (1764 – 1795) ў 1776 г. пазбавіў горад Магдэбургскага права. Кіраўніком горада стаў стараста, былі ўведзены павіннасці. У 1791 г. у Пружанах налічвалася 351 “дым” і 2094 жыхароў. Аднак мірныя гады далі сябе знаць – горад паступова аднавіўся. У 1791 г. яму было вернута права на самакіраванне. У той час Пружаны спецыялізаваліся на продажы збожжа, жывёлы і гарэлкі.
Аднак дні Рэчы Паспалітай былі ўжо злічаны. Больш моцныя суседзі – Расійская і Аўстрыйская імперыі і Прусія падзялілі палітычна слабую Рэч Паспалітую. У выніку трэцяга падзелу 1795 г. тэрыторыя Заходняй Беларусі (Пружаншчына таксама), якая называлася Літвой, ўвайшла ў склад Расіі. Зразумела, што былыя каралеўскія ўладанні – Пружаны і ваколіцы папоўнілі дзяржаўны зямельны рэзерв Расіі. Менавіта з такіх уладанняў імператрыца Кацярына ІІ (1764 – 1796) раздавала землі сваім верным прыбліжаным.
У 1795 г. Пружанская воласць з 5700 сялянскімі душамі (улічваліся толькі мужчыны) была падаравана актыўнаму ўдзельніку задушэння нацыянальна-вызваленчага паўстання 1794 г. генерал-фельдмаршалу Пятру Румянцаву-Задунайскаму (1725 – 1796). Гэта быў выдатны палкаводзец, які асабліва праславіўся ў руска-турэцкай вайне 1768 – 1774 г.г. і за гэта да яго прозвішча быў далучаны дадатак “Задунайскі”. Хутчэй за ўсё, П. Румянцаў ніколі не бываў у сваёй новай сядзібе ў Пружанах. Пасля яго смерці права валодання пружанскімі маёнткамі перайшло да старэйшага сына Мікалая Румянцава, які прадаў гэтую маёмасць мясцовым заможным шляхціцам Трэмбіцкім, Булгарыным, Влодкам, Ягміным. Пружаны былі куплены тайным саветнікам Паўлам Ягміным (1747 – 1808). Лёс Ягміна быў даволі бурным. Яшчэ ў часы Рэчы Паспалітай ён меў вялікія пасады: быў берасцейскім вайсковым камісарам, кобрынсім маршалкам, віцэ-адміністратарам каралеўскіх уладанняў Брэсцкай эканоміі. Карыстаўся павагай караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага і быў наглядальнікам каралеўскіх уладанняў у Брэсцкай эканоміі. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) падтрымаў прагрэсіўна настроеную шляхту, якая са зброяй у руках стала на абарону сваёй радзімы, – удзельнічаў нацыянальна-вызваленчым паўстанні 1794 г. пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі. У паўстанні 1794 г. прымаў удзел і другі заможны шляхціц з Пружаншчыны – Ігнацы Ляжэнскі (у войску паўстанцаў меў чын паручніка пяхоты), які быў ўладальнікам маёнтка Аранчыцы. Пасля падаўлення паўстання Кацярына ІІ зрабіла шырокі жэст – яна даравала ўдзел у паўстанні тым, хто прынёс ёй прысягу на вернасць. Сягод такіх шляхціцаў былі П. Ягмін і І. Ляжэнскі, якіх не закранулі наступствы паўстання. Ягміну нават было дазволена набыць новую зямельную маёмасць, чым ён і скарыстаўся, набыўшы ў М. Румянцава Пружаны. Потым Пружаны перайшлі u1076 да шляхецкага роду Швыкоўскіх.
Далучаныя да Расіі пружанскія землі ўваходзілі ў склад Слонімскай губерні, а з 1797 г. – Літоўскай. Паводле новай тэрытарыяльна-адміністрацыйнай рэформы імператара Аляксандра І 1801 – 1803 г.г. Літоўская губерня падзялялася на Гарадзенскую і Віленскую, якія разам з Менскай стваралі Літоўскае генерал-губернатарства.
У час гэтых змяненняў Пружаны заставаліся павятовым горадам. На мяжы XVIII – XIX ст.ст. у Пружанах пражывала 7634 чалавек – 3701 мужчын і 3933 жанчын.
Пасля далучэння да Расіі змянілася кіраванне горадам. На горад распаўсюджвалася “Грамата на правы і выгады гарадам Расійскай імперыі” 1785 г. Паводле граматы ўладу ў горадзе ажыццяўляў магістрат (дума) на чале з бурмістрам і гараднічым (узначальваў выканаўчыю ўладу). Гараднічы прызначаўся царскім ўрадам з афіцэраў-адстаўнікоў. Сакратарскія функцыі выконваў пісар. У Пружанах змяшчалася і павятовае праўленне на чале з капітанам-спраўнікам. Важнае значэнне меў дваранскі сход на чале з прадвадзіцелем (маршалкам). У 1805 і 1807 г.г. прадвадзіцелем дваранства Пружанскага павета быў Піліп Кржаноўскі, у 1808 г. – Віктар Віславух (уладальнік маёнтка Зяновіль (Ляжайка)), а 1812 г. – Іосіф Булгарын. Купцы горада мелі права на стварэнне сваіх прафесійных аб’яднанняў – гільдый.
Значную частку жыхароў Пружан складалі яўрэі. Справа ў тым, што урадам Кацярыны ІІ у 1794 г. была ўведзена “мяжа яўрэйскай аселасці”. Яўрэям дазвалялася сяліцца ў гарадах, займацца рамяством і гандлем, але забаранялася валодаць зямлёй і займацца земляробствам. Ім дазвалялася запісваца ў мяшчанскія і купецкія саслоўі з умовай, што яны будуць плаціць падаткі ў двайным памеры ў параўнанні з хрысціянамі.
Шляхта атрымала такія ж правы як і расійскае дваранства паводле “Даравальнай граматы дваранству” 1785 г. – трымаць зямлю з залежнымі сялянамі, займаць дзяржаўныя пасады, не плаціць падаткі, не падвяргацца цялесным пакаранням. Зразумела, што ранейшыя “залатыя шляхецкія вольнасці” скасоўваліся. Католікам (большасць шляхты) дазвалялася свабодна адпраўляць свой культ, праўда, забаранялася перацягваць на свой бок праваслаўных і уніятаў (да 80 % беларусаў складалі уніяты). Такімі мерапрыемствамі царскі ўрад жадаў стварыць сабе апору ў новым краі.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка