Вярхоўнае боства старажытных славян, бог нябеснага агню. Вярхоўнае боства старажытных славян, бог нябеснага агню




Дата канвертавання14.02.2017
Памер445 b.



Вярхоўнае боства старажытных славян, бог нябеснага агню.

  • Вярхоўнае боства старажытных славян, бог нябеснага агню.

  • Імя: стар.-рус. Перунъ,

  • літ. Perkūnas, латыш.

  • Pērkons. Паходзіць ад

  • праіндаеўрапейскага

  • бога грома і баявай

  • дружыны *per(k)uno.





Сакральнае дрэва Перуна – дуб.

  • Сакральнае дрэва Перуна – дуб.

  • Дзень Перуна – чацвер, які звязваўся з навальніцай (“После дождічка в четверг”). У палабаў чацвер - “Пярунаў дзень”, у англічанаў – “Thursday”.

  • Зааморфнае аблічча: дзікі тур.

  • Антропаморфнае аблічча: згодна з летапісам, князь Уладзімір «постави кумиры на холму вне двора теремнаго: Перуна древяна, а главу его сребрену, а ус злат…»



Пасля хрышчэння Русі вобраз Перуна ў народных уяўленнях зліўся з вобразам Іллі-прарока. Гэта звязана з тым, што Ілля узнёсся на нябёсы на вогненнай калясніцы, што агнём нябесным караў грэшнікаў, а ў славян-язычнікаў маланка і калясніца былі атрыбутамі Перуна.

  • Пасля хрышчэння Русі вобраз Перуна ў народных уяўленнях зліўся з вобразам Іллі-прарока. Гэта звязана з тым, што Ілля узнёсся на нябёсы на вогненнай калясніцы, што агнём нябесным караў грэшнікаў, а ў славян-язычнікаў маланка і калясніца былі атрыбутамі Перуна.



Сонечны бог. Паходжанне яго імя выводзяць з іранскіх моваў (пярс. xuršēt‎ «зіхоткае сонца», асет. хур «сонца»).

  • Сонечны бог. Паходжанне яго імя выводзяць з іранскіх моваў (пярс. xuršēt‎ «зіхоткае сонца», асет. хур «сонца»).

  • Цікава, што ў адным з помнікаў старажытнарускай пісьменнасці Хорса, як і Перуна, называюць “анёлам” грому і маланак.



У “Слове пра паход Ігаравы” напісана, што полацкі князь Усяслаў Чарадзей ”въ ночь влъкомъ рыскаше: изъ Кыева дорискаше до куръ Тмутороканя, великому Хръсови влъкомъ путь прерыскаше”. Даследчыкі мяркуюць, што Хорс увасабляў сонечны дыск і днём, асядлаўшы каня, рухаўся па небе, а ноччу – пад зямлёю.

  • У “Слове пра паход Ігаравы” напісана, што полацкі князь Усяслаў Чарадзей ”въ ночь влъкомъ рыскаше: изъ Кыева дорискаше до куръ Тмутороканя, великому Хръсови влъкомъ путь прерыскаше”. Даследчыкі мяркуюць, што Хорс увасабляў сонечны дыск і днём, асядлаўшы каня, рухаўся па небе, а ноччу – пад зямлёю.

  • Адным з атрыбутаў гэтага боства лічыцца крыж, як паганскі сімвал святла.



Адзін з галоўных багоў ва ўсходнеславянскай міфалогіі. Боства ўрадлівасці і сонечнага святла, продак князёў і славянскіх людзей увогуле. Аўтар “Слова пра паход Ігаравы” называе русічаў “Дажбожымі ўнукамі”.

  • Адзін з галоўных багоў ва ўсходнеславянскай міфалогіі. Боства ўрадлівасці і сонечнага святла, продак князёў і славянскіх людзей увогуле. Аўтар “Слова пра паход Ігаравы” называе русічаў “Дажбожымі ўнукамі”.

  • М. Фасмер мяркуе, што імя Дажбога можна патлумачыць як “той, хто дае дабрабыт” - праз старажытнарускія дажь «дай» и *bogъ «шчасце, дабрабыт».



У старажытнарускім перакладзе “Хронікі” Іаана Малалы Дажбогам быў названы грэчаскі бог сонца Геліёс. Сучасны даследчыкі звязваюць вобраз Дажбога з папулярным на Русі вобразам Аляксандра Македонскага, а таксама прасочваюць яго сувязь са старажытнакельцкім “добрым боствам” Дагдам.

  • У старажытнарускім перакладзе “Хронікі” Іаана Малалы Дажбогам быў названы грэчаскі бог сонца Геліёс. Сучасны даследчыкі звязваюць вобраз Дажбога з папулярным на Русі вобразам Аляксандра Македонскага, а таксама прасочваюць яго сувязь са старажытнакельцкім “добрым боствам” Дагдам.



У фальклёры захавалася памяць пра Дажбога. Так, згодна з украінскай народнай песняй, менавіта ён загадвае ранняй птушцы салаўю замкнуць зіму і адчыніць лета.

  • У фальклёры захавалася памяць пра Дажбога. Так, згодна з украінскай народнай песняй, менавіта ён загадвае ранняй птушцы салаўю замкнуць зіму і адчыніць лета.

  • Ой, соловейку, ти ранній пташку,

  • Ой, чого так рано із вир'їчка вийшов? Не сам же я вийшов, Дажбог мене вислав — З правої ручейки — літо відмикати, З лівої ручейки — зиму замикати...

  • Атрыбут Дажбога – кола з шасцю спіцамі, якое сімвалізуе сонца.



Ва ўсходнеславянскай міфалогіі – бог ветру. Можа выклікаць і спыніць буру, можа пераўтварацца ў свайго памочніка - міфічную птушку Страцім. Звычайна ўяўляўся як сівы стары, які жыве на краі свету, у глухім лесе ці на востраве пасярод мора-акіяну.

  • Ва ўсходнеславянскай міфалогіі – бог ветру. Можа выклікаць і спыніць буру, можа пераўтварацца ў свайго памочніка - міфічную птушку Страцім. Звычайна ўяўляўся як сівы стары, які жыве на краі свету, у глухім лесе ці на востраве пасярод мора-акіяну.

  • Імя Стрыбога ўзыходзіць да праслав. кораня «стрег», што значыць «старэйшы», «дзядзька па бацьку». У «Слове пра паход Ігаравы» вятры названыя «стрыбожымі ўнукамі».



У народных ўяўленнях вобраз Стрыбога, верагодна, зліўся з вобразам святого Касьяна Рымляніна.

  • У народных ўяўленнях вобраз Стрыбога, верагодна, зліўся з вобразам святого Касьяна Рымляніна.

  • Лічылася, што гэты святы пануе над вятрамі; па валагодскай легендзе, ён трымае іх на дваццаці ланцугах і за дваццаццю замкамі. Адна з характэрных рысаў народнага вобразу св. Касьяна – знішчальны позірк, а часам і слепата праз занадта цяжкія павекі.



Семаргл выконваў дзве асноўныя функцыі: ахоўваў пасевы, палі і быў пасрэднікам паміж людзьмі і багамі, а таксама быў богам агню, у прыватнасці, хатняга ачагу.

  • Семаргл выконваў дзве асноўныя функцыі: ахоўваў пасевы, палі і быў пасрэднікам паміж людзьмі і багамі, а таксама быў богам агню, у прыватнасці, хатняга ачагу.

  • Уяўляўся ў выглядзе крылатага сабакі.

  • Магчыма, імя і сам вобраз запазычаныя з іранскай міфалогіі.



Багіня, якая лічыцца апякункай жаночага пачатку, урадлівасці, шлюбу і родаў. Маці багоў, магчыма, жонка ці ўвасабленне Велеса.

  • Багіня, якая лічыцца апякункай жаночага пачатку, урадлівасці, шлюбу і родаў. Маці багоў, магчыма, жонка ці ўвасабленне Велеса.

  • Звязаная з зямлёй і вадой. Яе імя паходзіць або ад дзеяслова “мокнуць”, або ад корня *mokos, «прадзенне».



Асноўны атрыбут Макашы – кудзеля. Гэтае боства можна параўнаць з грэчаскімі прахамі лёсу – Мойрамі, а таксама з германскімі Норнамі.

  • Асноўны атрыбут Макашы – кудзеля. Гэтае боства можна параўнаць з грэчаскімі прахамі лёсу – Мойрамі, а таксама з германскімі Норнамі.

  • У сярэднявечных павучэннях супраць паганства Макаш суадносіцца з Гекатай – элінскай багіняй месяцовага святла, вядзьмарства і таго свету.

  • На выявах можа мець рогі ці непрапарцыйна вялікую галаву як сведчанне хтанічнасці.



У сваёй ніжняй іпастасі Макаш можа з’яўляцца вядомай усім Бабай-Ягой (Хель у скандынаваў, Калі ў індусаў) – маці вятроў і ўладаркай ляснога свету. На рускіх вышыўках яна часам паказвалася паміж дзвюх ласіх-Ражаніц.

  • У сваёй ніжняй іпастасі Макаш можа з’яўляцца вядомай усім Бабай-Ягой (Хель у скандынаваў, Калі ў індусаў) – маці вятроў і ўладаркай ляснога свету. На рускіх вышыўках яна часам паказвалася паміж дзвюх ласіх-Ражаніц.



Сакральным днём Макашы была пятніца, і таму пасля хрышчэння Русі вобраз паганскай багіні зліўся ў народнай свядомасці з вобразам вялікапакутніцы Параскевы (Праскоўі) Пятніцы, апякункі шлюбу. Статуі “бабінай святой” ставіліся ля калодзежаў і вадаёмаў, а з 28 кастрычніка (дзень св. Параскевы) жанчыны пачыналі мяць лён.

  • Сакральным днём Макашы была пятніца, і таму пасля хрышчэння Русі вобраз паганскай багіні зліўся ў народнай свядомасці з вобразам вялікапакутніцы Параскевы (Праскоўі) Пятніцы, апякункі шлюбу. Статуі “бабінай святой” ставіліся ля калодзежаў і вадаёмаў, а з 28 кастрычніка (дзень св. Параскевы) жанчыны пачыналі мяць лён.



“Бог быдла”, апякун дзікай і свойскай жывёлы. У некаторых рэканструкцыях атаясамліваецца з Вогненным Змеем, які супрацьстаіць Перуну.

  • “Бог быдла”, апякун дзікай і свойскай жывёлы. У некаторых рэканструкцыях атаясамліваецца з Вогненным Змеем, які супрацьстаіць Перуну.

  • Магчыма супаставіць праславянскія формы *Velsъ, *Volsъ з імём балтыйскага бога таго свету – Вяльнаса.



У “Слове пра паход Ігаравы” старажытнага песнятворца Баяна называюць “Велесавым унукам”, што можа казаць пра функцыю Велеса як боства паэзіі і абрадавай песні.

  • У “Слове пра паход Ігаравы” старажытнага песнятворца Баяна называюць “Велесавым унукам”, што можа казаць пра функцыю Велеса як боства паэзіі і абрадавай песні.

  • Сувязь Велеса з сельскай гаспадаркай прасочваецца ў славянскім народным звычаі пакідаць на полі некалькі незжатых сцебляў злакаў - “Велесаву бародку”.



Пасля хрысціянізацыі славянаў вобраз Велеса быў сбліжаны з вобразам святого пакутніка Ўласія, біскупа Севастыйскага. У рускім фальклоры св. Уласій лічыўся апекуном жывёлы, паколькі паданне кажа, што ён бласлаўляў і ацаляў звяроў пустэльных. Частка функцый Велеса перайшла на св. Мікалая – апекуна багацця і гандлю, які ва ўяўленні рускіх быў таксама ўладаром падземнага і марскога свету.

  • Пасля хрысціянізацыі славянаў вобраз Велеса быў сбліжаны з вобразам святого пакутніка Ўласія, біскупа Севастыйскага. У рускім фальклоры св. Уласій лічыўся апекуном жывёлы, паколькі паданне кажа, што ён бласлаўляў і ацаляў звяроў пустэльных. Частка функцый Велеса перайшла на св. Мікалая – апекуна багацця і гандлю, які ва ўяўленні рускіх быў таксама ўладаром падземнага і марскога свету.



У ХХ ст. атрымала вядомасць папулярная сярод неапаганцаў “Велесава кніга”. Яна была апублікаваная ў 1950-я гг. рускімі эмігрантамі Ю. Міралюбавым і А. Куранковым у Сан-Францыска. Міралюбаў сцвярджаў, што спісаў кнігу са страчаных падчас вайны драўляных дошак, створаных у IX ст. Аднак большасць даследчыкаў лічаць яе падробкай XIX або XX ст. “Велесава кніга” утрымлівае легенды, малітвы і паданні пра старажытную гісторыю славянаў прыкладна з VII ст. да н. э. да IX ст. н. э. Нягледзячы на назву, апавяданні пра Велеса не адыгрываюць у тэксце пануючай ролі.

  • У ХХ ст. атрымала вядомасць папулярная сярод неапаганцаў “Велесава кніга”. Яна была апублікаваная ў 1950-я гг. рускімі эмігрантамі Ю. Міралюбавым і А. Куранковым у Сан-Францыска. Міралюбаў сцвярджаў, што спісаў кнігу са страчаных падчас вайны драўляных дошак, створаных у IX ст. Аднак большасць даследчыкаў лічаць яе падробкай XIX або XX ст. “Велесава кніга” утрымлівае легенды, малітвы і паданні пра старажытную гісторыю славянаў прыкладна з VII ст. да н. э. да IX ст. н. э. Нягледзячы на назву, апавяданні пра Велеса не адыгрываюць у тэксце пануючай ролі.



Бог-каваль, стваральнік шлюбу і бацька Дажбога. Па меркаванню некаторых даследчыкаў – галоўнае боства ўсходніх славян, нябесны агонь.

  • Бог-каваль, стваральнік шлюбу і бацька Дажбога. Па меркаванню некаторых даследчыкаў – галоўнае боства ўсходніх славян, нябесны агонь.

  • Паходжанне імя Сварога выводзяць як з санскр. svarga “небо”, так і з рум. sfarogǔ “сухі; той, які палае”. А таксама з праслав. svarь “свара”, што дае магчымасць зразумець гэтае імя як “той, які спрачаецца, карае”.



Апошнім часам некаторыя навукоўцы мяркуюць, што ў славянскім пантэоне не было такого боства, як Сварог. Гэтае імя амаль не сустракаецца ў крыніцах – у адрозненні ад увасаблення агню, Сварожыча.

  • Апошнім часам некаторыя навукоўцы мяркуюць, што ў славянскім пантэоне не было такого боства, як Сварог. Гэтае імя амаль не сустракаецца ў крыніцах – у адрозненні ад увасаблення агню, Сварожыча.

  • Аднак іншыя даследчыкі не падзяляюць гэтага скептыцызму і праводзяць паралелі паміж Сварогам і палымяным духам Рарогам. (У міфалогіі заходніх славянаў Рарог можа прымаць воблік драпежнай птушкі, вогненнага віхуру або цмока з зіхоткім целам).



Беларуская міфалагічная сістэма багоў мае пэўныя характэрныя рысы. Сярод іх - функцыянальная заземленасць сакральных суб'ектаў. У паганскіх, а таксама біблейных версіях міфаў мы ўвесь час сустракаемся з прысутнасцю бостваў сярод людзей. “Бог сам хадзіў па зямлі да навучаў іх (людзей), як жыць на свеце, як працаваць да даставаць кусок хлеба”.

  • Беларуская міфалагічная сістэма багоў мае пэўныя характэрныя рысы. Сярод іх - функцыянальная заземленасць сакральных суб'ектаў. У паганскіх, а таксама біблейных версіях міфаў мы ўвесь час сустракаемся з прысутнасцю бостваў сярод людзей. “Бог сам хадзіў па зямлі да навучаў іх (людзей), як жыць на свеце, як працаваць да даставаць кусок хлеба”.

  • Іншая рыса беларускіх сакральных персанажаў — антрапамарфізм, што набліжае іх да самай антрапаморфнай міфалогіі — грэчаскай. Монатэістычны бог падкрэслена антрапаморфны — ён выступае ў якасці старога, які ходзіць па зямлі. Выгляд старога маюць таксама Бялун і Зюзя. Юнацкая постаць адрознівае Ярылу. Ляля, Цёця, Талака ўвасобленыя ў жаночых вобразах.

  • Яшчэ адна характэрная рыса беларускіх багоў, што адзначалася вышэй — іх функцыянальная арыентацыя на плоднасць (і, адпаведна, слабая праява мілітарызму). Тут вылучаюцца хіба што Пярун, які вынішчае нячысцікаў, да злы і ваяўнічы Чарнабог. У адным з міфаў ваяўнічасць праяўляе і Зюзя, які перашкаджае Грамаўніцы нарадзіць Дажджбога, але агрэсіўнасць — характэрная рыса бостваў, звязаных з зімой.



Акрамя асноўных поліэтнічных язычніцкіх бостваў, меўся шэраг сакральных персанажаў, звязаных з уласна беларускай этнічнай традыцыяй. Галоўны сярод іх — Бялун, Белабог, бацька Пяруна, які займае досыць высокае месца ў сакральнай іерархіі і замяняе ўсходнеславянскага Рода. Як і большасць бостваў беларусаў, гэта сівы дзед з даўгой барадой, у белым адзенні і з кіем у руцэ.

  • Акрамя асноўных поліэтнічных язычніцкіх бостваў, меўся шэраг сакральных персанажаў, звязаных з уласна беларускай этнічнай традыцыяй. Галоўны сярод іх — Бялун, Белабог, бацька Пяруна, які займае досыць высокае месца ў сакральнай іерархіі і замяняе ўсходнеславянскага Рода. Як і большасць бостваў беларусаў, гэта сівы дзед з даўгой барадой, у белым адзенні і з кіем у руцэ.

  • Бялун — добры бог, “бацька неба”, дзе ён і жыве. Па іншай версіі, Бялун жыве ў хаце каля дарогі. Ён з'яўляецца толькі ўдзень, што падкрэслівае яго “светлы” пачатак, і дапамагае людзям. У бедняка ці добрага працаўніка ён просіць уцерці нос і за гэта адорвае золатам з торбы.

  • Вобраз Бялуна — тыповы прыклад архетыпа сакральнага старца, добрага продка, які шырока распаўсюджаны ў сусветнай міфалогіі.












База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка