«Вясна прылятае на крылах птушак» «Жывая Вясна» ў школах Матэрыялы для настаўніка Апісанне Вясновая міжнародная кампанія «Жывая Вясна-2015»




Дата канвертавання05.02.2018
Памер58.21 Kb.
Ogólnopolskie Грамадская арганізацыя

Towarzystwo “Ахова птушак


Ochrony Ptaków Бацькаўшчыны”
www.otop.org.pl www.ptushki.org


«Вясна прылятае на крылах птушак» «Жывая Вясна» ў школах


Матэрыялы для настаўніка




Апісанне
Вясновая міжнародная кампанія «Жывая Вясна-2015» распачалася 1 сакавіка 2015 г. «Жывая Вясна» з'яўляецца праектам BirdLife International на чале з «Аховай птушак Бацькаўшчыны» у Беларусі. Гэтая кампанія праводзіцца для ўсіх зацікаўленых прыродай людзей і перш за ўсё для дзяцей школьнага ўзросту і маладых людзей.





У чым сутнасць кампаніі?
Назіральнікі ў 51 краіне свету рэгіструюць у інтэрнэт-базе дадзеных праекта іх свае першыя назіранні за белым буслом, вясковай ластаўкай, чорным свіргулем, зязюляй звычайнай і шчуркай-пчалаедкай. У выніку па атрыманых дадзеных ствараецца мапа прыходу вясны. Міжнародная кампанія доўжыцца да 21 чэрвеня.

Чаму варта прыняць удзел у праекце?




«Жывая Вясна» з'яўляецца простым праектам, які дае магчымасць кожнаму чалавеку паўдзельнічаць у зборы дадзеных па назіраннях за птушкамі. «Жывая Вясна» дапамагае ўбачыць уплыў змены клімату на міграцыю птушак.


Вялікая колькасць настаўнікаў прыняла ўдзел у кампаніі ў папярэднія гады. На падставе матэрыялаў, размешчаных на вэб-сайце праекта і дзякуючы адукацыйным прапановам, якія рыхтуе "Ахова птушак Бацькаўшчыны", на працягу ўсяго праекта "Жывая Вясна", тысячы людзей маюць магчымасць далучыцца да захапляльных назіранняў за міграцыяй птушак.


"Жывая Вясна" - гэта выдатная магчымасць зрабіць маладых людзей больш уважлівымі да прыгажосці прыроды, развіць у іх уменне пачуццёвага ўспрымання прыроды. Інфармацыя на вэб-сайце "Жывой Вясны" дазваляе навучэнцам даведацца аб натуральнай разнастайнасці кліматычных зон. Адначасова з гэтым яна дапамагае зразумець, што ўсе жыхары нашай планеты адказныя за кліматычныя змены, якія могуць прывесці да таго, што аднойчы мы не зможам пачуць зязюлю або будзем дарэмна спадзявацца ўбачыць у небе буслоў.
Кампанія “Жывая Вясна” становіцца ўсё больш папулярнай. У 2013 годзе ў Беларусі было зарэгістравана звыш 5 400 назіранняў, нашая краіна заняла 5-е месца сярод звыш 50 краін-удзельніц!

Як удзельнічаць у кампаніі «Жывая Вясна»?


Удзельнічаць у «Жывой Вясне» вельмі проста! Дастаткова рэгістраваць Вашыя назіранні на сайце www.springalive.net

(праз форму “дадаць назіранне” якую бачна на галоўнай старонцы сайта)

матэрыялы вы заўсёды можаце знайсці і тут.


Школы, якія збяруць найбольшую колькасць назіранняў, атрымаюць каштоўныя падарункі. Падарункі таксама атрымаюць аўтары самых цікавых назіранняў і пераможцы конкурсаў «Жывой Вясны».


У гэтым годзе зарэгістраваць Вашыя назіранні можна таксама пры дапамозе кароткага нумара 0841. Проста дашліце сваё назіранне з указаннем віда птушак, часу і месца назірання, абавязкова ўкажыце сваё імя і прозвішча. У адказ Вы атрымаеце падарунак — спасылку на голас адной з птушак "Жывой вясны"!

Пакідаць свае назіранні і ўдзельнічаць у кампаніі «Жывая Вясна» можна і праз адмысловыя суполкі ў сацыальных сетках, далучайцеся да нас, давайце сустракаць вясну разам!

Фэйсбук: facebook.com/Springalive.Belarus


Укантакце: vk.com/springalive

Ідэя «Жывой Вясны»




Прыблізна 10,000 відаў птушак жывуць ва ўсім свеце. Іх размеркаванне на зямным шары адрозніваецца і непасрэдна звязана з геаграфічнымі ўмовамі, тыпам клімату і прысутнасцю пэўных тыпаў асяроддзя пражывання.

Чалавек аказвае ўсё большы і большы ўплыў на навакольнае асяроддзе. Узмоцненае развіццё і інтэнсіфікацыя сельскай гаспадаркі , індустрыялізацыя і індустрыяльная "вытворчасць " парніковых газаў прывялі да глыбокіх зменаў клімату. Птушкі - важны элемент свету прыроды , яны граюць асноўную ролю ў экасістэмах . Яны - выдатны індыкатар сваёй краіны і яе біяразнастайнасці. Змены ў колькасці адабраных відаў птушак, іх размнажэнні -- разглядаюць як індыкатар змен у прыродзе і, як следства, індыкатар якасці чалавечага жыцця. Змены клімату ўплываюць на большасць відаў у значнай ступені. Глабальнае пацяпленне выклікае змены ў арэале многіх відаў птушак. Гэта таксама мае вялікі ўплыў на час іх міграцыі - больш ранняе прыбыццё з месцаў зімоўкі і пачатак размнажэння. Калі гэтыя змены не з'явяцца адначасова з іншымі, напрыклад, даступнасцю ежы ў пачатку вясны, то гэта прывядзе да зніжэння выжывання і дарослых птушак, і птушанят, што можа прывесці да памяншэння колькасці многіх відаў.


Грунтуючыся на мадэлях змены клімату, межы тэрытарыяльнага арэала для большасці еўрапейскіх відаў могуць перамясціцца на 1000 км у паўночна-ўсходнім напрамку, у той час як арэал пражывання большасці відаў можа зменшыцца на 50%. Толькі некалькі відаў змогуць прыстасавацца да хутка зменлівых умоў. Лічыцца, што 25 % еўрапейскіх відаў будуць падвяргацца небяспецы. Разнастайнасць відаў птушак можа зменшыцца на 40%. Часта экалагічныя катастрофы справа рук людзей, якія ведаюць аб выніках нястрымнага эканамічнага развіцця.


Ідэя кампаніі «Жывая Вясна» складаецца ў тым, каб сачыць за датамі вяртання пералётных птушак да месцаў пражывання. Гэтыя дадзеныя разам з іншай інфармацыяй (змена тэрытарыяльнага дыяпазону і колькасці папуляцый птушак) могуць быць ідэальным індыкатарам бліжэйшых зменаў клімату.

Каб абарона птушак прынесла сур'ёзныя вынікі, яна павінна ажыццяўляцца шырокамаштабна, таму існуюць міжнародныя канвенцыі і прававыя механізмы, такія як Рамсарская канвенцыя, Бонскае Пагадненне, Вашынгтонскае Пагадненне або пагадненне па разнастайнасці формаў жыцця. Краіны Еўрапейскага саюза абавязаны ажыццяўляць Дырэктыву Птушак з 1979, якая абавязвае дзяржавы - члены ствараць запаведнікі для папуляцый птушак у дзікай прыродзе і ствараць тэрыторыі спецыяльнай абароны ў межах сеткі Nature 2000.


Пяць відаў пералётных птушак у праграме “Жывая вясна”, чаму менавіта яны?
Белы бусел, вясковая ластаўка, зязюля звычайная, чорны свіругль і шчурка-пчалаедка – гэта віды птушак, якія існуюць у большасці еўрапейскіх краін. Белы бусел, зязюля звычайная і шчурка-пчалаедка менш распаўсюджаны на захадзе Еўропы.
Шчурка-пчалаедка – рэдкі від у паўночных краінах. Яна часцей за ўсё сустракаецца ў цеплых паўднёвых ці паўднёва-усходніх рэгіёнах Еўропы. Яны ўсе жывуць у цёплых краінах, а зімуюць у Цэнтральна-усходняй і Паўдневай Афрыцы. Пік іх веснавога прыбыцця на месцы пражывання ў Еўропе прыпадае на канец сакавіка і пачатак траўня.
Яны шырока вядомыя і лёгка пазнавальныя ў Еўропе, што дазваляе прымаць удзел у кампаніі нават самым маленькім. Вынікі назіранняў за датамі прылёту, магчымымі зменамі тэрытарыяльных дыяпазонаў і колькасці птушак могуць быць выдатнымі індыкатарамі зменаў, што маюць месца ў прыродзе.
Варта падкрэсліць, што шмат гадоў аматары птушак, назіранні за якімі з'яўляюцца для іх захапляльным заняткам, граюць важную ролю ў даследванні папуляцый птушак, іх распаўсюджанасці і колькасці.

Partner of the campaign:





База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка