X тыдзень касцёльнай музыкі




Дата канвертавання08.05.2017
Памер12.6 Kb.
X Тыдзень касцёльнай музыкі
У адпаведнасці з планам работы ПНДЛМ і аддзела міжнародных сувязей, у супрацоўніцтве з Секцыяй касцёльнай музыкі Камісіі Божага культу і Сакрамэнтаў пры Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі з 4 ліпеня па 8 ліпеня 2011 года плануецца правесці X Тыдзень касцёльнай музыкі. У якасці кіраўніка творчых майстэрняў запрошаны вядомы музыкант з Універсітэта музыкі і мастацтваў г.Грац/Аўстрыя – домскі капэльмайстар, дацэнт Ёзэф Долер (Josef Doeller), які ужо шматразова праводзіў майстаркурсы ў БДАМ па харавому дырыжыраванню і ў рамках трох Акадэмій старадаўняй музыкі.

У адзначаны перыяд адбудуцца лекцыі і індывідуальныя заняткі па наступных дысцыплінах касцёльнай музыкі ў БДАМ.

Лекцыі:


  • літургіка (кс. Юры Санько);

  • уводзіны ў грэгарыянскі харал (Ёзэф Долер).

Практычныя заняткі:

  • літургічная арганная ігра і імправізацыя (Уладзімір Неўдах);

  • практычная гармонія (Вікторыя Куцько);

  • пастаноўка голасу (Тамара Рэмез);

  • хор; харавое дырыжыраванне (Ёзэф Долер).


Панядзелак, 4 ліпеня

10.30 — рэгістрацыя ўдзельнікаў Архікафедральны касцёл, пл. Свабоды, 9;



11.30 — урачыстае адкрыццё Х Тыдня касцёльнай музыкі.
Заключны канцэрт удзельнікаў Х Тыдня касцёльнай музыкі адбудзецца 8 ліпеня 2011 года ў 19.30 ў Архікафедральным касцёле.
Просім інфармаваць нас аб Вашым удзеле

ў X Тыдні касцёльнай музыкі па электроннай пошце: ulneudach@hotmail.com


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка