Я я з левага боку намалюй аўтапартрэт. З правага боку намалюй, якім ты вырасцеш.,0




Дата канвертавання03.04.2017
Памер23.2 Kb.
Практыкаванне 31

Я я

З левага боку намалюй аўтапартрэт. З правага боку намалюй, якім ты вырасцеш.


,0







Знайдзі ды выкрэслі ўсе літары Ю.

Колькі іх?

Якія народы жывуць у юртах? Якія яшчэ цікавыя назвы дамоў табе сустракаліся?

УТУЛЬНАЯ ЮРТА

Ў юрце цёпла, ў юрце суха.

А знадворку - завіруха!

Завіхаюцца вятры,

Завываюць на двары.

Сыплюць снег, мароз нясуць,

Спаць спакойна не даюць!


Знайдзі і выкрэслі ўсе літары Я. Колькі іх?

Прыгадай беларускія (і не толькі) імёны, што пачынаюцца з Я.

СЯБРОЎСКІ ПАЧАСТУНАК

Яблык з яблыні упаў.

Яблык на зямлі ляжаў.

Ян і Ясь яго знайшлі,

Падзялілі і пайшлі.

Смак сапраўдны ты адчуеш,



Калі сябра пачастуеш!

Нашая песенька!

Мы едзем, едзем, едзем

За самы далягляд –

Найлепшая у свеце

Кампанія рабят.

Мы ўсе жывем у згодзе,

Умеем сябраваць,

І песеньку заводзім,

Абы не сумаваць:

Тра-та-та, любата!

Мы ўзялі з сабой ката,

Чыжыка, сабаку,

Пеўніка пад паху,

Павіяна,

Папугая…

Вось кампанія такая!


Калі пад чыстым небам

З душой адкрытай жыць,

Злаваць няма патрэбы

І можна ўсіх любіць.

Збіраешся ў дарогу –

Сяброў склікай хутчэй,

Яны і дапамогуць,

І разам весялей!

Тра-та-та, любата!

Мы ўзялі з сабой ката,

Чыжыка, сабаку,

Пеўніка пад паху,

Павіяна,

Папугая…

Вось кампанія такая!


Мы ехалі ўрачыста,

Кампанія сяброў.

За сонейкам агністым

Вярталіся дамоў.

Нас промні сагравалі,

Нас вецер абдымаў,

І мы не сумавалі,

Бо кожны падпяваў:

Тра-та-та, любата!

Мы ўзялі з сабой ката,

Чыжыка, сабаку,

Пеўніка пад паху,

Павіяна,

Папугая…

Вось кампанія такая!

Сяргей Міхалкоў,

пераклала Алена Церашкова

Прыходзь на ВЫПУСКНЫЯ заняткі! Аб’яднаем 2 групы ды павесялімся разам!


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка