Я забываю пакрысе Былы свой сум, былое ліха




Дата канвертавання15.12.2018
Памер5.62 Kb.
СIВЫ ГОЛУБ

Я забываю пакрысе

Былы свой сум, былое ліха.

І сівы голуб на страсе

Буркоча жаласна і ціха.

Я пакідаю гэты дом,

Каб аніколі не вярнуцца.

І нават гром, вясновы гром

Мяне не змусіць азірнуцца.

Прыпеў (2 разы): Сівы голуб, сівы голуб,

Галубка бялейша.

Мілы бацька, міла маці,

А міла - мілейша.

Прабегся вецер па расе,

І адгукнуліся ціхутка,

І сівы голуб на страсе,

І вечна сумная галубка.

Пачуй далёкі голас мой

І адгукніся ціха-ціха,

Каб я забыў свой неспакой,



Каб я забыў былое ліха.

Прыпеў (3 разы)


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка