Як быць Кнігай на Жывой Бібліятэцы – некалькі карысных парад!




Дата канвертавання10.03.2018
Памер28.97 Kb.
Як быць Кнігай на Жывой Бібліятэцы – некалькі карысных парад!

Падрыхтуйцеся, каб быць Кнігай! Запытайцеся ў арганізатараў аб усім, што вам цікава, і прачытайце гэтыя карысныя парады. Яны значна дапамогуць вам быць цікавай і карыснай Rнігай! Запрашаем на нашу кніжную паліцу!

✓ Будзьце сабой! Будзьце шчырымі і адкрытымі. Уважліва слухайце Чытача.

✓ Вы не акцёры драматычнага тэатру, таму будзьце сабою і не драматызуйце. Самае важнае ў тым, што ВЫ гэта ВЫ!

✓ Будзьце гатовыя падзяліцца сваім ўласным вопытам. Але, калі пытанні становяцца занадта асабістымі, Вы не абавязаны адказваць.

✓ Вы павінны прызвычаіцца да таго, што Чытачы вырашылі прачытаць Вас толькі з-за таго, што ім цікава назва Кнігі ўвогуле; дадатковая інфармацыя проста лепш ілюструе падрабязнасці. З-за гэтага Вам можа падацца, што Вашы жыццё і асобу спрашчаюць, але ж, у кантэксце Жывой Бібліятэкі, гэта нармалёва.

✓ Будзьце гатовы паўтараць адно і тое ж некалькі разоў. То бок розныя чытачы могуць задаваць адны і тыя ж пытанні. Пастарайцеся ўспрымаць кожную частку дыскусіі як унікальны шанец для кожнага чытача даведацца больш пра Вас і Вашу асабістасць.

Памятайце, што Вы правядзеце з кожным чытачом прыкладна 30 хвілін і больш ніколі з імі не пабачыцеся.

✓ Правярайце гадзіннік: мы ўсе абмежаваны па часе. Калі Вам неабходна “працягнуць” сесію, то звярніцеся да Бібліятэкара.

✓ Усе чытачы розныя і ў кожнага з іх свая прычына абраць менавіта Вашу Кнігу. Таму, добрым пытаннем для пачатку дыскусіі можа быць: “Чаму Вы абралі менавіта мяне як Кнігу?”. Гэта дасць Вам магчымасць зразумець інтарэсы Чытачоў.

✓ Увогуле, Чытачы на Жывой Бібліятэке гатовыя размаўляць, слухаць і даведвацца. Іх пытанні не заўсёды дастаткова прамыя, таму вельмі важна дапамагчы ім ўдакладніць сваё пытанне, каб у адказ даць больш дакладнае разуменне. Атрымайце крыху інфармацыі пра Вашых чытачоў – ці сустракалі яны каго-небудзь накшталт вас дагэтуль? Мабыць у іх быў добры ці дрэнны вопыт якіх-небудзь зносін з такімі людзьмі як Вы? Гэтыя пытанні дапамогуць Вам вырашыць, якая інфармацыя можа быць цікава чытачам.

✓ Калі чытач пачынае размаўляць альбо паводзіць сябе агрэсіўна або, напрыклад, абвінавачваць у тым, что з-за Вас у грамадстве ўзнікаюць праблемы. Або, што такія як Вы ствараюць нездаровыя грамадскія ўмовы, заўседы захоўвайце спакой, і выказвайце сваю нязгоду, калі лічыце неабходным. Пастарайцеся перенакіраваць дыялог у больш нейтральнае рэчышча. Калі Чытач абражае Вас ці прымушае адчуваць сябе некамфортна, памятайце: Вы заўседы маеце права спыніць дыскусію, калі Вас абразілі ці абвінавацілі ў чым-небудзь.

Не гледзячы на тое, што Бібліятэкары заўседы падтрымліваюць Чытачоў у выбары Кніг, якія ўяўляюць сабой іх стэрэатыпы і прадузятасці, мэты, па якіх чытач абірае Кнігу могуць вельмі моцна адрознівацца; чытачам можа быць проста цікава. Ці яны шукаюць асабістай парады. Памятайце, напрыканцы, чытачы самі павінны прымаць свае жыццёвыя вырашэнні; Вы можыце падзяліцца сваім вопытам рашэння праблем ці метадам выхада са складанай сітуацыі, але ж будзьце ўважлівымі, калі даеце парады.

✓ Дарэчы, размова паміж Кнігай і чытачом канфідэнцыяльна. Калі Вы спасылаецеся на іншых Чытачоў, не агучвайце іх імёны.

✓ Прасіце дадатковы перапынак, калі Вам трэба адпачыць, асабліва, пасля цяжкай сесіі з Чытачамі. Вельмі важна заставацца расслабленым і адкрытым для дыскусіі. А таксама адпачыўшым ад Чытачоў.

✓ На працягу перапынка Вы можаце абмяркоўваць свой вопыт Кнігі з іншымі Кнігамі Жывой Бібліятэкі ці Ббібліятэкарамі.

✓ Калі Ваша Кніга пераўтвараецца ў бестсэлер, не забывайцеся ўсё ж рабіць перапынкі і вызначаць для сябе колькі чытачоў можа удзельнічаць у адной сесіі (і дадаткова паведамляць пра гэта бібліятэкарам).

✓ Калі ж Ваша Кніга не вельмі папулярная, паспрабуйце найлепшым чынам выкарыстаць час на Бібліятэцы паразмаўляўшы з іншымі Кнігамі.

Атрымлівайце асалоду ад сябе, як ад Кнігі! Пры правільным падыходзе гэта можа быць цікава і можа дапамагчы узбагаціць свае веды аб навакольных людзях Вам, як Кнізе, і ўсім Вашым Чытачам!

ПРАВІЛЫ ЖЫВОЙ БІБЛІЯТЭКІ

1. Сесія заснавана на ўзаемнай паваге.

2. Калі ласка, вяртайце Кнігу ў тым жа фізічным, эмацыйным і псіхалагічным стане, у якім Вы яе бралі.



3. Кнігі маюць права адмовіцца адказваць на пытанні, якія лічаць абразлівымі альбо надта асабістымі.

Кожны сам па сябе важны, значны і цікавы. На Жывой Бібліятэцы кожны можа быць сабой! Гэта толькі заахвочвае!


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка