Як ты сэрцу майму міла, дарагая Беларусь!




Дата канвертавання15.01.2017
Памер40.24 Kb.
Семінар-практыкум

Як ты сэрцу майму міла, дарагая Беларусь!”



Мэта: пашыраць веды па гісторыі і культуры роднага краю; развіваць пазнавальны інтарэс; выхоўваць нацыянальную самасвядомасць, патрыятызм і любоў да Радзімы.
Вядучы. Сённяшняе мерапрыемства прысвечана Дню роднай мовы.

21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Ён быў абвешчаны UNESCO.

Беларусам многія могуць пазайздросціць: у спадчыну нам засталася па-сапраўднаму ўнікальная мова. Самая мілагучная, багатая, жывая, песенная і старажытная... Багаты шэраг эпітэтаў і характарыстык. Беларуская мова заслугоўвае таго, каб яе любілі і на ёй гаварылі.

У нашых спаборніцтвах бяруць удзел каманды “Папараць-кветка”, “Лявоніха”.


Размінка

Вядучы па чарзе задае пытанне.



  1. Передача з пакалення ў пакаленне звычаяў, навыкаў, правіл. (Традыцыя)

  2. Беларускі узор. (Арнамент)

  3. Народны ўмелец. (Майстар)

  4. Хатні ткацкі станок. (Кросны)

  5. Прыгожы вышыты абрус. (Сталешнік.)

  6. Чалавек, які займаўся вырабам прылад працы, зброі, посуду і іншых рэчаў. (Рамеснік.)


Конкурс “Славутыя імёны Бацькаўшчыны”

Вядучы раздае канверты з карткамі, на якіх запісана інфармацыя пра жыццё беларускіх асветнікаў і культурных дзеячаў. Камандам трэба вызначыць, пра каго ідзе размова.


Конкурс “Вобразная, вольная, пявучая мова беларуская мая”

Вядучы раздае канверты з карткамі , на якіх запісаны заданні.

1.Падабраць да слоў антонімы: апоўначы, багаты,брудны, весяліцца, востры, гарачыня,дазвол, добра, дужы, замкнуць, заплюшчыць, здаровы, карысць, лёгкі, мяккі, перамога, праўда.

2.Падабраць да слоў сінонімы: шлях, многа, храбры, хутка, моцны, мокры, вясёлы, дрэнны, работа, бяда, кветка, доктар, поспех.

3.Падабраць да кожнага рада слоў па адным слове, якое іх аб’ядноўвае:

Ажыны, маліны, чарніцы (ягады)

Курыца, ластаўка, зязюля (птушкі)

Талерка, кубак, патэльня (посуд)

Бульба, агурок, морква (гародніна)

Суп, аладкі, хлеб(ежа)

4. Выкрасліце з кожнага рада слоў лішняе слова:

Садавіна, яблык, груша, сліва;

Воўк,зубр, трус, мядзведзь;

Індык,птушка, жораў, бусел;

Студзень, люты, снежань, чэрвень;

Матылек,пчала, павук, мурашка.

5. Перакладзіце з рускай мовы на беларускую мову словы: кузнечик, лампа, дикий кабан, очки, кисточка, утро, обезьяна, учитель, ящик, стул, карандаш, август, зеркало, журнал, цветок, серьги, стекло, обои, петух, перчатки.

6. Перакладзіце з беларускай мовы на рускую словы: верш, кастрычнік, відэлец, вясёлка, бурак, кавун, прыклад, суніцы, вавёрка, кола, чыгунка, цукар, зорка, кава, захад, куфар, шкарпэткі.


Конкурс” Пазнай па апісанні”

  1. Яе называюць першакрыніцай жыцця і стыхійным бедствам. Яе свяцілі ў царкве і давалі піць хвораму або паміраючаму. Ужыванне яе з рознымі прымесямі можа прывесці да розных хвароб, выкарыстанне чыстай у гігіенічных мэтах, наадварот, можа пазбавіць чалавека ад пэўных захворванняў. (Вада)

  2. У даўнія часы ён лічыўся сімвалам багацця, матэрыяльнага дастатку, дзетанараджэння. Яго выкарыстоўвалі ў вясельным абрадзе: пакрывалі лаву, на якую садзілі маладых за стол. Ім жа пакрывалі дзяжу, калі нявесту садзілі на пасад. (Кажух)

  3. Яго выкарыстоўвалі для прыгатавання ежы. У час яды ім карыстаўся толькі гаспадар і ніколі не пакідаў на стале на ноч. Калі першы раз стрыглі валасы дзіцяці, то яно павінна было сядзець на кажусе, пад які клалі, калі гэта быў хлопчык, менавіта яго. (Нож)

  4. Гэта металічнае або драўлянае прыстасаванне. З ім пад Новы год маладыя дзяўчаты адпраўляліся па ваду, называлі імя таго, за каго хацелі выйсці замуж, і пры гэтым казалі: “Лезь у вядро!”. (Качарга)

  5. Гэты прадмет выкарыстоўвалі для мыцця падлогі ў хатах. Ён выступаў як рэч, звязаная з нячысцікамі, варажбой. Лічылася, што калі яго падкінуць у суседнюю хату, агарод, то ў сям'і ўзнікне сварка. З яго дапамогай вядзьмарка насылала няшчасці. (Дзяркач)

  6. Яе ласкава называюць карміцелькай. Раней людзі, калі адпраўляліся ў далёкую дарогу, бралі яе з сабой у мяшэчку. На пахаванні, калі закопвалі дамавіну, сыпалі яе ў яму (тры жмені), каб нябожчык ведаў, што яго не забылі, і каб яна яму была пухам. (Зямля)



Конкурс “З легендаў і казак былых пакаленняў”

Каманды атрымоўваюць карткі, на якіх запісаны змененыя назвы беларускіх народных казак. Задача – аднавіць назвы.



  • Як курачка ваўка ратавала.

  • З бота ўсяго многа.

  • Ад крадзенага не вырасцеш.

  • Ганарыстая чапля.

  • Не сілай, а грашыма.

  • Лісіца-майстрыха.

  • Цяжкі хлеб.

  • Пшанічны бохан.

  • Як багаты мужык гусей дзяліў.

  • Тры маразы.

  • Суп з рыдлёўкі.


Вядучы. Вось і завяршылася наша мерапрыемства, вялікі ўсім дзякуй.

Журы абвяшчае вынікі.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка