Як вырашаецца пытанне будаўніцтва паліклінікі ў мікрараёне Поўдзень-7А, комплекснага паліклінічнага цэнтра, дзіцячага садка і школы ў мікрараёне Білева?




Дата канвертавання15.06.2017
Памер20.89 Kb.



  • Як вырашаецца пытанне будаўніцтва паліклінікі ў мікрараёне Поўдзень-7А, комплекснага паліклінічнага цэнтра, дзіцячага садка і школы ў мікрараёне Білева?

У 2015 – 2016 гадах у сувязі са знiжэннем паступлення ўласных даходаў мясцовага бюджэту і скарачэннем датацыі, якая перадаецца з рэспубліканскага бюджэту ў бюджэт Віцебскай вобласці, ажыццяўляліся мерапрыемствы па аптымізацыі выдаткаў бюджэту. 

У мэтах прыярытэтнага забеспячэння фінансаваннем выдаткаў па выплаце заработнай платы, аплаце камунальных паслуг, прадуктаў харчавання, лекавых сродкаў, субсідзіраванню жыллёва-камунальных і транспартных паслуг і іншых першачарговых выдаткаў былі абмежаваныя выдаткі на капітальныя ўкладанні. Пры гэтым у першую чаргу абмежавана фінансаванне выдаткаў па будаўніцтве абʼектаў, якія маюць нiзкую ступень гатоўнасці.

Iнвестыцыйная праграма г.Вiцебска на 2015 год першапачаткова зацверджана рашэннем Вiцебскага гарадскога Савета дэпутатаў ад 30.12.2014 № 40 у суме 25,2 млн.рублёў (тут і далей – у дэнамінаваных рублях). Далей абʼёмы фiнансавання неаднаразова перагледжвалiся i фактычна праграма рэалiзавана ў суме 10,8 млн. рублёў, цi 42,9 адсотка ад першапачаткова зацверджанага абʼёму.

Фінансаванне будаўніцтва паліклінікі ў мікрараёне Поўдзень-7А, комплекснага паліклінічнага цэнтра, дзіцячага садка і школы ў мікрараёне Білева г.Віцебска ажыццяўляецца за кошт сродкаў бюджэту г.Віцебска і абласнога бюджэту. 

У 2015 годзе на будаўніцтва названых абʼектаў накіравана 1,1 млн.рублёў. 

З абласнога бюджэту ў 2016 годзе агульны абʼём фінансавання па ўказаных абʼектах прагназуецца ў суме 0,22 млн.рублёў. 

У бюджэце г.Віцебска на фінансаванне будаўніцтва названых у звароце абʼектаў у бягучым годзе прадугледжвалася 2,0 млн.рублёў за кошт паступлення ў гарадскі бюджэт даходаў ад продажу зямельных участкаў у прыватную ўласнасць грамадзянам, продажу маёмасці, якая знаходзіцца ў камунальнай уласнасці, і паступленняў платы за права заключэння дагавораў арэнды зямельных участкаў. Фінансаванне будаўніцтва абʼектаў ажыццяўляецца па меры паступлення названых даходаў і да цяперашняга моманту склала 0,23 млн.рублёў. 

У мэтах забеспячэння бяспекi грамадзян, якiя жывуць у мiкрараёне Бiлева, а таксама захавання ў зiмовы перыяд падмурку будуемай школы, выкананы работы па засыпаннi катлавана. Бюджэтныя сродкi на выкананне гэтых работ не накiроўвалiся.

Пры фарміраванні бюджэту вобласці на 2017 год у Віцебскi абласны Савет дэпутатаў і Віцебскi гарадскi Савет дэпутатаў будуць унесены прапановы па выдзяленні сродкаў на будаўніцтва абʼектаў сацыяльнага прызначэння, у тым лiку i названых у звароце.



 Адказ на зварот можа быць абскарджаны ў суд. 
Намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама У.М. Белавус



База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка