Як вучыць і вучыцца ва ўмовах сённяшняга інфармацыйнага зменлівага свету?




Дата канвертавання08.04.2017
Памер125.67 Kb.
Пытанне, якое найчасцей задаюць сучасныя педагогі, : “Як вучыць і вучыцца ва ўмовах сённяшняга інфармацыйнага зменлівага свету?”

Інтэрнэт для сённяшняга падлетка не проста інфармацыйнае ці забаўляльнае поле – гэта жыццёвае асяроддзе. На жаль, адукацыйнага зместу такая дзейнасць практычна не мае. У той жа час выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій з мэтай навучання і развіцця можа быць больш прадуктыўным і захапляльным, чым камп’ютарныя гульні.

Акрамя выдатнага валодання педагагічнымі тэхналогіямі, настаўніку жыццёва неабходна быць кампетэнтным у сферы інтэрнэт-тэхналогій – умець арыентавацца ў інфармацыйнай прасторы, якая ствараецца традыцыйнымі і новымі метадамі, усведамляць, якія інфармацыйныя рэсурсы можна выкарыстоўваць у адукацыйным працэсе.

Задача педагога навучыць свайго вучня выкарыстоўваць камп’ютарныя тэхналогіі ў іншым накірунку. Для гэтага педагог не толькі павінен ведаць іх сам, але і адаптаваць хаця б некаторыя з іх для сваіх мэт.

У апошні час такія паняцці, як блог, блогер, блогасфера, усё часцей знаходзяць адлюстраванне ў адукацыйным працэсе. Блог з’яўляецца адной з новых форм узаемадзеяння суб’ектаў адукацыйнага працэса.

Навошта настаўніку блог?

Гэта адзін са зручных спосабаў размяшчэння, пошуку і аператыўнага абмену інфармацыяй.

Асабісты блог можна выкарыстоўваць для самапрэзентацыі. Блог-партфоліа – гэта адна са зручных форм электроннага партфоліа педагога, наяўнасць якога сёння з’яўляецца патрабаваннем часу і сведчыць пра высокую ступень інфармацыйнай кампетэнтнасці настаўніка.

Акрамя таго, стварэнне і вядзенне блога можа стаць сур’ёзным стымулам для самарэалізацыі і самаразвіцця, так як дае магчымасць педагогу засвоіць новыя інфармацыйныя і тэхнічныя магчымасці.

Нарэшце, асабісты прафесійны блог дае ў рукі настаўніку прынцыпова новы інструмент арганізацыі навучання, які дае вялікія перавагі.

Улічваючы ўсё вышэй сказанае, я стварыла блог. Блог створаны на платформе WordPress.

WordPress – гэта праграмнае забеспячэнне для вядзення блогаў.

КРОК 1 – рэгістрацыя на сайце WordPress.com: уводзіцца логін і пароль, трэба мець уласную электронную паштовую скрынку.

КРОК 2 – свайму блогу вы прыдумваеце назву, якая будзе адлюстроўвацца ў адрасным радку.

КРОК 3 – вашу старонку вы можаце аформіць у адпаведнасці з уласнымі эстэтычнымі поглядамі.

І так, Вы - уладальнік блога. Дабаўленне запісаў у блог робіцца так: націскаеце левай клавішай мышкі “Edit” (рэдагаваць), у новым акне націскаеце “Дабавіць медыяфайл”. Выбіраеце патрэбны файл з таго, што ёсць у вас у камп’ютары. У астатнім набор тэксту і яго рэдагаванне вельмі напамінае работу з Microsoft Word. Так што разабрацца будзе не цяжка.

Блог падтрымлівае матэрыялы ў фарматах  jpg, jpeg (фота і малюнкі) png, gif (анімацыйныя выявы), pdf, doc, , docx (дакумент), ppt, pptx(прэзентацыя), pps, ppsx, xls, xlsx (файлы праграмы Exel), key (прэзентацыі Apple Keynote). Загружаць папкі тут не прадугледжана.

Перад тым, як націснуць кнопку “АПУБЛІКАВАЦЬ”, пераканайцеся, што выбралі патрэбную катэгорыю, у якой будзе размешчаны ваш запіс. Невялікая нязручнасць у тым, што спасылкі на загружаны матэрыял трэба прыводзіць у парадак кожны раз, як выкладваеце на старонку нешта новае.

Акрамя вядзення блога, платформа дазваляе чытачам пакідаць каментарыі да запісаў. А назапашаны архіў нататак можна арганізаваць па рубрыках, што, несумненна, палегчыць пошук запісаў у далейшым.

З якой мэтай я стварала блог? Гэта абмен вопытам і ведамі, капілка вучэбных матэрыялаў, карысныя спасылкі і онлайн праца.

Такі від камунікацыі і ўзаемадзеяння дае магчымасць арганізаваць самастойную пазнавальную дзейнасць вучняў, палепшыць якасць іх падрыхтоўкі па беларускай мове.

Што размешчана ў маім блогу? На сённяшні дзень гэта тэарэтычны і практычны матэрыял для вучняў: апорныя канспекты-схемы для самастойнай рабочы падчас падрыхтоўкі да ЦТ, тэставыя заданні, практыкаванні па арфаграфіі. Для настаўнікаў я прапаную матэрыял для работы з адоранымі дзецьмі: “Падрыхтоўка да вуснага выказвання”, “Падрыхтоўка да напісання водгуку”. Матэрыялы маюць выгляд табліц, кампактныя, насычаныя.

З’явілася яшчэ адна старонка “Метадычная скарбонка”, дзе я планую размяшчаць найбольш удалыя распрацоўкі ўрокаў беларускай мовы і літаратуры.

У наведвальнікаў блога ёсць магчымасць пакідаць каментарый: гэта могуць быць пытанні, просьба апублікаваць які-небудзь матэрыял, запыты, заўвагі.

На сённяшні дзень з’яўляецца ўсё больш адукацыйных блогаў, пастаянна паяўляецца новы вопыт, які дае ўсё новыя ідэі.

У працэсе вядзення адукацыйнага блога настаўнік:



  • робіць запісы ў блоге, тым самым удасканальвае сваё пісьмовае маўленне;

  • цікавіцца навінамі настаўніцкага асяроддзя, пашырае свій кругагляд;

  • падтрымлівае (чытаючы і каменціруючы) блогі калег, што спрыяе стварэнню прафесіянальнага настаўніцкага згуртавання ў сетцы Інтэрнэт;

  • выкарыстоўвае новыя вэб-інструменты, таму пастаянна ўдасканальвае свае ІКТ-навыкі.

Стварэнне асабістага прафесіянальнага блога, на маю думку, дазваляе педагогу:

прэзентаваць свой педагагічны вопыт вялікай аўдыторыі калег;

атрымаць навыкі выкарыстання дыстанцыйных формаў навучання дзяцей;

атрымаць навыкі інтэрактыўнага ўзаемадзеяння;

павысіць ўзровень ІКТ кампетэнцый.

Прадуктам такога вопыту з’яўляюцца розныя тэставыя заданні, практыкаванні, тэарэтычны блок курса “Беларускя мова”.

Вынік: развіццё пазнавальнай актыўнасці, камунікатыўных і творчых здольнасцей вучняў: для настаўнікаў – магчымасць педагагічнага супрацоўніцтва, павышэнне ўзроўню ІКТ кампетэнцый.

Такім чынам, адна з сучасных педагагічных задач - зрабіць блог рабочым інструментам настаўнікаў і ўключыць гэты інструмент у адукацыйную практыку.

Мне хацелася б спадзявацца, што маіх калег-педагогаў зацікавіць вопыт такой работы і паявіцца жаданне паспрабаваць стварыць свой блог. Такія блогі — элементы сучаснага адукацыйнага асяроддзя, у якім развіваюцца раўнапраўныя ўдзельнікі – вучні і настаўнікі.

Літаратура:

Блоги. Введение. / Цифровой ресурс http://your-hosting.ru/articles/other/blog-begin/

Блоги как рабочий инструмент учителя. / Цифровой ресурс http://oufese.havike.eenet.ee/wiki/index.php/

Для чего нужен блог? / Цифровой ресурс http://www.allwomens.ru/1068-dlja-chego-nuzhen-blog.html

Курвитс Марина. Виды образовательных блогов. / Цифровой ресурс http://blognauroke.blogspot.com/2009/09/blog-post_4811.html

Половникова Ольга. Кое-что о блогах, классификация блогов. / Цифровой ресурс http://statiami.com/s/internet/koe-chto-o-blogah.php

Рождественская Людмила. 10 тезисов/вопросов про учителя-блоггера. / Цифровой ресурс http://www.slideshare.net/lvr/10questions-1482153



Рождественская Л. Образовательный блог – введение в тему. Виртуальный мастер-класс «Я веду образовательный блог». / Цифровой ресурс https://docs.google.com/present/view?id=dmx8xc4_2244gxmcc3f8

Что такое образовательный блог? / Цифровой ресурс http://www.slideshare.net/logoped/ss-1251764


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка