Як ялінкі мадэлямі сталі




Дата канвертавання14.02.2017
Памер39.25 Kb.
Як ялінкі мадэлямі сталі

П’еса – казка

Д з е й н ы я а с о б ы

Д з в е я л і н к і

С н е г а в і к

Д з е ц і ( д з я ў ч ы н к а і х л о п ч ы к)

Л я с н ы я ж ы х а р ы ( п т у ш к і, з а й ч ы к)

З’ява першая

Зіма. Лес, засыпаны снегам. Дзве прыгожыя ялінкі пачынаюць размову.

Я л і н к а 1 (тужліва). Хутка у лес прыйдуць людзі , каб выбраць сярод нас самую прыгожую…

Я л і н к а 2 (зацікаўлена). А што потым будзе з той , хто на іх погляд будзе самай прыгожай?

Я л і н к а 1. Забяруць яе з лесу і паставяць у будынак.

Я л і н к а 2. Навошта ў будынак?

Я л і н к а 1. Бо людзі жывуць у будынках . Яны любяць цяпло , утульнасць , розныя святы і забавы .

Я л і н к а 2 . А навошта людзям мы - елачкі . Што без нас свята не атрымаецца ?

Я л і н к а 1 . Ёсць такі звычай у людзей , яшчэ нейкі цар загадаў, упрыгожваць сваё жыллё зялёнымі елачкамі напярэдадні Новага года. З тых часоў , людзі прыходзяць у лес перад Навагоднімі святамі , высякаюць самыя прыгожыя ялінкі і нясуць іх у свае дамы , упрыгожваюць цацкамі , гірляндамі .

Я л і н к а 2 (весела) . І елачкі жывуць разам з людзмі ў іх дамах ?! Як добра… Я хачу да людзей . Хачу , каб мяне ўпрыгожылі рознакаляровымі цацкамі.

Я л і н к а 1 (заклапочана) . Дурніца ! Мы , дрэвы, без каранёў доўга жыць не зможам. Калі нас спілоўваюць ці высякаюць сякерамі - мы хутка паміраем.

Я л і н к а 2 (спалохана) . Паміраем , яшчэ не стаўшы дарослымі ?! Жах ! Я не хачу паміраць…(плачучы) . Я не хачу паміраць! Я хачу жыць дома ў лесе…

З’ява другая



У лес заходзяць дзеці – хлочык і дзяўчынка . За плячыма рукзакі . Дзеці спыняюцца каля елачак .

Д з я ў ч ы н к а (звяртаючыся да хлопчыка) . Паглядзі , якія дзве прыгажуні стаяць , у белых шубках , як мадэлі.

Х л о п ч ы к .Так . Прыгожыя . Ну вось цяпер мы гэтых фотамадэляў і паздымаем (дастае з рукзака фотаапарат) .

Я л і н к а 2 . Ой! Ой! Ой! Нас сякерамі будуць “здымаць” . З лесу забіраць… ( Плача).

Я л і н к а 1( здіўлена) . Не… Не падобна гэта на сякеру ці пілу… Супакойся не плач.

Д з я ў ч ы н к а . Ты іх фоткай , а я паспрабую іх намаляваць (рыхтуе паперу і алоўкі , пачынае маляваць , хлопчык фатаграфуе).

Х л о п ч ы к . Прыгожыя атрымаюцца здымкі . Зробім творчую выставу фотаздымкаў і малюнкаў да Новага года .

Елачкі стаяць , хвалююцца , махаюць лапкамі.

Я л і н к а 2 . Не зразумела , што яны робяць. Здаецца высякаць нас не збіраюцца.

Я л і н к а 1 . Так . Толькі агеньчыкі нейкія мільгаюць .

Дзеці пачынаюць збірацца дамоў , пакуюць рукзакі і гутараць .

Х л о п ч ы к . І як такую прыгажосць людзі могуць знішчаць толькі дзеля таго , каб ялінкі некалькі дзён у пакоі пастаялі?

Д з я ў ч ы н к а . А давай варту паставім , каб ніхто нашых мадэляў не зачапіў.

Х л о п ч ы к . Якую варту?

Д з я ўч ы н к а . Вылепім Снегавіка-ваяку, няхай абараняе нашых мадэляў.

Х л о п ч ы к . Давай!



Дзеці лепяць снегавіка , прадаўжаючы гутарку.

Д з я ў ч ы н к а . А як жа звычай - урыгожваць дамы ялінкам? Гэта ж так цікава і водар такі смачны – свежасці і чысціні !

Х л о п ч ы к . Мы дома ўжо некалькі гадоў штучную ёлачку ўпрыгожваем, у магазіне купілі. Яна зроблена з тканіны і пластмасы, а мама букет з яловых галінак у пакоі ставіць і пах такі , як вось тут у лесе.( Удыхаюць паветра).

Д з я ў ч ы н к а (лепячы камяк для снегавіка). Глядзі , глядзі! Колькі яловых лапак пад снегам. Давай назбіраем. Будуць у нас на Новы год ёлачкі- букеты!



Дзці збіраюць лапкі . Складаюць букеты. Упрыгожваюць снегавіка галінкамі.

Д з я ў ч ы н к а. Я прыгатавала плакат. Няхай наш Снегавік-ваяка яго трымае.(Прымацоўваюць плакат: “Беражыце лес!”)

Х л о п ч ы к . А я корм для птушак прыхапіў. Глянь , колькі тут слядоў птушыных (сыпле зярняткі).

Дзеці пакідаюць лес.

Дзея трэцяя

Лес . Цішыня . Каля дзвюх елачак стаіць снегавік. Елачкі з асцярогай пачынаюць размову.

Я л і н к а 1 . Эй , ваяка , ты хто?

Я л і н к а 2 . Гэта не чалавек . Ён увесь са снегу зроблены , толькі нашымі галінкамі ўпрыгожаны.

Я л і н к а 1 . Ты чула , што дзеці гаварылі , ён нас абараняць будзе.



Снегавік ажывае і падае голас.

С н е г а в і к . Я Снегавік – Берагоша. У мяне заданне , каб вас ніхто не крыўдзіў. Буду стаяць на варце.



Прылятае птушка.

П т у ш к а . І я хачу , каб мяне абаранялі. Каля ялінак цёпла і шышкамі можна паласавацца . А вось і зярнятак нехта насыпаў. Можна я сябровак сваіх паклічу? (Прылятаюць іншыя птушкі).

Я л і н к а 1 . Кліч – нам весялей будзе.

Прыбягае зайчык.

З а й ч ы к . А мяне прымеце? Вельмі ж цёпла і ўтульна тут у вас . І ежа ёсць , і варта. Мяне кожны пакрыўдзіць можа.

Я л і н к а 2. Заставайся і ты. Хутка Новы год . Будзем разам сустракаць. Птушкі заспявайце нам песеньку…

(Усе разам , прагаворваюць ці спяваюць пад вясёлую музыку, водзяць карагод).

Елачкам не сумна , елачкам не страшна

Побач толькі добрыя ,юныя сябры.

Не крануць ялінак у Свята навагодняе –

Бо загінуць елачкі хутка , без пары.

Новы год сустрэнем - тут у лесе дружна мы

І не трэба секчы іх , прыносіць у дамы.

Нам усім не сумна , нам усім не страшна

Побач толькі добрыя, юныя сябры.

Канец.

Паважаная рэдакцыя часопіса “Вясёлка”!



Піша табе настаўніца пачатковых класаў ДУА “Карцзвіцкая СШ” Гаціла Л.В. Разам са сваімі маленькімі вучнямі мы склалі казку і паставілі па ёй спектакль. Можа Табе спадабаецца і нашу п’есу – казку прачытаюць другія дзеці на Тваіх старонках пад Навагоднія святы…

Ад імя вучняў 4 класа

ДУА “Карцэвіцкая” СШ,

Мінскай вобл.

Нясвіжскага раёна

Лілія Вііктараўна Гаціла

Нашы кантатныя тэлефоны: (8-033)6733760 – мабільны

38-5- 61,38-6-02 - рабочыя



.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка