Якая прыгажосць! Які казачны від! -усхвалявана сказаў Захар




Дата канвертавання05.12.2018
Памер23.51 Kb.
Надышла вясна. Набіраў моц красавік. Кожны дзень сонца прыгравала ўсё мацней і мацней. Уся прырода ажывала, цягнулася да святла. Непаўторнай духмянасцю пупышак і першых вясновых кветак напоўнілася паветра.У небе ўжо чуваць песні жаваранкаў. Зашчоўкаў каля знаёмага доміка шпак. Весялей зашчабяталі вераб’і і аўсянкі.

Выходзячы са школы, Захар убачыў першых ластавак. Ён весела, з радасцю закрычаў:

- Ластаўкі! Ластаўкі прыляцелі!

Хлопчыкі спыніліся, каб палюбавацца палётам птушак. Ластаўкі з лёгкасцю луналі ў вышыні.

Захар шмат цікавіўся птушкамі. Ён мог гадзінамі расказваць пра асаблівасці кожнай з іх. Але былі ў яго і любімцы – ластаўкі. Хлопчык шмат фатаграфаваў іх, а потым паказваў фотаздымкі сваім сябрам.У яго калекцыі не хапала толькі фатаграфій берагавых ластавак.

Аднойчы пры сустрэчы Цімур, аднакласнік Захара, прапанаваў яму пайсці на кар’ер, які знаходзіўся каля двух кіламетраў ад вёскі. Захар не хацеў ісці туды. Ён добра помніў, што яго бацькі, настаўнікі ў школе не раз папярэджвалі аб небяспецы на дарогах, на вадзе, у лесе. Але Цімур не адступаў: ён расказваў аб тым, што там жывуць берагавыя ластаўкі, якімі так цікавіўся хлопчык. І сябры вырашылі ўзяць веласіпеды, каб хутчэй даехаць да кар’ера.

Мінуючы бярозавы гай, дзеці хутка дабраліся да месца. Іх вачам адкрылася панарама пясчанага кар’ера.

- Якая прыгажосць! Які казачны від! -усхвалявана сказаў Захар.

- О да! Пейзаж уражвае, захапляе. На кар’еры летам можна добра адпачыць: пакупацца, палавіць рыбу, - марыў Цімур.

- Але тут вельмі глыбока. Гэта небяспечна, - папярэдзіў сябра Захар.

- Не бойся, купацца сёння не будзем, а вось гнёзды берагавых ластавак мы можам паглядзець, - адказаў той.

Захар ведаў, што гэтыя птушкі будуюць свае гнёзды ў доўгіх норах пад абрывістымі берагамі. І падыходзячы да краю кар’ера, хлопчыкі ўбачылі ластавак. Птушкі кружылі над абрывам, час ад часу залятаючы ў свае домікі. Яны добраўпарадкоўвалі свае гнёзды.

Цімур узяў фотаапарат і зрабіў адзін кадр, затым другі. Ён так захапіўся, што не заўважыў Цімура, які пачаў спускацца ўніз.

- Кідай мне фотаапарат. Зараз я дабяруся бліжэй да нор птушак і зраблю выдатныя фотаздымкі.



Цімур стаў бліжэй падбірацца да ластавак. Ён ужо выразна бачыў іх норкі. Але хлопчык не змог утрымаць раўнавагу і стаў спаўзаць уніз. Ён пачаў крычаць, чапляючыся за выступаючыя з пяску камні. Але яму пашчасціла ўхапіцца рукамі за корань дрэва, якое расло недалёка. Хлопчык прытуліўся да яго і ўбачыў унізе воду. Цімуру стала страшна. Ён добра ведаў, што гэты кар’ер вельмі глыбокі. Хлопчык з надзеяй шукаў вачамі сябра, але яго нідзе не было. Праз хвілін дзесяць Цімур пачуў галасы. Гэта Захар пазваў на дапамогу лесарубаў, якія, на шчасце, знаходзіліся недалёка.

Усё закончылася добра, хлопчыкі шчасліва вярнуліся дадому. Але ўрок аб тым, што кар’еры небяспечныя для жыцця, яны засвоілі на “выдатна”.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка